DiscoverШто ты тут забыў
Што ты тут забыў

Што ты тут забыў

Author: Kaciaryna Rozina

Subscribed: 125Played: 471
Share

Description

Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?
8 Episodes
Reverse
Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр. Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абставінах, страты, шматлікія развітанні, арышт блізкага чалавека, валізы, дакументы, новыя кватэры, снег, вясна і шмат чаго яшчэ. І каб вярнуцца да творчасці - а падкаст для меня гэта працэс творчы, раскоша, магчымая пры наяўнасці вольнага часу і вольнай душэўнай энергіі - спатрэбілася амаль паўгады і не ведаю колькі джоўляў душэўнай працы па ператраўліванню рэчаіснасці.Як душа чалавека, перажыўшага траўму, падобная на коўдру з лапікаў, так і гэты выпуск скроены з кавалкаў рознай гучнасці, розных галасоў, рознай апрацоўкі. Але мне здаецца важным усе ж такі выпусціць яго і тым самым завяршыць тое, што было распачата ў другім жыцці. Падчас запісу я звярнулася да вас за дапамогай у агучцы і была вельмі расчулена водгукам і жаданнем паўдзельнічаць у стварэнні выпуску, некаторыя з запісаў мне ўдалося знайсці і ўключыць у падкаст, некаторыя не змагла знайсці, таму калі вы не пачуеце сябе ў выпуску, гэта адбылося не наўмысна, спадзяюся, што мы яшчэ загучым разам.
Вітаю, шаноўныя слухачы! Вельмі рада нарэшце вярнуцца да вас з новым выпускам. У шостым эпізодзе мы паразмаўляем пра ўплыў сталінскіх рэпрэсій на жыцце нашчадкаў ахвяр рэжыму. Дакладней, пачнем размову і скончым яе у наступным эпізодзе. Размова будзе асноўвацца на даследванні псіхологаў Кэтрын Бэйкер і Юліі Гіпенрэйтэр, якое было зроблена ў 1993-1994 гадах
Вітаю, паважаныя слухачы! Вашай увазе - 5 выпуск, якім мы пачынаем тэму таталітарнай трансгенерацыйнай спадчыны. Кожны б, верагодна, жадаў у спадчыну атрымаць рахунак у швейцарскім банке, але наша такая. Жадаем мы гэтага ці не, уведамляем ці не, мы нашчадкі людзей, якія жылі ў таталітарным грамадстве і якія перадалі нам паттэрны паводзінаў і каштоўнасці, што дапамагалі ім у гэтым грамадстве выжываць. Я планую цыкл выпускаў, якія будуць асноўвацца на кнізе доктаркі псіхалогіі з Cambridge College Алены Чарапанаў, кніга называецца "Разуменне трансгенерацыйнай спадчыны таталітарных рэжымаў: парадоксы культурнага навучання" (2020). Шчыра дзякую патронам за падтрымку, усім слухачам за праслухоўванні і цікавасць да падкасту!У выпуску ўзгадваліся:Галіна Руднік "Птушкі пералетныя" ⁠https://knihi.com/Halina_Rudnik/Ptuski_pieralotnyja.html ⁠⁠https://soundcloud.com/svaboda/sets/halina-rudnik-ptuski-pieralotnyja⁠"Ніколі зноў. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў" ⁠https://allegro.pl/oferta/nikoli-boliej-uspaminy-represavanych-haradziencau-13620465498⁠"Обыкновенный фашизм" (Міхаіл Ромм) ⁠https://www.youtube.com/watch?v=vIAFJ7QIU7k&t=256s⁠Сначала немецкий плен, потом ГУЛАГ: страшная судьба 25 тысяч казахов-военнопленных ⁠https://www.currenttime.tv/a/28817390.html⁠
Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася жывой і звонку і усярэдзіне. І чый досвед патрэбен не толькі яе сям'і, але і грамадству той краіны, дзе яна жыве. Пазнаемімся з яшчэ адной формай памяці, прызначанай для самых маленькіх. У падкаста з'явіўся Patreon - https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu, па гэтый спасылцы можна падтрымаць і яго, і мяне, і тэму трансгенерацыйнай перадачы траўмы. Мы ўтрох будзем вельмі ўдзячныя ! --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
Вітаю, паважаныя слухачы. Не прайшло і месяца (прайшоў, на самай справе), як запрашаю вас да праслухоўвання трэцяга эпізоду падкасту “Што ты тут забыў”.  Сення паразмаўляем з вамі пра тое, што дапамагае захаваць пазітыўны вобраз маці нават у самыя цяжкія часы. Вобраз і памяць, якія могуць суправаджаць і абараняць, нават калі блізкага чалавека ўжо няма побач. Спусцімся ў святая святых - сховішча музея Халакосту “Яд-Вашэм” у Іерусаліме, каб паглядзець на рэчы ацалелай дзяўчынкі, якой нягледзячы на жудасны досвед удалося захаваць свае сэрца жывым. Трошкі паразмаўляем з даследчыкам Халакосту Яўгенам Розіным пра музей і артэфакты. Прысвячаю гэты выпуск сваей любай бабулі, што сышла 2 гады таму з гэтыга свету, але застаецца ў маім сэрцы назаўжды. У эпізодзе спасылаюся на фільм і інтэрв'ю з Якавам Векслерам Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
На прыкладзе даследванняў ізраільскіх псіхолагаў паглядзім на тое, як сацыяльная траўма ўплывае на сям'ю, бацькоў і дзяцей, бабуль з дзядулямі і ўнукаў. Трошкі пашпацыруем па мемарыяльным лесе і паглядзім, у якіх формах можа жыць памяць. Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
У пілотным выпуску я распавяду, як 13 гадоў таму я пачала цікавіцца трансгенерацыйнай псіхалогіяй яшчэ не ведаючы, што гэта яна. Раскажу пра "таемную" спадчыну, якую нам перадаюць нашыя продкі. У выпуску згадваліся: Кнігі "Жизнь сапожок непарный" Тамара Петкевіч "Путь" Вольга Адамава-Слёзберг "Колымские рассказы" Варлам Шаламаў "Архипелаг ГУЛАГ" Аляксандр Салжаніцын "Крутой маршрут" Яўгенія Гінзбург Дакументальныя фільмы "Подстрочник" рэжысёр Алег Дорман (1997) "Жизнь — сапожок непарный" рэжысёр Марына Разбежкіна (2001) Вітаю вашыя пытанні, прапановы і іншую адваротную сувязь тут - https://forms.gle/3CMRvXMe1YeyMy9u9 Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра трасгенерацыйную псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як учора маей сям'і, супольнасці, краіны ўплывае на мае асабістае і наша агульнае сення і заўтра. Падтрымаць падкаст праз Patreon --- Send in a voice message: https://podcasters.spotify.com/pod/show/shto-ty-tut-zabyu/message
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store