DiscoverБортныя хронікі
Бортныя хронікі
Claim Ownership

Бортныя хронікі

Author: Іван Восіпаў

Subscribed: 7Played: 90
Share

Description

Бортныя хронікі

Расповеды пра бортніцтва і бортнікаў у Беларусі


Падкаст прыватнай ініцыятывы па развіццю традыцыйнага бортніцтва Братэрства босых бортнікаў пра традыцыйны лясны промысел у Беларусі - пра бортніцтва. 

Незвычайны фармат размоў без тэкста перад вачыма - толькі жывая гутарка. Мы размаўляем пра бортніцтва, бортнікаў і пчол. 

Бортніцтва - гэта спрадвечны высакародны лясны промысел, які непасрэдна звязаны з наваколлем, прыродай і людзьмі. Гэта форма культурнага пчалярства,  пры якой чалавек даглядае і глядзіць пчол у натуральных умовах яе існавання ў калодах-вуллях на дрэвах і борцях-дуплаў у дрэвах. Гэты промысел існуе ў прасторы аўтэнтычнага культурнага кантэксту, своеасаблівай філасофіі ўстойлівага суіснавання чалавека і прыроды, адмысловых практык і ведаў, абрадаў і традыцый.


Мы з вамі пойдзем таемнымі сцежкамі па свету бортніцтва:

  • бортная тэрміналогія, 
  • бортны код, 
  • бортная бібліятэка (бібліяграфія), 
  • гістарычныя звесткі і факты,
  • экспедыцыйныя запісы  і іншае.


Падтрымлівайце нас сваім удзелам: праслухоўваннем, падпіскай, падабайкамі, цёплымі і добрымі думкамі, ну, а хто адважыцца, то станавіцеся патронамі:)


Заходзьце на наш сайт пра Бортніцтва і бортнікаў тутэйшых


17 Episodes
Reverse
Вітаю шаноўныя і апантаныя прыхільнікі бортніцтва! У гэтым выпуску (Сезон 2, выпуск 16) мы з вамі нарэшце дабраліся да першага і, мабыць, галоўнага дрэва для кожнага бортніка — дуба. Я распавяду, чаму менавіта дуб гістарычна лічыўся самым каштоўным дрэвам у бортным промысле. З яго трывалай драўніны бортнікі вырабляюць калоды-вулліб і ў ім вырабляюць борці, разлічваючы, што яны праслужаць не аднаму пакаленню — сто, дзвесце, а то і больш гадоў.Але, канечне, не кожны дуб падыходзіць. Я тлумачу, як важна было выбраць правільнае дрэва, каб камора ў ім была "цёплай" — сухой і абароненай ад холаду. Я дзялюся як традыцыйнымі метадамі выбару, напрыклад, прастукваннем, так і ўласным няпростым досведам працы з гэтым матэрыялам. Таксама ў гэтым эпізодзе вы пачуеце пра знакаміты "Дуб Мінтус", звязаны з гісторыяй бортніцтва, і пра ўнікальныя археалагічныя знаходкі, якія даказваюць, наколькі старажытная гэтая традыцыя. Для нас, бортнікаў, дуб — гэта не проста дрэва, а аснова нашай справы, і я паспрабаваў перадаць усю яго важнасць.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм.І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 15 - мы з вамі пераходзім да "тэхналагічных" тэрмінаў, якія больш нідзе не выкарыстоўваюцца акрамя бортніцтва. Гэта новы падкаст (пяты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся  пра доўж (адтуліну ў калодзе або борці) і доўжні (спецыяльны брусок), якая з аднаго боку абараняе пчол ад шкоднікаў - але з другога боку гэта дзьверы бортніка ў свет пчол. Хаця здаецца, што гэта простыя тэхналагічныя канструкцыі - але я вам распавяду што можа пайсці ня так.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 14 - гэтае рэчыва на прамую не мае дачынення да пчол, бо яны яго не вырабляюць і здабываюць. Але для бортніка ў справе аховы пчол ад шкоднікаў - грае вялікае значэнне. Гэта новы падкаст (чацьвёрты эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам вы даведаецеся як вырабіць дзёгаць, для чаго бортнік яго выкарыстоўвае і, магчыма, нам усім стане зразумела чаму "лыжка дзёгця ў бочцы мёда" - гэта "нармальна", але немагчыма з'есці. Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 13 - Самы галоўны панятак і адначасова адрозненне ад звычайнага ўспрымання бортніцтва як дзейнасці чалавека. Так, бортнік не ходзіць збіраць мёд - ён ідзе глядзець пчол.Гэта новы падкаст (трэці эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы пойдзем разам з вамі глядзець пчол - гэта адказны і важны этап календарнага цыкла прац і ўзаемадзеянняў чалавека (бортніка) і дзікай прыроды (пчалы).Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by, сацыяльныя сеткі і тэлеграм. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне! Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
Сезон 2, выпуск 12 - Промысел бортніка не толькі даглядаць і ахоўваць пчол - а ўмець працаваць з рознымі рэчывамі і вадкасцямі. Гэта новы падкаст (другі эпізод) другога сезона - дзе мы працягваем вывучаць і спасцігаць таемны свет бортніцтва Беларусі. Гэтым разам мы будзем разам з вамі варыць воскадавіны (оскодавіны, васкадавы, оскодавы) - напой для пчол, воск і напой для людзей.Падтрымаць маю дзейнасць можна на Patreon тут https://www.patreon.com/bortnictva Вялікі сайт - www.bortnictva.by і сацыяльныя сеткі, тэлеграм і вайбер. І памятайце, што кожны слухач для мяне мае вялікае значэнне!Лезіва трымае бортніка высока на дрэве, а ваша падтрымка — дапамагае мне ў справе трансляцыі бортніцтва.
loading
Comments