Claim Ownership

Author:

Subscribed: 0Played: 0
Share

Description

 Episodes
Reverse
Вандроўкі па Беларусі - гэта складная тэма, калі ты не на машыне. Цягнікамі не ўсюды дабярэшся, а аўтобусы з большага ездзяць не зручна. Ёсць яшчэ маршруткі, але і іх з добраякасным сэрвісам не хапае. У апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца веласіпеды. Гэта можна заўважыць і па русе ў гарадах. Таму камбінацыя цягнік + веласіпед стала адной з папулярных сярод вандроўнікаў. Велавандроўнікі ствараюць свае велаблог, сайты і здымаюць тыктокі. Госць эпізода - Аляксандр Тарасевіч, які вядзе свой трэвел-велаблог і тым самым прасоўвае цікавыя і прыгожыя мясціны Беларусі. Аб чым ідзе гаворка? - да чаго інтарэс з'явіўся спачатку: спадчына ці веласіпед; - якая сярэдняя адлегласць для добрага велападарожжа; - ці існуюць сезоны ў велвандровак; - якія велападарожжа былі самымі захапляльнымі; - топ-3 маршрутаў ад Аляксандра; - ці ёсць праблемы з велаінфраструктурай. ⭐️ Маючы пэўны досвед у велападарожжах, далучыўся да Аляксандам па парадам маршрутаў, а таксама падзяліўся ў выпуску сваімі думкамі па праблемах інфраструктуры (спойлер: іх шмат). Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Instagram-старонка Аляксандра: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko Youtube-канал Аляксандра: https://www.youtube.com/@biketravelbelarus.4196 TikTok-канал Аляксандра: https://www.tiktok.com/@bike_travel_belarus Дадтковыя спасылкі па велападарожжам: Instagram-старонка Андрэя: https://www.instagram.com/and.char/ Instagram-старонка Зміцера: https://www.instagram.com/velodim.by/ Сайт Зміцера Ленкаўца: https://ldd.by/
На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац. У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне, а ў капліцы ўжо нават стаяць вітражы. Госць эпізода - Сяргей Крук, рэстаўратар і чалавек, які прасоўвае спадчыну Закозеля ў сацсетках. Аб чым ідзе гаворка? як Сяргей трапіў да капліцы; ці мае дачыненне да капліцы Элаіза Ажэшка; што адбывалася з капліцаю ў міжваенны час.; калі была разрабавана капліца (спойлер: у савецкія часы); якія знаходкі былі зроблены пад час працы; ці дапамагаюць мясцовыя ўлады з аднаўленнем капліцы; дзе былі зроблены вітражы і чугунныя абрамленні; якія планы па рэстаўрацыі і чаго не хапае Закозелю. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Instagram-старонка капліцы ў Закозелі: https://www.instagram.com/zakozelorzeszko
Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі? У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза Арнер Бойд. Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? Хто такая Луіза Бойд і адкуль у яе цяга да вандровак? Куды ў 1920-ыя даследчыца ездзіла ў экспедыцыі? Як выпадковая сустрэча занесла Бойд у Варшаву? Па днях разбіраем экспедыцыю Луізы Бойд вакол Пінска. Шукаем, як шануецца спадчына Бойд на Палессі. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Сайт мястэчка-прызрака Бодзі: https://www.bodie.com/ Дакументальны фільм “Полесье Луизы Бойд”: https://youtu.be/c38aoONqAZw Фотальбом “Палессе Луізы Бойд” :  http://polesie.org/wp-content/uploads/2016/03/Luiza_Boyd-Albom.pdf
Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць. 🌟 Госць новага эпізода - Сцяпан Стурэйка, старшыня ліквідаванага ўладамі беларускага адгалінавання арганізацыі ICOMOS, а таксама выкладчык ЕГУ на праграмах “Еўрапейская спадчына” і “Развіццё культурнай спадчыны”. Пра што ідзе гаворка ў падкасце? як Сцяпан прыйшоў да спадчыны і чым зараз займаецца; чаму ў стужцы на фэйсбуку шмат пастоў пра габрэйскую спадчыну; што адносіцца да еўрапейскай спадчыны і які праект зладзіў міжнародны ICOMOS з Europa Nostra; ці даследуецца беларуская спадчына ў ЕГУ і чаму няма патрэбы ў бізнэс-дысцыплінах; якія праекты студэнтаў выйшлі ў сусвет; што такое ICOMOS і якую функцыю ён выконвае; ці ёсць, дзе ў Беларусі атрымаць веды па спадчыне; парады ад Сцяпана, што робіць, калі хочаце ствараць! Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! ❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by ❗️ Падтрымайце праект на Patreon: https://www.patreon.com/vandraby Facebook-старонка ICOMOS Беларусь: https://www.facebook.com/icomosby Facebook-старонка Сцяпана Стурэйка: https://www.facebook.com/stsiapan.stureika
Чатырнаццаты выпуск падкаста - крайні выпуса перад зменамі ў праекце VANDRA. Будзе перапынак, але ж будзем намагацца вярнуцца як мага раней і з палепшыыь нарэшце якасць гука 😔 Госць эпізода #14 - краязнаўца Кастусь Шыталь. Калі гартаць стужку Кастуся ў фэйсбуку, то зразумееш, гэта сапраўдны знаўца свайго краю, Глыьоччыны. Менавіта пра Глыьбоцкі край і досвед Кастуся мы і размаўляем. Аб чым ідзе гаворка? З чаго Кастусь пачаў цікавіцца краязнаўствам; Як стары фотаздымак Глыбокага трапіў на галоўную плошчу; Ці льга даследаваць край з-за мяжы; З чаго пачынаць краязнаўства; Парады Кастуся, куды варта з’ездзіць вакол Глыбокага. Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем! Facebook-старонка Кастуся Шыталя: https://www.facebook.com/kastus.shytal
Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным, які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў. Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер. Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю. З гэтай нагоды выбачаюся за той гук, які пачуеце. Слухаць часам цяжка, але ж можна і неабходна, бо гісторыі з экспедыцый кайфовыя. Дадаткова будзе выкладзена тэкставая версія эпізода! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як пачынаць даследаванне вёсак; што Саша знаходзіў на гарышчы хат пад час экспедыцый; як Саша сапрабаваў трапіць у хату да бабы Мар'і; як баба Каця разгадавала свае сны; навошта Саша ездзіць па вёскам і спрабуе захаваць гісторыі вяскоўцаў; і, канешне, уласныя гісторыі з вёсак! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст! Вандруем! Instagram-старонка Сашы Нікіціна: https://instagram.com/chegoymenyatolkonet
У дванаццатым выпуску мы вандруем па чыгунцы, а калі дакладней па вузкакалейцы. Госць выпуска - Арцём Слізкі, адзіны публічны чалавек у Беларусі, які прасоўвае і захоўвае спадчыну вузкакалейкі. Арцём стварыў праект "750mm" пра вузкакалейку Беларусі, стварае зараз музей ў Дзітве, ладзіць экскурсіі і шукае экспанаты да музея па лецішчах, хмызняках і нават на сайтах продажы аўто! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як з'яўляліся ідэі з вузкакалейкай; дзе з'явілася першая пасажырская вузкакалейка ў Беларусі; калі яны пачалі знікаць; што за праект "750mm" і "Нязведаная вузкакалейка"; як знаходзяцца экспанаты для музея вузкакалейкі; вандроўкі на цягніку па вузкакалейцы; планы і мара Арцёма па развіцці праекта; навошта Арцём займаецца захаваннем спадчыны. Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Сайт праекта "750mm": http://750mm.by/ Instagram-старонка праекта "750mm": instagram.com/750mm.by/ Facebook-старонка праекта "750mm": facebook.com/750mm.by
Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка. Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы. Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальнікамі і ахвотнікамі паездзіць на матацыклах. Усё гэта робіцца, каб захаваць спадчыну і гісторыю! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як ствараўся праект "Стары Менск" і з чаго ўсё пачыналася; які ўнікальныя знаходкі зрабіліся пад час раскопак і аб чым мараць археолагі; дзе захоўваюцца знойдзеныя артэфакты; чаму нельга паказаць вянцы хат пад дахам, як у музеі "Бярэсце"; барацьба з чорнакапальнікамі і як яны тлумачаць сваю дзейнасць; планы і мары па развіццю праекта "Стары Менск"; навошта Глеб займаецца захаваннем спадчыны. Шчыра кажучы, варта даслухаць да фінальнага блока, каб натхніцца і задумацца аб сваім стаўленні да гісторыі і культуры. Давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Сайт сядзібы-музея "Стары Менск": https://starymensk.by/ Instagram-старонка праекта "Стары Менск": instagram.com/starymensk.by/ Facebook-старонка праекта "Стары Менск": facebook.com/starymensk.by/ Музей "Стары Менск": в. Гарадзішча, вул. Піянерская, 5А
Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам. Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем. У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе вандроўкі па Беларусі, у прыватнасці па хутарах і вёсках да тутэйшых цікавых жыхароў. Што расказвае Алеся ў падкасце? як знайшлася спецыялізацыя Авантурыстаў і свой уласны досвед вандровак; як знаходзяцца месцы, куда паехаць з турыстамі; як ставяцца гаспадары да гасцёў; чым прывабліваюць гаспадары вёсак на прыкладах Авантурыстаў; планы, ці куды паедуць Авантурысты; патэнцыял вандровак па вёсках і наступная ступень эвалюцыі. і шмат гісторый і асоб з вандровак па вёсках! Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Instagram-старонка Авантурыстаў: https://www.instagram.com/avan_tourists/ Instagram-старонка Алесі: https://www.instagram.com/alesgur/ Сайт Авантурыстаў: http://avantourists.by/
Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by! Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як з'явіўся праект majsy.by; як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэямі; як сістэма габрэйскай рэлігійнай адукацыі развівалася на тэрыторыі Беларусі; якія выбітныя рэлігійныя дзеячы выйшлі ў свет з беларускіх устаноў; рэлігійны габрэйскі турызм і мясціны паломніцтва; архітэктурная спадчына, якую пакінула пасля сябе габрэйская сістэма адукацыя; што патрэбна зрабіць, каб развіваўся турызм па габрэйскай спадчыне. Месяц таму калежанка ў размове шчыра здзіўлялася, што ў Беларусі існуюць сінагогі. Канешне, гэта не сведчыць аб узроўні граматнасці ўсяго грамадства, але па яе частцы складаецца ўражанне, што гісторыя беларускіх габрэяў практычна невядомая. Тым больш не разглядаецца патэнцыял габрэйскай спадчыны. Таму давайце пашыраць веды і не страчваць сваёй спадчыны! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Instagram-старонка праекта majsy.by: instagram.com/majsy.by Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі: г. Менск, вул. Харужая 28
Восьмы эпізод падкаста выходзіць у гадавіну трагедыі: 11 траўня 2021 года адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле. Да нас у госці завітаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, які шчыра распавеў як пра гісторыю святыні, так і пра тыя крокі, якія мы павінны зрабіць, каб цалкам аднавіць касцёл. Будслаўскі касцёл як малая базіліка і нацыянальны санктуарый; Што гэта такое пілігрымкі ў Будслаў; Гісторыя з'яўлення Будслаўскага абраз Маці Божай; Якія працы ідуць па аднаўленні касцёла; Што неабходна зрабіць для поўнавартаснага аднаўлення. Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Як дапамагці аднаўленню касцёла: https://budslau.by/?view=article&id=86&catid=2  Instagram-старонка: https://www.instagram.com/budslau/
Гэты эпізод падкаста асаблівы, бо госцямі з'яўляюцца тутэйшыя, мясцовыя жыхары вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы. Вёскі акружаны лясамі і балатамі, таму маюць свой унікальны сусвет. Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя ў вёску з экспедыцыяй прыязджаў этнограф Аляксндр Сержпутоўскі, які нарабіў каларытных фотаздымкаў і запісаў фальклор чучаўлян. Гісторыі пра лёс драўляных крыжоў, в'юноў, люлюку, баракі ў лесе, зборы ягад пры Польшчы і забойства польскага палкоўніка распавядаюць: Ляскоўская Таццяна, 1939 г.н. Курак Рыгор, 1940 г.н. Панько Анатоль, 1963 г.н. Грыцкевіч Марыя, 1927 г.н. Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам!
Шосты эпізод падкаста з Сяргеем Ляпіным, стваральнікам праекта па драўлянай спадчыне Беларусі - drewa.by! Аб чым ідзе гаворка? - як з'явілася ідэя збіраць базу драўлянай спадчыны; - якія асаблівасці распаўсюду драўлянага дойлідства; - ці існуе сучасная драўляная спадчына Беларусі; - як захоўваць гэтакую спадчыну; - парады для вандроўніка, куды паехаць і на што звяртаць увагу. Сяргей знаходзіцца не ў Беларусі, таму запіс адбываўся ў Zoom і якасць гука крыху слабая. Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам! Сайт: https://drewa.by/ Facebook-старонка: https://www.facebook.com/draulianysait
Гэты выпуск мы запісвалі шчэ ў сярэдзіне лютага. Вайна прыпыніла ўсе думкі і дзеянні па развіццю праекта. Прапускаючы два аўторка з новымі эпізодамі, падкаст вяртаецца. Пакуль ёсць магчымасць, будзем спрабаваць рабіць нешта карыснае ў турызме.  У пятым эпізодзе прыйшоў Жэня Беладзед - @beladzed . Жэня ўвесну 2020 года прапанаваў дапамгачы са скрэтч-картаю. Так з’явіўся сайт scratching.by. Усе падзякі па дызайну і вёрстцы менавіта яму.  Жэня ў школьныя гады з сябрам дазнаваліся, што такое аўтаспын. У гэтым эпізодзе ён распавядае, як яны каталіся па Беларусі аўтаспынам, колькі хвілін было патрэбна, каб злавіць машыну, каго сустракалі ў дарозе. Я, у сваю чаргу, дзялюся досведам сваіх вандровак аўтаспынам. А ў завяршэнні кранаемся тэмы турыстычнай граматнасці.  Мы далей працуем над стылем і гэты эпізод робім шчэ больш жвавым з мінімальнымі праўкамі і максімальнай натуральнасцю.  Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!   Падпісвайцеся на VANDRA падкаст, дзяліцеся ў каментах сваім досведам аўтаспына, атрымлівайце асалоду ад новага эпізода і, канешне, падтрымлівайце нашых суседзяў-украінцаў: як мінімум распаўсюдам інфармацыі!
Дакладна год таму Аксана Манкевіч выйшла з Жодзіна пасля 15 содняў. А сёння Аксана выходзіць ізноў - у чацвёртым эпізодзе падкаста VANDRA. Нягледзячы на ўсе затрыманні, Аксана з любоўю дзеліцца сваімі ведамі на экскурсіях і павышае турыстычную граматнасць беларуса! Павага!   Як паўплывае гістарычнае асяроддзе ў дзяцінстве? Якая патрэбна адукацыя?  Як прыходзіць да аўтарскіх экскурсій? Ці ёсць недахоп экскурсаводаў? Куды падацца па Беларусі ўвесну?  Аб гэтым усім мы і размаўляем у чацвёртым выпуску падкаста VANDRA. Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA! Падпісвайцеся на VANDRA падкаст і вандруем разам. Instagram-старонка Аксаны Манкевіч: https://www.instagram.com/oks_mankevich/ Сайт Аксаны Манкевіч: https://goodguide.by/
У трэццім выпуску падкаста VANDRA мы разглядаем літаратурны турызм Беларусі.    Гэты эпізод падкаста стаіць на асаблівым месцы. Па-першае, тут няма так званых гасцей. Замест людзей пісьменнікі і паэты і іх творы. Па-другое, гэта першы эпізод падкаста на роднай мове. Не без памылак, але тым не менш. Па-трэццяе, мы ізноў стараемся палепшыць якасць і знайсці свой стыль :) У новым выпуску мы разглядаем віды літаратурнага турызма з прыкладамі і разбяраем некалькі твораў. Дарэчы, творы падабраны з парадамі для вандровак: Палессе, Стаўпецкі, Ганцавіцкі і Валожынскі раёны.   Для зваротнай сувязі адкрыты каменты, дырэкт, і tg: @rklevzhits :)  Усім, хто пакідаў яе раней, ашчэ адзін шчыры дзякуй!
Во втором эпизоде подкаста мы сначала отвечаем на вопросы, что сейчас происходит с деревнями Беларуси, и определяем критерии ревитализации деревень, а потом направляемся в Москву. Гость выпуска: Андрей Уфимцев из Москвы, создатель проекта по восстановлению деревни Косаричи в Глусском районе. Мы разговариваем об идеях Андрея, зачем ему нужна беларуская деревня и почему деревне нужен музей индейцев. Подборка проектов по ревитализации деревень Беларуси: https://www.instagram.com/p/CXMLwGDotc7/ Проект Альтуризм: https://altourism.ru/ Сайт деревни Косаричи: https://kosarichi.by/ Facebook-страница деревни Косаричи: https://www.facebook.com/kosarichi/
В первом эпизоде подкаста мы обсуждаем усадьбы Беларуси, а точнее судьбу их покупок и восстановления. Герои выпуска - Паша Добровольский, владелец усадьбы Рудницких в Осада Дедино, и Маша Бычковская, менеджер проекта по восстановлению дворца Радзивиллов в Полонечке. Как случилась покупка усадьбы? Что уже было сделано? Какие планы по восстановлению 2022 году и как относится местный сельсовет к проекту? Об этом — в пилотном выпуске подкаста VANDRA. Мы учимся делать качественно, поэтому извиняемся за качество звука в первом эпизоде. Подписвайтесь на инстаграм VANDRA. Наш сайт: vandra.by Автор подкаста: Рома Клевжиц, r.klevzhits@gmail.com
Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клевжиц, r.klevzhits@gmail.com
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store