DiscoverЗэкамерон. Вершы. Гутаркі
Зэкамерон. Вершы. Гутаркі

Зэкамерон. Вершы. Гутаркі

Author: Максім Знак

Subscribed: 6Played: 182
Share

Description

«Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» — гэта голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года (на момант публікацыі аўдыякнігі - больш за 2 гады) застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі.

Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання Максіма Знака ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур'ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.

І — насуперак абставінам — чытач/слухач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.

Пераклад на беларускую мову («Зэкамерон») - Ігар Качуня.

Праект стварэння аўдыяверсіі апошняга выдання кнігі па-беларуску – гэта супольная праца аўдыявыдавецтва audiobooks.by і Незалежнай тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы». Чыталі Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Уладзімір Пугач, музыка - Уладзімір Пугач, саўнд-дызайн - Аляксандр Зелянеўскі.

Мы шчыра ўдзячныя краўдфандынгавай платформе Gronka.org за дапамогу ў арганізацыі і прасоўванні збора на стварэнне аўдыякнігі. Асабліва дзякуем усім, хто падтрымаў збор. Маем гонар назваць частку імёнаў у аўдыяверсіі


Выдавецтва папяровай версіі - «Полацкія лабірынты»

Чытаюць: Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Уладзімір Пугач
10 Episodes
Reverse
Гутаркі.

Гутаркі.

2025-09-1601:21:50

Дысклэймер. Res publica. Дэмакратыя. Пра міграцыю. Дурата. Грамадзянства. Адзіная дзяржава. Правы і абавязкі. Утопіі і антыўтопіі.
Песні

Песні

2025-09-1532:09

Можа быць, Ave Marіa, Тры месяцы (аптымістычны марш), Акіян, Марусіна калыханка, Замактайм, Яхта на месяцы, Рабінзон, Том Соер, Тры мушкецёры, Пітэр Пэн, Тарзан, Маўглі, Алесь Загорскі, Юрась Братчык).
Стихи

Стихи

2025-09-1416:56

«Не испугаться б смелости...», Ботаем по фене, Бывшим юристам, Жёлто-красные письма, Мюнхгаузен, Стихи писать не очень сложно..., Ангел, Не пишите в прошедшем времени, «Жив. Здоров. И не болеет...», Режутся рифмы, Лотос, Dixi, Стыд, Клинки, Моё хюгге там, где..., Я раньше жил неплохо, видно..., Пережуём. Кто сказал, что всё будет легко?, На «Просто ждали» Полозковой Веры. [Порошки]. Мише. В. Г., Немногое на самом деле...). A POEM (All through).
Валадарка, Злачынства, Восеньскі дождж, Трымайся, Карцар, Не канец, Арыштант, «Запрасіў бы цябе ў сваю хату...», А калісьці, Гукі Валадаркі, Гукі Амерыканкі, «Рукі за спіну!», Вялікае арляня, Вальжыне, Яешня, Сонца-авакада.
Мэта, Шэф, Палец, Шапка, Пунсовая кветачка, Снег, Чортаў Эндзі, Абраны, Бразілія, Паэт-рамантык, Братачка, Чыфбак, Вейкі, Сустрэча выпускнікоў, Тэорыя адноснасці, Упушчаныя магчымасці, Загар, Няўдачлівы, Шчаслівы вечар, Тлумачальны слоўнік «Зэкамeрона».
loading
Comments