Discover
Праца-Ваца

Праца-Ваца
Author: Tatsiana Dziamchuk
Subscribed: 9Played: 177Subscribe
Share
© Tatsiana Dziamchuk
Description
Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці.
Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій.
Глыбока, чэсна і з любоўю.
Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка.
Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат - толькі з дазволу аўтаркі.
INST: https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk
Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій.
Глыбока, чэсна і з любоўю.
Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка.
Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат - толькі з дазволу аўтаркі.
INST: https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk
23 Episodes
Reverse
Стаўлю пад сумнеў знакамітую параду для бізнесоўцаў і не толькі.
Новы сезон "Праца-Ваца" адкрываецца размовай-дыскусіяй!Мая блізкая сяброўка Яна спрабуе ўмясціць у адну біяграфію некалькі прафесій, талентаў і цікаўнасцяў. Мы гаворым пра феномен мультыпатэнцыяльнасці: Калі адначасова можаш быць дызайнеркай, маркетолагам, арганізатаркай - і пры гэтым адчуваць як свабоду, так і разгубленасць.Гэта выпуск пра выбары, якія ніколі не бываюць канчатковымі, пра любоў да творчасці і пра тое, як навучыцца давяраць сабе, нават калі няма «адзінай працы мары».Гераіня:https://www.instagram.com/ya.golubevaСпасылкі:https://t.me/kadomsky - Блог Сяргея Кадомскага пра мульціпатэнцыялаўhttps://www.ted.com/talks/emilie_wapnick_why_some_of_us_don_t_have_one_true_calling - Ted Talks Эмілі Вапнік📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Я пазнаёмілася з блогам Зоі ў далёкім 2018, калі яна была вядомая як "пернікавая фея"☺️Сёння Зоя ўжо некалькі год як развіваецца і працуе ў галіне сэксалогіі, псіхалогіі і траўматэрапіі.Размова атрымалася вельмі насычаная: пра тое, як у Беларусі працуе сэкс-асвета, чаму сэкс-шопы - хіба не лепшае месца для сэкс-адукацыі.Пра падыход да адукацыі, блогінгу, сямейнага прадпрымальніцтва - купа натхнення і жыцця.Запрашаю!Гераіня:https://www.instagram.com/prishizojka📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Размова з Аняй - прадпрымальніцай, мамай, прафесіяналкай, якая прайшла праз больш за дзясятак стартапаў і цяпер стварае ўласны прадукт у галіне ментальнага здароўя.Гаворым пра стартапы, залатыя ІТ годы ў Менску, пра тое, што адбываецца з кар'ерай, калі становішся мамай. Як вяртацца да прафесіі пасля нараджэння дзіцяці - і што можна зрабіць, каб гэты шлях быў больш мяккім і падтрымліваючым.А яшчэ пра тое, як свядомае бацькоўства можа пазітыўна паўплываць на кар'еру.Пра выбары, стомленасць, самастойнасць і пошук сэнсаў у новым выпуску.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/alazitskayahttps://t.me/alazitskaya📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Гэты выпуск - дыскусія з Ксеніяй Садоўскай, HR-дырэктаркай, прадстаўніцай ранніх міленіялаў і мамай дачкі-зумера.Разважаем, як працаваць з пакаленнем Z, чаму міф пра «няўменне ў камітмент» варта пераасэнсаваць, і што на самай справе стаіць за іх паводзінамі на працы.Карысна будзе ўсім: і зумерам, і менеджарам, якія спрабуюць зразумець, як наладзіць з імі ўзаемадзеянне.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/hrd-kseniya-sadovskaya/https://www.instagram.com/kseniya_sadikkk📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Размова з Кацяй Лысёнак - HR Program Manager, якая больш за 10 гадоў працуе ў Google, піша дысертацыю і з'яўляецца адной з лепшых коўчаў Дубліна.Гаворым пра тое, як дзяўчына з невялікага беларускага горада з насельніцтвам усяго 20 000 чалавек трапіла ў адну з самых буйных карпарацый свету. І пра тое ці можна быць шчаслівым чалавекам у карпаратыўным свеце 🙂А яшчэ:Чаму мужчынам ніхто не задае пытанне "як вы балансуеце паміж сям'ёй і кар'ерай";Чаму ў акадэмічных колах так мала жанчын з доктарскімі ступенямі;Што адрознівае беларусаў на працы.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/katlys/Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі.
"Касмічная" размова :) з Аляй — 24-гадовай embedded software engineer, якая з дзяцінства марыла пра космас, а ўжо ў студэнцтве запускала праекты ў стратасферу.Гаворым пра працу інжынеркай у Польскім Цэнтры касмічных даследаванняў, удзел у распрацоўцы аб’екта місіі NASA, і пра навучанне ў польскім тэхнічным універсітэце.Пра мары, мэты, веру ў сябе і да сябе.Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі каналу.
Размова з Верай пра яе справу жыцця — метро, пра непростыя выбары, веру ў сябе і прафесію.Сёння Вера - асістэнтка архітэктара Нью-Ёркскага метро. Размаўляем пра працэс пошуку працы ў Штатах, архітэктуру і ўрбаністыку, пра гендэрныя стэрэатыпы ў прафесіі.А яшчэ вы даведаецеся, метро якога горада захапляе амерыканскіх архітэктараў. Спойлер: канешне ж, Мінскае 😉 Гераіня: https://www.instagram.com/vera_novi_/
У выпуску разважаю, як папулярны расейскі серыял "Не родись красивой" мог паўплываць на наш погляд на працоўнае жыццё і карпаратыўную культуру.
Пагаворым пра тое, як рамантызацыя офісу, культ перапрацовак і гендэрныя стэрэатыпы пакінулі свой след у галовах цэлага пакалення.
А яшчэ трохі з фаталістычным гумарам узгадаем, як расейскія серыялы тых часоў фармавалі культурную прастору і наш светапогляд.
Гераіня выпуску вучылася ў розных краінах і ў розных галінах, але ў рэшце рэшт выбрала медыцыну. Цяпер яна працуе гінеколагам у невялікім горадзе пад Прагай.
Размаўляем пра штодзённасць: што значыць быць маладой доктаркай-эмігранткай, прымаць роды, праводзіць хірургічныя аперацыі і
спраўляцца з гендарнымі стэрэатыпамі ў прафесіі.
Акрамя таго, абмяркоўваем праблемы сучаснай навукі: чаму медыцына дагэтуль недасканалая ў лячэнні цяжарных, як недахоп даследаванняў уплывае на якасць дапамогі і што можна з гэтым зрабіць.
Шчыры і пранізлівы эпізод пра выклікі і рэальнасць працы доктара
Гераіня:
https://www.instagram.com/gvozd.eva/
Сённяшні выпуск цалкам прысвечаны выгаранню. Мы абмяркуем:
Што такое выгаранне? Што трапляе пад гэтае паняцце, а што — не.
Ці лічыцца выгаранне хваробай? Што пра гэта гаворыць Міжнародная класіфікацыя хвароб (МКБ)?
Стадыі выгарання: Ад "мядовага месяца" да поўнага знясілення.
Хто знаходзіцца ў групе рызыкі? Як псіхалагічныя ўласцівасці і мінулы досвед, напрыклад, быць дарослым дзіцем алкаголіка (ДДА), уздзейнічаюць на схільнасць да выгарання?
Як прадухіліць выгаранне і захаваць баланс у жыцці.
Гэты выпуск — для ўсіх, хто хоча лепш зразумець сябе і свой стан і падтрымаць сябе ў сваім працоўных адносінах.
🎧 Слухайце зараз і дзяліцеся з тымі, каму гэта можа быць карысна
Links:
https://psytests.org/stress/maslach-run.html
Чым займаецца Project Manager у буйнейшай міжнароднай гуманітарнай арганізацыі?
У гэтым выпуску мы сустрэліся з Глебам Салаўёвым, чалавекам з унікальным кар'ерным шляхам: ад працы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі і ІT да гуманітарнай дзейнасці ў НДА.
Размаўляем - як гэта - быць Project Manager у міжнароднай гуманітарнай арганізацыі.
Якія навыкі і матывацыя патрэбны для такой працы, і як туды трапіць.
Што гэта такое - праца, асноўнае поле якой - глабальныя крызісы. І асноўная задача - дапамагаць людзям.
Ці з'яўляецца тады праца сэнсам жыцця?
Пра гэта і не толькі ў выпуску!
Герой:
https://www.linkedin.com/in/hleb-salauyou
https://www.instagram.com/h_salauyou
Восеньскі сезон падкасту пачынаем размовай з цудоўнай Нікай - менеджаркай у сферы ІТ і маркетынгу, а таксама таленавітай кандытаркай.
У гэтым выпуску мы абмяркуем:
Як адкрыць кандытарскі бізнес у 20 гадоў, яшчэ і падчас кавіду
Ці рэальна працаваць два гады без выходных
Які досвед вяртання да наёмнай працы пасля таго, як працаваў сам на сябе
Што адрознівае пошук працы ў Арменіі
Новую філасофію work-life blending і ці здольная яна прывесці да сапраўднага шчасця
Пагутарым пра выклікі і інсайты, якія з’яўляюцца на гэтым шляху!
Гераіня:
https://www.instagram.com/nikasardaryan
Музыка, выкладчык, бубнач групы AP$ENT і … "майстар мяняць працы".
Колькі можна зарабляць на музыцы ў Беларусі і Польшчы?
І чаго "каштуе" займацца сваёй любімай справай?
Пра гэта і не толькі з любоўю і добрым гумарам у выпуску.
Разгортваю паняцце "таксічнасць" - дзе, калі і як мы можам самі стаць таксічнымі для кампаніі.
І прычым тут злосць.
Калі я рыхтавалася да гэтай размовы, я думала, што мы будзем размаўляць не толькі пра кар’ерны шлях, але і пра філасофскія канцэпты, сэнсы, каштоўнасці… Так яно і атрымалася :)
У выпуску пра:
Мары таленавітага хлопчыка пра сцэну і абсалютную упэўненасць, што на гэтым немагчыма зарабляць
Нелінейны кар’ерны шлях і ўнікальны досвед: больш за дзясятак розных прафесій за 10 год у стартапах, карпарацыях, дзяржаўных установах і НДА
Працу настаўнікам беларускай мовы у вясковай школе і рэалізацыю буйнешага адукацыйнага праекту ў Беларусі
Сутыкненне з жорсткай рэчаіснасцю эміграцыі: не ўсе скілы можна "перавезці" з сабой. І што з гэтым можна рабіць
Як сёння размаўляць з дзецьмі пра прафесіі
Герой:
https://www.linkedin.com/in/dzmitry-makarchuk/
Расказваю пра паездку ў Штаты па W&T у студэнцтве.
Досвед быў неадназначны, трансфармуючы прывычнае ўяўленне свету і парадак рэчаў у ім.
Фатографка з 19-гадовым стажам, былая рэпарцёрка tut.by, цудоўная Оля Шукайла пра шчырую любоў да сваёй працы і кошт гэтай любові.
Гераіня:
https://www.instagram.com/volha.shukaila
https://www.instagram.com/volha.shukaila.photo
https://volhashukaila.com
Сёння паразважаем пра параною
Ці некалькі словаў пра нарцысізм.