DiscoverКароткая гісторыя Беларусі
Кароткая гісторыя Беларусі

Кароткая гісторыя Беларусі

Author: Аляксандр Краўцэвіч

Subscribed: 508Played: 2,175
Share

Description

На працягу 2 гадзін аўтар распавядае пра нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г.

Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая аўдыякніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці.

Аб аўтары:

Алесь Краўцэвіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, намеснікам старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Як гісторык і літаратар, выдаў больш за 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.

Чытае Уладзімір Лісоўскі.
Comments (2)

Kasia

Вельмі хораша прачытана. Адно задавальненне слухаць!

Aug 11th
Reply

Yuliana Trambitskaya

чакала з нецярпеннем, лепшы аўтар

Jun 29th
Reply
Download from Google Play
Download from App Store