DiscoverЗроблена ў Польшчы
Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

Author: Зроблена ў Польшчы

Subscribed: 39Played: 1,171
Share

Description

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст.

За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы.

«Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉

Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
80 Episodes
Reverse
Гэта першая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэрэвіча. У першым відэа падкаста «Зроблена ў Польшчы» распавядаем, у якім становічшы была Польшча ў свае першыя посткамуністычныя гады. Як палякі штурмавалі беларускую мяжу, чаму ўвогуле стала патрэбная шокавая тэрапія, і як самога Бальцэрэвіча, які правёў рэформу, знайшлі праз выпадак. А таксама параўноўваем былога польскага міністра і лідара Канфедэрацыі Славаміра Мэнтцэна.Гэта новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» пра польскую палітыку і жыццё ў Польшчы.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/🎥 Запрашаем на афлайн-запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Кракаве! Сустрэнемся 23 лістапада ў 17:00. Падрабязнасці і квіткі: https://forms.gle/z31umkEV79uXw1zS9🎥 А таксама на размоўны клуб польскай мовы ў Кракаве ад Kates School разам з Кірылам: https://tally.so/r/mKXAVgВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Сотні тысяч беларусаў і мільёны палякаў жывуць па-за межамі сваіх краін. У сваёй гісторыі нашыя народы перажылі некалькі вялікіх хваляў міграцыі, а ў розных краінах па ўсім свеце ёсць шматлікія беларускія і польскія дыяспары.У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем падабенствы і розніцы беларускай і польскай міграцый, куды гістарычна выязджалі нашыя продкі, у якой краіне свету знаходзіцца другая па велічыні Палонія і як так атрымалася? І як досвед польскай эміграцыі дапамагае цяпер беларусам у Польшчы?👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Гэта другая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэровіча. У новым выпуску мы пагутарым пра ход рэформ міністра фінансаў Лешка Бальцэровіча: як паўстаў план рэформ і якія галоўныя змены былі ўведзеныя. Абмяркуем галоўныя напрамкі дзейнасці Бальцэровіча і што менавіта было зроблена, каб перабудаваць эканоміку Польшчы. І раскажам пра ацэнкі праведзеных рэформ, за што іх хваляць, а за што некаторыя дагэтуль Бальцэровіча ненавідзяць.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Мінулі першыя 100 дзён прэзідэнта Караля Наўроцкага — выдатная нагода, каб ацаніць першыя ўражанні ад ягонай прэзідэнтуры. Як выглядае сітуацыя з выкананнем перадвыбарчых абяцанняў? Ці Прэзідэнт Польшчы стане новым лідарам правых і пачне пагражаць уладзе Яраслава Качыньскага? Чаму Дональд Туск можа быць задаволены з адкрытай барацьбы з новым прэзідэнтам? І ці новы прэзідэнт пагражае мігрантам, якія жывуць у Польшчы?Падкаст «Зроблена ў Польшчы» паехаў у Кракаў, каб разам з нашымі гледачамі і глядачкамі абмеркаваць першыя вынікі працы Караля Наўроцкага на пасадзе галавы дзяржавы.Асобная падзяка Дому беларускай дыяспары Кракава Prastora за арганізацыю, а Інстытуту Гётэ ў Кракаве за падтрымку сустрэчы.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Новы госць вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» Тані Дзямчук — Яўген Барышнікаў, беларускі айцішнік, як з’ехаў у Польшчы і займаецца тут традыцыйнай беларускай культурай. Ён распавёў пра цікаўнасць палякаў да беларускай культуры, як збегчы з айці і які навык патрэбен кожнаму беларуску і беларуске.Пра паездкі ў польскія сем’і ў дзяцінстве, інтэграцыі ў Польшчы праз беларускую культуру, чым Гданьск лепшы за Кракаў і Варшаву, а таксама — амаль галівудская гісторыя трох беларускіх братоў і сястры, якія сталі дзеячамі нацыянальнага руху трох розных краін.Гэта новы выпуск рубрыкі Тані Дзямчук, у якім яна знакоміць нас з вамі з клёвымі беларускамі і беларусамі, якія добра інтэгруюцца ў Польшчы. Лайфхакі, рэкамендацыі і гісторыі пра тое, як вывучыць польскую мову.👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Чорная пятніца ў школе польскай мовы Polski Na Tak! Увесь лістапад — зніжка 25% на першы месяц вучобы. Промакод — ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўца:Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/Госць:Яўген Барышнікаў https://www.instagram.com/skepsys/
Як іншаземцу атрымаць польскае грамадзянства? Якія ёсць шляхі, колькі трэба чакаць і якія патрабаванні да ўзроўню валодання польскай мовай? І галоўнае зараз: як гэтыя правілы хочуць змяніць прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм’ер Польшчы Дональд Туск? У якога з праектаў больш шансаў?Разбіраемся ў тым, што вядома пра праект урада па зменах у закон аб польскім грамадзянстве. Нядаўна апублікавалі прыклады пытанняў, якія могуць быць у тэсце на грамадзянства, які хоча ўвесці ўрад Туска. Наколькі складаныя гэтыя пытанні? Як да іх падрыхтавацца і чаму гледачам і глядачкам падкаста «Зроблена ў Польшчы» будзе прасцей здаць гэты тэст? Усё гэта абмяркоўваем у новым выпуску падкаста.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/📚 Сямейная сустрэча «Як завесці дыназаўра» на беларускай мове ў музеі POLIN: https://polin.pl/pl/wydarzenie/yak-zavesci-dynazaura-tvorchyya-maystar-klasy-i-chytanne-knigi-razam-z-andreem-skurkoВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
У Польшчы новы вялікі скандал: у ім адразу і PiS Яраслава Качыньскага, і KO Дональда Туска. Скандал разгарнуўся вакол CPK — гэта Centralny Port Komunikacyjny, вялікі інфраструктурны праект Качыньскага. Гэтая тэма гучала і падчас прэзідэнцкай кампаніі, у асноўным PiS крытыкаваў KO, што ўлады нічога не робяць. Але высветлілася: людзі PiS прадалі прыватнай фірме кусок зямлі, крытычна важны для праекта, літаральна ў апошнія дні перад перадачай улады ў 2023 годзе. Гэта як? Раскладваем па палічках, магчыма, галоўны скандал года.І другая тэма выпуска: якая розніца паміж стаўленнем палякаў да мігрантаў і іншаземцаў? Высветлілася, што яна ёсць — расказваем падрабязнасці ў новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Калісці Польшча і Украіна разам прымалі вялікі футбольны турнір: Еўра-2012. Складана ўявіць, але сборная Польшчы тады гуляла супраць Расіі. А рускія фанаты хадзілі маршам па Варшаве: можаце ўявіць, што адбывалася падчас гэтых маршаў.Што даў Польшчы чэмпіянат Еўропы па футболе? Ці патрэбныя зараз краіне такія вялікія стадыёны? Што казалі пра польскіх фанатаў у брытанскіх медыя пасля турніра? Галоўныя польскія гісторыі Еўра-2012 — у новым выпуска падкаста «Зроблена ў Польшчы». Госць выпуска — былы спартовы тэлекаментатар Дзмітрый Герчыкаў.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўцы:Максім Паршута https://www.instagram.com/maximlier/Дзмітрый Герчыкаў https://www.instagram.com/dmitri_gerchikov/
Галоўныя партыі Польшчы рыхтуюцца да наступных парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды лідары ПіС (Права і справядлівасць) і ПО (Грамадзянская платформа) Яраслаў Качыньскі і Дональд Туск правялі вялікія канферэнцыі. Качыньскі шукаў новую праграму 500+, якая павярне яго да ўлады: пэўныя прапановы былі моцна сацыялістычныя. Туск шмат натхняў і казаў пра аб’яднанне, а яшчэ абнавіў новую назву партыі (ніхто не чакаў, ага).А таксама: пра даўгачаканы законапраект, пра які нарэшце дамовіўся ўрад, і новыя вынікі апытанняў. Ці сапраўды гэтыя вынікі настолькі пазітыўныя для партыі Дональда Туска?👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Былы кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі даў першае вялікае інтэрв’ю пасля выбараў: разбіраем галоўнае. Скандал у Варшаве вакол забароны на продаж алкаголю ноччу і прычым тут Туск і Тшаскоўскі. І пра будучыню прэзідэнта польскай сталіцы: ці чакаць палітыка на наступных выбарах? Ці, можа, у Еўрапарламенце?Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/Вядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Беларуска Марыя працуе ў польскай брэндынгавай агенцыі: знайшла працу, калі ведала польскую на ўзроўні B1. Як увогуле шукаць працу ў Польшчы? Як можна ў экспрэс-рэжыме палепшыць польскую мову? І чым падобная праца ў польскіх і беларускіх агенцыях? Ці сапраўды Макс Корж меў рацыю, калі казаў, што беларусы і палякі падобныя? Гэта новая размова з беларускай ў Польшчы ад Тані Дзямчук на канале «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawaВядоўца:Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/Госця:Марыя Лукашук https://www.instagram.com/_ria_ma_ria_/
Прэзідэнт Караль Наўроцкі зноў накіраваў у Сейм праект закона, які павялічвае тэрміны для атрымання польскага грамадзянства. І пачалося: свой праект анансаваў польскі ўрад, а потым партыя PiS даслала свой законапраект, які перапужаў шмат мігрантаў. Калі абагульніць, то ўсе хочуць ускладніць атрыманне польскага грамадзянства для замежнікаў.Самыя жорсткія патрабаванні знаходзяцца ў праеце партыі Яраслава Качыньскага: польская мова на ўзроўне C1, мінімум 15 гадоў жыцця ў краіне. Што гэта ўсё азначае? Чаму польскія палітыкі не толькі не адпускаюць тэму мігрантаў, а працягваюць ёю карыстацца?Абмеркаванне праектаў, прычын і асабістая рэфлексія на фейкі наконт тэрмінаў на атрыманне польскага грамадзянства — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/📝 Пакінуць водгук на законапраект PiS на сайце Сейма Польшчы, нумар RPW/32950/2025: https://www.sejm.gov.pl/sejm10.nsf/agent.xsp?symbol=KONSULTACJE_PROJEKTY&NrKadencji=10&Wsk=WВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Маршал Сейма Шыман Галоўня некалі быў самым папулярным польскім палітыкам, а зараз можа зусім сыйсці з палітыкі Польшчы. Як так атрымалася, якія памылкі зрабіў Галоўня і прычым тут Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся ў яскравым падзенні польскага палітыка і разбіраем тэорыі яго будучыні.А таксама выкрываем нечаканую праблему з украінскімі мігрантамі, з якой можа сутыкнуцца Польшча. Апытанні кажуць, што сапраўды можа дайсці да такога, калі настроі ў краіне не зменяцца.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм: https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/🗓 Сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў. Бясплатна і па-беларуску: https://bit.ly/polin-sukotЯк зарэгістравацца на экскурсію:• Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl• Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсііВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Як вывучыць польскую мову па польскім рэпе, частаваць бездобных гарбатай і праз гэта адкрыць кебабную ў Варшаве? Новы герой рубрыкі Тані Дзямчук — беларус Аляксей, які падыходзіць да кебаба як да мастацтва і раскрывае сакрэт таго, як мігрантам адчуць сябе ў Польшчы як дома. Лайфхакі па вывучэнню польскай мовы, размовы пра ежу як мастацтва і шмат пра ветлівасць палякаў да мігрантаў — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/polskinatak🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/🗓 Выходныя 11-12 кастрычніка ў Музеі гісторыі польскіх яўрэяў: • сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот https://bit.ly/polin-sukot• экскурсія на беларускай па сталай выставе https://bit.ly/polin-1000Як зарэгістравацца на экскурсію:• Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў праз пошту: atrutneva@polin.pl• Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі🎙 Падкаст «Праца-Ваца»: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0Вядоўца:Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/Госць:Аляксей https://www.instagram.com/midas.kebab/
Што вы ведаеце пра Леха Валенсу? Легенда «Салідарнасці», лаўрэят Нобелеўскай прэміі міру, чалавек, які выратаваў Польшчу ад камунізма. І раптам: прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзгадвае Валенсу не самымі прыемнымі словамі. Што адбываецца? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў супярэчлівай гісторыі легендарнага Леха Валенсы.Новы падкаст распавядае шлях Леха Валенсы ад барацьбы з камунізмам у Польшчы і Нобелеўскай прэміі да абвінавачванняў у супрацы з камуністычнымі спецслужбамі і 1% на прэзідэнцкіх выбарах.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_managerВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Былы авіяцыйны інжынер Андрэй — новы госць падкаста «Зроблена ў Польшчы». Андрэй і яго 9 гадоў досьведа дапамагаюць разабрацца ў дэталях налёта расейскіх дронаў на Польшчу: што за самалёты былі ў небе і навошта, ці варта ўвогуле адпраўляць самалёты супраць дронаў, ці меў рацыю Мэнтцэн і якія папулярныя фэйкі з’явіліся падчас налёта.А таксама — парады па бяспецы падчас і пасля налёту дронаў і як падрыхтавацца да падобных сітуацый.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_manager📝 Афіцыйны дапаможнік па бяспецы: https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwaВядоўцы:Макс https://www.instagram.com/maximlier/Андрэй, «Шпацыр сланоў» https://www.youtube.com/@ElephantWalkBy
Наўроцкі, Мэнтцэн, а можа Дуда? Ці Босак? Ці ўсё ж такі сам Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся, хто прэтэндуе на лідарства сярод палітыкаў польскай правіцы. А таксама ацэньваем шансы і розныя сцэнары.Пра што яшчэ ў гэтым выпуску: чаму актыўнасць Наўроцкага дапамагае Туску, хто пераможа ў супрацьстаянні Мэнтцэна і Качыньскага, а хто — самы інтэлегентны лідар на правым баку палітычнай сцэны Польшчы. Гэта новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». Пішыце ў каментары, каго вы бачыце будучым лідарам польскай правіцы.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_managerВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі.Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не страцілі актуальнасць. Яшчэ больш дэталяў польскай палітыкі — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Інтэнсіўная падрыхтоўка да дзяржаўнага іспыту па польскай мове на ўзроўні B1 ў школе Polski Na Tak. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA: https://t.me/polskinatak_managerВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Каля 20 расейскіх дронаў былі ў польскім небе, упершыню Польшча збіла некалькі БПЛА Расіі. Якая была рэакцыя прэзідэнта Наўроцкага і прэм’ера Туска? Што кажа Мэнтцэн і іншыя палітыкі Канфедэрацыі? Хто вінаваты ў начным налёце: што пішуць у польскім інтэрнэце? І дзе знайсці інфармацыю аб тым, як дзейнічаць падчас такіх здарэнняў?Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» дэталі ночы з 9 на 10 верасня: як нечакана дапамагла Беларусь, як адрэагавалі краіны НАТА, у чым правы Славамір Мэнтцэн і дзе шукаць карысную інфармацыю, каб падрыхтавацца да падобных здарэнняў.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatak📝 Афіцыйнае кіраўніцтва па бяспецы:https://www.gov.pl/web/poradnikbezpieczenstwaВядоўцы:Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Другі выпуск рубрыкі пра жыццё мігрантаў у Польшчы: гісторыя беларускі Волі пра тое, як знайсці сябе ў новай краіне і чаго не трэба рабіць першы час у эмірацыі. Важны момант: інтэрв’ю цалкам запісанае на польскай мове, а для гледачоў і глядачак даступныя субтытры на беларускай, украінскай і рускай мовах.👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:https://bit.ly/polskinatakПадкаст «Праца-Ваца»:https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0Воля працавала фінансавай дырэктаркай ў Беларусі, але ў Польшчы трэба было пачынась усё з самага пачатку. Беларуска думала пайці працаваць у таксі ці Макдональдс, але ў выніку адкрыла ўласны бізнэс. Потым закрыла яго і пачала шукаць працу ў фінансах, хоць і не ідэальна ведала польскую мову. Пра першую працу на польскай мове, смешныя гісторыі, якія ўзнікаюць праз моўны бар’ер, і розныя спосабы вывучэння польскай мовы — у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы». А таксама — парады ўсім мігрантам і мігранткам.Вядоўца:Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/Госця:Воля Касцюкевічhttps://www.instagram.com/drama.side.of.olya/
loading
Comments (1)

Lana Sta

спадарства, не праігрываецца ў беларусі, падкруціуе налады каб можна вас слухаць было

Sep 23rd
Reply