Discover
euroradio.fm
4996 Episodes
Reverse
Трамп выправіўся ў трохдзённае азіяцкае турнэ, у межах якога — на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва — плануе сустрэчы з Сі Цзіньпінам і Уладзімірам Пуціным.
Пуцін зацікаўлены, каб у Сі абмяркоўвалі не эканоміку, а вайну з Украінай і будучую архітэктуру бяспекі ў Еўропе. Трампу таксама гэта выгадна, бо ён хоча паспяховай здзелкі з Пуціным. Але ці выгадна гэта Сі?
Пра перспектывы перамоваў Расіі з Украінай пры пасярэдніцтве ЗША і ролю трохкутніка Пуцін-Сі-Трамп гаворым з эксперткай у міжнародных адносінах Розай Турарбекавай
Мікола Статкевіч выказаўся пра Ціханоўскага. "Зараз шмат хто пнецца ў "лідары", — піша палітык. — Але, на жаль, у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі сапраўдных альтэрнатыўных лідараў было вобмаль. Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідар. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны".
На якіх "несапраўдных" лідараў намякае былы палітвязень? Што змяняе версія Эдуарда Пальчыса пра тое, як каардынаваліся пратэсты 2020 года? Чым могуць скончыцца кітайскія перамовы Трампа, Сі і Пуціна? І як да "новага сусветнага парадку" рыхтуецца рэжым Лукашэнкі?
Пра ўсё гэта размаўляем з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым
Муравейка кіруе Віцебшчынай і помнік у Быхаве — Еўразум за 17 лістапада | Новости Беларуси за 17 ноября by Euroradio
Прызначэнне кіраваць Віцебскай вобласцю ўжо даволі даўно стала для чыноўнікаў свайго роду пакараннем, “чорнай меткай” няўдачніка. І вось на гэтую пасаду прызначаны чарговы новы кіраўнік — былы начальнік Генштаба Муравейка. Знаходжанне яго (пасля Генштаба) на пасадзе намесніка кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі не паспеў заўважыць ніхто — відаць, нават ён сам. І вось цяпер гэты генерал будзе з дапамогай “ваеннага менеджменту” выцягваць Віцебшчыну з эканамічнай прорвы.
Чаму Віцебская вобласць стала своеасаблівай калоніяй узмоцненага рэжыму для чыноўнікаў? Ці можна ўжо сёння казаць, што ў Муравейкі на пасадзе кіраўніка Віцебшчыны таксама нічога не атрымаецца? Лукашэнка звярнуў увагу на лён — які лёс чакае гэтае беларускае золата? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Ніколі такога не было, і вось ізноў: лідары трох наймацнейшых краін свету збяруцца, каб у чарговы раз падзяліць гэты свет паміж сабой. Размова пра запланаваную на 19 лістапада сустрэчу ў Пекіне лідараў ЗША, Кітая і Расіі. Лідарства ў кожнай з дзяржаў рознае: і па ўзроўні карозіі, якая тое лідарства разбурае, і па адпаведнасці памеру магчымасцей амбіцыям. Тым не менш, ёсць перасцярогі, што свету паспрабуюць у чарговы раз падсунуць адноўленую, але такую да жаху знаёмую ідэю “новага сусветнага парадку”.
Ці сапраўды нас хочуць вярнуць у рэаліі ХІХ стагоддзя, і чым гэта небяспечна? Дзе месца ў гэтым новым свеце Беларусі? Што чакае Еўропу з боку Расіі ў выпадку, калі такі падзел адбудзецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, аглядальнік Яўген Красулін








