DiscoverOM – Open Muzej Podcast
OM – Open Muzej Podcast
Claim Ownership

OM – Open Muzej Podcast

Author: OM – Open Muzej

Subscribed: 5Played: 58
Share

Description

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.

Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.
9 Episodes
Reverse
Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.
У першым выпуску падкаста OM яго вядучы, культурніцкі актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з працоўнай групай праекту Open Muzej, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі_цы праекта: сузаснавальнiцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін.Падчас гутаркі абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасцях, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце, раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej развіваецца на валанцёрскіх пачатках, і запускам падкаста стваральнікі_цы запрашаюць да абмеркавання, саўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы.Карысныя спасылкі да першага эпізоду:Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektarhttps://kalektar.org/ru/kАмбасада культурыhttps://ambasada.art/ZBORhttps://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjLСяргей Кірушчанкаhttps://sergeykiryuschenko.com/Аляксей Талстоўhttps://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKpІнстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур.https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf
Другі эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны станаўленню і развіццю канцэпцыі “музей”. Ці адпавядае мадэрнісцкі музей выклікам цяперашняга часу? Якія ёсць альтэрнатывы паводле формы і зместу? Падчас гутаркі абмяркоўваецца патэнцыял нематэрыяльных і ўяўных калекцый, узнікненне пост-музеяў. У гасцях падкаста – куратарка і даследчыца Аксана Карпавец і Ірына Кон – мастацтвазнаўца, куратарка і сябра працоўнай групы праекта Open Muzej. Суразмоўцы дзеляцца шматлікімі прыкладамі фармату і нефармату працы музейных інстытуцый Беларусі, Украіны, ЗША і Францыі.Карысныя спасылкі да другога эпізоду:Міжнародная рада музеяў ICOMВыстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў”Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва
Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.Карысныя спасылкі да эпізоду:1. Сяргей Шабохін гутарыць з Антанінай Сцебур і Аляксеям Барысёнкам аб выставе "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць за межамі постсавецкіх умоў", іх куратарскім супрацоўніцтве, планах і аспектах салідарнасці і клопату ў актуальных гістарычных абставінах.https://kalektar.org/be/k/a/w4TLopLqyjfeyd4ZYliQ2. Марына НАПРУШКІНА: «Уцекачы для Еўропы - гэта шанец змяніцца да лепшага». Інтэрв'ю.https://day.kyiv.ua/ru/article/obschestvo/marina-naprushkina-bezhency-dlya-evropy-eto-shans-izmenitsya-k-luchshemu3. Мадзіна Тластанава аб тым, што такое дэкаланіяльнасць, у чым адрозненне гэтага тэрміна ад посткаланіяльнасці і аб досведзе ў якім перасякаюцца савецкае і каланіяльнае быцця.https://www.youtube.com/watch?v=wRnoxqOf1hc4. Тэкст «Праблемнага калектыва» аб павільёне Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам, спраектаванага Алексантэры Ахола-Вало да Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы 1930 г.https://redmuseum.church/en/nadpis-karandashom-o-reprezentatsii-nasiliya-v-pavilone-mopr-aleksanteri-ahola-valo5. Размова з Клэр Бішоп аб радыкальнай музеалогіі і палітыцы глядацтваhttps://spectate.ru/claire-bishop/6. Пра музей гісторыі прафсаюзнага руху ў Менскуhttps://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/muzey-istorii-profsoyuznogo-dvizheniya/
Чацвёрты эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.Карысныя спасылкi:1. Сайт выставачнага праекту «If disrupted, It becomes tangible».Куратары Антаніна Сцебур, Аляксей Барысёнак.https://www.if-disrupted.lt/2. Інтэрв’ю з Ігарам Саўчанкай для партала Znyata. Цыкл «Сустрэчы з легендамі».https://znyata.com/legends-by/64-legends-savchenko-1.html3. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра арт-групу «Беларускі клімат»https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/nCvNTgXvqfNsoCTT6DwP%2Fq40p2dueemMgy400-58045154.pdf?alt=media&token=e3b87239-67e4-47f9-b2d3-4ddeacc26f994. Персанальны сайт Артура Клінаваhttp://arturklinau.com 5. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра праект «Горад сонца»https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/vLTvBmvTeJSVLiT9HHqS%2Fafvuljt377-Pomyslitь-nemyslimoe_-Civitas-Solis-Artura-Klinova-_-Art-_-Zhurnal.pdf?alt=media&token=eecb0e05-1fbf-48a4-8e84-e86eadf8ff626. Unstraight Museumhttps://www.unstraight.org/7. Праект Blyzkist Марыі Бэбурыі і Тараса Гэмбіка https://naszwybir.pl/blyzkist/8. Зое Леанард ‘I Want a Dyke For President’https://www.frieze.com/article/i-want-dyke-president-zoe-leonard
У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай Аксанай Карпавец абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак Парыжскай школы. Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве.Карысныя спасылкi да эпiзоду:1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі.https://supportyourart.com/columns/sutin/2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі.https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя».https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з Руфінай Базловай “Гісторыя беларускай выжыванкі”https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki
У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў.Карысныя спасылкi:Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы"https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал”https://niewidoczny.com/BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимоhttps://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/
Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай.Карысныя спасылкi:1. Хроніка падзей і прафесійных дыскусій наконт ідэі стварэння ва Украіне музея сучаснага мастацтва https://moca.org.ua/2. Архіў мастацтва ваеннага стануhttps://waa.umca.art/en3. Мікіта Кадан - гісторыя мастацтва і мастацтва гісторыі. https://huxley.media/virtualnyj-muzej-sovremennogo-ukrainskogo-iskusstva-nikita-kadan-istorija-iskusstva-i-iskusstvo-istorii/4. Сяргей Кірушчанка. М-21: аб стварэнні мастацкага музея XXI стагоддзі ў Менскуhttps://kalektar.org/ru/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx
Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Таксама у другой частцы прымаюць удзел куратарка і даследчыца Антаніна Сцебур і арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, таксама удзельніцы куратарскай групы аntiwarcoalition.art.Карысныя спасылкі:1. Аб беларускім павільёне 53-й Венецыянскай біеналеhttps://kalektar.org/be/in/names/a7Ouk6hVSeyKgc0JpOWb2. Партал платформы antiwarcoalition.arthttps://antiwarcoalition.art/3. Відэапраца Габрыэль Галіяф "Асабістыя рахункі"https://antiwarcoalition.art/work/EIuFTsDI3CN0hDQi4u3r?p=4. Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка "Апошняя пастараль"https://antiwarcoalition.art/work/3AqXWOPDxfW8QnUMXLwL?p=5. Відэапраца Лесі Пчолкі "Нябачная траўма"https://antiwarcoalition.art/work/SUUGUbZYXCKxlCgJ9ZhC?p=6. Сайт "ЄрміловЦентр"https://yermilovcentre.org7. Пра праект Школы архітэктурнага мыслення "Дзеці паўсюль"https://www.instagram.com/p/C58DGecI8-W/?igsh=ZG12dHhydzkzYWUy
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store