З лідарам гурта "Палац" Алегам Хаменкам паразмаўлялі прабеларускі фальклор: чаму не хапае вобразаў і брэндаў, звязаных з фальклорам, на каго падобныя беларусы і на што падобна беларуская песня.
Фатограф Андрэй Лянкевіч распавёў нам, як здымаў сваю галоўнуюпрацу "Паганства". Паразважаў, чаму мастацтва нічога не каштуе і чаму пасля здымкаў беларускага традыцыйнага інтэр'ера больш не будзе рабіць фотапраекты.
Паразмаўлялі з Сяргеем Матыркам пра пераклад кніг на беларускую мову. Як гэта робіцца, што бывае з дрэннымі перакладамі, ці ёсць попыт на прафесію? У падкасце шмат парадаў ад Сяргея па кнігам, якія варта пачытаць.
Перуновы стрэлы, валасажары, разлітае малако. Што бачылі беларусы паміж небам і зямлёй? Падкаст з этнаастраномам Цімафеем Авіліным
Якім было беларускае піва пару стагоддзяў таму, дзе цяпер ўзяць бочку для піва, якая горкасць беларускага хмеля, і што Гары Потэр мог бы выпіць з Жыгімонтам Старым? Пра ўсё паразмаўлялі з рэканструктарам беларускага піва, аўтарам блога "У пошуках беларускага піва" Станіславам Прыдыбайлам.
Разбіраемся ў дыялектах і гаворках Беларусі разам з кандыдатамфілалогіі Юрыем Чарнякевічам, які ўжо шмат гадоў ездзіць збірае іх па Палессі.
Паразмаўлялі з беларускім культуролагам і кнігазнаўцам Алесем Сушам.
Паразмаўлялі з бортнікам Іванам Восіпавым пра адыходзячую традыцыю, якая ўнесеная ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Хто такія бортнікі, чаму жанычыны не займаліся промыслам, ці засталіся дзікія пчолы, якіх пчол называюць "добрымі" і якія беларускія традыцыі звязаныя з гэтым промыслам. 00:00 - Інтро і знаёмства.00:30 - Чым пчаляры адрозніваюцца ад бортнікаў.05:24 - Якасці сапраўднага бортніка.07:48 - Спадчыннае рамяство: колькі сёння засталося бортнікаў?10:31 - Чаму няма жанчын-бортніц?13:00 - Жанчына мёд прадае, а бортнік не можа прадаваць.14:59 - Ці ёсць згадкі пра жанчын-бортніц?16:32 - Забабоны і забароны жанчынам у бортніцтве.18:36 - Традыцыяналізм, ці чаму жанчына не магла сукаць свечкі.21:49 - Калі ў Беларусі адшукалі першыя згадкі пра бортніцтва?27:22 - Дэтэктыўная гісторыя ад Івана Восіпава.35:30 - Першая экспедыцыя і практыка пасля тэорыі.36:26 - Борць і калода: якая розніца?38:38 - Дзе раней бралі пчол?41:42 - Дзікія пчолы не зусім і дзікія, а лясныя.44:01 - Пах бортніка і нюх пчол.46:19 - Ці можна бортнікам красці пчол. Кодэкс аўстралійскага золаташукальніка49:53 - Пчаладзёр - чорная метка супольнасці.55:30 - Як адбываецца ўсталёўка калоды ў лесе.01:03:52 - "Сакрэты" бортнікаў.01:06:55 - Традыцыі - лазьбіны і бонда.01:11:37 - Хто такі Васіль?01:13:17 - Пароды пчол. Як адрозніваецца дзікі мёд ад звычайнага.01:19:22 - Беларускі мядовы самелье.01:22:13 - З якіх кветак пчолы не бяруць мёд.01:23:00 - Колькі ў Беларусі агулам борцяў?01:29:00 - Пра падкаст Івана Восіпава.01:31:27 - Грамнічная свяча і Брацкая свяча.01:34:54 - Што забіраюць бортнікі ў пчалы?01:40:34 - Як стаць вучнем бортніка і куды пісаць Івану.
Паразмаўлялі пра санітарыю ў беларускіх вёсках на пачатку 20 стагоддзя з этнолагам Аляксеем Друпавым. У выпуску падкаста даведаемся пра забабоны палешукоў, колькі разоў на год мылі хаты 100 гадоў таму, ці былі лазні ў Заходняй Беларусі і на Палессі, куды хадзілі ў прабіральню і навошта плялі лапаць для прусакоў. Уключайце!
Фатограф-дакументаліст Сяргей Лескець ужо 11 гадоў ездзіць па ўсёй Беларусі ў пошуках шаптух і знахараў. І пошукі даволі выніковыя: ягоныя фотаздымкі публікуюць сусветныя выданні, а кніга "Шэпт" перавыдадзеная большым накладам. У падкасце мы размаўляем з Сяргеем пра замовы, паганскія карані, якія спляліся з хрысціянствам, даведваемся пра легендарнага знахара і тлумачым, што такое "крывулі". Містычны і цікавы падкаст. Уключайце!
Мы размаўляем з музыкантам і радыёвядучым Віктарам Сямашкам пра ягоныя 1000 перадач пра беларускую музыку, чаму фолк заўсёды будзе карыстацца папулярнасцю, што такое беларускі джаз і чаму Песняроў таксама забаранялі.
У падкасце разам з дырэктарам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пятром Цалкам мы паспрабавалі разабрацца ў Палессі. Адкуль такая назва, дзе яго межы, хто такія палешукі і якія незвычайныя гісторыі здараюцца ў экспедыцыях.
У нашым падкасце мы даведваемся ў астранома Віктара Малышчыца, навошта людзі вывучаюць зоркі, куды ехаць, калі хочаш пабачыць Венеру і чаму балоты - беларускі космас.
00:00 - Знаёмства 02:02 - Як Алена Браніславаўна сама зацікавілася беларускай кухняй? 03:35 - Што з "беларускай кухні" прапаноўваюць у кавярнях? Што такое клёцкі з душамі? 04:59 - Дзе збіраліся рэцэпты? 05:52 - Беларусы ніколі не былі бульбашамі 08:59 - Беларускія стравы, смачнейшыя за бульбу 10:17 - Першая беларуская страва Алены Браніславаўны, і як елі беларусы? 11:53 - Ці адрознівалася сялянская кухня ад шляхецкай? 12:52 - Палеская кухня 14:40 - Усё гатуе ў печы? 15:50 - Смажанка - беларускі фастфуд (рэцэпт) 18:49 - Што замаўляюць беларусы і іншаземцы ў Алены Браніславаўны? 23:46 - Беларуская мова, як важны культурны маркер разам з беларускай кухняй 26:11 - Перамога над анкалогіяй і беларуская кухня 29:40 - Дзе Алена Браніславаўна захоўвае рэцэпты? 34:13 - Самая смачная страва Алены Браніславаўны 35:52 - Круглы год праца над тым, каб можна было гатаваць 38:07 - Чаму печ такая важная для беларусаў і хто такая Баба-Яга? 41:15 - Кот Васіль і дамавікі 42:27 - Хлеб і Хлябец, Максім хоча есці потраўку і кіслыя бліны 46:16 - Дзякуй усім. Станьце нашымі патронамі!
Падкаст з вядомай рэпетытаркай Евай Гілевіч, якая з'ехала з Мінска ў глухую вёску, дзе яе лічаць ведзьмай, набыла сабе 2 коня і поні (3 коні!) і атрымлівае асалоду ад такога жыцця. Неверагодна цёплы падкаст) 00:00 - Цізер 01:00 - Знаёмства. 01:36 - Чаму ты вырашыла з’ехаць з Менска ў вёску 03:56 - Як доўга Ева выбірала вясковы дом 05:30 - Ці разумела Ева, што ў вёсцы шмат працы 06:39 - Навошта Еве тры коні 08:09 - З канём прасцей, чым з хатай, але не хапае свабоды 09:30 - Першы конь і тэмпература. Коням трэба кампанія. 13:16 - Што гэта за чорт, што гэта за дэман? 17:36 - Як дорага трымаць каня 19:40 - У вёсцы лічаць Еву ведзьмай 21:31 - «У Валерыка ёсць трактар, хай ён вам і арэ» 23:20 - Ева ганяе галопам па ваколіцах 25:30 - Колькі за 6 гадоў укладзена сіл ў хату 29:23 - Як Ева наладзіла агульную мову з вяскоўцамі 31:12 - У вёсцы ўсё маё: пушча, зубры, рэчка, сад. Іншая якасць жыцця. 33:06 - Чаго не хапае ў вёсцы 33:46 - Два каты, тры сабакі (забярыце шчанюкоў у Евы!), статак зуброў. Адкуль у Евы столькі жывёл 37:52 - Што нясуць Еве аднавяскоўцы 39:28 - Няўжо вёска - неверагоднае і цудоўнае жыццё?
У гэтым выпуску падкаста размаўляем пра беларускі турызм. Ці шмат беларусы вандруюць па краіне, як часта замаўляюць экскурсіі на роднай мове і куды паехаць, калі ўжо быў у Нясвіжы і Міры - разбіраемся разам в Воляй. 00:00 - Знаёмства. 01:36 - Наколькі часта сталі замаўляць экскурсіі на беларускай мове? 03:07 - Ці адрозніваюцца турысты з розных краін? 03:49 - Ці самі беларусы размаўляюць па-беларуску падчас экскурсій? 06:29 - А шмат цяпер беларускамоўных экскурсаводаў? 07:56 - Чаму Волі часам прыходзіцца адмаўляць людзям у паездках на свае маршруты? 09:42 - Як Воля складае свае маршруты і дзе запісацца? 10:43 - Любімыя месцы Волі? 11:47 - Што кажуць турысты Волі ў паездках 13:50 - Экскурсіі для сябе і складаная праца гідам 15:28 - Што робіць Воля з негатыўнымі водгукамі? 16:40 - Любімае месца і не самае цікавае для турыстаў 18:03 - Што лічыць экскурсавод: ці трэба рэстаўрацыя аб'ектаў ці лепш пакідаць руіны? 20:53 - Куды варта паехаць на думку Волі? І ці варта браць экскурсавода? 23:49 - Чаму Воля не любіць экскурсіі іншых гідаў 25:27 - Раней Воля недаацэньвала беларускія вёскі, чаму ўсім трэба ехаць глядзець вёскі?
В этом выпуске подкаста мы разговариваем с Егором, который проехал все города Беларуси и продолжает изучать интересные места страны. Егор рассказывает, как можно разнообразить путешествие, где черпает информацию об объектах и что такое "ДнищеТур". 00:10 - Знакомимся с Егором 00:58 - Сколько времени надо, чтобы проехать все города Беларуси? 01:37 - Что значит посетить город? 02:35 - Какая цель в таких путешествиях? 03:35 - Есть ли города, в которых нечего смотреть? 06:15 - Как Егор планирует поездки, что смотрит до выезда? 09:27 - Были ли неприятные истории на заброшках? 12:52 - Как законно летать дроном? 13:54 - Что стоит брать с собой? 15:33 - Если всё надоело и всё видел, то… 17:05 - За сколько надо планировать и стоит ли планировать поездку? 19:26 - Насколько сейчас раздражает, что все стали путешественниками и блогерами? 22:18 - Как Егор относится к реконструкциям и реставрациям? 25:55 - Поездки Егора по зоне отчуждения Припятского радиационно-экологического заповедника. 28:18 - Как попасть в беларускую зону отчуждения? 29:30 - Заброшенный посёлок в зоне отчуждения 32:25 - Есть ли самосёлы в беларуской зоне отчуждения? И где ещё загрязнённые закрытые места с жителями. 35:18 - Как ловят в Зоне сталкеров, и какие штрафы 44:30 - Так стоит или не стоит ехать в зону отчуждения? 48:00 - Как развивать туризм в зоне? 49:13 - Куда Егор советует поехать в Беларуси
У гэтым выпуску падкаста распавядаем пра беларускую традыцыю малявання на шкле. Мы шмат ведаем пра маляваныя дываны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча, але амаль нічога пра людзей, якія малявалі ў тыя ж часы на шкле і такім чынам таксама дазвалялі беларусам упрыгожыць свае хаты. Разбіраемся разам в Вольгай Трубач, што такое відзікі і чаму да гэтай пары мы не маем музея з імі.
Мы вместе с poshyk.info проехали Новогрудский район и рассказываем, почему беларусам стоит изучить регион первой столицы ВКЛ и что там важно посмотреть, кроме Новогрудского замка и памятника Мицкевичу.
В Беларуси есть умирающие деревни. Это не новость и не уникальная только для нашей страны ситуация – про бесперспективные деревни говорят даже в благополучных швейцарских Альпах. Можно строить теории насчет того, почему так происходит, как решить эту проблему и проблема ли это вообще. Нам же важно зафиксировать этот момент. В новом проекте Natatnik – истории последних жителей умирающих деревень, которые любят свою малую родину, как саму жизнь, голоса надежды от тех, кто всё же меняет город на глубинку и картинки из мест, которые еще недавно для кого-то имели значение.
Аlena H
Вялічэзных дзякуй, што выклалі запісы на падкаст-пляцоўкі. На ютубе мне за дзьвухгадзінные запісы складаней узяцца, бо падаецца гэта ж трэба адразу ўвесь выпуск паглядзець і не адцягваць увагу, а за кампом дома гэта не так проста. А тут як раз пару дзён шляху на працу з працы і ты засяроджаны выключна на галасах у навушніках