Discover
euroradio.fm
4995 Episodes
Reverse
Гербы-экстрэмісты і "Аб'яднаны штаб" Ціханоўскага — Еўразум за 27 лістапада | Новости Беларуси за 27 ноября by Euroradio
Блогер Аляксандр Кныровіч https://www.youtube.com/@knyrovich на Еўрарадыё. Абмяркоўваем апошнія навіны і працу дэмсілаў.
У інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point Аляксандр Лукашэнка зноў прымерваецца да ролі міратворцы і прапануе асабіста завезці Уладзіміра Зяленскага ў Маскву. За гэтым выразна бачны страх апынуцца за бортам пасляваеннага ўладкавання Еўропы. Але небяспека таго, што падчас будучых мірных перамоў па Украіне не будзе прадстаўлены беларускі нацыянальны інтарэс, хвалюе і дэмсілы. І таму пытанне, хто нас можа прадстаўляць, застаецца надзвычай актуальным. Як і пытанне працягу “амерыканскага перамоўнага трэка” і вызвалення палітвязняў.
Што робіць Офіс, каб беларуская пазіцыя на перамовах па Украіне была прадстаўлена і якой бачыць гэтую пазіцыю Офіс? Ці варта непакоіцца за будучае “перамоўнага трэка” з ЗША? Што атрымліваецца зрабіць для вырашэння праблем беларусаў за мяжой і асабліва ва Украіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам
Метадолаг Уладзімір Мацкевіч перакананы, што Офісу Святланы Ціханоўскай засталося няшмат. Перафразуючы героя аднаго рамана: “Ну, год, ну, яшчэ два, а потым…” І справа, як нехта думае, не толькі ў тым (хоць гэта і мае вялікае значэнне!), што Офіс не ўдзельнічаў у “гульні Мацкевіча”, — уплываюць на лёс Офіса і агулам дэмсіл яшчэ шмат якія чыннікі. І шмат якія людзі наўкол. Як прыхільнікі Ціханоўскай, так і прыхільнікі Ціханоўскага. На чале з ім.
Чаму Ціханоўская “незаменная” і ці не трапляем мы ў “офісны аўтарытарызм”? Што не так са стратэгіяй Офіса і АПК і як можна перафармаціраваць існуючыя ў эміграцыі інстытуцыі? Чаму без “дазволу” Святланы Ціханоўскай (Франака Вячоркі?) апаненты Офіса не могуць аб’яднацца і рабіць тое, на што тытульныя лідары не здатныя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч
У Генпракуратуры прапанавалі перагледзець гербы беларускіх гарадоў, на якіх ёсць “Пагоня”. На думку прадстаўнікоў ведамства, рэгіянальную сімволіку трэба прывесці ў адпаведнасць з “дзяржаўнай ідэалогіяй”. Адначасова, таксама, відаць, у адпаведнасці з “дзяржаўнай ідэалогіяй”, лукашэнкаўскія карнікі праводзяць ператрусы і затрымліваюць студэнтаў і выкладчыкаў, якія атрымалі дапамогу ад замежнай дабрачыннай ініцыятывы.
Чаму гістарычны герб, унесены ў спіс гістарычных каштоўнасцей Беларусі, так муляе вока лукашэнкаўскім ідэолагам і ці існуе яна насамрэч — “дзяржаўная ідэалогія” — у дзеючага рэжыму? Чарговыя ператрусы і затрыманні сярод студэнтаў і выкладчыкаў — чарговая хваля рэпрэсій ці нешта большае? Што адбываецца з ЕГУ і чаму ў яго застаўся “апошні шанец”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, гісторыкам Паўлам Церашковічам








