TOK | TALK Беларусь

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

Чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў і каго гэта хвалюе больш за ўсё | ТОК з Ідракам Мірзалізадэ

Комік Ідрак Мірзалізадэ, якому забаранілі ўезд у Расію на 14 гадоў, у новай гутарцы ТОК распавёў пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі, пра талышоў, да якіх належыць, і родную вёску, куды вярнуўся праз 18 гадоў. Патлумачыў, чаму, каб стаць папулярным у Беларусі, спачатку трэба стаць папулярным дзесьці яшчэ, а таксама чаму ненавідзіць грошы. Згадаў, як напісаў верш Барадуліну, а таксама як атрымаў па галаве за свае жарты. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – як выгналі з Расіі 02:44 – пра Камісаранку і Лукашэнку 05:37 – калі пачаў цікавіцца палітыкай 06:57 – розніца пратэстаў у Расіі і Беларусі 09:44 – стаўленне да Ціханоўскай 12:11 – як стаць папулярным у Беларусі 16:35 – АТРЫМАЙ ЗНІЖКУ НА МОЎНЫЯ КУРСЫ 18:16 – пра карані 21:24 – пра арышт брата 25:12 – пра вёску 29:14 – пра беларускую мову 30:32 – пра бацьку 31:31 – «Адчуваю сябе сваім? Сярод белых людзей?» 33:53 – як напісаў верш Барадуліну 35:07 – як бацька трапіў у БНФ 37:48 – пра беларусаў 42:04 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў 44:29 – кожны расеец – імперац? 48:39 – пра сяброў у Расіі 50:42 – ці можа змяніцца Расія без распаду 53:40 – БЛІЦ: топ самых смешных беларусаў, прызнанне ці грошы 57:16 – пра «талерантнасць» беларусаў 59:38 – як пабілі за жарты

11-24
01:05:26

Прыгожы ўчынак Неўзліна, скандальная прэмія і адказ крытыкам | Алексіевіч у ТОК. Частка 2

Вялікае інтэрв’ю выбітнай пісьменніцы і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, якое выйшла на канале ТОК 10 лістапада, выклікала настолькі шырокі рэзананс, што мы вырашылі працягнуць размову. Мы сабралі самыя частыя пытанні, якія адрасаваныя Святлане Алексіевіч у публічнай прасторы, і задалі ёй. 00:00 – чаму з’явіўся спецвыпуск 00:29 – адказ на непрыемнае пытанне 03:05 – пра дапамогу Неўзліна 08:33 – на якім месцы Чэхаў з Дастаеўскім у кантэксце сусветнай літаратуры 12:42 – пра Быкава і Караткевіча 14:13 – якія пісьменнікі сфармавалі Алексіевіч 18:30 – пра беларускую мову 23:24 – пра савецкасць 28:08 – пра мір 32:14 – пра ідэалізацыю беларусаў 35:16 – «Давайце любіць адно аднаго»

11-18
38:36

АЛЕКСІЕВІЧ: Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна | Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у новым выпуску ТОК кажа пра пастку, у якой апынуліся беларусы, разважае пра дыктатуру і чырвонага чалавека, задачы элітаў, Трэцюю сусветную і імперскасць. Яна згадвае сустрэчы з Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам і Святланай Ціханоўскай, тлумачыць рэзкія заявы Зянона Пазняка, а таксама адказвае Лукашэнку, які абвінаваціў Алексіевіч у здрадзе Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:33 – жыццё ў выгнанні 02:52 – што змянілася пасля атрымання Нобеля 06:30 – ці памёр савецкі чалавек у Беларусі 12:22 – прырода дыктатуры 18:29 – ці аддасць Лукашэнка ўладу 22:02 – ці пачнецца Трэцяя сусветная 22:42 – Кітай і будучыня 28:38 – пра Мілінкевіча і Ціханоўскую 33:49 – што можа аб’яднаць беларусаў 35:46 – аблічча рэпрэсій і цана жыцця 40:44 – розніца паміж беларусамі і расіянамі 42:42 – настаўніца парвала фота Алексіевіч на вачах дзяцей 44:31 – на чым спыніцца Пуцін 47:38 – «Я страціла шмат сваіх рускіх сяброў» 55:21 – пра імперскасць 1:00:15 – Лукашэнка – адзіны гарант незалежнасці? 1:01:57 – пра Калеснікаву і Пазняка 1:05:32 – пра Бабарыку 1:08:07 – пра вызваленне палітвязняў і званок Макрону 1:09:28 – адказ Лукашэнку 1:15:06 – пра надзеі і будучыню

11-10
01:18:47

Прапанова Бабарыкі, бяда Марыі Калеснікавай і адказ Зянону Пазняку | ТОК з Таццянай Хоміч

У новай гутарцы ТОК Таццяна Хоміч, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі і сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных распавядае пра сястру Марыю Калеснікаву, якой прысудзілі 11 гадоў зняволення. Як Марыя, якая да падзей 2020-га жыла музыкай, прыйшла ў палітыку? Чаму падтрымала Бабарыку? Чаму Бабарыка абраў яе другім нумарам? Як Марыя ставілася да Расіі? Адказы на гэтыя пытанні і адказ Зянону Пазняку, які нападае на Калеснікаву, – у нашай размове. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:39 – чаму Бабарыка зрабіў стаўку на Калеснікаву 05:26 – роля Калеснікавай у штабе Бабарыкі 07:57 – хто быў рухавіком трыумвірату 08:45 – чаму чырвоная памада 09:27 – адказ Пазняку 10:59 – пазіцыя па Расіі 12:39 – пра бацькоў і дзяцінства 18:12 – чаму Маша з’ехала з Беларусі 22:55 – чаму вырашыла вярнуцца 28:36 – стан здароўя Машы 36:30 – чаму Калеснікаву не ўключылі ў абмен 43:01 – ці могуць расіяне дапамагчы беларусам 44:58 – што прапануе Дзмітрыеў 50:43 – ці варта апазіцыі капітуляваць 1:01:45 – прапанова Васкрасенскага 1:04:38 – чаму вязняў трымаюць у рэжыме інкамунікада 1:06:16 – ці было памылкай рваць пашпарт?

10-27
01:12:16

Перазагрузка Лукашэнкі: новы Макей, тайная місія Пяткевіч і план Пуціна | Рыгор Астапеня | ТОК

Герой новага выпуску ТОК – Рыгор Астапеня, палітолаг, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House, якая праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі. Рыгор распавядае, якога лідара хочуць беларусы, тлумачыць, чаму за 30 гадоў лукашыстам не ўдалося прадаць народу ідэю чырвона-зялёнага сцяга і чым беларусы адрозніваюцца ад расіян, палякаў і ўкраінцаў. Тлумачыць, у чым задума Аляксандра Лукашэнкі, які незаўважна трансфармуе сваю сістэму. Разважае пра будучыню: як нас зменіць штучны інтэлект, да чаго прывядзе катастрофа з нараджальнасцю і ці застануцца пенсіі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:25 – як беларусы ставяцца да Расіі 05:27 – стаўленне да Ціханоўскай 07:19 – як вызваліць палітвязняў 10:12 – задачы Пяткевіч і Рыжанкова 13:15 – што азначаюць памілаванні 17:17 – чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута 20:23 – самыя ўплывовыя асобы ў апазіцыі 23:11 – феномен Пазняка 28:21 – галоўныя памылкі апазіцыі 39:07 – галоўныя памылкі Лукашэнкі 40:43 – як змяніўся Лукашэнка 42:47 – хто цяпер выконвае задачы Макея 43:32 – як беларусы ставяцца да афіцыйнага сцяга 48:29 – як вайна дапамагла Лукашэнку 51:33 – за каго галасуюць розныя гарады 55:43 – ці магчымы галодны бунт у Беларусі 57:59 – як сацыёлагі прадказваюць вынікі выбараў 1:05:07 – якія палітыкі падабаюцца беларусам 1:08:43 – як штучны інтэлект зменіць нас 1:14:31 – катастрофа з нараджальнасцю 1:17:14 – ці застануцца пенсіі 1:22:14 – Марыя Магдалена Радзівіл – ‪@HetaTop‬ 1:31:24 – сярэдні беларускі клас 1:34:13 – пра чарку, шкварку і што трэба беларусам 1:35:44 – чым беларусы адрозніваюцца ад палякаў 1:36:31 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян 1:37:46 – чым беларусы адрозніваюцца ад украінцаў 1:40:26 – колькі беларусаў за бел-чырвона-белы сцяг 1:42:52 – БЛІЦ: Латушка ці Рыжанкоў, Мэсі ці Раналду, Сугак ці Шрайбман 1:45:24 – ці можна давяраць сацыялогіі 1:54:34 – як праводзяць сацыялагічныя даследаванні 1:59:36 – злаваць ці не злаваць дзеда 2:02:04 – калі беларусы стануць свабоднай нацыяй

10-13
02:04:47

«Злачынцы мяне выратавалі»: што адбываецца ў турме | Дзмітрый ЛУКША ў ТОК

У другой частцы гутаркі ТОК экс-вядоўца «Зоны Х» на БТ Дзмітрый Лукша распавядае, як арыштавалі спачатку яго, а пасля і жонку Паліну Палавінку, апісвае каханне за кратамі, кажа пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію, памілаванне і ролю Юрыя Васкрасенскага. А таксама згадвае сустрэчу з палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:17 – пра шантаж з арыштам жонкі 11:57 – што адбывалася на судзе 15:08 – на якую працу трапіў у калоніі 16:54 – сустрэча з Пачобутам 22:38 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію 31:21 – памілаванне 36:45 – роля Васкрасенскага 38:56 – ці прапаноўвалі стучаць у калоніі 41:52 – чаму затрымалі 44:43 – пра пастанову на БТ 46:56 – каханне за кратамі 55:38 – першая сустрэча з жонкай пасля вызвалення 1:03:22 БЛІЦ: хто найлепшы тэлевядоўца, а хто самы цынічны прапагандыст 1:12:22 – змена палітычных поглядаў 1:17:46 – за каго галасаваў на выбарах 1:22:28 – ці шмат прыстасаванцаў на БТ

09-29
01:29:08

Канфлікты і інтрыгі на БТ: сварка з Маркавым, сяброўства з Эйсмантам, пул Лукашэнкі | ЛУКША ў ТОК

Герой новага выпуску ТОК – экс-вядоўца БТ і экс-палітзняволены, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня, Зміцер Лукша. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. У 2016-м, калі на БТ пачалася барацьба за ўладу паміж Маратам Маркавым і Кірылам Казаковым, Лукшу падставілі і звольнілі. Маркаў пасля ўзначаліў АНТ і стаў міністрам інфармацыі. Казакову ж, пасля кароткага ўзлёту на СТБ, дзе ён даў дарогу Рыгору Азаронку, дасталася незайздросная пазіцыя рэдактара малапапулярнай газеты. Першая частка нашай вялікай размовы са Змітром Лукшам прысвечаная БТ. Ён распавядае пра Івана і Наталлю Эйсмантаў, вайну з Маркавым і сяброўства з Казаковым. Тлумачыць розніцу паміж галоўнымі прапагандыстамі краіны Ігарам Турам і Рыгорам Азаронкам. Расказвае сакрэты «Зоны Х», а таксама як сустрэўся за кратамі з крымінальным аўтарытэтам, пра якога здымаў рэпартаж. Згадвае, як ездзіў ад БТ асвятляць пратэсты і як звольнілі з канала. Другая частка інтэрв’ю пра зняволенне і памілаванне выйдзе на канале ТОК праз тыдзень, 29 верасня. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:30 – пра Івана Эйсманта 06:28 – узлёт Наталлі Эйсмант 10:06 – ці шлюб Эйсмантаў быў па разліку? 12:32 – пра барацьбу Маркава і Казакова на БТ 21:17 – перапалка з Маркавым 28:52 – сяброўства з экс-кіраўніком СТБ Казаковым 43:15 – аб прапагандзе Азаронка 45:47 – у чым розніца паміж Азаронкам і Турам 49:32 – сустрэча з героямі «Зоны Х» на нарах 1:02:38 – як героі «Зоны Х» судзіліся з БТ 1:10:54 – як нахабна трапіў на БТ 1:16:10 – вясёлая гісторыя пра бар і дзяўчат 1:18:33 – заробкі на БТ 1:22:23 – аб лукашэнкаўскім пуле 1:27:00 – аб працы БТ на пратэстах 1:30:26 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра «Малады фронт» 1:39:25 – як асвятляў Плошчу-2010 1:42:45 – пра інтэрв’ю з закладнікамі

09-22
01:52:33

Жаночая турма ў Беларусі: стаўленне да Лукашэнкі, кашмар у СІЗА, маўчанне сяброў | ВОЛЬГА ТАКАРЧУК у ТОК

У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак. Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам трапіла ў апорны пункт. Кажа пра маразм у школе сына і чаму настаўнікі яе баяліся. Апісвае шчаслівыя часы, калі працавала ва ўнівермагу «Беларусь», і чаму больш за ўсё хоча вярнуцца назад у свой мікрараён «Усход» на поўначы сталіцы. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – ці хадзіла на выбары да 2020-га 03:30 – як кінулі сябры 05:06 – пра бацьку і дзяржслужбу 06:01 – чаму супраць перамоў з Лукашэнкам 07:40 – пра размову па душах з кадэбістам 09:45 – як Ціханоўскі падняў з канапы 10:50 – ці трэба новыя выбары лідара дэмсіл 13:37 – стаўленне да Святланы Ціханоўскай 15:20 – пра Латушку 16:03 – БЛІЦ: Цэслер ці Уорхал, Мелказёраў ці Івулін, Кабанаў ці Пятрухін і сяброўства з Балаганавым 19:53 – пра бацькоў 22:17 – як сілавікі арыштавалі маці 31:31 – што прасцей: сядзець у турме ці чакаць 34:56 – самыя дзіўныя суседкі ў камеры 36:56 – пра маладых дзяўчат, якія трапляюць за краты 38:43 – гісторыя, якая шакавала найбольш 41:16 – пра жанчын, якія працуюць у калоніі 51:00 – чаму Лукашэнка не адпускае Калеснікаву 53:19 – пра развод 56:01 – пра мужчыну мары 56:50 – пра фальсіфікацыі ў школе дзяцей 58:57 – маразм у школе 1:00:30 – размова з сынам пра піянераў і БРСМ 1:03:54 – «Са школы зрабілі турму» 1:06:07 – пра школьную форму 1:07:59 – як трапіла на працу ва ўнівермаг «Беларусь» 1:10:37 – пра беларускія тавары і «Купляйце беларускае» 1:13:38 – пра сям’ю і дзяцінства 1:16:41 – як падлеткам трапіла ў міліцыю 1:21:54 – у чым сэнс жыцця 1:23:01 – вясёлая гісторыя пра нараджэнне дзіцяці 1:32:50 – як прымірыць грамадства

09-08
01:34:25

Былы сілавік пра зэкаў, начальства і абсурд у міліцыі | Прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар у ТОК

У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы. Таксама Уладзімір тлумачыць, чаму пайшоў у міліцыю, хоць сам яшчэ ў 2006-м расклейваў улёткі за апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, прыгадвае, з чым сутыкнуўся ў крымінальным вышуку і падчас працы ў ізалятары часовага ўтрымання. І распавядае пра рэальныя выпадкі, калі сам сутыкнуўся з несправядлівасцю сістэмы. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – як ахоўваюць Лукашэнку падчас паездак у рэгіёны 06:19 – як праз Лукашэнку міліцыянты захварэлі на кавід 08:24 – аб прэміях у міліцыі 10:37 – людзі пераходзілі на іншы бок, калі бачылі міліцыянтаў 13:12 – калі зацікавіўся палітыкай 14:19 – чаму пайшоў у міліцыю 16:33 – пра адносіны з зэкамі 18:40 – як дапамагаў перадаць аўтарытэту пяльмені 20:03 – як трапіў на працу ў ізалятар часовага ўтрымання 26:20 – як з жонкай расклейваў улёткі і ладзіў пікеты 27:10 – як звольніўся і апынуўся ў ахове Ціханоўскай 33:18 – пра сям’ю і 1990-я 35:46 – пра ўчастковых інспектараў 38:25 – пра следчых і суддзяў 40:22 – гісторыя з выцвярэзніка 45:36 – самы ўплывовы сілавік у Беларусі 48:01 – каго Лукашэнка можа прызначыць пераемнікам 49:27 – топ-3 асобы, каму Лукашэнка давярае найбольш 51:42 – пра генпракурора Шведа і вагу пракуратуры ў сістэме 53:49 – топ самых уплывовых сілавых ведамстваў 56:04 – пра міністра Кубракова 58:00 – ці можа прыйсці хунта да ўлады 1:01:05 – за што паплаціўся Караеў 1:04:17 – якое стаўленне да сям’і Лукашэнкі ў міліцыі 1:07:02 – калі сыдзе Лукашэнка 1:09:18 – як вылічыць агента 1:11:32 – розніца паміж Лукашэнкам і Пуціным 1:15:40 – правакацыі агентуры 1:27:35 – новыя інструменты сілавікоў 1:30:28 – што не так з санкцыямі 1:36:15 – крымінальныя банды ў Беларусі 1:37:53 – як міліцыя падставіла крымінальнага аўтарытэта 1:57:26 – як выпадкова ўдалося раскрыць злачынства 1:59:36 – ці варта дазволіць мабільнікі ў турмах 2:01:08 – ці можа паўтарыцца гісторыя з Навальным у Беларусі 2:03:34 – калі спыняцца рэпрэсіі 2:07:01 – як выратаваць імідж міліцыі 1:10:16 – што рабіць сумленным міліцыянтам

08-25
02:11:28

Сэксізм і спецслужбы ў галоўным універсітэце Беларусі: сакрэты БДУ ад Розы Турарбекавай | ТОК

У новым выпуску ТОК палітолаг Роза Турарбекава расказвае прыгожую гісторыю кахання, якая прывяла яе ў Беларусь. Параўноўвае беларусаў і казахаў і вельмі дакладна фіксуе нашы нацыянальныя рысы. Гаворыць пра падабенства і рознасць паміж казахскім дыктатарам Нурсултанам Назарбаевым і Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паміж збудаванымі імі сістэмамі. Кажа пра экзістэнцыйную пагрозу Расіі і «рускага свету», якую вельмі добра разумеў і Назарбаеў, але ў адрозненне ад Лукашэнкі, спрыяў разбудоўванню ўнутры краіны ўсяго нацыянальнага. Роза Турарбекава больш за 20 гадоў адпрацавала ў БДУ і была дацэнткай самага прэстыжнага факультэта міжнародных адносінаў. У нашай размове яна згадвае рэктара Аляксандра Казуліна і дэкана Віктара Шадурскага, а таксама скандальна вядомага Андрэя Караля. Апісвае, як спецслужбы кантралявалі ўніверсітэт і расказвае пра свайго выпускніка, які вярнуўся ў БДУ праводзіць чысткі. Прыгадвае, як студэнты ФМА рагаталі са старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, калі тая прыйшла ў БДУ расказваць канспіралогію пра «План Далеса». Роза таксама тлумачыць, навошта Лукашэнка вярнуў у сваю Адміністрацыю Наталлю Пяткевіч, чаму над ёй паставіў Дзмітрыя Крутога і якія задачы ў новага кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:31 – як выйшла замуж за беларуса 02:58 – як бацькі ўспрынялі шлюб 10:22 – рознасць менталітэтаў беларусаў і казахаў 14:21 – «Беларусы ўмеюць лічыць і пралічваць» 17:16 – «Маўчанне – не знак згоды ў беларусаў» 22:27 – пераезд з казахскай дыктатуры ў беларускую 26:46 – дачэпкі прапагандыстаў 29:05 – пра выбары ў Беларусі і рэпрэсіі супраць мужа 36:45 – за каго галасавала на выбарах 37:26 – ці сапраўды БДУ гадзючнік 38:56 – пра Казуліна 39:52 – як выперлі з універсітэта 45:33 – «КДБ заўжды кантраляваў БДУ» 49:50 – як святкавалі 8 Сакавіка ў БДУ 53:54 – пра родны Алматы, дзе жыло 57% расіян 57:58 – як выцеснілі расіян з Казахстана 1:03:40 – чым Назарбаеў падобны да Лукашэнкі 1:10:43 – «Назарбаеў заўжды разумеў, наколькі Расія небяспечная» 1:14:29 – «Лукашэнка – антынацыянальны дыктатар» 1:18:20 – як Такаеву ўдалося пасунуць Назарбаева 1:25:12 – прэтэнзія і пытанне да Лукашэнкі 1:26:47 – хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі 1:28:16 – самыя ўплывовыя асобы ў атачэнні Лукашэнкі 1:28:59 – навошта Лукашэнка дастаў з шафы Пяткевіч 1:29:35 – што зменіцца з прыходам Рыжанкова і Крутога 1:32:17 – пра Макея і экс-пасла Беларусі ў Германіі Сідарэнку 1:36:24 – пра сына, які адмовіўся ад рускай мовы 1:41:43 – пра дачку 1:46:48 – чаму называюць «праўладнай прапагандысткай» 1:51:59 – чаму пайшла ў палітыку і ўвайшла ў кааліцыю з Рымашэўскім 2:02:19 – пра Паўла Латушку 2:06:02 – навошта пайшла ў КР 2:15:24 – чаму пайшла з КР 2:17:54 – аб працы Ціханоўскай і Офіса 2:21:02 – як прымусіць Лукашэнку пачаць адлігу 2:24:36 – чаму галасуе за Бабарыку 2:26:52 – БЛІЦ: Ціханоўская ці Латушка, Тэтчэр ці Меркель, Чынгісхан ці Македонскі 2:28:25 – як перастаць баяцца 2:31:02 – чаму беларусы могуць навучыцца ў казахаў

08-11
02:36:10

Збор грошай для Пратасевіча, заробак 3 тысячы еўра і канфлікт з Цапкалам | ТОК з Андрэем Стрыжаком

У новым выпуску ТОК кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак распавядае, як яго вербавалі спецслужбы і як падлеткам на першым допыце здаў паплечніцу. Кажа пра падставу ад экс-прапагандысткі СБ Святланы Галузы і пра тое, ці была яна агенткай КДБ. Тлумачыць стратэгію лукашыстаў па палітвязнях і чаму не выпускаюць Паліну Шарэнду-Панасюк. Гаворыць пра мысленне рабочых і пра тое, чаму яны не паўсталі. А таксама называе свой заробак, як адмовіўся ад алкаголю і схуднеў. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:24 – пра Расію і пра тое, чаму беларусы – не белыя людзі 05:36 – чаму беларусы такія салідарныя 07:19 – выйшла кніга «САМЫ ЦЫМУС»! Замовіць тут bit.ly/samy_cymus_tok 09:07 – ці эвакуявалі з Беларусі агентаў КДБ 10:44 – выпадкі няўдалай эвакуацыі 12:47 – галівудскі выпадак эвакуацыі 14:47 – пра кур’ёзы і паслугу вяртання ў Беларусь 16:34 – гучны кейс, калі збіралі на аперацыю, якая аказалася бясплатнай 20:33 – выпадкі махлярства 23:15 – чаму каліноўцы адмовіліся ад грошай BySol 27:23 – што з палітвязнямі 30:29 – ці варта сваякам палітвязняў гаварыць пра іх публічна 32:31 – чаму прапаганда пачала здымаць фільмы пра жанчын-палітвязняў 35:13 – гісторыя Паліны Шарэнды-Панасюк 38:15 – ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля 2025 года 40:11 – пра статус Ціханоўскай і пры чым тут Шарль Дэ Голь і дыктатар Франка 44:07 – як у 16 год падставіў актывістку, за што дагэтуль сорамна 49:12 – спробы вярбоўкі спецслужбамі 56:05 – пра тых, хто сведчыць супраць палітвязняў 57:39 – стаўленне да Рамана Пратасевіча 1:01:28 – як кінуў піць цалкам 1:04:02 – як атрымалася схуднець 1:05:24 – як пачаў абараняць рабочых 1:09:17 – чаму рабочыя не паўсталі 1:16:47 – як гандляваў на рынку 1:18:28 – як хацеў усё кінуць і пайсці зарабляць грошы 1:22:01 – галоўныя хейтары і ворагі 1:25:54 – прэзідэнцкія амбіцыі 1:28:57 – БЛІЦ: Мележ ці Быкаў, Сырскі ці Залужны, Трамп ці Байдэн 1:31:48 – агенты ў BySol: кейс Галузы 1:43:01 – ці рабіў BySol аўдыт 1:45:15 – пра заробак, маёмасць і самы вялікі страх 1:50:56 – данаты ад бізнэсу ўзамен за зняццё санкцый 2:03:24 – калі ў беларусаў знікне страх 2:06:23 – памылка беларусаў 2:09:28 – чаму супраць перамоў з лукашэнкаўцамі 2:15:36 – чаму (не) трэба выязджаць з Беларусі

07-21
02:21:50

Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам

Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як дэмсілы аб’ядналіся, а пасля змагаліся за ўладу. Мілінкевіч згадвае і загадкавае атручванне яшчэ аднаго лідара дэмсіл, у якім бачылі рэальнага канкурэнта Лукашэнкі, – Сяргея Домаша. Гаворыць пра няўдачы выбараў 2010 года. Аналізуе свае памылкі і памылкі Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Макея і Лукашэнкі. Гаворыць пра складаныя стасункі з Зянонам Пазняком. А таксама кажа, што беларусы могуць даць Еўропе і як перастаць азірацца на Расію. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:28 – навошта Мілінкевіч пайшоў на выбары ў 2006-м 06:47 – як апазіцыя дамаўлялася з Масквой 12:51 – тры задачы Масквы на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 18:06 – Мілінкевіч кажа, хто прыйдзе пасля Пуціна 20:40 – памылка Ціханоўскай 24:30 – што будзе, калі пасунуць Ціханоўскую 26:19 – хто найбольшы канкурэнт Ціханоўскай 28:28 – мэты Латушкі 30:11 – як дэмакраты пасунулі Мілінкевіча 33:26 – у чым сур’ёзны недахоп беларусаў 35:03 – «У Вадзіма Пракоп’ева талент папуліста» 41:15 – БЛІЦ: Меркель ці Туск; вучоны і філосаф, якія натхняюць 48:32 – «Домашу далі «навічок» 54:45 – галоўная памылка Мілінкевіча 56:52 – чаму ганарыцца, што начальнікам штаба быў камуніст Калякін 1:01:28 – ці падтрымліваў Плошчу-2006 і намётавы гарадок 1:04:54 – чаму альтэрнатывы мірнаму пратэсту няма 1:11:45 – што рабіць грамадству і апазіцыі, пакуль у Крамлі Пуцін 1:15:53 – пра агентаў КДБ у атачэнні 1:18:08 – як накіравалі ў суперсучасны ўніверсітэт у Алжыры 1:22:26 – пра дзядоў, якія бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага 1:25:05 – пра выбары-2010 і як Крэмль усіх кінуў 1:30:38 – пра складаныя адносіны з Пазняком 1:36:18 – галоўная памылка Бабарыкі і Ціханоўскай 1:40:34 – галоўная памылка Макея і Лукашэнкі 1:46:20 – хто будзе пераемнікам Лукашэнкі 1:50:13 – як адбіралі бізнэс у сына з-за палітыкі 1:53:41 – чаму адышоў ад палітыкі 1:57:08 – чаму беларусы не хочуць у Еўропу 2:02:46 – што беларусы могуць даць Еўропе 2:05:18 – як перастаць азірацца на Расію

07-07
02:07:02

Коля – праект усяго жыцця Лукашэнкі | ТОК з аналітыкам Фрыдманам

У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:27 – што такое лукашызм 03:30 – лукашызм = фашызм? 05:29 – пра культ Лукашэнкі 09:16 – навошта Лукашэнку шпіц 11:18 – пра Колю 13:31 – пра жанчын у атачэнні 15:29 – ідэалогія рэжыму 17:13 – ці блізкая дыктатура беларусам 21:08 – чаму ніхто не прадказаў 2020 год 22:04 – памылка Марзалюка 24:27 – чаму беларусы цярпелі дыктатуру так доўга 26:41 – наколькі стабільны рэжым 29:43 – чаго баяцца дыктатары 32:05 – чаму дагэтуль некаторыя падтрымліваюць Лукашэнку 37:34 – гісторыя партугальскага дыктатара Салазара 39:06 – дыктатура чорных палкоўнікаў у Грэцыі 39:59 – дыктатура непазбежна прыводзіць да вайны? 44:34 – як вырвацца з лап Расіі 49:48 – ці зможа Лукашэнка як Назарбаеў? 54:12 – «Мікалай – улюбёны праект» 1:01:40 – што будзе сігналам пачатку транзіту 1:03:53 – круглы стол па сцэнары польскай «Салідарнасці» 1:06:12 – пра іспанскага дыктатара Франка 1:09:46 – БЛІЦ: самы выбітны палітык, найлепшы кіраўнік Беларусі 1:16:45 – хто ў апазіцыі роўны Лукашэнку праціўнік 1:18:26 – пра Пазняка 1:20:54 – пра Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку 1:22:36 – хто пераможа Лукашэнку 1:24:39 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай 1:27:45 – ці будзе змаганне Латушкі і Ціханоўскай 1:29:20 – памкненні Бабарыкі 1:31:50 – ці можа Масква замяніць Лукашэнку 1:36:51 – як развіваецца сітуацыя ва Украіне 1:38:02 – імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару 1:47:07 – ці пачнецца грамадзянская вайна ў Расіі 1:56:07 – што будзе з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай 1:59:13 – што будзе, калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп 2:00:46 – ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? 2:04:21 – калі ў Беларусі будзе дэмакратыя 2:05:22 – што мае сэнс рабіць апазіцыі і грамадству

06-16
02:08:18

Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам

У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым. Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным дзеячам: Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку, Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Называе галоўную памылку Зянона Пазняка і кажа, у чым палягаюць прынцыповыя разыходжанні з Андрэем Саннікавым. Палітолаг тлумачыць беларускую апантанасць Расіяй і называе трывожныя прыкметы, якія сведчаць пра тое, што «Расія – унутры нас». 00:00 – вырвана з кантэксту 00:54 – самы траўматычны момант для Лукашэнкі 03:23 – хто павінен сказаць «сыходзь», каб Лукашэнка сышоў 07:10 – макееўская лібералізацыя была ўяўнай? 11:15 – чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м 14:35 – наколькі доўгая рука Масквы 18:08 – калі Лукашэнка абвесціць народнае перамір’е 24:11 – чаму Лукашэнка не мяняе Эйсмант 25:41 – Эйсмант ці Качанава – хто бліжэйшы да Лукашэнкі? 26:10 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку 27:46 – якім будзе канец Лукашэнкі 28:12 – планы Фядуты на Лукашэнку ў 1994-м 30:25 – ці таленавіты дыктатар Лукашэнка 37:19 – хто самы моцны праціўнік Лукашэнкі 41:17 – хто будзе беларускім Хрушчовым 43:30 – паралелі з дыктатарам Франка 44:45 – якія шанцы на ўладу ў Віктара Лукашэнкі 46:01 – Віктар ці Коля Лукашэнка? 47:04 – хто мог перамагчы Лукашэнку: Пазняк, Карпенка, Домаш, Ганчарык, Ціханоўская? 50:07 – спрэчкі з Саннікавым 55:21 – у Ціханоўскай ёсць народнасць, якая была ў Лукашэнкі 59:16 – пра зайздрасць да Франака Вячоркі 1:01:25 – Ціханоўскі нагадваў і Навальнага, і Лукашэнку 1:02:58 – Бабарыка не грэбаваў народам 1:05:09 – «Статкевіч – сапраўдны герой» 1:05:47 – Севярынец умее граць у палітычныя гульні 1:06:17 – выйгрышная стратэгія для дэмсіл 1:08:00 – што з сябе ўяўляюць прапагандысты Пятроўскі, Шпакоўскі, Дзермант 1:09:58 – Гігін інтэлектуал? 1:11:40 – чаму Мельянцоў пераабуўся? 1:15:53 – чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы 1:20:11 – калі Захаду можа стаць выгадна перагарнуць старонку з Лукашэнкам 1:25:01 – хто пераможа: Захад ці Кітай з Расіяй? 1:27:58 – «Расія – унутры нас» 1:31:05 – чым скончыцца кіраванне Пуціна 1:33:17 – як пачынаўся БНФ 1:35:49 – прынцыповыя разыходжанні з Пазняком 1:40:56 – галоўная памылка Пазняка 1:45:52 – пра сям’ю 1:51:04 – пра расстралянага дзеда і рэпрэсаваную бабулю 1:55:34 – пра бацькоў 1:57:23 – БЛІЦ: Пракоп’еў ці Латушка, Чалы ці Шрайбман, Камісаранка ці Галкін

06-02
02:00:22

КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК

Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць. У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і чаму Карпянкоў мусіў узрадавацца зліву. Згадвае знаёмства з Пракоп’евым, а таксама даводзіць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай ён абірае палітыку. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:24 – ці быў даляравым мільянерам 03:09 – мог купіць любую машыну, але абраў «Вольва» 04:32 – чым адрозніваецца мысленне заможнага чалавека 07:20 – як атрымаў кампанію «Сармат» 09:23 – чым цяпер зарабляе 10:19 – пра досвед бізнэс-анёла 12:39 – ці праўда, што беларусы жывуць зараз найлепш за ўсе часы? 15:43 – галоўная хлусня Лукашэнкі 19:50 – у чым заслуга Лукашэнкі 26:16 – чым адрозніваецца вытворчасць хлеба ад вытворчасці танка 27:32 – «Рынак у Расіі адкрыўся не для МАЗа» 29:20 – «Узяцце Аўдзееўкі замяняе ўзяццё Берліна» 30:31 – пра данос на сябе 33:06 – што не так з даносамі, альбо «пчолы супраць мёду» 35:44 – пра інстытут рэпутацыі і савецкага чалавека 39:01 – наколькі беларусы законапаслухмяныя 40:23 – ці паляцяць галовы за зліў базы КДБ 41:59 – найлепшы беларускі бізнэс 43:05 – чаму натхняецца вытворцам «Анегі» 44:11 – ці ёсць паспяховыя дзяржаўныя прадпрыемствы 47:52 – прыход «Вайлдберыз» і «Азона» – гэта добра? 51:15 – пра Алексіна і цыгарэтную вайну 52:04 – пра Шакуціна і Дзерыпаску 54:46 – стаўленне да Машэнскага 56:06 – ці зайздросціць Пракапеню 1:03:08 – самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі: Руды, Румас, Калаўр 1:06:14 – знаёмства з Пракоп’евым 1:10:19 – «Латушка – аўтакрат» 1:11:45 – пра Ціханоўскую 1:13:02 – навошта ідзе ў КР, і пры чым тут смута ў Расіі 1:18:41 – памылкі Цапкалы 1:20:09 – памылкі Бабарыкі 1:22:19 – ці былі памылкі ў Лукашэнкі 1:24:19 – каму Лукашэнка можа даверыць уладу 1:25:14 – беларуская эліта 1:27:32 – пра крыміналку 2008 года, і як удалося адкупіцца 1:29:04 – чаму рэжым Лукашэнкі нельга назваць мафіяй 1:33:35 – пра крыміналку 2017 года 1:35:24 – пра калонію для чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэсоўцаў 1:37:04 – як мяняюцца ў турме людзі, якія варочалі мільёнамі 1:43:55 – адчуванне раскулачанага чалавека 1:45:51 – месца ў турэмнай іерархіі 1:52:02 – «Грыша – мой сябр!» 1:57:10 – пра сям’ю 1:57:57 – што самае важнае ў жанчыне 2:00:10 – самы шчаслівы дзень 2:02:45 – БЛІЦ: Цой ці Пугачова, Шагал ці Малевіч, бізнэс ці палітыка

05-19
02:10:48

КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі

Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі. У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў, зорку тэатра Ігара Сігова і рэжысёра Мікалая Халезіна. Кажа пра людзей сістэмы, якія выйшлі з тэатральных асяродкаў: экс-дэпутата, тэлевядоўцу Генадзя Давыдзьку і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:35 – месца, дзе планавалася паўстанне Каліноўскага 03:36 – пра повара і топ-стравы 05:49 – пра гасцей з КДБ і ватных маргіналаў 08:07 – траблы з суседзямі і даносы 12:40 – пра ліцвінізм 13:16 – пра агентуру і колькі каштуе адкрыць рэстаран 15:58 – пра бюракратыю, санстанцыю і моўную камісію 19:24 – «Удалося выйсці ў яшчэ большы мінус» 20:30 – крытыка: малыя порцыі, доўгае абслугоўванне 25:33 – пра Каліноўскага 27:54 – унікальны валун у карчме 29:35 – аб працы ў прыватнай школе Стэмбрыдж 31:41 – чым адрозніваецца навучанне ў прыватнай школе 35:15 – пра выбары прэзідэнта ў школе 37:27 – пра сістэму ацэнкі навучання 38:50 – як кормяць дзяцей у прыватнай школе 42:04 – колькі каштуе навучанне і як клапоцяцца пра настаўнікаў 44:53 – лісты каліноўцам 54:21 – у чым асаблівасць працы з дзецьмі эмігрантаў 58:42 – БЛІЦ: Карпянкоў, Лукашэнка ці Ярмошына; Ціханоўская, Латушка ці Пракоп’еў 1:04:18 – канкурэнцыя паміж РТБД і Купалаўскім тэатрам 1:06:30 – пра Ігара Сігова 1:07:45 – пра Няфёдаву і Купалаўскі 1:08:35 – пра акцёра – новаспечанага дэпутата Чарнецкага 1:09:53 – заслугі Веры Паляковай-Макей 1:11:21 – як 2020-ы адбіўся на РТБД 1:12:18 – пра цэнзуру ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў 1:16:21 – чаму забаранілі пастаноўку па «Чарнобыльскай малітве» 1:17:52 – байка пра Генадзя Давыдзьку 1:18:23 – пра Наталлю Эйсмант 1:19:03 – пра Халезіна і «Свабодны тэатр» 1:19:45 – пра заробкі акцёраў 1:24:07 – пра спектакль па Горваце і вёску 1:29:34 – пра «Ціхароў» Філіпенкі 1:33:33 – гісторыя пра пераламаны хрыбетнік 1:37:02 – размовы з сілавікамі 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/ 🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста: 🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE 🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY 🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE 🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST 🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON 🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes #карчма1863 #ясінскі #беларусь #ток #навіныбеларусі

05-05
01:41:36

ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК

Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зрабіць паспяховай «Мілавіцу». Хваліць сацыяльную палітыку Лукашэнкі і аналізуе ўплыў Расіі. Тлумачыць філасофію масонства і разважае пра будучыню Кітая. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:34 – як «Мілавіца» стала паспяховай 02:53 – праца ў Белгазпрамбанку і Бабарыка 07:18 – ці зашмат у Беларусі банкаў, як сцвярджае Лукашэнка 09:17 – чаму Лукашэнка баіцца прыватнага бізнэсу 12:03 – «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю» 13:52 – ці праўда, што ў Беларусі ўсё скупляюць расіяне 15:30 – ці можа Беларусь выйсці з-пад эканамічнага ўплыву Расіі 17:28 – не будзе Лукашэнкі, Беларусь будзе часткай Расіі? 19:04 – у чым сакрэт поспеху Тапузідзіса 20:41 – навошта Лукашэнку «Еўраопт» 22:14 – каго з чыноўнікаў можна пахваліць 24:04 – пра розніцу ў заробках у 100 разоў 26:07 – пра сустрэчу з мільярдэрам Джорджам Сорасам 29:22 – пра гадзіннік, машыну і кватэру 32:04 – пра бізнэсоўцаў у Беларусі, Расіі і Украіне 37:37 – чаму беларусы навучыліся рабіць толькі трактары 40:34 – 2020 год адкінуў Беларусь назад ці прасунуў наперад 42:07 – беларусы вельмі наіўныя ў бізнэсе 50:07 – што будзе з Кітаем 52:52 – хто пераможа: Кітай ці Амерыка 53:54 – што будзе з Расіяй, Украінай і чым скончыцца вайна 58:07 – пра масонства ў Беларусі 01:00:44 – дзве кнігі, якія найбольш паўплывалі 01:01:50 – Сіліцкі ці Шрайбман 01:03:08 – калі быў шанец на змены ў Беларусі 01:05:34 – як вывесіў бчб-сцяг з акна Дома ўраду 01:09:54 – што зараз могуць рабіць дэмсілы 01:11:49 – пра новы факультэт у ЕГУ, штучны інтэлект і іншы падыход да навучання 01:17:33 – пра шляхецкія карані і чым могуць ганарыцца беларусы

04-21
01:21:22

ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК

Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:58 – пра два гады ў адзіночцы 03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса 07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы 14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах» 17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках 21:12 – што такое «нізкі статус» 23:02 – пра оргію ў суседняй камеры 24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус» 25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным 26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус» 30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму 32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку 33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй 37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба» 38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму 44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя 46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў 48:05 – прывілеі аўтарытэтаў 52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку 54:41 – што здзівіла на волі 56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву 58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі 1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі 1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў 1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна 1:07:32 – як трапіў за краты першы раз 1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць 1:12:55 – за што пасадзілі другі раз 1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы 1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа» 1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі, Навасады 1:30:31 – у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага 1:31:50 – умовы ў Ваўкавыску, Магілёве, СІЗА на Валадарскага і ў Віцебску 1:36:31 – пра спробы ўцёкаў 1:37:32 – пра сям’ю 1:38:41 – як змяніла турма

04-07
01:42:25

Славуты гісторык: дыктатараў як Лукашэнка не было! А Каліноўскі і Вітаўт пераацэненыя | Латышонак

Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «За нашу і вашу свабоду» ні да чаго не вядзе і чаму для беларусаў галоўнае зараз – захаваць жывую сілу. Даводзіць, чаму Каліноўскі і Вітаўт Вялікі пераацэненыя, а каго беларусы незаслужана забылі. Кажа, калі павінны святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў Айчыны, і чаму 17 верасня ў гісторыі Беларусі не можа быць святам. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:57 – ці быў Лукашэнка непазбежнасцю 04:17 – чым адрозніваюцца беларусы ад літоўцаў, латышоў і эстонцаў 06:47 – хто прыйдзе пасля Лукашэнкі 08:49 – каго з сусветнай гісторыі нагадвае Лукашэнка 09:49 – дзякуючы чаму ў Беларусі няма вайны 11:28 – чаму Лукашэнка знішчае ўсё беларускае 15:14 – ці важна Лукашэнку, што будзе пасля яго 16:33 – «Пазняк не быў рэвалюцыйным правадыром» 17:44 – пра Ціханоўскую і Бабарыку 20:26 – «Марзалюка калісьці любіў» 22:53 – сістэма пачне сама сябе жэрці, вось калі 25:05 – калі Лукашэнка пачне рэпрэсаваць сваіх сілавікоў 25:46 – можа быць сапраўды варта «не злаваць дзеда»? 27:51 – ці можна параўнаць беларускую сітуацыю з часамі «Салідарнасці» 29:13 – ці можа ўсё скончыцца круглым сталом у Беларусі 31:11 – ці здольны згенераваць рэжым жывую ідэалогію 33:53 – ці можа Беларусь стаць другой Ірландыяй 35:28 – БЛІЦ: Каліноўскі ці Баброўскі, Быкаў ці Шамякін, Гавел ці Валэнса 41:11 – «Пуцін не чакаў ніякай вайны» 46:54 – ці можа пачацца Трэцяя сусветная 50:46 – Бандэра – герой? 56:37 – пасляваенны беларускі супраціў – праўда ці міф? 57:49 – каму належыць спадчына ВКЛ? 1:03:05 – пра Каліноўскага і паўстанне 1:09:52 – Вітаўт Вялікі пераацэнены 1:11:34 – Рагвалод і Рагнеда былі скандынавамі, а Полацк узяў сын ці брат Рагнара Лодбрака 1:17:43 – самая важная падзея ў гісторыі Беларусі 1:23:57 – чаму Лукашэнка спачатку дазволіў, а пасля забаніў БНР 1:24:59 – дата 17 верасня ў гісторыі Беларусі 1:27:59 – калі павінен святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў айчыны 1:28:44 – 1917 год для Беларусі 1:30:14 – каму павінен стаяць помнік на плошчы Незалежнасці 1:31:07 – пра сям’ю і беларускасць 1:38:09 – як Польшча ставіцца да беларускай меншасці 1:39:52 – пра этнічныя чысткі беларусаў

03-24
01:42:27

КАБАНЧУК – як вадзіў за нос КГБ, расследаваў справу зніклых палітыкаў і арганізоўваў падполле | ТОК

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК Віктарам Ганчаром на гэтым аўто. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Кабанчук быў адным з тых, хто заняў Палац прафсаюзаў, каб апазіцыя там магла зрабіць штаб. У размове ТОК Вадзім Кабанчук згадвае ўсе гэтыя падзеі, а таксама распавядае пра каліноўцаў і штаб Палка, адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, а таксама пра тое, чаму вайна не можа скончыцца перамір’ем. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – пра «Малады Фронт» і «Край» 07:27 – пра агентаў КДБ 08:33 – партызаншчына ў Беларусі 11:23 – як сядзеў на Валадарцы ў 1997-м 12:49 – як займаўся перагонкай пошты ў СІЗА 16:33 – пра моладзь «Зубра», якая мусіла скінуць Лукашэнку 19:58 – кожны беларус павінен быць нацыяналістам? 21:10 – як самі расследавалі справу зніклых палітыкаў 30:50 – як пазнаёміўся з жонкай-украінкай і хто герой Беларусі 33:54 – як захапілі Палац прафсаюзаў 38:02 – неймаверная гісторыя вяртання ў Беларусь 44:24 – Лукашэнка – рэінкарнацыя саўка 45:37 – пра Хрэніна і Карпянкова 46:26 – стаўленне да Бабарыкі і Ціханоўскага 48:17 – як апынуўся на перадавой 50:55 – баявое хрышчэнне каліноўцаў і Бахмут 52:50 – хто ідзе ваяваць у Полк Каліноўскага 58:10 – што адрознівае беларускіх добраахвотнікаў 1:00:18 – палітычныя планы каліноўцаў 1:05:33 – якія задачы ў штаба Палка 1:06:47 – што з дысцыплінай у ПКК 1:11:17 – пра адносіны з Офісам Ціханоўскай і Кабінетам 1:11:50 – у чым недавер да Сахашчыка 1:12:39 – пра Пазняка і Ціханоўскую 1:14:42 – пра беларускае падраздзяленне ў брыгадзе Астрожскага 1:16:04 – ці магчыма абмяняць палітвязняў на ваеннапалонных 1:17:47 – для чаго ваююць каліноўцы 1:20:51 – як цісне на байцоў і сваякоў рэжым 1:22:18 – што будзе, калі Украіна выйграе і калі прайграе

03-10
01:25:25

Recommend Channels