Discover
Малус

Малус
Author: Staselka
Subscribed: 303Played: 1,698Subscribe
Share
© Staselka
Description
Падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.
Таксама запрашаем паслухаць падкаст па кнізе "Пімкі": https://anchor.fm/staselka

34 Episodes
Reverse
Вуліца. Крама. Аўтобусны прыпынак. Дарога з працы дадому. Звычайны дзень і… Маленькае здарэнне, якое нечакана зменіць не толькі планы на рэшту дня, але і ўсё жыццё.
🎤 Агучылі: Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/KirylianTelegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Практыка ў гэтай сферы надзвычай важная, ды не многія дазваляюць сабе пераадолець яе тэарэтычны бар’ер. Таму не дзіва, што адмыслоўцы гэтай справы часта выклікаюць зайздрасць навакольных.
🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Не шукайце ў гэтым апавяданні сюжэт ці галоўных герояў. Не чакайце хоць нечага карыснага, павучання, ведаў ці высноваў. Імаверна, у вас нават нічога не застанецца ў памяці. Адзінае, на што можна спадзявацца, гэта своеасаблівая чароўная эстэтыка. Рэкамендую проста пакласціся, заплюшчыць вочы і ўявіць усё тое, што пачуеце.
P.S. Не блытайце з выпускам “Не ўся непрымальнасць быцця”
🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Калі міф раптам ператвараецца ў сапраўднасць, становіцца зразумела, што лепей бы такія міфы не ўзнікалі зусім. Інакш можа выявіцца, што сапраўднае, паўсядзённае, звыклае яшчэ горшыя, чым падавалася.
🎤 Агучваў: Алег Гарбуз
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Невыносны цяжар пошукаў і чакання… Спусташальныя думкі настолькі захопліваюць, што жыццё пачынае канцэнтравацца толькі вакол іх. Але нагода таму надзвычай незвычайная.
🎤 Агучваў: Алег Гарбуз
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Ніхто не можа прадбачыць, што звыклая дробязь паўсядзённага жыцця ў пэўны момант здольная накіраваць яго ў іншы бок. Але ці можна назваць нечым звыклым ліст прыяцеля, які адышоў у іншы свет, ды перад гэтым хацеў сказаць штосьці важнае на паперы? Але што?
🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Калі ў пакоі нічога няма акрамя, ложка з некалькіх дошак, абцягнутых старой матэрыяй, стала, зробленага з пакінутых дошак, і бракаванай шафы, якая дасталася са сметніцы, аб'ява пра фатэлю за дарма становіцца выдатнай магчымасцю для героя аповеду ўладкаваць сваё жыллё.
🎤 Агучваў: Алег Гарбуз
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/KirylianTelegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Адны б пазайздросцілі: працаваць не трэба, кормяць, пояць, дах над галавой ёсць. Для іншых — клетка, немагчымае існаванне, адным словам, — смерць…
🎤 Агучвалі: Алег Гарбуз і Андрэй Дробыш.
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Малады мужчына прыязджае ў родны горад, каб як мага хутчэй падрыхтаваць дом сваіх бацькоў да продажу. Зусім хутка ён сутыкаецца з загадкавымі сакрэтамі горада, разгадка якіх змяняе яго планы.
🎤 Агучвалі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Сяргей Чуб.
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Усё жыццё ён, як і ўсе навокал, не мае магчымасці не толькі здзяйсняць уласныя памкненні, жаданні і мары, ды нават пакінуць свой горад. Самае складанае ў тым, што галоўнай перашкодай з’яўляецца не ўлада, не закон, не іншыя, а ён сам.
⠀
🎤 Агучвалі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Агдрэй Дробыш.
⠀
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Гэта быў звычайны дзень, як і многія папярэднія. Усё ішло сваёй чаргой да таго моманту, пакуль такая звычайная рэч — але не настолькі, каб абысціся без яе — скончылася…
⠀
🎤 Агучваў: Алег Гарбуз.
⠀
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Нібыта прыяцелі сабраліся не там, дзе хіба варта было б. А той, каго ўжо не павінна было б быць з імі, яшчэ ёсць. Каб уся гэта заблытаная “карціна склалася”, нібыта не хапае толькі адной дэталі. Але менавіта гэтая дэталь і выкрывае адсутнасць самой “карціны”.
⠀
🎤 Агучвалі: Сяргей Чуб і Алег Гарбуз.
⠀
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Яшчэ раніцай яго, як і многіх, займалі працоўныя клопаты, планы на будучыню, а ўжо ўвечары падсцерагала доля шчасліўца. Гэта гісторыя пра тое, ці можа шчасце быць не толькі найвялікшым здабыткам, але і найвялікшым цяжарам жыцця.
⠀
🎤 Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш.
⠀
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Ёсць дынастыі лекараў, ёсць дынастыі настаўнікаў, ёсць — мастакоў, а ёсць і такія дынастыі, як у яго. Ён — увасабленне сілы і ўлады, ён заслужыў шчырую любоў народу, яго шанавалі і паважалі, перш за ўсё, за справу, на якую ніхто з іх не адважыўся б сам.
🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш.
Падтрымаць на Patreon 👉 http://www.patreon.com/Staselka
Падтрымаць данатам 👉 https://ko-fi.com/malus_padcast
Іншыя праекты 👉 https://hipolink.me/Kirylian
Telegram 👉 https://t.me/StaselkaKir
Спякотная раніца. Малады чалавек прыехаў на загарадную сядзібу, дзе на пахаванне збіраецца мноства незнаёмых людзей. Самога нябожчыка яшчэ няма на месцы і прысутным даводзіцца не толькі яго чакаць, але і гадаць, хто іх сюды запрасіў ды каго менавіта будуць хаваць.
Агучвалі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Сяргей Чуб
📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
📍 Падтрымаць праект данатам: https://ko-fi.com/malus_padcast
📍 Больш інфармацыі: https://hipolink.me/Kirylian
Ён рухаецца павольна, без мітусні, не дакранаючыся рыплівых масніц, абапіраючыся толькі на вушакі, сцены і трохі на столь. Нягледзячы на далікатнасць і мяккасць, падаецца, яго ніхто не здольны спыніць. Герой апавядання з’яўляецца нябачным нашаму воку. Падобны герой наведвае дом кожнага. Яго драматычная гісторыя штораз паўтараецца, няхай і па-рознаму.
Агучвала: Крысціна Дробыш
📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
📍 Падтрымаць праект данатам: https://ko-fi.com/malus_padcast
📍 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
Цягнік 738393749403823930839383893. Ён мае самы працяглы ў свеце маршрут ды разам з тым вельмі нізкую хуткасць руху. Колькасць яго пасажыраў заўсёды імкліва скарачаецца, а ў адным з рэйсаў да канцавой і зусім даехаў толькі адзін чалавек. Сёння пасажыры аднаго з вагонаў збіраюцца на паседжанне, якое паўплывае на жыцці ўсіх падарожнікаў.
Агучвалі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Сяргей Чуб
📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
📍 Падтрымаць праект данатам: https://ko-fi.com/malus_padcast
📍 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
Не шукайце ў гэтым апавяданні сюжэт ці галоўных герояў. Не чакайце хоць нечага карыснага, павучання, ведаў ці высноваў. Імаверна, у вас нават нічога не застанецца ў памяці. Адзінае, на што можна спадзявацца, гэта своеасаблівая чароўная эстэтыка. Рэкамендую проста пакласціся, заплюшчыць вочы і ўявіць усё тое, што пачуеце.
Агучваў: Алег Гарбуз
📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
📍 Падтрымаць праект данатам: https://ko-fi.com/malus_padcast
📍 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
У маладога хлопца — самага звычайнага, які гэтаксама, як і яго аднагодкі, дурэе з моладдзю, забаўляецца, ходзіць на вечаровыя “пасядзелкі”, танцы, вечарыны, — аднойчы з’яўляецца незвычайная фізічная асаблівасць. Спачатку яна выклікае ўсеагульную цікаўнасць, але ў рэшце становіцца нагодай для страшэннага цкавання. Ды неяк здараецца сітуацыя, калі гэтая асаблівасць можа выратаваць жыцці ўсіх тых, хто цкаваў хлопца. Узнікае надзея, што ўсё наладзіцца і ён, у падзяку за выратаванне, можа атрымаць магчымасць жыць, як раней.
Агучвала: Крысціна Дробыш
📍 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
📍 Падтрымаць праект данатам: https://ko-fi.com/malus_padcast
📍 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
Два браты сустрэліся ў рэстарацыі з нагоды вельмі адметнай падзеі. Адзін з іх хоча пазнаёміць другога са сваім каханнем. Але выяўляецца, што погляды братоў і ўяўленні пра каханне цалкам супрацьлеглыя, а да таго ж, насуперак чаканням, абранніца — не нейкая дзеўчына ці жанчына, з якой плануецца пабрацца шлюбам.
Агучвалі: Сяргей Чуб, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш
👉 Падтрымаць праект на Patreon: https://bit.ly/3aEOsk2
👉 Больш інфармацыі (іншыя пляцоўкі, падкаст Пімкі і інш.): https://hipolink.me/Kirylian
выдатна, дзякуй) асабліва спадабалася пра папяровага магістра, які ажыў і пачаў аддаваць загады
сразу лайк , подписка !