DiscoverПраца, грошы, рок-н-рол
Праца, грошы, рок-н-рол
Claim Ownership

Праца, грошы, рок-н-рол

Author: САМі, Забі зяпу

Subscribed: 13Played: 46
Share

Description

Сумесны падкаст САМі і Забі зяпу на тэму працы, заробка і творчай дзейнасці.
Дзе беларускай моладзі шукаць сябе і грошы? Чым адрозніваецца фрыланс і сталая праца? Як сумяшчаць творчы шлях і добры заробак? І што з перспектывамі?

Сачыце за намі ў Інстаграм: @sami.supolka і @zabiziapu
Прыходзце запісвацца на Студыю42: @studio42minsk
3 Episodes
Reverse
Заключны выпуск сезона пра праектную працу і валантэрства. На чым трымаецца праца без грошаў? Чаго каштуе валантэрская дзейнасць і як прыйсці да манетызацыі? Якія добрыя магчымасці адкрывае праектная дзейнасць? Уладзь з Забі зяпу і Саша да Каця з САМі распавялі пра тое, як пачыналі свае праекты і на што трэба звярнуць увагу тым, хто хоча ладзіць нешта сваё. Падглядзелі ў закуліссе каманднай працы і даведаліся пра сапраўдную матывацыю да дзейнасці. Абавязкова да праслухоўвання тым, хто зацікаўлены ў творчым развіцці і імкнецца да большага!
Другі выпуск прысвячаем тэме фрыланса. Як шмат меркаванняў і пытанняў круцяцца вакол часовай працы, так і шмат людзей, якія плануюць або пачынаюць свой шлях у фрылансе. Аб сваім удалым і няўдалым вопыце распавялі Уладзь з Забі зяпу і Каця з Сашай з САМі. Паразважалі аб асалбівых магчымасцях, якія фрылнс дае, і цяжкасцях, якіх ў ім не мала. Нарэшце, адкрыта паразмаўлялі пра свой заробак у сферах аператарства, відэамантажу, ілюстрацыі, анімацыі і капірайтэнга. Асцярожна! Магчыма змена стаўлення да фрыланса пасля праслухоўвання)
Сезон адкрываецца тэмай сталай працы. Па-іншаму беларуская моладзь яшчэ называе яе "праца на дзядзьку". Так што за дзязька такі, і як пабудаваць з ім добрыя адносіны? Пра свой досвед распавялі Уладзь з Забі зяпу і Каця з Сашай з САМі. Паразважалі над рэалізацыяй сваёй творчасці і магчымым шляхам станаўлення "карпаратыўным чарвяком". Агучылі свае страхі: ад думкі "я што, проста зарабляю грошы?" да выкарыстоўвання слова "стабільнасць". Супраць іх вызначылі і добрыя магчымасці, якія дае толькі сталая праца. Адным словам пра выпуск: насычана!
Comments