DiscoverСвятога нічога
Святога нічога
Author: ДазХіп
Subscribed: 21Played: 230Subscribe
Share
Description
«Святога нічога» — аўдыяшоу пра тое, што такое расці, сталець, шукаць сябе і жыць жыццё ў Беларусі.
Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві.
Хост — Марыя Пархімчык. Мантаж — Павал Кірпікаў.
Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві.
Хост — Марыя Пархімчык. Мантаж — Павал Кірпікаў.
10 Episodes
Reverse
Тэма дзясятага выпуску «Святога нічога» — беларуская гісторыя. Чаму так складана адшукаць у падручніку гісторыі прыклад для пераймання і крыніцу асабістага натхнення? Адкуль можна здабыць немэйнстрымныя веды пра мінуўшчыну? Гісторыя абвяргае стэрэатыпы пра беларус:ак ці падцвярджае іх?Госці — Алена і Іра, стваральніцы медыя пра гісторыю і культуру «Цячэ» https://www.instagram.com/ciacze_belarus/
Тэма дзявятага выпуску «Святога нічога» — беларускі стыль. Чым мы адметныя ў выбары адзення? Як жаданне не вылучацца змагаецца з жаданнем набыць нешта незвычайнае? Як спалучаць традыцыйныя элементы адзення з сучаснымі? Калі мужчыны зноў пачнуць насіць сукенкі?Госці — рамесніца Воля Этыка і персанальная стылістка Дар’я Бусел.
Тэма восьмага выпуску «Святога нічога» — задавальненне, сорам і «кіно для дарослых». Чым шкоднае мэйнстрымнае порна? Якія блытаныя эмоцыі мы адчуваем падчас яго прагляду? Чаму беларускае грамадства абыходзіць абмеркаванне «няёмкіх» тэмаў? Дзе шукаць відэа, якое не дратуе, а дапамагае даследваць сябе?Госця — Саша, рэжысёрка, арганізатарка кінафестваляў, на якіх можна пабачыць фемінісцкае квір-порна.
Надышоў час абмеркаваць жаноцкасць і мужчынскасць. Госці сёмага выпуску «Святога нічога» — стваральні:цы шоу пра адносіны і сэкс «Полчаса кардио»: Аня Пярова і Макс Паршута.Амаль гадзіну Аня, Макс і Маша разважаюць пра тое, «из чего же сделаны наши мальчишки и девчонки», — і прыходзяць да парадаксальных высноваў.«Полчаса кардио» https://www.youtube.com/@polchasakardio/ «Максимально»https://www.youtube.com/@maksimalno
Госці шостага выпуску «Святога нічога» — арганізатар_кі квір-вечарын, удзельні_цы каманды Keep Minsk Weird, музыкі Арцём Ставер Uhead і Альберт Ліцвін ScvrlΞ††.Пра што выпуск? Пра беларускую школу жыцця: дыскатэкі на вёсцы, у школе і ў войску (!). Пра менскія тусы, на якіх можна было быць сабой і знаходзіць блізкіх па каштоўнасцях людзей. Пра рэйвы ў незвычайных месцах. Пра закуліссе, болькі і радасці клубнага варушняка.Складанка Belarus Outside Sound System https://www.youtube.com/watch?v=NUQo8SoTGIU&list=PLkjorCbpmrbu6YOY-ySb72pPElwkHe8gJ@https://www.instagram.com/scvrlettonair/ @https://www.instagram.com/oh_uhead/@https://www.instagram.com/keepminskweird/
Да Дня роднай мовы ў падкаст «Святога нічога» завіталі Голя з Ополя і Уладзь з праекта «Забі зяпу». Рабяты займаюцца прасоўваннем жывой беларускай гаворкі ў сваіх блогах. Атрымалася насычаная размова пра тое, як мы карыстаемся мовай (і якой?), чым яна нас здзіўляе і навошта не забывацца на бабуліны словы.Голя з Ополя https://www.instagram.com/apolkina/«Забі зяпу» https://www.instagram.com/zabiziapu/Спіс кніжок на палескай мове:https://docs.google.com/spreadsheets/d/1J36UfkQniFGSWPTr_xTP9Wf2KSCKzxnbbZpFnbn_skc/edit#gid=0Слоўнік «Нішо» https://nisho.me/
Чацвёрты выпуск «Святога нічога» прысвечаны дэйтынгу. Госця – «серыйная дэйтарка» Лера, у якой за 4,5 гады было больш за 50 спатканняў.Што можа хавацца за апаланічнымі фоткамі? Хто плаціць за каву? Ці ок, калі ад цябе патрабуюць даведку ад венеролага? Ці варта даваць шанец чалавеку радыкальна іншых каштоўнасцей? Чым адрозніваецца дэйтынг з беларусамі і іншаземцамі?
Трэці эпізод «Святога нічога» прысвечаны шлюбу і вяселлю. Каго абараняе шлюб у тым выглядзе, у якім ён існуе ў Беларусі? Ці варта заключаць шлюбную дамову? Што мяняе паход у ЗАГС? Ці можна шчыра кайфануць на сямейных вясельных тусоўках?Вядучая — журналістка Маша Пархімчык. У гасцях — Даша і Наста, якія клічуць адна адну жонкамі.
Другі выпуск «Святога нічога» – гэта размова пра школу. Гутарым пра ўрокі духоўнасці, загадкавыя кантрацэптывы і лабковых вошай, настаўніц-крашых, сталоўку як сэйф-спэйс і піянерскі гальштук як інструмент збліжэння. Не абмінулі таксама балючыя тэмы падлеткавай адзіноты і булінгу.Вядучая — журналістка Маша Пархімчык. У гасцях — квір-актывістка, экафеміністка Аліна і квір-актывіст Гоша. Рабяты скончылі школу 6-7 гадоў таму, Маша — у 2003-м.
Пілотны выпуск «Святога нічога» прысвечаны кантэнту, на якім мы раслі. Крынж-серыялы, шок-відэа MTV, Паца-Ваца і «залатыя» парады псіхалагіні на першым моладзевым шоу незалежнай Беларусі. Параўнаем, што і як спажывалі розныя пакаленні.Вядучая — журналістка Маша Пархімчык. У гасцях — мастачка-дызайнерка Даша @sheeborshee і creative lead Карына @mama_kozz. Маша і Даша — міленіялкі, Карына — зумерка.
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024
United States
🔥🔥🔥
первый раз слышу беларуский язык с акцентом, забавно 😊
ха! я помню как примерно 9 классе узнала что мальчиков на трудах учат водить, это был шок, думаю, ну прекрасно, а я получаю двойку что из-за больничного не дошила наволочку