Discover
Літаратурныя зацемкі
Літаратурныя зацемкі
Author: Сяргей Дубавец
Subscribed: 51Played: 874Subscribe
Share
© Bellit.info
Description
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info.
🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
33 Episodes
Reverse
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне". Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацвёрты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства?
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае.
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае разважаць пра пакаленне "Тутэйшых" і не толькі. Гэтым разам праз прызму кнігі літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва "Беларуская літаратура пэрыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду". Што змянілася за 40 гадоў: ад Зніча і Сыса да Мінкіна і Бахарэвіча?
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае над трэцяй, пашыранай версіяй рамана Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем "Тутэйшых"? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы?
У новым выпуску падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага". Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура "Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе".Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця.
У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха "Апостраф", які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, "чыстая паэзія" Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя.
Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з'яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах тэтралогіі.
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ.
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага "Цягнік да Познаня". Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. Развагі ў аўтарскім падкасце — суб'ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці.
Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса "Наш сусед Караткевіч". Геній, легенда, п'яніца, вечны падлетак ці проста дзядзька Валодзя? Менавіта такім розным малюе аўтар класіка беларускай літаратуры, з любоўю ствараючы міф "Уладзімір Караткевіч".
Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома "Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году", які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў да фармавання нацыі?
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі "Горад на гары" — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета. Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы сёння дыялог між літаратурамі?
Спецыяльна для Bellit.info ў аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі "Беларускія зоркі" (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі.
Сяргей Дубавец у спецыяльным падкасце "Літаратурныя зацемкі" разглядае кнігу Альгерда Бахарэвіча "Плошча Перамогі" (Vesna Books, 2023). Аўтар падкасту прачытаў твор пра праўду і хлусню як раман пра наш час, адлюстраваны ў алегорыях.
Сяргей Дубавец у адмысловым падкасце “Літаратурныя зацемкі” разважае пра руіны і былую ціхмяную беларускую веліч пасля прачытання новай кнігі Андрэя Горвата "Дом" (Вільня, 2025). Ці можна вярнуць да жыцця разбуранае і занядбанае больш за 100 гадоў таму? Што выйдзе з гэтай спробы?
Сяргей Дубавец у межах падкаста "Літаратурныя зацемкі" дзеліцца ўражаннямі ад прачытання ў беларускім перакладзе Сабіны Брыло раману Гінтараса Граяўскаса "Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі", які выйшаў у новым выдавецтве Surma. Алегарычнная казка для дарослых пра годнасць, сяброўства, выбар між "біць альбо не біць" і пошукі свайго дракона.
























Сфінкс і Біг-Бэн і ўсё астатняе — яны ж рэальныя, гомельская замалёўка
Цікава! Дзякуй!