DiscoverVYSOKAJE
VYSOKAJE
Claim Ownership

VYSOKAJE

Author: VYSOKAJE / ВЫСОКАЕ

Subscribed: 3Played: 73
Share

Description

Вітаю!
На гэтай старонцы буду выкладаць агучку вершаў і кніг ПА-БЕЛАРУСКУ!
У планах ёсць нейкае там шо-шоў, але хто ведае.
Дзякуй за ўвагу і актыўнасць!
Усім мір!
9 Episodes
Reverse
Кандрат Крапіва Дыпламаваны баран У адным сяле (не важна – дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога – Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот – Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену – бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён – нічога. I вось за дурасць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк насмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету. – Вось, – кажуць, – і дыплом табе. Што гэта за “дыплом”, Баран ні “мя” ні “бэ”, Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца: – А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою, I не раўнуйся ты са мною. – Аб гэтым лепей памаўчы, – Сказала яму Кошка. – Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом Не галавой, а лбом. Другі баран ні “бэ”, ні “мя”, А любіць гучнае імя.
Янка Купала Ворагам Беларушчыны Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, З якім радзіўся, падрастаў. Цяпер і вы загаварылі, З апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі? Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае век; І век не знаў ён дум свабодных, І крыўдзіў свой брат — чалавек. Вам страшна нашай слёзнай песні І жальбы страшна вам глухой? Вам жудка сонца напрадвесні? Мілей вам холад з цемнатой? А што ж вам беларус такога Пасмеў зрабіць, пасмеў сказаць? Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, Як свайго брата шанаваць! Эх, кіньце крыўдамі карміцца,— Кожны народ сам сабе пан; І беларус можа змясціцца Ў сям’і нялічанай славян! Напасцю, лаянкай напраснай Грудзей не варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць! Не столькі «хамскія» натуры На карках вынеслі сваіх! І свіст даносчыкаў пануры, Паверце, не запудзіць іх! К свабодзе, роўнасці і знанню Мы працярэбім сабе след! І будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед! 1907
Чытаю вам толькі тое, што падабаецца і агкукаецца самому! Чарговы верш таго, каго раней не ведаў. Янка Сіпакоў "Адгукніся..." Адгукніся На стук у акно асцярожны; Дай вады, Калі просіць яе падарожны; Абагрэй, Калі той скарчанеў на марозе; Накармі, Калі доўга не еў у дарозе. Ды не вер, Калі вораг прыкінецца братам; Не маўчы, Калі смерць напаўняе гарматы; Не чакай, Каб цябе закавалі ў кайданы; Не даруй Ні за здзек, ні за гвалт, ні за раны!
Мужык Што я мужык, усе тут знаюць, І, як ёсць гэты свет вялік, З мяне смяюцца, пагарджаюць,— Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не умею, Не ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею,— Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык, І свята рэдка калі знаю,— Бо я мужык, дурны мужык. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік, Не маю грошы на патрэбу,— Бо я мужык, дурны мужык. Заліты потам горкім вочы; Ці я малы, ці я старык,— Працую, як той вол рабочы,— Бо я мужык, дурны мужык. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я без доктара лячуся,— Бо я мужык, дурны мужык. Што голы я, павінен згінуць, Як той у лесе чашчавік, І, як сабака, свет пакінуць,— Бо я мужык, дурны мужык. Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык. І кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! — бо я мужык! [1905]
Ойча наш

Ойча наш

2023-11-2700:26

Вельмі важныя для чалавецтва словы. Ойча наш Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Раманс Нішто ў жыцці не выпадкова – Ні час растання, ні сустрэчы. Але мне ведаць дастаткова, Што Вас убачу ў ціхі вечар. Не знаю, ці скажу хоць слова, Калі пагляд кране за плечы,− Жыць пачынаю бы нанова (І ўсё прыму абавязкова) І волі лёсу не пярэчу. Узыдзе месяца падкова – Дзе й дробны дождж − і той дарэчы... Усё ў жыцці нашым часова, А думаць хочацца аб вечным.
Часамі разумееш, што чалавек обок табе - зусім не твой чалавек. Гэта гісторыя аккурат пра гэта. #мова #беларускаямова #Беларусь
Вашай увазе кароткі і цікавы разказ пра каханне, якому нам часамі трэба вучыцца ў нашых братоў! Вокладка і анімацыя - Сафія Каян Апрацоўка гука і гукавая падкладка - Нічыпар Шалаеў
Прадстаўляю Вам агучку кнігі Вацлава Ластоўскага "Лабірынты". Кніга чымсьці падобная на "Дзікае паляванне". Цікавая канцоўка. Вартая, каб яе пачуць! -------------------------- Дзякуй за лайк, камент і падпіску! Далей болей! ------------------------- Чытаў,запісаў - Сяргей Верамяюк (Inst - Verami.s) Вокладка, анімацыя - Соф'я Коян (Inst- sofia_koyan) Апрацоўка аўдыя і падложка - Нічыпар Шалаеў (Inst - nikifor_shalaev)