VANDRA

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі

⭐️ Госці эпізода — Аляксандр, Саша і Аляксей, заснавальнік і прадстаўнікі валанцёрскай супольнасці.У сакавіку месяцы ў публічным полі з’явілася суполка тых, хто валанцёрыць на аб’ектах спадчыны. Гэта не толькі пра Нароўлю, а яшчэ пра іншыя менш заўважныя мясціны. Карацей, хлопцы і дзяўчыны арганізаваліся, каб рэгулярна выязджаць і дапамагаць спадчыне ды людзям, якія з ёй працуюць.Вядома, захацелася паразмаўляць з імі, каб зразумець унутраныя працэсы, матывацыю, планы і параўнаць бачанне валанцёрскага рынка спадчыны.📝 Instagram-старонка валанцёрскай супольнасці🔗 Пракет па аднаўленню палаца Горватаў у Нароўлі🔗 Сайт фонда імя Якуба Наркевіча-Ёдка (аднаўленне сядзібы ў Наднёмане)👉 ⁠⁠Эпізод падкаста пра спадчыну Храптовічаў у ШчорсахШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠

05-28
56:09

Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі

У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг.Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і фалькларыста Еўдакіма РаманаваА тут сабраныя спасылкі, пра якія ўзгадваю ды абяцаю ў эпізодзе:📝 ⁠Артыкул пра лёс сядзібы і парка Алешаў у Беражное Столінскага раёна⁠🔗⁠ ⁠Матэрыялы Полацкага музея, у тым ліку і папаўненні збораў⁠ (падпісаны кварталамі)🔗 Facebook-старонка Святланы Несцярэнка, аўтаркі кнігі пра гродзенскія могліцы👉 ⁠⁠⁠Старое відэа з выявамі ўрадавай калоніі ў НясвіжыМайскія абвесткі:📅 10 мая а 15.30 па мінскім часе, таму тэрміновая абвестка — Рэгістрацыя на лекцыю пра Наваградскую шляхту 1733-1735 гадоў📅 16-17 мая — Ноч музеяў Беларусі 2026Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐 Падтрымайце праект VANDRA праз: Buymeacoffee | Patreon | Boosty

05-10
30:45

Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава

⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна.У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод выступоўцаў была як раз Вольга, а яе выступ быў на тэму, якая мяне і падштурхнула да размовы. Тэма была “Восстановление истории деревни как форма сохранения памяти. Реконструкция д. Власово”.Наперадзе вас чакае жыццёвая гісторыя з паўночнай Беларусі, з вёсак, пра якія мы наўрад ці б калі даведаліся ці туды б трапілі.🔗 Старонка пра вёску Уласава ў Віцебскай энцыклапедыі: http://evitebsk.com/wiki/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BE🔗 ⁠Сайт пра вёску Сапегі Сенненскага раёна: https://sapiehi.yove.ru/Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠

05-05
01:09:04

Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч

⭐️ Госць эпізода — Руслан Кулевіч, гарадзенскі краязнаўца і журналіст.Калі Руслан жыў у Гродна, то адным з яго заняткаў было адкрываць гісторыю горада, пісаць пра яе і ўласна даследаваць праз размовы з жыхарамі. Адным з вынікаў гэтай апантанасці сталі тры кнігі з гісторыямі гарадзенцаў, якія жылі ў міжваенныя часы горада.Пра гэтыя гісторыі сёння ў нас і пойдзе гаворка: як яны збіраліся, што там за гісторыі і як складваўся лёс людзей у пасляваенныя часы.📝 ⁠Артыкул пра выхад трэццяй кнігі "Апошнія сведкі Гродна"📝 Артыкул Руслана пра яўрэйскі пагром у Гродна🔗 ⁠Праект пра фатаздымкі і паштоўкі ГроднаШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donatePayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠

04-18
01:28:17

Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў

Навіны падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выхад новага (кнігі / відэа / падкасты).У сённяшнім эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай Акадэміі навук, шэраг новых эпізодаў падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых кніг, праект пра беларускія народныя казкі ды шэраг іншага.Абяцаныя ў навінах спасылкі:📝 Артыкул Вольгі Шутавай пра пслатыр Скарыны 1522 года🔗 ⁠Архіў зборнікаў Беларускага фальклора👉 ⁠⁠Новы выпуск Падарожжа з Жыгамонтам з вёскі Барок👉 ⁠⁠⁠Эпізод падкаста пра Трышынскія могілкі з Іванам Чайчыцам⁠Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна тут, можна ў ютубе, можна прыватным паведамленнем, альбо ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

04-08
34:58

Recommend Channels