DiscoverVANDRA
VANDRA

VANDRA

Author: Раман Клеўжыц

Subscribed: 224Played: 4,305
Share

Description

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным.
Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас.

Наш сайт: vandra.by
Наш Instagram: instagram.com/vandra.by

Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com
68 Episodes
Reverse
⭐️ Госць эпізода - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах.Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі. Калі ж даехаць можна без праблем і месца мае за сабою гістарычную спадчыну, то фактычна ёсць уся база для таго, каб развіваўся турыстычны патэнцыял.Менавіта з такімі думкамі я глядзеў на Стоўбцы. З думкамі і пытаннем, “ці рэалізаваны гэты патэнцыял у Стоўбцах”.З Міхаілам мы будзем размаўляць не толькі пра патэнцыял, а яшчэ пра музейный пакой, ролю Нёмана, блізкасць да Свержня і інфраструктуру, якой не хапае.❗️ ⁠⁠Instagram-старонка Міхаіла Міхно❗️ ⁠Артыкул Змітра Юркевіча "Дзе пачыналіся Стоўбцы"❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
⭐️ Госця эпізода - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца праектаў былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці.1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы пагаворым пра больш даўнія часы крэпасці і горада, а таксама пра перспектывы: ад пазнавальных прыкмет былога горада да канцэпцыі аўстрыйскага дзеяча Дзітара Богнара, асветы і новага пакалення.❗️ ⁠Facebook-старонка сяброў Фонда развіцця Брэсцкай спадчыны❗️ База-дадзеных "Спадчыны Брэсцкай крэпасці"⁠❗️ ⁠⁠Канцэпцыя захавання і развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠___Брестская крепость и ее жизнь вне Великой Отчественной войны | Наталья Зданевич
⭐️ Госць эпізода - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар.Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў, сабекоштаў і лёса прадметаў збора.❗️ Facebook-старонка ⁠⁠Ігара Сурмачэўскага❗️ Выпуск Радыё Марыя з Ігарам Сурмачэўскім ❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз⁠⁠ з касцёла ў Дуброва (частка 1⁠⁠)⁠❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка ⁠⁠2)⁠❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandrabyPatreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык.На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камяннёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаь пра камяні.❗️ ⁠Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага❗️ ⁠Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст.Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае развіццё горада натуральнае і што далей ахопіць Мінск.❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры.Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей.Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўляем пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову і як гэта ўсё паступова знікала. А напрыканцы эпізода падзялюся, чаму ўвогуле з’явілася тэма Лахвы і што мы мусім вынесці з гэтага.❗️ Артыкул Сцяпана Нефідовча "Радзівілы ў Лахве"❗️ ⁠Артыкул пра гісторыю Лахву на сайце "Тутэйшы"⁠❗️ ⁠⁠Дакументальны фільм пра гета ў Лахве❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
⭐️ Госці эпізода — Аляксей Крукоўскі і Андрэй Бароўскі, музыкі на акардыёне і гармоніку і стваральнікі праекта пра традыцыйную музычную спадчыны і вясковых музыкантаў Беларусі — graj.byУ эпізодзе мы будзем размаўляць пра вясковых музыкантаў, адкуль яны бралі інструменты і веды каб граць, якая роля ў музыкантаў была ў вёсцы, пра арганістаў і пра тое, што нам кажуць здымкі праекта.Сайт праекта мае назву “Вясковы музыканты Беларусі”. Ці не ўзнікла ў вас думка, чаму менавіта вясковыя? Няўжо гарадскіх не было? З гэтага пытання мы і пачынаем гаворку.Тэма важная не толькі ў музычным полі, але і ў кразнаўчым. Калі ў вас ёсць здымкі ці некія ўспаміны і згадкі пра вясковых музыкантаў, то напішыце, калі ласка, Аляксею альбо Андрэю.❗️ Праект "Вясковыя музыканты Беларусі": https://graj.by/❗️ Facebook-старонка Аляксея Крукоўскага: https://www.facebook.com/profile.php?id=100004979325617❗️ Facebook-старонка Андрэя Бароўскага: https://www.facebook.com/andrej.borovskij.7❗️ Музей народных музычных інструментаў у Шыдлоўцы (Польшча): https://muzeuminstrumentow.pl/en/museum/❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladankaШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госця эпізода - Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства школы ў Гарадку Маладзечанскга раёна.У мінулым годзе спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей пашырыўся за конт парэшткаў 219-гадовага касцёла. А паўтары гады таму касцёл увогуле планавалі знесці.Шлях уратавання быў прароблены Таццянай Шумель, госцяй сённяшняга эпізода. Пра шлях, пра парэшткі апшоняга мінскага ваяводы, пра ўратаваны абраз і што было зроблена пасля рашэння прызнаць касцёл каштоўнасцю - гэта ўсё мы абмяркоўваем у эпізодзе.❗️ Facebook-старонка Таццяны Шумель❗️ Выпуск "Радыё Марыя" пра касцёл у Дубрава❗️ Апісанне пахавання Адама Хмары❗️ Пра касцёл у Дубрава на "Планета Беларусь"❗️ Ігар Сурмачэўскі пра касцёл і абраз (частка 1)❗️ Ігар Сурмачэўскі пра касцёл і абраз (частка 2)❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": ⁠https://www.vandra.by/skladanka⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠Revolut - ⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Пархомаў, краязнаўца вёскі Аздамічы і стваральнікпраекта пра Аздамічы.Пра Аздамічы шмат хто мог даведацца праз дзейнасць Аляксандра Пархомава. Аляксандр распавядае пра вёску і яе радавод, а таксама дзеліцца здымкі дамашніх архіваў. Перад размоваю стаяла дзве мэты: даведацца пра працу над лакальным краязнаўствам праз разважанні і прыклады і зразумець, што з сябе ўяўляюць Азадамічы. Эпізод будзе пра блізасць да Альшан, пра перабудову царкву і чаму ў той мясцовасці з’яўляецца ўсё больш зацікаўленых людзей.❗️ Сайт пра Аздамічы: https://ozdamicze.com/❗️ Instagram-старонка праекта пра Аздамічы:https://www.instagram.com/ozdamicze/❗️ Калекцыя здымкаў Джона Кунстадтэра:https://radzimaphoto.com/❗️ Артыкул пра змены вакол цэркваў на Палессі:https://greenbelarus.info/articles/01-07-2021/cerkvy-na-palessi-vyalikiya-drevy-ssekchy-tui-pasadzic-fota❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladankaШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Бацюкоў, гісторык і былы дырэктар музея гісторыі горада Магілёва. Спадар Аляксей амаль усё сваё жыццё пражыў у горадзе Магілёве, а частку жыцця аддаў менавіта працы з гісторыяй горада, таму яму дакладна ёсць чым падзяліцца.  Больш з таго ў Аляксея выйшла кніга пра гістарычную падзею горада ў 1942 годзе - “Магілёўскае цунамі”. Кніга выйшла з падтрымкаю Алега Давіда Лісоўскага, які падзяліўся здымкамі “цунамі” з уласнай калекцыі. Пра кнігу таксама будзе гаворка ў эпізодзе. Што ў эпізодзе: ці ісуне ў Магілёве імперскі дух; чаму Свята-Мікалаеўская царква - унікальны помнік архітэктуры; пасады Магілёва і запазычаная тапаніміка; зруйнаваная спадчына Магілёва ХХ стагоддзя; чаму столькі ўвагі да Пушкіна і дзіўны магілёўскі балкон; гісторыя пра Магілёўскае цунамі; якія рызыкі існуюць зараз для гістарычнага цэнтра. ❗️ Кніга "Магілёўскае цунамі": https://knihauka.com/mahilouskaje_cunami ❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны": https://www.vandra.by/skladanka Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info. У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе. ❗️ Instagram-старонка праекта poshyk.info: https://www.instagram.com/poshyk.info/ ❗️ Сайт праекта poshyk.info: https://poshyk.info/ ❗️ Выпуск з Сашам пра Навагрудскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/nvE4TFuTUM4 ❗️ Выпуск з Сашам пра Мёрскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/75DMyywNue4 Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына. Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну! Размова з Уладзіславам пра спадчыну была насычаная, аднак усё трапіць у выпуск не магло. Усё ж выпуск на 1,5-2 гадзіны - гэта ўжо занадта. Адпаведна пад час мантажа частка размовы наўпрост адмыслова адклалася ў асобны боунсны эпізод. Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах, таму слухаць адно задавальненне. У канцы эпізода яшчэ таксама ўласныя разважанні па пытанню 3D-мадэлявання. Эпізода падкаста з Уладзіславам Чаховічам "Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? ": https://youtu.be/mQn5PBJ6vws Узгаданы ў эпізодзе ўкраінскі праект Skeiron: https://skeiron.com.ua/en/saveukrainianheritage/ *** ❗️ Telegam-канал "Спадчына": ⁠⁠https://t.me/spadczyna ❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: ⁠⁠https://t.me/spadczyna_szepat_bot ❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі". У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет. 🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у 1984 годзе ў вёсцы Гоцк. Спеў “як у Слуцку на рыначку кровачка стаіць” выконваюць жыхаркі вёскі Гоцк Грудзько Аляксандра Сцяпанаўна, 1915 г.н., і Аляхновіч Соф’я Андрэеўна, 1908 г.н. ❗️ Падтрымаць праект і купіць кнігу "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі": https://gronka.org/#/causes/recLbDizHFOZ3Pqcr ❗️ Instagram-старонка Вольгі Барышнікавай па музычным фальклоры: https://www.instagram.com/ethnomusic_by_volha/ ❗️ ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі Беларусі: https://www.ethno.by/ ❗️ Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі, гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці адрозніваюцца структуры музейнай дзейнасці; што па тэхналогіях у музеях; што рабіць, каб пазбягаць школьнай музейнай траўмы; што з цэнамі ў музеях - карацей, што не так з музеямі ў Беларусі ды куды мы рушымся. ❗️ Facebook-старонка Аляксея Ластоўскага: https://www.facebook.com/aliaksei.lastouski/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе. Менавіта, пра гэта і пойдзе размова: хто заклаў інтарэс да лакальнага, як пачалася і скончылася праца менеджерам праекта, як людзі не ідуць на кантакт, хаваючы фотаздымкі з дамашніх архіваў, што хацелася б зрабіць з Паланечкаю праз цяперашнюю актыўнасць. ❗️ Instagram-старонка Кацярыны Казловай: https://www.instagram.com/e.kozlowa/ ❗️ Instagram-старонка па гісторыі Паланечкі: https://www.instagram.com/history_of_polonechka/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі. Пра што пойдзе размова? ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа; як абіраецца рэгіён для даследавання; дзе вынікі экспедыцыі і як атрымаць да іх доступ; як і які традцыйны строй з экспедыцый трапіў у мастацкі музей; як гараць тэкстыльныя зборы ў вёсках; адукль з’яўляецца этнаграфічны тэкстыль на Куфары; калі з’явіўся пералом у пакаленнях адносна стаўлення да спадчыны. У гэтым годзе пройдуць дзве экспедыцыі у Салігорскім раёне і ў Слаўгарадскім/Чачэрскім раёнах. ❗️ Сайт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства: https://set.ethno.by/ ❗️ Facebook-старонка СЭТ: https://www.facebook.com/set.ethno.by/ 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе. Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі. Пра што пойдзе размова? а хто ж такі дзед Янкель, адкуль пайшло гэта імя; мудрасці ад суседскага дзеда Пятро; успаміны пра святочныя традыцыі і адзенне ў Букчы; як пісалася кніга з дзедавымі казкамі і чаму яна не пра "казкі"; Букчанскія гісторыі пра белую карэту, пераслед на полі і сляпую вужаку; пра што даведаўся Ігар пра беларусаў праз праект. ❗️ Праект "Пазнай Палессе": ⁠⁠https://www.instagram.com/dzed_jankiel_/ ❗️ Кніга Дзеда Янкеля "Дзедавы казкі": спасылка тут 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок Гарадка. Відавочнае пытанне, чаму? Па-першае, габрэйская старонка гісторыі надта важная для былога мястэчка: і гандаль, і сінагогі, і могліцы. Па-другое, фізічны накірунак праекта па Гарадку шчыльна звязаны з габрэйскай гісторыяй. Аляксей працуе па габрэйскіх могліцах, спрабуючы аднаваіць іх гісторыю і імёны. Што ўзгадаецца ў эпізодзе? у якім стане вёска Гарадок зараз; якія накірункі дзейнасць асноўныя ў працы над праектам; як шукаецца месца пахвання ахвяраў габрэйскага гета; як ідзе праца над старымі габрэйскімі могліцамі ў Гарадку; якія планы па праекце ў Аляксей і што б зрабілася, калі б не было абмежаванняў у рэсурсе. Дзякуй патронам за падтрымку! ❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/ ❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць праекта VANDRA, то падтрымайце яе праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by. Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну Гарадка. А што ў эпізодзе #47? як і кім руйнавалася і аднаўлялася Гарадоцкая царква; якія артэфакты мінулага знаходзіліся на дварах ў Гарадку; які склаўся лёс воднага млына; чаму ў 2006 годзе знеслі дом рамесніка; колькі тысяч здымкаў ужо сабрана па Гарадку; ці дастаткова зацікаўленасці і дапамогі з боку грамадства і дзяржустаноў? Дзякуй патронам за падтрымку! ❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/ ❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠ Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну! Пра што пойдзе гаворка? чаму могілкавы турызм успрымаецца пра экскурсіі; у чым эстэтыка могліц і ўласны топ для наведвання; як даследчыя мэты заводзяць людзей на экскурсіі; як праз пошукі сваіх продкаў былі праінвентарызаваны 18 могілак аднаго раёна; якія тэндэнцыі ў могілкавага турызма ў Беларусі; як адрозніваецца стаўленне да могілак на прыкладах сям'і. У эпізодзе зашмат адсылак да розных матэрыялаў, там ніжэй увесь спс таго, што наабяцаў у эпізодзе :) Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №29): https://taksklhist.mave.digital/ep-30 Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №30): https://taksklhist.mave.digital/ep-31 Мапа Кальварыйскіх могілак: https://docs.rferl.org/be-BY/2014/04/29/788772db-9b1b-4e81-a062-d24e592051d3.pdf Tiktok Івана Чайчыца: https://www.tiktok.com/@lvanbrest Цікавыя надмагіллі на Глобус Беларусі: https://globustut.by/type_tn_gravestones.htm Допіс Уладзя Кандрацені з выяваю Будчанскай пахавальнай традыцыі: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid06NhxysJeUzev4EUoGjuvTwH2uHZ1QrCzxAJz45mSs4LnrNXgbRMZofkryMgN2vSdl&id=100036970604913 Выпуск Падарожжа Жыгамонта пра вёску Нагародавічы: https://www.youtube.com/watch?v=9aMAF0SPjGQ Instagram-старонка Машы Мароз: https://www.instagram.com/mashamaroz/ Кніга Воля з Аполя "Мое баба - діректор морга": https://ko-fi.com/s/3eea7bf598 База пахаванняў 7 буйных могліц Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1m54cFA8JvbYTImt4h5RIWBZ8LRuxGSF9F_MA2WaJN14/edit#gid=1608025870 База пахаванняў 11 могліц малых вёсак Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1-96eZ0xDEZZbVPj7R6oYxJL2jT-8GmIGG00t-aA0KAU/edit#gid=989650351 Асобая падзяка патронам за падтрымку! 🖐️ Падтрымайце праект VANDRA: Patreon - ⁠⁠https://patreon.com/vandraby ⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠ Ko-fi - ⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠ PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠
loading
Comments (5)

Kasia

Вельмі цікава! Дзякуй!

Oct 24th
Reply

Aksana Luhouskaya

Вашыя героі -- гэта проста выбух мазгоў і шаблонаў. Сапраўдная Гераіня гэтая дзяўчына, мудрая, як пражыўшая доўгае жыццё кабета. Маем надзею❤️з такою моладдзю

Sep 12th
Reply

Aksana Luhouskaya

Вялікую справу робіш, Рома! Кожны выпуск - агонь! Пра могілкавы вандалізм: зазвала год таму Змітра Юркевіча на Каралішчавіцкія могілкі. На тыя самыя, дзе Язэп Пушча пахаваны (на новых), а на старых стаяў выдатны каваны крыж з надпісам, пахаванне 1860-х хацела паказаць. То за год літаральна ён знік, крыж той. Спілавалі:( І гэта амаль што Мінск:( што можна з гэтым крыжом рабіць, калі забарона ёсць на прыёмку такога "металу"?

May 23rd
Reply

Palina K

вельмі цікавы выпуск! Дзякуй за вашу працу🤍

Jun 12th
Reply

Kasia

Ачмурэнны выпуск! Сяргей 🔥

May 26th
Reply