Discover«Атожылкі няскоранай дубровы»
«Атожылкі няскоранай дубровы»

«Атожылкі няскоранай дубровы»

Author: mave

Subscribed: 5Played: 18
Share

Description

«Атожылкі
няскоранай дубровы» – гэта серыя размоў
з беларускімі музыкамі ды іншымі
творцамі, якія апынуліся за мяжой. Мы
будзем гутарыць пра тое, як музыка
дапамагае пераасэнсоўваць знаходжанне
ў выгнанні і сітуацыі нявызначнасці, а
таксама пра выклікі і магчымасці, якія
паўстаюць перад намі ва ўмовах разарваных
сувязяў, непрыняцця і цэнзуры.

«Атожылкі
няскоранай дубровы» – гэта цытата з
твора беларускага пісьменніка Хведара
Жычкі, што ўвасабляе вобраз маладых
парасткаў, якія прарастаюць недзе далей
па-за межамі няскоранай Беларусі.

Падкаст
падрыхтаваны культурна-асветніцкім
парталам Budzma.org.

Вядоўцы –
радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і
Аляксандр Карнейчук.
1 Episodes
Reverse
У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samazvanca Уладзем Лянкевічам.Летам 2023 года Уладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі.Адначасова з гэтым у Лянкевіча актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt праект «Філаматы». З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года.Пасля прэзентацыі мы і сустрэліся з Уладзем, каб пагутарыць пра гэтыя праекты, а таксама пра змены ў творчасці, якія выклікае эміграцыя, свабоду незалежных музыкаў і адвечны шлях беларускай культуры.