DiscoverСпецыяльныя праекты
Спецыяльныя праекты

Спецыяльныя праекты

Author: Euroradio

Subscribed: 1Played: 306
Share

Description

Падкасты Euroradio
2 Episodes
Reverse
28 лістапада з'явіўся новы прыгожы запіс песні "Пагоня" — з аркестрам і хорам. У пачатку 1990-х "Пагоня" на верш Максіма Багдановіча прэтэндавала на тое, каб стаць дзяржаўным гімнам Беларусі — але неўзабаве пачаліся зусім іншыя песні. Але сёлетняя версія "Пагоні" атрымалася такой удалай, што ў сацсетках пра яе адразу пачалі гаварыць як пра нацыянальны гімн нашай краіны. Але пакуль што гімн Беларусі — гэта песня "Мы, беларусы, мірныя людзі", перароблены гімн БССР. Чым і чаму ён падабаецца людзям, а чым і чаму — не падабаецца? Якім мусіць быць гімн, які аб'яднае нацыю, і ці ўвогуле гэта магчыма? І якія ў нас у прынцыпе ёсць варыянты для дзяржаўнага гімна? 28 лістапада на адкрытай лятучцы з рэдакцыяй Еўрарадыё мы запісалі публічны падкаст пра ўсё гэта. Ад рэдакцыі былі галоўрэд Павел Свярдлоў і прадзюсар Яўген Калмыкоў. Яшчэ двое ўдзельнікаў падкаста: Аляксандр і Кацярына — вызваліся з ліку гледачоў адкрытай планёркі.
Станіслаў Цыбінскі жыве ў Гродне і працуе афіцыянтам у двух рэстаранах. Частку заробленых грошай хлопец траціць, каб дапамагаць былым зняволеным не вярнуцца за краты. Пра тое, як няўтульна ў беларускай турме, Стас ведае ўсё: усяго паўтара года таму ён выйшаў на волю пасля 15 гадоў, праведзеных "у месцах не такіх аддаленых" за забойства. Гісторыю страхаў і надзей простага беларускага хлопца, які праз многае прайшоў, а цяпер дапамагае іншым людзям пачаць новае жыццё пасля турмы, слухайце ў падкасце Еўрарадыё пагэтыбок#. https://euroradio.fm/pagetybok-stas-z-grodna/
Comments