Discover
Кніжныя размовы
Кніжныя размовы
Author: Kaciaryna
Subscribed: 97Played: 1,352Subscribe
Share
Description
Падкаст, у якім аўтарка Кацярына расказвае пра дзіцячую і падлеткавую літаратуру, якую вы можаце прачыцаць ці паслухаць па-беларуску. Падкаст вырас з аднайменнага кніжнага інстаграм-блога.
20 Episodes
Reverse
У сённяшнім выпуску я расказваю пра брытанскую валанцёрскую інцыятыву EmpathyLab, пра якую даведалася дзякуючы падкасту пра дзіцячае і падлеткавае чытанне Mostly Book Talk.Спіс кніг Read for Empathy Collection 2026 года, створаны праектам EmpathyLab: RFE 2026 collection – EmpathyLabUK (А на сайце можна знайсці такія спісы ажно з 2017 года).Падтрымаць мяне можна на пратформе Buymeacoffee.Беларускія кнігі, якія я прыгадваю ў выпуску: “Ровар Байсік і згублены званочак”, “Бяздомны дом”, “Кропля ў космасе”, Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Ілюстрацыі Эльгі Паповай. Выдавецтва “Slowianka”, 2024. “Ева намалявала Коніка”, “Ева намалявала Цмока”, Света Тата. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2022.“Кусь-Кусяндра”, “Снегурумі”, “Сподачак для цмока”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2023. “Прыкры Крыўс”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Матулін дзень”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі Таццяны Багданавай. Выдавецтва “Папуры”, 2025.Серыя кніг Сюзанны Ізэрн “Вавёрачка не ўмее казаць не”, “Яноцік хоча быць першым”, “Лісяня кажа няпраўду”. Ілюстрацыі Лейрэ Салабэр’я. Пераклад з іспанскай Наталлі Зайцавай. Выдавецтва “Папуры”, 2024. “Прыгоды ў зачараваным замку. Гісторыі лісы-кілбасы”. Дар'я Мандзік. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2026.“Беспрацоўнае дрэва”, Света Бень. Ілюстрацыі Ліны Хесэ. Выдавецтва “Мяне няма”, 2025.“Мора ў горадзе”, Эльга Папова. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.“Патэ гуляе ў футбол”, Тыма Парвэла. Ілюстрацыі Пасі Піткянэна. Пераклад з фінскай Юрыя Лашкевіча. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2026.“Трымайся, Трусік!”, Жазэфіна Марк. Ілюстрацыі аўтаркі. Пераклад з нямецкай Вольгі Гронскай. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. “Хлопчык, у якога не было хваста. Экалагічная казка для хвастатых і бясхвостых”, Віктар Марціновіч. Ілюстрацыі Сабіны Быкоўскай. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025.“Хто ты, дрон?”, Ганна Кручкова. Ілюстрацыі Кацярыны Першынай. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2025.“Табіта Плімтак і Край свету”, Эрыка Макган. Ілюстрацыі Філіпа Калэна. Пераклад з англійскай Андрэя Скурко. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2026.“Вера, дачка флібусцьера”, Валянцін Вяркееў. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2025.
У новым выпуску расказваю пра два фестывалі, у якіх паўдзельнічала ў першай палове лета: беларуска-літоўскі сямейны фестываль у Вільні "Пад чароўным дрэве", дзе я арганізоўвала літаратурную сцэну, і Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве, дзе была выступоўцай (па спасылках - сайты арганізатараў фестываляў). Спасылка на запіс трансляцыі тут: Кнігі «на выраст» - YouTubeА яшчэ расказваю пра брытанскі падкаст Mostly Book Talk, прысвечаны дзіцячай і падлеткавай літаратуры і дзіцяча-падлеткаваму (не)чытанню, які апошні час шмат слухаю. І пра тое, на што ён мяне натхніў :)Падтрымаць мяне можна тут: Кніжныя размовы is Падкаст і блог пра беларускія кнігі
Што новага пачытаць дзецям і з дзецьмі? У гэтым выпуску расказваю пра беларускія навінкі дзіцячай і падлеткавай літаратуры, якія прачытала апошнімі месяцамі і якія лічу вартымі ўвагі. Падтрымаць падкаст можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovyДзякуй! Спіс кніг:“Прыкры Крыўс”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі - Святланы Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, 2026.“Прыгоды ў зачараваным замку. Гісторыі лісы-кілбасы”, Дар’я Мандзік. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Папуры”, 2026. “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”. Міхась Зуй, Іна Р., Лявон Маліноўскі, Марына Ментусава, Аляксандр Ждановіч, Лявон Вольскі. Ілюстрацыі: Ксенія Лагавая, Яна Каспяровіч, Знічка, Вольга Папова, Лявон Вольскі, Наталка Кукс. Выдавецтва “ByProsvet”, 2025.“Патэ гуляе ў футбол”, Тыма Парвэла. Ілюстрацыі - Пасі Піткянэн. Пераклад з фінскай - Юрыя Лашкевіча. Выдавецтва "Гутэнберг", 2026. “Я заплятаю косы”, Зэйнаб Боладэл. Пераклад з англійскай - Марыны Дзергачовай. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2026. “Шчаўкунок і мышыны кароль”, Эрнст Тэадор Амадэй Гофман. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава. Пераклад на беларускую - Алесь Гібок-Гібкоўскі. Выдавецтва “Открытая книга”, 2025.
Што такое кнігі не па ўзросце? Ці існуюць яны? Як іх чытаць, калі дзіця зацікавілася і просіць. Разважаю і дзялюся сваім досведам. Падтрымаць падкаст і блог можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovyБеларускія дзіцячыя і падлеткавыя кнігі, якія прыгадваю гэтым разам: “Трымайся, трусік!”, Жазэфіна Марк. Пераклад з нямецкай - Вольга Гронская. Выдавецкая ініцыятыва “Кніжны вырай”, 2024. “Бортнік Ігнат і скарб пушчы”, Томаш Самойлік. Пераклад з польскай - Вольга Гуд. Выдавецтва “Галіяфы”, 2015. “Кніжка пра смерць”, Пэрніла Стальфэльт. Пераклад з шведскай - Казімер Сольц. Выдавец Зміцер Колас, 2014. “Прыгоды Пінокіа”, Карла Калодзі. Пераклад з італьянскай - Яўген Салейчук. Выдавецтва “Галіяфы”, 2018. Ілюстрацыі - Андрэй Пазняк. / Пераклад з італьянскай - Наталлі Рунге. Выдавецтва “Открытая кніга”, 2025. Ілюстрацыі - Святлана Чакурава.“Ёрдзіс”, Юя Вісландэр. Пераклад з шведскай - Надзея Кандрусевіч. Выдавецтва “Коска”, 2018. Ілюстрацыі - Лота Гефенблад. “Малы і мядзведзік”, Юя і Томас Вісландэр. Пераклад з шведскай - Надзея Кандрусевіч. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2010.“Леў, вядзьмарка і гардроб”, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад - Андрэй Кім. “Кніжны рысь”, 2024. Ілюстрацыі - Лада Цішкова.“Пляменнік Чараўніка”, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад - Надзея Кім. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, 2016. . “Малы і Карлсан”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад - Алеся Башарымава. Выдавецтва “Папуры”, 2019. “Піпі Доўгая панчоха”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад з шведскай - Алена Казлова. Выдавецтва “Папуры”, 2020-2021. Ілюстрацыі - Інгрыд Ванг Нюман. “Віня-Пых”, А.А.Мілн. Пераклад - Віталь Воранаў. Выдавецтва “Белы крумкач”, 2007.Серыя пра Гары Потэра. Пераклад з англійскай - Алена Пятровіч. Выдавецтва “Янушкевіч”.“Хобіт”, Дж.Р. Толкін. Пераклад з англійскай - Франц Корзун. Выдавецтва “Кніжны рысь”, 2025. Ілюстрацыі - Ганна Плотнікава. “Роня, дачка разбойніка”, Астрыд Ліндгрэн. Пераклад з шведскай — Надзея Кім. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, Мінск, 2020. Ілюстрацыі — Ілон Вікланд. “Снежная сястра”, Мая Лундэ. Пераклад з нарвежскай - Юлі Цімафеевай. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Ілюстрацыі - Ліса Айсатэ. “Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза”, Даніэль Дэфо. Пераклад з расейскага пераказу Карнея Чукоўскага - Алены Васілевіч. Выдавецтва “Юнацтва”, 1994. (альбо ёсць ранейшае выданне: “Мастацкая літаратура”, 1976).“Браты Львінае Сэрца”, Астрыд Ліндгрэн. “Звязда”, 2014. Па выданні “Юнацтва”, 1990.“Вельмі галодны вусень”, Эрык Карл. Пераклад з англійскай - Таццяна Жаўняровіч. Выдавецтва “Галіяфы”, 2019. Кнігі на іншых мовах:“Вересова міль”, Оксана Була. Видавництво Старого Лева, 2023.“Лунный коп”, Том Голд (“Mooncop”, Tom Gauld). Издательство “Бумкнига”, 2018.“Хильда и тролль”, Люк Пирсон. (“Hilda and the Troll”, Luke Pearson). Издательство “Манн, Иванов и Фербер”, 2021.“Šunėnas” (Dogman), Dav Pilkey. Baltos lankos, 2025-2026.“Удивительные кости. 10 животных-рекордсменов” (“Book of bones. 10 record-breaking animals”), Габрыэла Балкан, Сэм Брустэр. Издательство “Поляндрия”, 2018.
Новы выпуск падкаста прысвечаны кнігам сучаснай беларускай пісьменніцы, сапраўднай казачніцы і чараўніцы, Надзеі Ясмінскай. Ці лічылі вы кнігі Надзеі ў сваёй хатняй бібліятэцы? У мяне іх аказалася 12! Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovyКнігі, пра якія расказваю ў выпуску:“Сем ружаў”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Чаму Меша не мае хаты”. Выдавецтва “Кнігазбор”, 2018. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Як Меша знайшоў хвост”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярына Дубовік. “Якуб Срэбны Чуб”. Аўдыёкніга. Платформа “Кніжны воз”.“Круглыя казкі”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2022. Ілюстрацыі - Марыся Вярцейка. “Дом цікаўных казак”. Выдавецтва “Галіяфы”, 2018. Ілюстрацыі - Алена Сацута. “Чароўныя ніткі пані Яніны”. Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2020. Ілюстрацыі - Надзя Бука.“Мурмурзік. Казка пра незвычайнага коціка”. Выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2022. Ілюстрацыі - Вольга Данілюк.“Снегурумі”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Сподачак для цмока”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап.“Кусь-Кусяндра”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап.“Пацеркі і кроплі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2018. Ілюстрацыі - Стася Сакалоўская.“Матулін дзень”. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Таццяна Багданава.“Надзвычайны дзень народзінаў”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. “Заклінальнік аднарогаў”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Ілюстрацыі - Уладзіслаў Пятровіч.



