PALATNO — падкасты пра беларускую супольнасць

PALATNO — незалежны праект беларускіх журналістаў пра беларускія рэгіёны. Асэнсоўваем праблемы беларускай супольнасці, шукаем шляхі іх вырашэння і спрабуем разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі. У падкастах мы расказваем пра беларускія гарады, праводзім гістарычныя паралелі з сучаснымі падзеямі, а таксама трохі забаўляемся :)

Загадкавыя выкраданні пры Лукашэнку. Галаваломка #10

У 1994 годзе Лукашэнка займае пост прэзідэнта Беларусі, а з 1999 года пачынаюць бясследна знікаць людзі, не згодныя з яго кіраўніцтвам. А, напрыклад, пасля выбараў 2020-га ў краіне зніклі каля ста чалавек. Яны проста перасталі выходзіць на сувязь са сваякамі, іх таксама няма ў афіцыйных спісах затрыманых. У падкасце «Галаваломка» на PALATNO расказваем, як са згоды Лукашэнкі ліквідуюць яго апанентаў, колькі людзей ужо знікла і па якой прычыне гэта адбываецца.

11-05
15:47

Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў». Галаваломка, 2 сезон #10

Гісторыя гомельскай банды «пажарнікаў». Галаваломка, 2 сезон #10 Росквіт крыміналу па ўсёй Беларусі прыйшоўся на 1990-я гады. Па буйных гарадах і абласных цэнтрах дзейнічала шмат арганізаваных злачынных груповак, банд і крымінальных аўтарытэтаў. Хваля не абышла і Гомель — запалохванні, збіццё, гвалт, забойствы і здзекі. Адной з гомельскіх банд была «Марозаўская» — самая крывавая арганізаваная злачынная групоўка. Менавіта яна змагла падпарадкаваць сабе іншую, самую буйную па колькасці злачынную групоўку Гомеля — «пажарнікаў».

09-17
09:57

Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта. Галаваломка, 2 сезон #9

Наглядчык за Польшчай: нераскрытае забойства беларускага бандыта. Галаваломка, 2 сезон #9 У 2023 годзе суд у Катавіцах апраўдаў самага вядомага крымінальнага аўтарытэта Польшчы «Кракавяка» і чальцоў яго банды за замоўнае забойства беларуса Віктара Фішмана. Напрыканцы 1990-х гадоў Фішман стаў прыкметнай фігурай у крымінальным свеце Польшчы, але канкурэнцыя з польскімі злачынцамі давяла яго да смерці.

09-10
08:18

Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну. Галаваломка, 2 сезон #8

Як у Мінску забілі спартсменку Юлію Балыкіну. Галаваломка, 2 сезон #8 У кастрычніку 2015 года восеньскае надвор’е ва ўсю нагадвала пра сябе: дажджы, сырасць… У тым годзе напрыканцы месяца ў Мінску знікла вядомая беларуская спартсменка Юлія Балыкіна. Яе шукалі некалькі тыдняў, пакуль не знайшлі цела алімпійкі ў лесе ля вёскі на Міншчыне. Як бывае заўсёды ў такіх справах — следчыя адразу сталі падазраваць каханага дзяўчыны…

09-06
06:01

«Банда Марозава» — найбуйнейшыя злачынцы Беларусі. Галаваломка, 2 сезон #7

«Банда Марозава» — найбуйнейшыя злачынцы Беларусі. Галаваломка, 2 сезон #7 «Банда Марозава» — найбуйнейшая арганізаваная злачынная групоўка — існавала з канца 1990-х па 2004 год у Гомелі і Гомельскай вобласці. На рахунку бандытаў — больш за 60 эпізодаў розных злачынстваў: забойствы, замахі на забойства, згвалтаванні, вымаганне, паборы з прадпрымальнікаў, незаконнае выкарыстанне зброі. Арганізатарамі банды выступілі Сяргей Марозаў і Міхаіл Мацюшкоў — на той момант яшчэ падлеткі.

08-28
13:41

Гучнае забойства савецкага пасла ў Варшаве. Галаваломка, 2 сезон #6

Гучнае забойства савецкага пасла ў Варшаве. Галаваломка, 2 сезон #6 Сто гадоў таму Барыс Каверда, юнак беларускага паходжання, забіў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава. Каверда разам з хаўруснікамі доўга рыхтаваўся да забойства, але ў дзень інцыдэнту ўсё магло скласціся па-іншаму. Тым не менш, Каверда застрэліў пасля на пероне варшаўскага вакзала, імгненна быў затрыманы паліцыяй, а праз тыдзень яго асудзілі на 15 гадоў турмы. Каверда перажыў і Другую сусветную, і эміграцыю ў ЗША. Ён напісаў мемуары, але вельмі рэдка ўспамінаў пра забойства Войкава. Расказваем гісторыю Барыса Каверды ў падкасце «Галаваломка» на PALATNO.

08-20
14:16

«Калумбайн» па-беларуску. Як і чаму падлетак забіў настаўніцу і школьніка. Галаваломка, 2 сезон #5

«Калумбайн» па-беларуску. Як і чаму падлетак забіў настаўніцу і школьніка. Галаваломка, 2 сезон #5 Вы дакладна павінны ведаць, што такое «Калумбайн». Гэта гісторыі не толькі пра амерыканскую школу, дазвол на свабоднае нашэнне зброі, маладых і злых падлеткаў. Падобныя гісторыі адбываліся па ўсёй планеце, у тым ліку і ў беларускай школе. Самая гучная з іх — Вадзіма Мілашэўскага са Стоўбцаў. Пра яе мы сёння і паразмаўляем.

07-22
08:21

Піць і паліць як матыў забіваць: гісторыя забойцы прадаўшчыц на Лідчыне. Галаваломка, 2 сезон #4

Піць і паліць як матыў забіваць: гісторыя забойцы прадаўшчыц на Лідчыне. Галаваломка, 2 сезон #4 Ён вырас без маці і бацькі, у год паўналецця яго асудзілі за крадзеж і разбой, а пазней ён забіў трох жанчын — толькі каб яшчэ больш выпіць алкаголю і паліць больш цыгарэт. Расказваем пра Івана Кулеша — забойцу, у якога на рахунку тры забітыя прадаўшчыцы на Лідчыне.

07-16
08:05

Як расійская нафта забіла беларускага бізнесоўца. Галаваломка, 2 сезон #3

Як расійская нафта забіла беларускага бізнесоўца. Галаваломка, 2 сезон #3 Ці можаце ўявіць, што ў цэнтры Мінска забілі са снайперскай вінтоўкі аднаго з самых заможных бізнесоўцаў краіны? А тое, што забойцаў і замоўцаў знайшлі толькі праз 15 гадоў? Самае гучнае забойства ў Беларусі ў першыя гады незалежнасці знаменавала пачатак «ліхіх дзевяностых», хоць і не стала першым і апошнім забойствам беларускага бізнесоўца. Мы раскажам, кім быў Аляксандр Ліснічук, чаму і як ён разбагацеў на расійскай нафце і як гэта нафта яго забіла.

07-09
07:45

Забойца пенсіянераў з Нароўлі. Галаваломка, 2 сезон #2

Забойца пенсіянераў з Нароўлі. Галаваломка, 2 сезон #2 Ён ліхаманкава насіўся па двары ад абкрываўленага і знямоглага мужчыны да ледзь жывой жанчыны — яго суседзям заставалася жыць некалькі хвілін. Ён біў іх палкай і нажом, дзясяткі ўдараў — і большасць у галаву. Калі сусед ужо не дыхаў, прыйшла чарга суседкі — апошнім штрыхом забойцы былі цвікі ў вочы жанчыны. Целы Фацеевых Аляксей Міхаленя нават не збіраўся хаваць: кінуў труп суседа ў агародзе, а жанчыну адцягнуў у падвал, а сам пайшоў дадому — адзначаць нядаўняе вызваленне з турмы. Гэта былі апошнія забойствы, якія здзейсніў Аляксей Міхаленя. Міліцыя зловіць яго хутка, калі ён нібыта збіраўся на працу ў Расію. Яшчэ праз год яго расстраляюць у Пішчалаўскім замку ў Мінску.

06-05
09:47

Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна. Галаваломка, 2 сезон #1

Загадкавае забойства настаўніка Шагала ў віцебскім пад’ездзе: смерць Юдаля Пэна. Галаваломка, 2 сезон #1 Цудоўны партрэтыст, настаўнік беларускіх мастакоў і стваральнік першай яўрэйскай мастацкай школы – усё гэта пра Юдаля Пэна. Жыццё мастака было доўгім, але абарвалася падчас «Вялікага тэрору». Ніхто дагэтуль не ведае, хто забіў Пэна ў яго віцебскай кватэры больш за 90 гадоў таму. У другім сезоне падкаста «Галаваломка» спрабуем разабрацца ў загадкавай гісторыі забойства.

05-29
07:12

Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4

Дрэнныя Санты. Галаваломка — Спецвыпуск #4 Каляды — гэта свята! Ёлка ў доме, падарункі пад ёй, міргаюць агеньчыкі па ўсім горадзе. Прыгажосць, каляднае цуда і, вядома, сям’я побач. Але мы разбурым вам святочны настрой. Каляды — гэта не заўсёды радасць, а часам жорсткасць і злачынства. Дарослыя і дзеці чакаюць Санту, Дзеда Мароза, Святога Мікалая — называйце яго, як хочаце. Але Санты не заўсёды бываюць добрымі, і часам злодзеі ў адзенні Санты здзяйсняюць жудасныя рэчы. Што штурхае людзей на злачынствы ў такія дні? І чаму Санты таксама бываюць дрэннымі? PALATNO расказвае пра трох дрэнных Сантаў, якія сарвалі Каляды. І спрабавалі забіваць людзей.

12-26
04:58

Масавае забойства на Каляды. Галаваломка — Спецвыпуск #3

Масавае забойства на Каляды. Галаваломка — Спецвыпуск #3 У нядзелю перад Калядамі сям’я Лоўсанаў святочна апранулася і паехала рабіць першы прафесійны сямейны фотаздымак. Для небагатай сям’і фермераў у 1929 годзе гэта была рэдкасць і, вядома, раскоша. Каля сям’я вярнулася дадому, а Чарльз Лоўсан — глава сям’і — пачаў метадычна збіваць і страляць у сваю жонку і сваіх дзяцей. PALATNO расказвае гісторыю першага і апошняга фотаздымка сям’і Лоўсанаў на Каляды.

12-18
03:50

Санта-забойца па выхадных. Галаваломка — Спецвыпуск #2

Санта-забойца па выхадных. Галаваломка — Спецвыпуск #2 Мы ўсе думаем, што Санты добрыя мужчыны з сівой барадой і ў чырвоных касцюмах. А што, калі Санта, якога мы можам пабачыць на вуліцы ці ў гандлёвых цэнтрах — серыйны забойца? Што, калі ён забіваў ужо шмат гадоў? Што, калі ахвярай могуць стаць вашы блізкія, сябры ці вы самі? PALATNO расказвае пра Санту, які забіў восем чалавек.

12-10
06:13

Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы. Галаваломка — Спецвыпуск #1

Самыя вар’яцкія навагоднія злачынствы. Галаваломка — Спецвыпуск #1 Каляды і Новы год — гэта час магічны, але разам з гэтым вар’яцкі і абсурдны. Людзі могуць паводзіць сябе дзіўна ў гэты месяц: крадуць немаўлят Ісусаў, выклікаюць праваахоўнікаў на сваякоў за распакоўку падарункаў… І нават Дзед Мароз ці Санта-Клаўс — называйце гэты твар надыходзячага свята як хочаце — не такі чысты перад законам. PALATNO расказвае пра самыя вар’яцкія і абсурдныя злачынствы на Каляды і Новы Год.

12-04
08:38

«Дыктатары». Эпізод №7 — Аўгуста Піначэт

«Дыктатары». Эпізод №7 — Аўгуста Піначэт У гэтым эпізодзе мы даследуем супярэчлівую постаць Аўгуста Піначэта, ваенная дыктатура якога змяніла Чылі: пакінула пасля сябе не толькі эканамічныя змены, але і маштабныя парушэнні правоў чалавека. Аўгуста Піначэт прыйшоў да ўлады пасля гвалтоўнага перавароту ў 1973 годзе, зрынуўшы прэзідэнта Сальвадора Альендэ. Сямнаццацігадовае праўленне Піначэта было жорсткім падаўленнем іншадумства і буйнымі эканамічнымі рэформамі.

09-19
12:10

«Дыктатары». Эпізод №6 — Пол Пот

«Дыктатары». Эпізод №6 — Пол Пот У сённяшнім эпізодзе мы даследуем адну з самых жорсткіх і загадкавых постацяў XX стагоддзя — Пол Пота. Пол Пот быў лідарам чырвоных кхмераў і арганізаваў адзін з самых жудасных генацыдаў у сучаснай гісторыі. Пад яго кіраваннем Камбоджа ператварылася ў кашмарны эксперымент аграрнага сацыялізму, які прывёў да гібелі каля двух мільёнаў чалавек. Праўленне Пол Пота — гэта яскравы напамін пра разбуральныя наступствы экстрэмальнай ідэалогіі і абсалютнай улады.

09-16
10:52

Хто прыдумаў Дзікі Захад, які мы ведаем? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #6

Хто прыдумаў Дзікі Захад, які мы ведаем? Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #6 Мы акунёмся ў міфы і легенды, якія сфарміравалі наша разуменне гэтай знакавай эпохі. Мы будзем аддзяляць факты ад выдумкі і раскрываць праўду, якая стаіць за гэтымі гісторыямі: ад неверагодных герояў да вядомых злачынцаў.

09-12
07:03

«Дыктатары». Эпізод №5 — Ідзі Амін

«Дыктатары». Эпізод №5 — Ідзі Амін У гэтым эпізодзе мы раскажам пра асобу, чыё жорсткае праўленне пакінула трывалы шнар на яго нацыі — Ідзі Аміна. Яго называлі «Мясніком Уганды», яго імя выклікала страх і жах. Ён падняўся з шэрагу вайскоўцаў, захапіў уладу падчас дзяржаўнага перавароту. Кіраванне Аміна — гэта надзвычайная жорсткасць, парушэнне правоў чалавека і культ асобы. Яго васьмігадовае праўленне прывяло да гібелі сотняў тысяч і пагрузіла Уганду ў хаос.

09-09
11:03

Жанчыны і Дзікі Захад. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #5

Жанчыны і Дзікі Захад. Кароткая гісторыя Дзікага Захаду — аўдыёлекцыя #5 Як жылі жанчыны на Дзікім Захадзе? Дзікі Захад малююць як мужчынскі свет, напоўнены каўбоямі, бандытамі і законнікамі. Аднак жанчыны адыгрывалі вырашальную і часта забытую ролю ў развіцці Дзікага Захаду. Яны былі першапраходцамі, прадпрымальнікамі, настаўнікамі і лідарамі.

09-04
06:01

Recommend Channels