ПодборкаБеларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Автор: Aliaksandr Kalbaska

Подписка оформлена: 136Воспроизведенные: 1,489
поделиться

Описание

Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
76 Episodes
Reverse
Вітаю, шаноўныя, паслухайце чарговую байку пра Францыска Вялікага. Плён сёлетняй экспедыцыі па шляхах ягоных Еўрапейскіх,  дакументальных знаходак і  ведаў пра варункі адукацыйныя.
Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною  на ўсход хадзіў,  пра страты вялізныя войска ягонага  пад час пераправы   праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз  ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей   і даўні сябра мой, Ігар Груца,  дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў  Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем. 
У гэты выпуску раскажу, хто як і калі стварыў для беларускай тэлевізіі  запамінальную   ляльку і песеньку пра “Дзеда - барадзеда”.  Пачуеце яе ў традыцыйным выкананьні. Зразумееце, пры чым тут культавы бард  Лявон Вольскі з ягонымі сямейнымі  ўспамінамі. То слухаем.
Вітаю!  Акурат зараз,   у гэтыя залатыя  восеньскія  часы,  дзень зноўку роўным ночы стаў.  Па традыцыі, свята завяршэння збору ўраджаю да гэтай пары  прымеркавана. Вось і прапаную паслухаць, адкуль гэтая традыцыя цягнецца, як выглядае, у што па крысе пераўтвараецца.
Звяртаючыся зноўку  да асобы Францыска Скарыны хачу  пра яго няпростыя жыццёвыя  стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і  і пераслед ад другіх яму давялося  атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала  кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе.  Ды ў дадатак  паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся,  чым займаліся, чаму і калі этнонім  “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца,  то ад сёння  поўны тэкст баек слухаць можна   тут.    Без штучных абмежаваняў.  
Сёння пазнаёмлю вас з  улюбённым музеем сваім. Што ў  Стамбуле  створаны і  назоў  інтрыгуючы мае  “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс  слова гэтага  трасфармаваўся  ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю”  Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей,  каталог і  фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага  куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра  яшчэ адзін фенамен  трыадзінства  “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая  імя  Скарынава годна носіць.    Ды ціквостак  пра гэта  паслухваць  ад Караліны Мацкевіч, куратаркі  кніжнай  калекцый шыкоўнай.  То хадзем!
А гэтая  байка пра тое, як лёсы чалавечыя пераменлівымі бываюць.  І чаму ад турмы ды сумы лепей не адракацца.  На жыццёвым прыкладзе Францыска Скарыны. Дазнацца пра падзеі далёкія дапамог мне лацініст вядомы, кандыдат філалагічных  навук Алесь Жлутка.
А вось і вясна на носе. Паслухайце пра тое, калі і  навошта  беларусы святкаваць надыход вясны пачалі, як гэта абывалася, якія  звычаі да нашых дзён дайшлі. То хадзем!
Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца.  Дзеля чаго  яны рабіліся, як называліся і  выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны.  Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся.  Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час  прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. То хадзем!
Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына  ў Падуі годна  ганаровае званне доктара медыцыны  абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра  значэнне і уплывы, якія  ўласна абарона ды Італійскія кантакты  мелі.  Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым  доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістарычных  і  стваральніца  рэсурсу “Лабараторыя Скарыназнаўства”.   То хадзем!
Адгукнуўшыся на вынік апытання  слухачоў,  новая паўсотнія баек  аповядам пра літару Ў нескладовае распачынаецца. Што за панна такая пад капялюшыкам, калі/адкуль з’явілася, якім чынам сябе падае і як шануецца беларускамі. І беларусамі.  То слухайце.
Запрашаю паслухаць  юбілейную пяцідзесятую (!) байку.  Цягам двух гадоў кожную другую  пятніцу  выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы  пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля  мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.
Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць.  У Капенгаген,  сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі  ад  спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ.  Ды яшчэ старшыні  таварыства  “БелаДанія”.
Напярэдадні   Ўсіх Святых  Дня паслухайце пра існучыя традыцыі.   Як гэты дзень чакаюць і  сустракаюць. На нашых землях  і ня толькі.  Шмат стагоддзяў ужо.
А вось  і чарговая байка з вандроўнага цыклу. Паслухайце пра моцныя ўраджанні праз знаёмства са сьветам іншым, якія перажываць давялося.   Як балюча  навочнікі з вачэй здзіраліся  і сляпата  адступала.
А гэта байка пра  пра росшукі Полацкіх каранёў і  мясцін  адкуль шляхі Скарынавы пачыналіся.  Пра тое, што вядома і колькі яшчэ невядомага,  новага і спрэчнага  вакол асобы ягонай нас  чакае. Са  шчыраю падзякаю за дапамогу доктару гістарычных навук Алесю  Грушы.
Запрашаю   слухачоў  удзячных паслухаць разам з унукаю  разважанні пра магчымыя трэнды, якія будучыню музейную ўжо зараз фарміруюць. І пры чым тут “тэорыя пакаленняў”.
Раскажу вам   сёння  пра прыгоды, якія  летнімі  дзянькамі  39 гадоў таму назад адбыліся і да чаго яны  прывялі.
26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі”  Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То  слухаце ўспаміны жывыя.
loading
Комментарии 
Загрузить из Google Play
Загрузить из App Store