DiscoverRadio Plato Newsroom
Radio Plato Newsroom

Radio Plato Newsroom

Author: Radio Plato

Subscribed: 4Played: 24
Share

Description

Plato Newsroom – гэта навіновы падкаст ад каманды Radio Plato, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі. Кожны выпуск – гэта серыя свежых рэлізаў + каментары ад артыстаў. Мы бачым, што ў беларускай музычнай сцэне зараз адбываецца шмат класных рэчаў, і мы, са свайго боку, хочам пра гэта расказваць, а таксама збіраць інфармацыю ў адным месцы і фіксаваць для нашчадкаў.
14 Episodes
Reverse
Чатырнаццаты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку. У гэтым выпуску:🔹 першая песня гурта "Бронепаровоз" з лірыкай рамантычнага характару;🔹 постпанкавы EP з настальгічным настроем ад Alaska Airlines;🔹 кампіляцыя бітоў Compilations from Compilations, якія не ўвайшлі ў альбомы, ад Дзімы Awlnight;🔹 dnb-рэліз ад ERWI на асабістую тэму;🔹 максі-сінгл Znajomstva ад постпанк-гурта Nürnberg напярэдадні выпуску іх новага альбома.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ, Myownchoir👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
У новым выпуску Newsroom пра навінкі беларускай музыкі вы пачуеце пра:🔸новую іпішку з чатырма песнямі аб менскіх месцах ад Марга 🔸сінгл Da, які выйшаў на лэйбле Sidechain, ад музыкі і выканаўцы з Беларусі Кірыла Loukii🔸беларускамоўны альбом ад хіп-хоп артыста з Осла Wavy Mroy - Miełancholija🔸сольны альбом "Яшчэ больш песень пра горад і гандлёвыя цэнтры" ад Мікіты Арлова, вядомага як Applepicker🔸разнажанравую кампіляцыю ад лэйбла NATUR🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Працягваем дзяліцца смарагдамі айчыннай сцэны ў падкасце пра новую беларускую музыку Newsroom. Сёння вы пачуеце:🔹 шыкоўны флоў Гарашчага Жырафа на новай EP Deep Hustle;🔹 сінгл “Расскажи мне” ад чароўнай A.Mantis на біты Awlnight, які выйшаў на лэйбле Sidechain;🔹 поўнафарматнік ад лірык-рэйв дуэта Nochy;🔹 доўгачаную LP “Ни берега, ни дна” ад Palina;🔹 новы сінгл “Рассветом” ад Соні Кароль;🔹 псіхадэлічную баладу з альбома праекта “Свечение Черного”.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Myownchoir, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
У новым эпізодзе Newsroom эксперыментуем з фарматам: у гэты раз свежыя рэлізы беларускай музыкі абмяркоўваем у студыі ў фармаце жывой гутаркі.У сённяшняй праграме:🔹 горкі даўнтэмпа-поп у дэбютным альбоме Polyn;🔹 беларуская альтэрнатыўная сцэна ў версіях Syndrom Samazvanca (вы толькі паслухайце сінтпоп-пераасэнсаванне N.R.M.);🔹 летуценная электроніка ад Oneoutofnone;🔹 праменьчыкі святла ў новым сінгле шугейз-банды Rich Chamomile;🔹 атмасферык-брэйкбіт рэмікс ад Akiyan на шумаўскую Kupalinka.🎤 Рэлізы абмяркоўвалі: Улад Leap, Radio Valera, Паола Ларысіні і Кацярына Кірпічова👩‍🎨 Вокладка - chernova.ya
Новая беларуская музыка працягвае выпускацца, ну а мы працягваем падліваць вадзічку на яе вуглі – расказваць пра яе ў навіновым падкасце Newsroom.Сёння ў выпуску:🔹 @anazhdanova асэнсоўвае ў новым сінгле балючую для ўсіх беларусаў тэму;🔹 @shuma-by і ўкраінскі прадзюсар @okselekta запісалі сумесную EP, прысвечаную амазонскім духоўным практыкам;🔹 мастачка Anastasia Rydlevskaya разгортвае вялізнае музычнае палатно пра (не-)вяртанне на радзіму;🔹 этна-электронны гурт DAH шукае свабоду ў свежым трэку Otherside;🔹 Mr Pёs енчыць па радзіме ў варшаўскім смогу;🔹 Radjin навальвае бэйса ў японскіх кібер-дэкарацыях;🔹 Žuravl у другім сінгле шукае свой "дом, калі цябе няма ў ім";🔹 шугейз-дуэт сны над оврагом пераасэнсоўвае тэму смерці ў сінгле “Никогда”.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.yaDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/994
Працягваем наш аповед пра беларускія летнія рэлізы 2023 года ў навіновым падкасце Newsroom. Другая частка атрымалася з больш фальклорным ухілам, але хапае і іншых разынак.Сёння вы пачуеце:🔹 дэбютны трэк ад гурта Trava – яшчэ адну манетку ў капілку Купалінкі;🔹 эксперыментальную фолк-электроніку ад @sneguole;🔹 драм-энд-бэйс версію народнай песні “Пцічка” ў выкананні дуэта @t-trider і Akvaleria;🔹 а таксама настальгічны поп ад @sashazakharik;🔹 эйсід-электра ад abiboker;🔹 аўдыяпаэму ад Лайтовага aka @alexey-hryzunt;🔹 і грандыёзную імправізацыю ад гурта @koloritkulmana.🎤 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ👩‍🎨 Вокладка - chernova.yaDownload: t.me/radioplatoshowsarchive/984
Хэй-хоў! Нарэшце вяртаемся з навіновым падкастам Newsroom, у якім мы расказваем пра навінкі беларускай музыкі 📡З моманту апошняга выпуску прайшло, бадай, чатыры месяцы і, каб не прапусціць усё тое, класнае, што выходзіла на беларускай музычнай сцэне за гэты час, мы вырашылі пачаць з агляду летніх рэлізаў 2023 года. Паехалі! 🧡У гэтым выпуску вы пачуеце:🔹 лірычныю элегію ад піяніста Аляксандра Арловіча;🔹 летнія рэлізы хаўс/хіп-хоп прадзюсара @sigray;🔹 новую блакітную кампіляцыю @bluetapefam;🔹 свежы сінгл ад індзі-праекта Domsun;🔹 седатыўны трып-фонк ад @uhead;🔹 аўдыяспектакль ад Open Focus;🔹 хаўс-кампіляцыю ад маладзечанскага лэйбла @sense-label.Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
Шосты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку.У гэтым выпуску:🔹 Reemotto сабраў плэйліст улюбёнай музыкі для Accidental Point;🔹 На лэйбле Ezhevika выйшлі рэлізы ад Do You Like Trains? і Stayhomie;🔹 Shuma выпусцілі трэк «Купалінка»;🔹 Індзі-гурт postoyanno дропнуў сінгл «Небо горіт»;🔹 На лэйбле Radio Plato выйшаў сінгл Niamiha Nemiega ад колдвэйв-гурта Vapna. Хутка альбом;🔹 віцебскі гурт ЛЭП выпусціў вінтажны сінтвэйв-альбом з вельмі крутым вакалам;🔹 І напрыканцы стваральнік праекта «Тревога Первых Птиц» распавядзе пра альбом «Мрак», які стаў спосабам перажыць страту.Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
Шосты эпізод падкаста Newsroom ад Radio Plato пра новую беларускую музыку.У гэтым выпуску:🔹 новы альбом Botanic Project aka @bpromusic;🔹 @iva-sativa пра сінгл Dadomu;🔹 канцэптуальнае звыштэхна ад Rap&Vogue aka @dmitry-levkovsky;🔹 лайв-імправізацыя ад праекта Dcomas, які робяць музыкі Дзмітрый Кацяшоў і Сяргей Макрынскі;🔹 ньюскул з убойным бітам ад @npx_og aka Лил Напиток;🔹 рамантычны ньюскул ад маладога рэпера @3trince;🔹 рэжысёрка Караліна Палякова пра кліп для @gurtrsp.Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
У пятым эпізоде праекта Newsroom – навіновага падкаста ад каманды Radio Plato пра новую беларускую музыку – вы пачуеце:🔹️ рэйв-фальклор ад гурта Nochy;🔹️ «Купалінка» ў версіі @navi-band;🔹️ рэп-фолькавы красовер ад магілёўцаў Товарный;🔹️ @uladzislau-buben пра новую EP Submarines і сакрэт творчай пладавітасці;🔹️ дэбютны трэк ад індзі-поп гурта @uravl;🔹️ нехарактэрны для індзі-гучання альбом ад surf punk;🔹️ і напрыканцы гурт «Борисовский тракт» распавядае як ад кавероў на «Молчат Дома» прыйсці да ўласнай творчасці.Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
Гэта чацвёрты эпізод праекта Newsroom – навіновага падкаста ад каманды Radio Plato, у якім мы слухаем новую беларускую музыку, а яе выканаўцы дзеляцца гісторыямі яе стварэння. Сёння ў выпуску:🔹️ гурт @shuma-by запісаў уласную версію песні «Купалінка» і выпраўляецца ў канцэртны тур;🔹️ новы электронны праект @babina-leta;🔹️ Ігар Юхневіч распавядае пра творчую рэзідэнцыю ў Тбілісі;🔹️ Лайтовы aka @alexey-hryzunt выпусціў пяшчотную EP;🔹️ @eng8eng8 запісаў мікс баявога броўкен-біт – саўндтрэк да навіновага думскролінгу;🔹️ Ну і бонус: новая песня менскага праекта @wagonbuffet з гаворачай назвай «Благодать».Сядайце да радыёпрыёмнікаў бліжэй, мы пачынаем!Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
Новы эпізод шоу Newsroom – навіновага падкаста каманды Radio Plato пра новую беларускую музыкуУ выпуску мы раскажам пра:🔹️ новы праект @vvaxplay Ані Жданавай і Стаса Мурашкі;🔹️чырвоны вініл @dlinavolny;🔹️рэмікс @iktn на песню @d-jaza;🔹️трэк ад LOSTSLEEP, які выйшаў на лэйбле @menkaminsk;🔹️новы альбом «Огонь простит» ад Dusia;🔹️паслухаем трэк з новай касеты @dobrovinyl, якую курыраваў наш хлопец @inervadim;🔹️ @dj-laurel грунтоўна распавядзе, як ствараўся ягоны новы рэмікс;🔹️эксклюзіўна перад рэлізам паслухаем трэк @deep_sk з новай кампіляцыі Miracle XI ад @ezhevika;🔹️зарадзімся актыўным электра-рытмам разам з EP ад @djedghar;🔹️а напрыканцы нам знясуць дах новым рэлізам алдовая банда Magical Unicellular Music 12.Выпуск атрымаўся буйным, таму слухай хутчэй!Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
Працягваем расказваць пра новую беларускую музыку ў падкасце Plato Newsroom.Сёння ў выпуску:🔹свежая плытка Marco Lazovic, якая выходзіць на лэйбле Craft Music;🔹поўнафарматныя альбомы Ilya Semashkevich і harmash;🔹сінглы, рэворкі, рэмэйкі і рэміксы праектаў Domsun, Сафиа & Раджин, tochka K і Sneguole, Deepsk і Ain Souf;🔹а таксама анонс веснавога тура Tochka K і невялікі аповед ад Domsun пра музычнае жыццё Познані.Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJВокладка - chernova.ya
У пілотным эпізодзе мы раскажам пра першы Boiler Room у Гоа, у якім прыняла ўдзел Raketka; новы сінгл Леры Koob (якую ты можаш ведаць па Dee Tree) і яе планы на новы альбом; свежую пласцінку, якая выходзіць на лэйбле Сяргея Funkyjaws; а таксама новыя трэкі праектаў Sigray, Variat, Лайтовы і Kolasau.
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store