DiscoverГісторыя на Свабодзе
Гісторыя на Свабодзе
Claim Ownership

Гісторыя на Свабодзе

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 112Played: 1,599
Share

Description

Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
78 Episodes
Reverse
Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі? Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Як жылося мяшчанам у беларускіх гарадах XVI – XVIІ стагодзьдзяў? Як сябе паводзіў магістрат? Ці была ў тыя часы карупцыя? І якія злачынствы былі распаўсюджаныя сярод месьцічаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.
Ці сапраўды ад беларускага сялянства XVI стагодзьдзя не засталося дакумэнтальных сьлядоў? Як мы можам пачуць з глыбіні стагодзьдзяў галасы сялян? У якіх дачыненьнях былі сяляне і шляхта? Якія правы мелі сяляне насамрэч? І што такое сялянская культура? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш 150-ці навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук, Натальляй Сліж.
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Дзе ў сьвеце і з кім такое ўжо было? Чым гэта скончыцца? І якімі могуць быць беларуска-расейскія дачыненьні ў будучыні? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з расейскім гісторыкам, аўтарам многіх кніг, у тым ліку трохтомнай «Гісторыі Расеі. ХХ-е стагодзьдзе», прафэсарам Андрэем Зубавым.
Як прафэсійны польскі гісторык глядзіць на інтэрнэт-актыўнасьць беларускіх літвіноў і тэарэтычныя падставы літвінства? Чаму беларускі нацыяналізм у пачатку ХХ стагодзьдзя быў слабейшы за літоўскі? Ці былі ў БНР шанцы ўтрымацца? Пра гэта і пра іншае мы гутарым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
Ці лічылі ў Польшчы ў пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гады: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
Ці ведаеце вы, што ў гады Другой Сусьветнай вайны кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка спрабаваў стварыць беларускую армію? Пра тое, ці яму гэта ўдалося, а таксама пра шмат што яшчэ, мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам зь Беластоку прафэсарам Яўгенам Мірановічам, аўтарам дзьвюх кніг пра акупацыю Беларусі – «Вайна ўсіх з усімі» і «Трэці фронт».
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае. Пра гэта расказвае беларускі лінгвіст, археограф, пісьменьнік і перакладчык літоўскай літаратуры Сяргей Шупа.
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы. Беларуска-польскі гісторык зь Беластоку прафэсар Яўген Мірановіч напісаў пра гэта кнігу «Вайна ўсіх з усімі. Беларусь (1941 — 1944)». Сёньня габілітаваны доктар гісторыі, прафэсар Яўген Мірановіч адказвае на пытаньні Свабоды
Беларусы сёньня жывуць ва ўмовах актыўнай прапаганды, прычым як з боку рэжыму ў Менску, так з боку расейскіх мас-мэдыя, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну. І гэты стан для беларусаў – не навіна. Тое самае было і з боку розных рэжымаў у ХХ стагодзьдзі. Беларускі гісторык зь Беластоку Яўген Мірановіч напісаў кнігу пра нямецкую і савецкую прапаганду ў акупаванай Беларусі ў часе Другой сусьветнай вайны, якая называецца «Трэці фронт». Каму больш верылі беларусы? Пра гэта расказвае доктар гісторыі габілітаваны, прафэсар Яўген Мірановіч.
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінства». У Літве раптам загаварылі, што беларусы крадуць у літоўцаў гісторыю. Гэта можна назваць «посьпехам» беларускіх інтэрнэтных літвіноў. Пра тое, што цяпер адбываецца ў Літве і як беларусам паразумецца зь літоўцамі, маючы стагодзьдзі супольнай гісторыі, мы гаворым зь беларускім лінгвістам, археографам, пісьменьнікам і перакладчыкам літоўскай літаратуры Сяргеем Шупам.
У Беларусі тры гад дзейнічае закон аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд. За адмаўленьне такога генацыду заводзяцца крымінальныя справы. Пачаліся нават суды над памерлымі ўдзельнікамі генацыду. Хто ж і супраць каго насамрэч праводзіў палітыку генацыду ў гады другой сусьветнай вайны і навошта пра яго ўспомнілі цяпер у Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-ізраільскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, кіраўніком праекту «Гісторыя габрэяў Беларусі» Цэнтру дыяспары пры Тэль-Авіўскім унівэрсытэце Леанідам Сьмілавіцкім.
У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Ці існуе нацыянальны характар? Пра гэта вядуцца спрэчкі. Адны кажуць, што яго няма, а іншыя прызнаюць яго існаваньне цалкам натуральнай рэччу. Дык ці ёсьць у беларусаў нацыянальны мэнталітэт і калі ёсьць, то які ён? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Сёньня мы пагаворым пра так званае этнаграфічнае адкрыцьцё Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі. Або, інакш кажучы, пра тое, як навукоўцы Расейскай імпэрыі вырашылі даказаць, што беларусы і расейцы — адзін народ, але знайшлі доказы адваротнага. Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Наколкі беларускі этнас стары? Чым народ адрозьніваецца ад нацыі? Чаму гісторыкі ня могуць гаварыць пра нейкія ідэнтычнасьці сялянаў ў дамадэрную і раньнюю мадэрную эпоху? Мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? І ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай – і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Ці маюць рацыю тыя, хто адмаўляе беларусам у пераемнасьці з русінамі? Ці сапраўды гэта два розныя народы – русіны ВКЛ і сучасныя беларусы? Чаму менавіта Полаччына дала Беларусі Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага і Салямона Рысінскага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
loading
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store