DiscoverНа скрыжаваннi
На скрыжаваннi

На скрыжаваннi

Author: Менская урбанiстычная платформа

Subscribed: 20Played: 73
Share

Description

Тэма дэкаланізацыі беларускай гарадской прасторы новая і не вывучаная. Кейс Беларусі не падыходзіць пад звыклае азначэнне калоніі, звязанае з экспансіяй, масавым перасяленнем і супрацьпастаўленнем паняццяў Захаду і Усходу. У той жа час нельга ігнараваць той факт, што за сваю гісторыю беларуская культура, у тым ліку культура гарадскога планавання і архітэктуры, не раз зазнавала каланіяльны ўплыў, водгулле якога адчуваецца дагэтуль. 


У падкасце мы паспрабуем разабрацца, ці мела месца каланізацыя на тэрыторыі Беларусі (у 20 стагоддзі), якія эфекты каланізацыйных працэсаў і сёння можна назіраць у беларускіх гарадах і як з гэтымі эфектамі можна даць рады ў будучыні. Чаму мы выбралі час СССР? Гэта нядаўняя гісторыя, усё яшчэ актуальная для большасці людзей.

2 Episodes
Reverse
У трэцім эпізодзе мы пагаворым пра перспектывы дэкаланізацыі гарадскога планавання, дызайну і архітэктуры ў гарадах Беларусі. Мы паспрабуем вызначыць асноўныя кірункі працы для вырашэння праблем, справакаваных каланізацыйнымі працэсамі ў беларускіх гарадах. Пафантазуем, як гэтыя рашэнні могуць быць рэалізаваныя і якія выклікі могуць узнікнуць на гэтым шляху.Источники:Отчик, Г. Лашден, Т. Левицкас, М. 2023. День воли, столетия (не)зависимости. Как связаны 25 марта и деколонизация беларуси. https://www.beda.media/special/den-voli-stoletiya-ne-zavisimosti-kak-svyazany-25-marta-i-dekolonizaciya-belarusi. Диковене, А. Diena Media News. 2023. Настало время для реальной десоветизации Литвы. https://klaipedka.diena.lt/настало-время-для-реальной-десоветиз/Rindzevičiūtė, E. 2018. Boundary Objects of Communism: Assembling the Soviet Past in Lithuanian Museums. https://www.jstor.org/stable/44971745Абламейка, С. 2021. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. https://vtoraya-literatura.com/pdf/ablamejka_nevyadomy_mensk_kn1_2021_bel__izd.pdf
У другім эпізодзе мы пагутарым з экспертам і абмяркуем прыметы каланізацыйных працэсаў у гарадской прасторы і архітэктуры і паспрабуем знайсці іх у сучасных беларускіх гарадах. Мы пагаворым пра тое, як гэтыя працэсы ўплываюць на жыццё гараджан, і абмяркуем, якія са створаных імі праблем і чаму патрабуюць вырашэння.
Comments