Discover
Природа очистилась
33 Episodes
Reverse
Маленькі агеньчык над багнай можа абяцаць дарогу, скарб або сустрэчу з тым, каго ўжо няма. Але хто яго запаліў? У новым выпуску «Містычнай Беларусі» пазнаёмімся з Багнікам, разбяром гіпотэзы пра фасфін і метан і высветлім, пры чым тут мікрабліскавіцы. Гаворым таксама пра тое, што асушэнне і змены клімату робяць з тарфянікамі і чаму легендарныя агні пакуль не могуць служыць мерай здароўя балота.Ці чулі вы гісторыі пра такія агні? Раскажыце ў каментарах, як іх называлі ў вашай мясцовасці.Кантакт з аўтарамі: [email protected]
Беларусы верылі, што душа памерлага можа вярнуцца птушкай, а Млечны Шлях называлі Птушынай дарогай, выкладзенай Богам да Выраю. І хто яго ведае, дзе заканчваецца міф і пачынаецца навука: птушкі сапраўды арыентуюцца па зорках, Сонцы і магнітным полі Зямлі, а шлях да цёплых краёў знаходзяць нават тыя, хто ляціць упершыню. Пра птушак-душ, таямнічую геаграфію Выраю, уроджаную памяць і нябачны компас расказваем у новым выпуску падкаста «Містычная Беларусь». А таксама тлумачым, як асушэнне балот, гарадское святло, шкло і лініі электраперадачы ператвараюць старажытную дарогу ў паласу перашкод, і што чалавек можа зрабіць, каб зноў адамкнуць Вырай. Кантактаваць з аўтарамі падкаста можна праз пошту [email protected].
Лукомскі цмок піў ваду з возера і прыносіў дождж, а калі маланка забіла яго, пачаўся патоп. І хто яго ведае, ці была гэта пачвара, ці захавальнік прыроднай раўнавагі. Пра беларускіх цмокаў і Вужынага караля, балотныя «дыханні», сучасных пачвар і звычайных вужоў расказваем у новым выпуску падкаста «Містычная Беларусь». Праз беларускую готыку тлумачым, чаму людзі працягваюць бачыць цмокаў каля вады і як страх перад міфічнай пачварай сёння пагражае рэальным змеям і іхным біятопам. Кантактаваць з аўтарамі падкаста можна праз пошту [email protected].
Паганскі бог і сукцэсія. Як жывуць і каму належаць беларускія лясы?Прывід павешанага дакранаецца да тваіх рук – і ты ўцікаеш, раскідаўшы свае грыбы… А так бывае? Бывае, кажусь беларускія легенды. Навошта нашыя продкі насялялі лясы дробнымі духамі і магутнымі багамі, а таксама чаму паход у лес мог назвацца блудам – абмяркоўваем у новай серыі падкаста “Містычная Беларусь”. Праз беларускую готыку тлумачым, чаму лес з’яўляецца праасновай беларускага быцця і хто яго сапраўдны уладар. Кантактаваць з аўтарамі падкаста можна праз пошту [email protected]Пры падрыхтоўцы выкарыстаныя кнігі Яна Баршчэўскага, “Беларускі фальклор” А.Лозкі, публікацыі БДУ, “Інстытута мастцтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору” НАН, манаграфія пра традыцыйныя экалагічныя веды БГАТУ, фільм “Праздники, обряды и обычаи Полесья”, зборнік “Беларуская міфалогія” Санько і інш.
Адзін мужык так і не ажаніўся, бо яго пакусаў воўк – і хто яго ведае, ці той мужык быў ваўкалакам, ці то проста ў вёсцы жылі вельмі забабонныя людзі. Пра легенды і праўду вакол постаці ваўка, пра міфалогію і экалогію, знішчэнне відаў і канкурэнцыю чалавека з жывёлай за рэсурсы расказваем у новай серыі падкаста “Містычная Беларусь”. Праз беларускую готыку тлумачым, як атрымалася, што чалавек стагоддзямі недалюблівае ваўкоў, хаця іх няма за што не любіць. Кантактаваць з аўтарамі падкаста можна праз пошту [email protected]Пры падрыхтоўцы выкарыстаныя кнігі Яна Баршчэўскага, “Беларускі фальклор” А.Лозкі, публікацыі БДУ, “Інстытута мастцтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору” НАН, манаграфія пра традыцыйныя экалагічныя веды БГАТУ, зборнік “Беларуская міфалогія” Санько і інш.








