Discover
euroradiofm
4997 Episodes
Reverse
25 снежня ў эфіры Еўрарадыё — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Пытанне нацыянальнага будаўніцтва для беларусаў здаўна было досыць складаным. не так шмат людзей цікавілі гэтыя няўцямныя нацыянальныя ды дэмакратычныя каштоўнасці. Але назіраючы за тым, колькі людзей прыйшло ў дэмакратычны рух у 2020 годзе і наколькі палепшыйся стан гэтага руху, то можна смела сцвярджаць: у накірунку нацыянальнага будаўніцтва мы сёння значна бліжэй да нейкага добрага выніку, да разумення сябе, чым гэта было напачатку таго ж 2020 года. І гэта сведчыць, што мы абавязкова гэтае будаўніцтва ў выніку скончым, перакананы Антон Пянькоўскі.
Пра тое, ці ёсць падабенству ў нацыябудаўнічых працэсах паміж беларусамі і амерыканцамі, ці можна нацыябудаўнічымі працэсамі займацца ў эміграцыі і ці можна стаць беларусам пад прымусам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Антонам Пянькоўскім.
Які ён — беларускі калядны дзед? — Еўразум за 24 снежня | Новости Беларуси за 24 декабря by Euroradio
Як стала вядома расследвальнікам з BELPOL, на месцы закінутага вайсковага аб’екта ў 60 кіламетрах ад Мінска актыўна вядуцца будаўнічыя работы. Але не для размяшчэння распіяранага расійскага “Арэшніка” рыхтуецца палігон. Паводле атрыманай інфармацыі, там будуецца чарговы завод па вырабе ўзбраення.
Якім чынам BELPOL атрымаў інфармацыю, датычную работ, што вядуцца на аб’екце пад Мінскам і ці можна гэтым дакументам давяраць? Як даўно было прынятае рашэнне аб будаўніцтве і якія структуры стаяць за ім? Як атрыманая інфармацыя паўплывае на стаўленне да рэжыму з боку заходніх краін і ці стануць перамовы Мінска з Вашынгтонам пачаткам адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
За апошнія дваццаць гадоў у Беларусі і Расіі з’явілася больш за два дзясяткі разнастайных бізнесаў, шчыльна звязаных з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Іх абарот толькі за мінулы год перавысіў 800 мільёнаў еўра. Сфера інтарэсаў шырокая: ад перапрацоўкі рыбы да паліграфіі, ад рэстаранаў да радыёстанцый, ад алкагольных крамаў да гандлю самазваламі.
Наколькі шырока раскінулася сетка бізнес-інтарэсаў сям’і Лукашэнкі і ці адпавядае рэчаіснасці тэрмін “сямейны” датычна гэтых бізнесаў? Ці можна сцвярджаць, што гэтыя бізнесы — праява карупцыі, з якой Лукашэнка зацята змагаецца ад пачатку сваёй палітычнай кар’еры? Колькі агулам зарабляе клан Лукашэнкі і дзе захоўвае свае грошы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналістка-расследавальніца "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава ў 13.00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Напрыканцы года ў Беларусі прайшоў так званы Усебеларускі народны сход. Па традыцыі на ім прысутнічалі кіраўнікі чатырох асноўных канфесій — праваслаўнай, каталіцкай, іудзейскай і ісламу. Вось толькі гэтым разам іх пасадзілі не па цэнтры прэзідыума, а на краі аднаго з шэрагаў. Апошняе месца якога заняў сілавік у генеральскіх пагонах. Можа быць, каб у нейкі момант святары не збеглі з залы? Бо і ў тыя дні, калі гэты сход паплечнікаў рэжыму адбываўся, у Беларусі працягваліся рэпрэсіі. У тым ліку ў дачыненні да святароў і вернікаў.
Якім для вярнікаў і святароў быў 2025 год і ці можна казаць, што ўзровень рэпрэсій змяншаецца? Ці атрымліваецца ў рэжыму мілітарызаваць царкву і ці ёсць у царкоўнікаў магчымасць ухіліцца ад такога ўцягвання? Як Царква дапамагае вызваленым палітвязням і ці варта чакаць адлігі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.
Вызваленні палітвязняў сталі галоўнай навіной і галоўнай радасцю 2025 года. Але і не абыйшлося без… спрэчак вакол гэтых падзей. Пачынаючы з таго, хто больш зрабіў для таго, каб гэтыя вызваленні адбыліся, абвінавачанняў іншых у тым, што яны працэсу перашкаджалі, і завяршаючы (спадзяюся) спрэчкамі вакол дастатковасці ці недастатковасці аказанай вызваленым дапамогі і “зацягваннем” іх на прэс-канферэнцыі. Тым не менш, спадзевы на тое, што працэс вызвалення не спыніцца, застаюцца ва ўсіх.
Што зрабіла магчымым вызваленне палітвязняў і чаму працэс ідзе так марудна? Ці можна сцвярджаць, што нехта з дэмсіл хоць неяк уплывае на ход перамоў Вашынгтона і Мінска і ці ёсць логіка ў тым, хто трапляе ў спісы на вызваленне? Чаму так шмат спрэчак вакол вызваленых вязняў і чаго чакаць надалей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова.
Як дамаўляюцца Ціханоўскія — Еўразум за 23 снежня | Новости Беларуси за 23 декабря by Euroradio
У сярэдзіне снежня на волю выйшлі яшчэ 123 палітвязні. Якіх, як і іх папярэднікаў, беларускі рэжым прымусова выштурхнуў з краіны. Частку з іх наўмысна пазбавіўшы пашпартоў. Як заявіў з гэтай нагоды Лукашэнка, чаго яны, маўляў, будуць ворагаў пашпартамі забяспечваць! Адначасова з гэтым вызваленнем у краіне працягваліся затрыманні па палітычных матывах, праваабаронцы прызналі палітвязнімі яшчэ 23 чалавек, а ў Беларусь расійкія вайскоўцы ўсё ж прывезлі свой “Арэшнік”.
Чаму ў ЗША не атрымліваецца дамовіцца з Лукашэнкам, каб вызваленых палітвязняў не дэпартавалі і што насамрэч стаіць за імкненнем Лукашэнкі выціснуць усіх “ворагаў” за мяжу? Чаму Германія рашылася прыняць у сябе толькі Калеснікаву і Бабарыку і ці будзе там імі стварацца трэці цэнтр сілы? Пра што сведчаць няспынныя вяртанні Лукашэнкі ў 2020 год і якія пагрозы нясе “Арэшнік” беларусам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Тое, у што мала хто верыў у 2024 годзе, спраўдзілася ў 2025-м — на волю пачалі выпускаць палітвязняў. Гэта стала магчымым у выніку перамоў, якія распачала адміністрацыя Трампа і ён асабіста з Лукашэнкам. Тыя прадстаўнікі дэмсіл, якія спрабавалі прамаўляць пра неабходнасць перамоў з рэжымам і саступак яму дзеля вызвалення палітвязняў, пачалі казаць гучней пра сваё бачанне адносін Захаду з Лукашэнкам. Тыя, хто дагэтуль быў за ўзмацненне ціску, вымушаныя былі змяняць сваю стратэгію. Але агулам добрая справа вызвалення палітвязняў узмацніла палярызацыю ўнутры беларускіх дэмакратычных сіл.
Ці варта разлічваць на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і што мусіць стаць іх вынікам? Калі рэжым не спыняе рэпрэсіі, а вызваленых палітвязняў выкідвае з краіны, то ці варта чакаць пачатку палітычнай адлігі ў краіне? Што будуць рабіць прыхільнікі перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў у момант, калі ўсе 1300 палітвязняў, вызвалення якіх дамагаецца Трамп, апынуцца на волі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
Год не абышоўся без скандалаў. Можна іх згадваць, называючы імёны “герояў” і “гераінь”. Але больш важна, падаецца, разабрацца ў тым, якія праблемы тыя скандалы выявілі і ці былі нашай супольнасцю зробленыя абпаведныя высновы. Сюды ж можна дадаць і сітуацыю з прэс-канферэнцыямі з удзелам вызваленых палітвязняў, якія толькі што апынуліся на волі. І ўсё гэта адбывалася на фоне не менш скандальных заяў Лукашэнкі пра неабходнасць кожнай жанчыне нарадзіць трох дзяцей. Ці прапаноў Пяткевіч, як на гэта беларускіх жанчын “закадаваць”.
Якія праблемы выявіліся ў выніку скандалаў з удзелам публічных асоб і ці былі з тых сітуацый зробленыя высновы нашай супольнасцю? Хто стаў героем/гераіняй года і што для нас аказалася стратай года? Што не так з заклікамі Лукашэнкі пра трох дзяцей у сям’і, прапановамі Пяткевіч з гэтай нагоды і прэс-канферэнцыямі экс-палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
"Невыносна": памёр Мікіта Мелказёраў — Еўразум за 22 снежня | Новости Беларуси за 22 декабря by Euroradio
На мінулым тыдні ў Мінску нарэшце прайшло мерапрыемства, да якога краіну рыхтавалі цягам некалькіх месяцаў супольнымі намаганнямі прапаганды, чыноўнікаў і ідэолагаў, міліцыі і КДБ, — Усебеларускі народны сход. Два дні, цягам усяго гэтага сходу, Лукашэнка змагаўся са… “збеглымі”. Праз пяць гадоў пасля таго, як ён іх усіх перамог. Ну яшчэ крыху заключаў “вялікую здзелку” з Трампам, хваліўся “Арэшнікам”, хаяў суседзяў і назіраў за барацьбой за сваю ўвагу паміж Гайдукевічам, Канапацкай і Васкрасенскім.
У чым адрозненне паміж сходам народных абраннікаў і масоўкай для аднаго актора і пры чым тут УНС? Чаму Лукашэнка працягвае ваяваць са “збеглымі” і каму ён хоча прадаць чарговую перамогу над апанентамі 2020 года? Пра што сведчыць нібыта лагодная пікероўка Гайдукевіча з Канапацкай і як зменіцца КР з вызваленнем Калеснікавай, Знака і Бабарыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
Лукашэнка ізноў адчуў сябе гульцом на полі вялікай палітыкі. Ён цяпер не проста шаптун Пуціна, а ледзь не кансультант у Трампа, і дае яму парады не толькі як паводзіць сябе з гаспадаром Крамля, але і як ЗША лепш сябе паводзіць у Венесуэле. Пры гэтым самога Лукашэнку не адпускае 2020 год, і ён працягвае змагацца з ворагамі ў выглядзе дэмакратычных сіл. Нават ягоная згода на вызваленне палітвязняў поўная помсты: людзей не проста вызваляюць, а дэпартуюць з краіны, пазбаўляюць іх пашпартоў і гэтак далей. Дый кандыдатаў на вызваленне, выглядае, падбіраюць не выпадкова, як і напрамак для дэпартацыі.
Якую “вялікую здзелку” па выніку плануюць разыграць Лукашэнка з Трампам і ці варта разлічваць на працяг у выглядзе спынення рэпрэсій? Чаму больш увагі надаецца словам Бабарыкі і Калеснікавай пра Крым і неабходнасць далейшага вызвалення, чым словам Бяляцкага пра працяг вызваленняў і патрабаванні спыніць рэпрэсіі? Ці мусіць Ціханоўская перадаць лідарства Бабарыку і ці патрэбны беларусам яшчэ адзін “цэнтр сілы”? Пра гэта і шмат што іншае разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.
Выказванні Бабарыкі ўкраінскаму блогеру і перлы Лукашэнкі на УНС — Еўразум за 19 снежня | Новости Беларуси за 19 декабря by Euroradio
На Усебеларускім народным сходзе 2025 года Лукашэнка гаварыў пра "збеглых" нашмат больш, чым звычайна. Ну не даюць яму спакойна спаць беларусы, якія з'ехалі за мяжу!
Адначасова выраслі патрабаванні да беларусаў, што застаюцца жыць у Беларусі. Медыкам трэба прырасці да месцаў, куды іх размеркавалі, жанчынам — нараджаць траіх дзяцей і больш, а дрэваапрацоўцы, у "мадэрнізацыю" якой 15 гадоў таму ўбухалі $1 млрд, нарэшце стаць прыбытковай.
Усё гэта, а таксама трывожны міжнарожны кантэкст абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Мы, дарэчы, прыдумалі назву для гэтых штотыднёвых стрымаў: "Дарагая Беларусь!". Як вам?
Сёння ранкам Еўрарадыё пабачыла тых, каго вы таксама хацелі б пабачыць — Еўразум за 18 снежня | Новости Беларуси за 18 декабря by Euroradio
Дэмсілы прэзентавалі пяцігадовую стратэгію трансфармацыі эканомікі — і да яе адразу ўзнікла шмат пытанняў. Чаму яна такая аптымістычная? Ці сапраўды можна дасягнуць адчувальных пераменаў за 5 гадоў? І ўвогуле, навошта яна цяпер патрэбная — гэтая стратэгія?
Пагаворым пра гэта з прадстаўніцай АПК па эканоміцы і фінансах Алісай Рыжычэнка. Таксама абмяркуем, чаму так падобныя графікі курсаў беларускага і расійскага рубля да долара і ці магчыма ўявіць беларускую эканоміку асобна ад расійскай. І пра сітуацыю з экспартам беларускіх калійных угнаенняў — здаецца, Літва і Украіна пачалі канкураваць за тое, праз чый порт будзе адбывацца перавалка.
18 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг Філіп Біканаў.
У нас і так хапае таго, што нас падзяляе. Ад палітычных поглядаў і да моўнага пытання. І неабходна рабіць усё магчымае, каб пазбягаць канфранцыі і падзелаў у беларускім грамадстве. Інакш нам не дайсці да Беларусі сваёй мары, не пабудаваць сваю дзяржаву. З іншага боку, ёсць тэмы, дзе неабходная прынцыповасць. Да прыкладу, пытанне мовы. Калі да 2022 года і можна было казаць пра дзве дзяржаўныя мовы ў нашай краіне, то пасля пачатку вайны стаўленне да моўнага пытання змянілася. Што не павінна зашкодзіць беларусам паразумецца, перакананы Філіп Біканаў.
Пра тое, ці вызначыліся беларусы са сваёй ідэнтычнасцю, ці гатовыя мы змагацца за сваю краіну і чым беларуская нацыянальная ідэя адрозніваецца ад ідэй іншых нацый, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Філіпам Біканавым.
Незалежныя медыі — гэта вам не Tinder — Еўразум за 17 снежня | Новости Беларуси за 17 декабря by Euroradio
Апошняя вялікае вызваленне беларускіх палітвязняў, сярод якіх апынуліся лідары пратэстаў 2020 года Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, абудзіла беларускую грамадскасць. Першая прэс-канферэнцыя палітыкаў, дэпартаваных рэжымам ва Украіну, выклікала ў часткі людзей крытыку за падзякі Лукашэнку і нежаданне каментаваць вайну ва Украіне.
Як вызваленне лідараў “бабарыканцкаў” можа змяніць расклад сілаў у беларускіх дэмсілах? Хто яны сёння ўвогуле — і якое іх месца ў беларускім палітычным спектры: умераныя цэнтрысты, папулісты ці нешта іншае?
Трывогу выклікала і адмена ЗША санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў.
Ці пачатак гэта вялікага сяброўства Трампа і Лукашэнка? Ці будзе Вашынгтон ціснуць на Вільню з патрабаваннем адмены санкцый, каб калій паехаў у Клайпеду?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з палітолагам Паўлам Усавым.



















соловей, но молодой.
Все что показал Пазьняк, это уровень своего маразма. К сожалению.
Пустой пиздун - задушевник. Весь выпуск набор напыщенных фраз с нулевым смыслом.
у путена попросить помощи .... ой , ля , нечего дальше слушать.
Ладна, справядліва, што адказы былі і лепшыя, але праз самапавагі павагу да тэмы, я ўсё ж пакіну першапачатковы варыянт, што занадта вялікі для ютуба. Хай будзе, тэма - гонар! Беларуская нацыянальная ідэя, выключна на мой погляд, гэта дадзеная магчымасць, а каб не надавацца ў крайнасці, гэта магчымасць сёння для мяне і каханага мной чалавека, для вас і гледачоў, сялян і інтэлігенцыі, праваслаўнаму і каталіку, пісьменніку і таварышу маёру самому лічыць для сябе Беларуссю кожнаму сваё, гэта магчымасць для мяне марыць аб будучыні, каб не падвесці папярэднікаў, для кагосьці біцца ў сучасным дні за заўтрашні, гартуючы сэрца ў барацьбе ад самога ўчорашняга, для гісторыкаў спрачацца аб мінуўшчыне дзеля выключна нашае ды залежачае выключна ад нас будучыні; гэта магчымасць самому уяўляць сябе сваю Беларусь, гэта магчымасць марыць аб парламентскай рэспубліцы для палітыкаў, аб моцнай руцэ для чыноўнікаў, аб канстытуцыйнай манархіі для чалавека будучыні, аб нязбытным ідэалу для творцы, аб кутку н
Будаваць дарагу будзе сябр Пуціна?