Discovereuroradiofm
euroradiofm
Claim Ownership

euroradiofm

Author: Euroradio

Subscribed: 814Played: 110,720
Share

Description

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.
4243 Episodes
Reverse
Палаючыя МАЗы і незалежная Канапацкая — Еўразум за 1 лістапада | Новости Беларуси за 1 ноября by Euroradio
2 лістапада беларусы Варшавы збяруцца разам, каб успомніць сваіх продкаў. Дзяды — спрадвечнае, старажытнае беларускае свята, прысвечанае памяці продкаў. І як бы далёка нас ні закінула ад зямлі, дзе цяпер ляжаць нашыя дзяды, беларусы на іх не забываюцца. Чым для беларусаў так важныя Дзяды і чаму мы павінныя працягваць успамінаць продкаў нават у эміграцыі? Якія мерапрыемствы запланаваныя на Дзяды і як актыўна далучаюцца беларусы? Ці лёгка беларусам заставацца беларусамі ў эміграцыі і як на гэтае захаванне сваёй ідэнтычнасці ўплывае працэс інтэграцыі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і сябра Управы партыі БХД, дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук Яўген Дудкін
Гурт J:МОРС святкуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Варшаве. Не таму, што ў славутага гурта еўрапейскі ці нават сусветны тур з нагоды юбілею, а таму, што музыкі J:МОРС, як і сотні тысяч беларусаў, вымушаныя былі з’ехаць з радзімы праз пераслед з боку лукашэнкаўскага рэжыму. Але ўдзельнікі гурта не пакінулі творчасць і ў вымушанай эміграцыі. Як доказ — і новыя песні, і новыя кліпы, і гастролі, і гэты вялікі канцэрт на адной з найбуйнейшых пляцовак Варшавы. З якім багажом гурт J:МОРС прыйшоў да свайго 25-годдзя і як за гэтыя гады змяніўся? Якія сюрпрызы чакаюць прыхільнікаў на канцэрце і чым гэты канцэрт мусіць стаць адметным? Як вымушаная эміграцыя паўплывала на саміх музыкаў і на іх творчасць, ці не зацыкліваюцца яны ў эмігранцкай тэматыцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
У гонцы, хто хутчэй і больш крынжова (закрэслена) яскрава запэўніць Лукашэнку ў неабходнасці балатавацца сёмы раз на прэзідэнта, добра што не спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах і ва ўстановах краіны — так усе кінуліся навыперадкі здымаць ролікі. І гэта зразумела, бо гледзячы на тое, якія пагрозы напярэдадні выбараў зноў (зайздросная цыклічнасць у 5 гадоў!) узніклі перад краінай, цяжка ўявіць, хто яшчэ зможа беларусаў уратаваць. І накарміць. Бо галодныя часы надыходзяць… Чым адметная выбарчая кампанія 2025 года і як яна ўплывае на эканоміку? Якія варыянты ўдзелу ці няўдзелу ў галасаванні ёсць у беларусаў і пры чым тут галасаванне за Гайдукевіча? Ці варта Беларусі разлічваць на рынкі Афрыкі і ці заменіць "Беллегпрам" сэканд-хэнды? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі. Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым здзівіў Таранціна аматараў сваёй творчасці, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
15Беларусь працягвае жыць у парадыгме “иногда не до законов”. Прычым гэта ідзе не ад нейкіх маргіналізаваных асоб ці суб’ектаў — так сябе паводзіць дзяржава Беларусь на чале з Лукашэнкам, яго хаўруснікамі і сілавікамі. І ў гэты час яны ладзяць нешта пад назвай “прэзідэнцкія выбары”. Каб усё “было паводле закона” і Лукашэнка “законна” працягнуў кіраваць краінай. У той час, калі матэрыялы з доказамі яго злачынстваў перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд. Ці варта чакаць сюрпрызаў ад выбарчага рытуалу, які ладзяць для Лукашэнкі, і што азначае агучаная пазіцыя Еўрапарламента датычна гэтага выбарчага фарса ? Ці варта Лукашэнку чакаць ордара з Гаагі і што гэта для яго мяняе? Як можна легітымізаваць Лукашэнку праз галасаванне “супраць усіх” і як на беларусаў адбіваюцца змены ў міграцыйнай палітыцы краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, сябра Каардынацыйнай рады з фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” Міхаіл Кірылюк
Сёння пагаворым пра ідэальны бізнес-цыкл палаючых аўтобусаў МАЗ, навошта Беларусі яшчэ адзін цэлюлозны камбінат і як Лукашэнка зноў просіць у Расіі грошы.
Робат замест Лукашука і 7 канкурэнтаў — Еўразум за 31 кастрычніка | Новости Беларуси за 31 октября by Euroradio
Змены ў міграцыйнай палітыцы, увядзенне якіх анансавалі новыя польскія ўлады, ніяк не закрануць беларусаў. Найхутчэй, мэты ўскладніць жыццё беларусам ініцыятары адпаведных зменаў у міграцыйнае заканадаўства Польшчы не ставяць. Але гэта можа атрымацца “міжволі” — проста таму, што закон у дэмакратычнай краіне роўны для ўсіх. Ці вядома ўжо дакладна, якія канкрэтна змены прапануецца ўнесці ў міграцыйнае заканадаўства Польшчы? Якія высновы можна зрабіць з той інфармацыі, якая ёсць на сёння, і ці сапраўды існуе імавернасць, што гэтыя змены закрануць і беларусаў? Якія могуць быць новыя складанасці для тых, хто вымушаны будзе ратавацца ад лукашэнкаўскага рэжыму ў Польшчы, і ці ёсць магчымасць гэтых складанасцяў пазбегнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо дае інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Скабеевай. А ў Мінск на міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы прыбывае міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Можна было б падумаць, што гэта прыкметы пачатку дыялога як мінімум ЕС з Беларуссю, але ў гэты ж час Польшча заяўляе пра намер паставіць “жалезную заслону” на мяжы з нашай краінай, Еўрапарламент заяўляе, што лукашэнкаўскія “выбары” ніякімі выбарамі не з’яўляюцца, а Данія кажа пра намер прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і выдаваць замест іх беларускім уцекачам ад рэжыму “пашпарты замежніка”. Ці сапраўды існуе імавернасць, што ў Еўропе знойдуцца лабісты рэжыму Лукашэнкі і хто гэта можа быць? Якія выгоды можа атрымаць ЕС ад аднаўлення адносінаў з Мінскам і на якіх умовах? Чым небяспечная “жалезная заслона” на польска-беларускай мяжы для апанентаў рэжыму Лукашэнкі і як развіваецца Стратэгічны дыялог з ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
31 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Для таго, каб рухацца па плыні часу ў кірунку, які б адпавядаў нашым нацыянальным інтарэсам, трэба не толькі ўмоўная лодка і матор на ёй, але і веданне правільнага накірунку для такога руху. Адпаведна, спачатку нам трэба вызначыцца не толькі са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а што нават найперш, са сваёй ідэнтычнасцю, са сваёй нацыянальнай ідэяй. Мы не здолелі зрабіць гэта раней і таму мусім выканаць гэтую працу цяпер, перакананы Франак Вячорка. Пра тое, чаму беларусам важна вызначыцца са сваёй ідэнтычнасцю, як зразумець свае нацыянальныя інтарэсы і ці павінна нашая нацыянальная ідэя абавязкова быць "сэксі", мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Франакам Вячоркам.
Выдавецтва “Мяне няма” створанае не так даўно, але ўжо адзначылася выданнем шэрагу цікавых літаратурных навінак. Сярод іх — аднайменны твор Валянціна Акудовіча “Мяне няма”, новыя творы Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” і Таццяны Заміроўскай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ” і іншыя. Як відаць, не толькі творцы ў эміграцыі не спыніліся ствараць нешта новае, але і выдаўцы — выдаваць. І нават новыя беларускія выдавецтвы за мяжой ствараюцца. Што з сябе ўяўляе выдавецтва “Мяне няма” і ў чым была патрэба заснаваць яшчэ адно выдавецтва? Якія навінкі чакаюць аматараў літаратура ад выдавецтва і што рыхтуецца да выдання? Ці лёгка выжываць выдавецтву за мяжой і ці ёсць у яго будучыня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, галоўны рэдактар “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне няма” Павел Анціпаў
Актывізацыя спойлераў і непатрэбны падарунак — Еўразум за 30 кастрычніка | Новости за 30 октября by Euroradio
Лістапад — апошні восеньскі месяц, які традыцыйна перагружаны культурнымі падзеямі ў сферы кіно. Нічога не зменіцца і сёлета: пакуль беларусы на радзіме будуць наведваць праўладны фестываль “Лістапад”, эмігранты за мяжой змогуць трапіць адразу на два фестывалі. Спачатку, з 4 да 21 лістапада, адбудзецца Кінафорум краін Паўночнай Еўропы і Балтыі “Паўночнае ззянне”. Сёлета падзея пройдзе адначасова ў Варшаве, Вільнюсе і Таліне, а таксама анлайн. Затым, з 22 да 24 лістапада, адбудзецца фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, які ўжо чацвёрты год запар праходзіць у варшаўскім кінатэатры “Ілюзіён”. Якія праблемы сёлета ўзніклі ў арт-менеджараў дзвюх кінападзеяў? Ці атрымліваюць яны падтрымку ад заходніх фондаў у сваіх арганізатарскіх памкненнях? Ці хапіла ім кантэнту ад беларускіх рэжысёраў для складання праграм паказаў? Якія фільмы і падзеі яны рэкамендуюць гледачам абавязкова наведаць? Пра гэтае і многае іншае мы паразмаўляем з дырэктарам “Бульбамуві” Янушам Гаўрылюком і дырэктаркай “Паўночнага ззяння” Воляй Чайкоўскай.
На вылучэнне ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі засталося два дні — а прэтэндэнт пакуль што толькі адзін. Іншым ЦВК адмовіў праз "несур’ёзнасць намераў". Тыпу ў кандыдатаў-спойлераў Лукашэнкі, якіх мы неўзабаве пабачым, намеры будуць сур'ёзныя. У Гродна тым часам прызналі "экстрэмісцкім" самы папулярны гарадскі сайт. Спасылкамі на яго дзялілася палова горада. Ябацькі-"гуманісты" ўзвылі: гэтыя рэпрэсіі няправільныя! Што, цяпер усіх саджаць за "распаўсюд экстрэмізму"? Ёсць, атрымліваецца, нейкія правільныя рэпрэсіі. Але ёсць і добрыя навіны. Данія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты. Праект закона пра аналагічную норму ўнесены ў Сенат ЗША. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Чорная ноч і сантыменты Гутэрыша? — Еўразум за 29 кастрычніка | Новости Беларуси за 29 октября by Euroradio
Стаўленне да санкцый, якія ўводзіць Захад у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму, даўно зрабілася адной з тэмаў, якая падзяляе дэмсілы. Адна іх частка выступае за ўзмацненне санкцыйнага ціску па ўсіх кірунках, іншая кажа, што гэта не набліжае паразу рэжыму, але б’е па шараговых беларусах і штурхае Беларусь у абдымкі Расіі. Пасля абвяшчэння даты выбараў на парадак дня вярнулася яшчэ адна даўняя тэма падзелу — стратэгія дзеянняў дэмсіл падчас выбараў… Ці сапраўды гісторыя санкцый не ведае перамог і ці варта спадзявацца на санкцыйны ціск? Якія высновы можна зрабіць з кампаній па выбарах прэзідэнта ў Беларусі і ці ёсць там адказ на пытанне, чаму гэтым разам Лукашэнка прызначыў выбары так рана? Дэміслы чарговым разам падзяліліся што да пытання стратэгіі на выбарах — ці былі яны хоць некалі адзінымі і якія іх дзеянні робяць Лукашэнку легітымным? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Лукашэнка ўжо “ваяваў” з Расіяй. І гаворка не пра традыцыйныя пераднавагоднія “газавыя войны”, а пра сур’ёзнейшы ўзровень. Памятаеце, як напярэдадні выбарчай кампаніі 2020 года ён казаў пра "Газпрам", якія плануе праз выбары замяніць Лукашэнку на свайго стаўленіка, ці як ў лясах лавілі “вагнераўцаў”, што нібыта плануюць тэракты зладзіць падчас выбараў. Ці словы тагачаснага міністра Макея пра “прымус Беларусі да інтэграцыі з Расіяй”… І вось новая выбарчая кампанія і новыя словы пра пагрозу з Расіі. Што, маўляў, плануюць нас далучыць шасцю абласцямі, а гэта вайна. Вайна беларусаў з расіянамі. Што праўда, беларусы і так ужо з расіянамі ваююць. Ва Украіне. Але лукашысты іх чамусьці лічаць “злачынцамі”. Ці сталі нечаканасцю заявы Лукашэнкі пра гатоўнасць ваяваць з Расіяй за незалежнасць Беларусі і ці гатовыя ўкраінцы падтрымаць яго ў гэтай вайне? Якія асцярогі ад вучэнняў “Захад-2025” і ці гатовыя ва Украіне да новай атакі з тэрыторыі Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу і ці зробіць Лукашэнку “перамога на выбарах” легітымным для ўкраінскай улады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў
Спачатку прэзідэнцкія выбары ў Малдове, а потым і парламенцкія ў Грузіі паказалі, што Расія не адмаўляецца ад спробаў як эскалацыі канфлікту ў краінах побач (і не толькі) са сваімі межамі, так і пашырэння альбо аднаўлення ў рэгіёне свайго ўплыву. І не шкадуе на гэта ніякіх грошай і высілкаў. І чым горшым у выніку пашырэння “рускага свету” становіцца жыццё і палітычная сітуацыя ў краіне, тым лепш з пункту гледжання Крамля. І калі ў Малдовы атрымалася не стаць ахвярай Расіі, то ў выпадку з Грузіяй не ўсё так аптымістычна. Ці сталі нечаканасцю вынікі выбараў у Грузіі і што чакае гэтую краіну ў найбліжэйшай будучыні? Як на Захадзе адрэагавалі на навіну пра вучэнні “Захад-2025” і ці гатовыя там пераглядаць стаўленне да Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу, у які гуляе лукашэнкаўскі рэжым, і ці магчымая акупацыя расіянамі Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Ад самага пачатку сваёй прэзідэнцкай кар’еры Лукашэнку за вочы называлі “жаночым прэзідэнтам”, бо нібыта найперш жанчыны яго падтрымлівалі і галасавалі за яго. Вось толькі выглядае, што калі так некалі і было, то даўно ператварылася ў міф. І колькі ні паўтарай: “Я з жанчынамі не ваюю”, — факты сведчаць пра іншае. Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
loading
Comments (6)

Tada Lada

соловей, но молодой.

Sep 14th
Reply

Abadonna Abbys

Все что показал Пазьняк, это уровень своего маразма. К сожалению.

Sep 20th
Reply

Abadonna Abbys

Пустой пиздун - задушевник. Весь выпуск набор напыщенных фраз с нулевым смыслом.

Aug 15th
Reply

And-Luk

у путена попросить помощи .... ой , ля , нечего дальше слушать.

Jul 5th
Reply

Багдан Мацкевіч

Ладна, справядліва, што адказы былі і лепшыя, але праз самапавагі павагу да тэмы, я ўсё ж пакіну першапачатковы варыянт, што занадта вялікі для ютуба. Хай будзе, тэма - гонар! Беларуская нацыянальная ідэя, выключна на мой погляд, гэта дадзеная магчымасць, а каб не надавацца ў крайнасці, гэта магчымасць сёння для мяне і каханага мной чалавека, для вас і гледачоў, сялян і інтэлігенцыі, праваслаўнаму і каталіку, пісьменніку і таварышу маёру самому лічыць для сябе Беларуссю кожнаму сваё, гэта магчымасць для мяне марыць аб будучыні, каб не падвесці папярэднікаў, для кагосьці біцца ў сучасным дні за заўтрашні, гартуючы сэрца ў барацьбе ад самога ўчорашняга, для гісторыкаў спрачацца аб мінуўшчыне дзеля выключна нашае ды залежачае выключна ад нас будучыні; гэта магчымасць самому уяўляць сябе сваю Беларусь, гэта магчымасць марыць аб парламентскай рэспубліцы для палітыкаў, аб моцнай руцэ для чыноўнікаў, аб канстытуцыйнай манархіі для чалавека будучыні, аб нязбытным ідэалу для творцы, аб кутку н

Nov 19th
Reply

Priwalll

Будаваць дарагу будзе сябр Пуціна?

Jul 25th
Reply