DiscoverFutbol Pausiul
Futbol Pausiul
Claim Ownership

Futbol Pausiul

Author: Futbol Pausiul

Subscribed: 4Played: 159
Share

Description

Футбол Паўсюль - гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі. Неэкспэртнае меркаваньне аматараў футболу, якое ня мусіць супадаць зь меркаваньнем астатніх :)
Нашая мэта - любіць футбол і размаўляць аб ім з аднадумцамі па-беларуску.
21 Episodes
Reverse
Вітаем усіх аматараў ножнага шпурляку! Гэта фінальны падкаст сэзону 24/25, дзе мы пагутарылі аб фіналах эўракубкаў і агулам аб сэзоне, які прынёс шмат нечаканых вынікаў і нібы ўдыхнуў новае жыцьцё ў эўракубкі праз абноўлены фармат. Дзякуй, што былі і застаецеся з намі, чытаеце, слухаеце, камэнціце, падтрымліваеце данатамі, гэта вельмі цешыць!
Вітаем усіх аматараў гульні №1! Паразмаўлялі пра паўфіналы эўракубкаў, адзін з якіх ужо легендарны 🔥 Вядома ж, спрагназавалі, хто пераможа ў фінале. Трохі закранулі рэгулярныя чэмпіянаты ў Топ-5 лігах Эўропы, праанансавалі цікавыя матчы на гэтых выходных і ў панядзелак. Дарэчы, наконт топ-5 лігаў - неспадзявана атрымалася заруба паміж Паўлюком і Арцёмам, якую лігу лічыць топавай і як вызначаць топавасць, а што вы думаеце на гэты конт? Пішыце ў камэнтарах, нам вельмі цікава пачуць вашае меркаваньне!
Мы сталі сьведкамі бамбічных супрацьстаяньняў у ЛЧ і другіх эўракубках, але і ва ўнутраных чэмпіянатах яшчэ далёка ня ўсё зразумела, прынамсі, Італія зь Гішпаніяй будуць трымаць нас у няведаньні, падаецца, што да самага канца. Прыемнага праслухоўваньня!
Вітаем, сябры! Плённа пагутарылі пра тое, чым жыве эўрапейскі футбол: пра эўракубкі, унутраныя чэмпіянаты і інтрыгі, якія там засталіся. Дзякуй за ўвагу і падтрымку! ⚽
Вітаем усіх тых, хто шчэ не адчаіўся пачуць наш новы эпізод! Вы ўсе былі добрымі хлопчыкамі й дзяўчынкамі сёлета, таму ад нас вам падарунак :) Што ж там цікавага і незвычайнага ў эўрапейскіх чэмпіянатах - слухайце і дзяліцеся сваімі думкамі. Зычым усім вясёлых калядных сьвятаў, і няхай перамагае па жыцьці ня толькі вашая ўлюбёная каманда, але і вы самі!
loading
Comments