Discover
Іншыя гісторыі
Іншыя гісторыі
Author: Іншыя
Subscribed: 7Played: 134Subscribe
Share
2026 © Іншыя. Все права защищены.
Description
Падкаст «Іншыя гісторыі» — гэта гісторыі беларус_ак з цікавым жыццёвым досведам, якія зараз у эміграцыі.
Пазбаўляемся ад стэрэатыпаў, задаем пытанні, якія сорамна было спытаць, падтрымліваем. Цешымся такімі рознымі і такімі прыгожымі людзьмі.
9 Episodes
Reverse
TW: вымушаная эміграцыя, бяздомнасць, спажыванне псіхаактыўных рэчываў, залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, аборт, сэксуалізаваны гвалт.Гераіню гэтага выпуска завуць Яна. Яна вядзе блог у тэлеграме, дзе расказвае пра тое, як яна жыве, працуе ў Гданьску, чытае кнігі і выздараўлівае ў праграме "12 крокаў".
Раней Яна пісала пра тое, як праз праблемы са здароўем пэўны час мусіла перасоўвацца на вазочку, і якія складанасці напаткаюць людзей з інваліднасцю ў Беларусі.
Акрамя ўсяго астатняга, Яна мае досвед бяздомнасці. У розныя часы Яна жыла на вуліцах трох розных гарадоў: Мінска, Санкт-Пецярбурга і Гданьска.
Больш падрабязна - у гэтым выпуску падкаста.
Тэлеграм-канал Яны: t.me/wapushaДаведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNiДзякуй, што былі з намі.
Спадарыні Аляксандры Ханевіч 72 гады. Яна жыве ў Беластоку, вядзе свой блог у YouTube і Instagram, і даволі часта розныя журналісты і журналісткі бяруць у яе інтэрв’ю. З розных нагод. Пераважна там спадарыню Аляксандру прадстаўляюць як пенсіянерку. Ці пенсіянерку-змагарку. Запытваюцца пра тое, як яна выйшла на пратэсты ў 2020 годзе нягледзячы на свой узрост. Аднак шмат цікавага адбывалася ў жыцці спадарыні Аляксандры і задоўга да 2020 года. Тое, што яна зрабіла ў 2020 і што яна робіць зараз – гэта цалкам адпавядае яе характару і яе асобе, хаця камусьці можа падавацца, што не адпавядае яе ўзросту ці сацыяльнаму статусу. Слухайце гісторыю Аляксандры Ханевіч у новым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі". TW: смерць дзяцей, смерць бацькоў, хатні гвалт, алкагольная залежнасць, турма, міліцэйскі гвалт, вымушаная эміграцыя.Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNiInstagram Аляксандры Ханевіч: https://www.instagram.com/aliaksandrakhanevich/YouTube-канал Аляксандры Ханевіч: https://www.youtube.com/@aliaksandrakhanevich/videos
TW: смерць, страта, булінг, алкагольная залежнасць, аб'юзіўныя стасункі, сэксуалізаваны гвалт, дэпрэсія, спробы самагубства. Ева - маладая персона з Менска.У вельмі малым узросве ў Евы пачалі праяўляцца сімптомы дэпрэсіі, але лекар:кі доўгі час не давалі рады паставіць трапны дыягназ. Ева прайшла ў сваім жыцці праз сэксуалізаваны гвалт, жорсткі булінг у школе і вымушанае развітанне з марай дзяцінства. У Евы было 9 спроб самагубства. Ва ўзросце 17 год Ева ў чарговы раз пераглядала серыял "Шэрлак" і раптам зразумела, што яны з галоўным героем вельмі падобныя. Ева пачала шукаць інфармацыю пра тое, які імаверны дыягназ у гэтага персанажа і звярнулася са сваімі здагадкамі да псіхіятаркі.Высветлілася, што ў Евы аўтызм. Цяпер Ева жыве ў Вільні, ходзіць на псіхатэрапію, вучыцца на рэжысёрку і аператарку кіно, мае прафесію візажысткі. Аднак дэпрэсія і страх не рэалізавацца ўсё яшчэ пераследуюць Еву. Гісторыя Евы - у гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi
Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал. Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі". TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады. Актывіст Поллі ідэнтыфікуе сябе як небінарная персона. Хаця Полі з дзяцінства разумеў, што не адчувае сябе дзяўчынкай, сапраўдную ідэнтычнасць даводзілася доўгі час прыхоўваць ад самога сябе і людзей навокал.
Пераломны момант здарыўся падчас пратэстаў 2020 года. Як гэта адбылося? Слухайце ў гэтым выпуску падкаста "Іншыя гісторыі".
TW: смерць, забойства на глебе нянавісці, гвалт, ментальныя разлады.
Даведацца больш пра арганізацыю Іншыя: https://theothersby.org/
Герой выпуска Поллі: https://www.instagram.com/rats_in_ruin/
Вядоўца Дар'я Гардзейчык: https://www.instagram.com/daryahardzeichyk/
Кампазітар Арцемій Вашкевіч: https://www.instagram.com/khatsker/?igsh=c2NkeWtiM3l3amNi
Ініцыятыва T*Belarus: https://www.tbelarus.com/
Ініцыятыва Тэндар на Гендар: https://www.instagram.com/tendernagender/
Ініцыятыва Новыя Рэгіёны: https://www.instagram.com/newregionsmog/
Служба “Одно Окно”: https://help.by.social/hc/be
Таня даведалася, што ў яе станоўчы ВІЧ-статус, калі захварэў яе муж. Лекарка сказала Тані, што ёй засталося жыць пару год, і пачаўся найцяжэйшы перыяд у жыцці гераіні: муж памёр пасля працяглай хваробы, лекарка прагназавала і ёй хуткі сыход з жыцця, васьмігадовая дачка Тані, падаецца, хутка мусіла застацца без бацькоў.
Аднак іншая лекарка патлумачыла Тані, што жыць яна будзе нашмат больш, чым некалькі год: трэба толькі прымаць лекі і своечасова здаваць аналізы. Таксама лекарка параіла Тані звярнуцца ў грамадскую арганізацыю, якая яднае людзей, якія жывуць з ВІЧ. Таня звярнулася, і хутка сама стала актывісткай руху за правы людзей з ВІЧ.
Гэта гісторыя пра тое, як можна знайсці прызванне нават праз свой дыягназ.
Trigger warnings: смерць, дэпрэсія, вымушаная эміграцыя.Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»: https://theothersby.org/Дапамога мігрантам і бежанцам з ВІЧ: https://t.me/life4mehelpІніцыятыва "Маладыя Людзі +"Вядоўца - Дар'я Гардзейчык
Кампазітар - Арцемій Вашкевіч










