DiscoverБіябурбалка
Біябурбалка
Author: Bijaburbalka
Subscribed: 166Played: 718Subscribe
Share
© Bijaburbalka
Description
“Біябурбалка” — падкаст пра біялогію, дзе мы разам з беларускімі даследчыкамі шукаем адказы на вашыя простыя і складаныя пытанні.
Дасылайце свае пытанні і зваротную сувязь ў Telegram “Біябурбалкі”: https://t.me/bijaburbalka_questions/
Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bijaburbalka/
https://t.me/bijaburbalka/
Там можна больш даведацца пра наш праект, знайсці дадатковую інфармацыю па тэме выпускаў, а таксама анонсы наступных падкастаў.
Дасылайце свае пытанні і зваротную сувязь ў Telegram “Біябурбалкі”: https://t.me/bijaburbalka_questions/
Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bijaburbalka/
https://t.me/bijaburbalka/
Там можна больш даведацца пра наш праект, знайсці дадатковую інфармацыю па тэме выпускаў, а таксама анонсы наступных падкастаў.
22 Episodes
Reverse
У гэтым эпізодзе беларускі біяінфарматык Цімафей Падвіцкі з Універсітэта Кёльна распавядае, як матэматыка дапамагае біёлагам. Вы даведаецеся, чаму гены – гэта "чорная скрынка", як клеткі ў нырках клапоцяцца пра ваша здароўе і што ўсё гэта значыць для разумення старэння.
Другі сезон пачынаем з аповеда пра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2024. З яго вы даведаецеся, як адзін маленькі чарвячок прынёс "Нобеля" адразу тром навукоўцам, якім чынам клетка страўніка даведваецца, што ёй там трэба рабіць, і чаму мікраРНК дораць чалавецтву надзею на пераадоленне раку.
У апошнім выпуску сезона дзелімся бонуснымі гісторыямі ад нашых гасцёў-экспертаў. Марыя Сума распавядае, чаму не варта адмаўляцца ад сартыроўкі смецця, нават калі з двароў прыбіраюць асобныя кантэйнеры. Ад Дзмітрыя Лукашанца даведваемся, як белыя мядзведзі дапамагаюць палярнікам вучыць замежныя мовы. А Наста Кузьмянкова раскрывае сакрэт, якая сувязь паміж арабскімі шэйхамі і вывучэннем дроф. Яшчэ ў гэтым выпуску мы агучваем мараль усяго сезона — яе падказаў нам Карлсан.
У гэтым выпуску абмяркоўваем расліны - паразіты раслін. А таксама адзін грыб і адну незвычайную казурку, якая здатная з вярбы зрабіць ружу. Даведаемся, які з гэтых паразітаў самы рамантычны, і як дрэвы з імі змагаюцца - а яшчэ якія ў паразітызма ёсць станоўчыя бакі.
У гэтым выпуску распавядаем, як птушка зімародак можа дапамагчы пабудаваць цягнік, грыбы - маршрут, а тэрміты - вентыляцыю; што не атрымалася ў Да Вінчы і ў чым розніца паміж біёнікай і біям̶і̶міметыкай.
Натхніўшыся размовай з Машай Сума ў папярэднім выпуску, Міша распавядае пра тое, як на экалагічныя праблемы ўплываюць... відэагульні! Абмяркоўваем, як карпарацыі выкарыстоўваюць гульні для піяру; што не варта рабіць, калі ў цябе засталося два мільёна нікому не патрэбных прыстаўкавых картрыджаў; і чаму ад гульні могуць быць як шкоднымі, так і карыснымі для навакольнага асяроддзя.
Каб адказаць на гэтае пытанне, мы запрасілі ў выпуск экалагіню Марыю Сума, якую шмат хто ведае па праэкце "Зялёная мапа" і Школе "Экаідэі". Ад яе мы даведаемся, якая сувязь паміж мікрапластыкам, камарамі і мужчынскімі тэсцікуламі; што кожны з нас можа рабіць, каб паменшыць колькасць пластыку ў навакольным асяроддзі; а таксама якія бываюць эколагі, і што такое экафемінізм.
Адказаць на гэтае сур'ёзнае і хутчэй хімічнае, чым біялагічнае пытанне, мы запрасілі даследчыцу ў галіне радыяхіміі - Яну Карслян. З выпуску даведаемся:
- Як дзяўчынка з простай школы ў Гомелі зрабілася радыяхімікам і працавала перакладчыкам паміж навукоўцамі і праграмістамі, а пасля патрапіла на працу ў знакамітую Аргонскую нацыянальную лабараторыю ў ЗША.
- Ці варта чакаць, што беларуская зямля "пазбавіцца" ад радыяцыі, і як лепш выбудоўваць "адносіны" з радыяцыяй, каб яна прыносіла чалавецтву карысць, а не шкоду.
- Што радыяктыўнае смецце таксама варта сартыраваць, і на гэтам нават робяць стартапы.
У чатырнаццатым выпуску Міша прэзентуе топ-тры цікавосткі з тых, што не змясціліся ў папярэдні выпуск, дзе мы размаўлялі з цудоўнай спадарыняй арнітолагам – Настай Кузьмянковай. Таму даведаемся яшчэ больш пра птушак: якая птушка можа даляцець з Аляскі да Аўстраліі без адзінага перапынку, што такое птушынае малако і чаму ўзімку птушак варта карміць меньш, чым хочацца?
На актуальныя вясновыя пытанні нам дапамагае знайсці адказы спадарыня арнітолаг - Наста Кузьмянкова. У гэтым выпуску даведаемся, што можа здарыцца, калі ў вясковай бібліятэцы браць кніжкі не толькі са школьнага спісу, як працуе птушыны GPS і чаму паштовыя галубы вярталіся ў княскія маёнткі.
У дванаццатым выпуску распавядаем, адкуль бяруцца слёзы і навошта яны патрэбныя. Высвятляем, як так атрымалася, што наш арганізм пражывае эмоцыі, губляючы ваду. А таксама спрабуем адказаць на пытанне, ці плачуць іншыя віды жывёл і ці заўсёды мы можам правільна зразумець іх эмоцыі?
Наш выпуск да Дня смеху, у якім мы расказваем пра Шнобелеўскую прэмію - узнагароду за навуковыя даследаванні, якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца.
Абмяркуем, колькі навуковых артыкулаў па хіміі трэба напісаць, каб атрымаць прэмію па літаратуры; як з дапамогай палкі нагадаць курыцы, што яна - нашчадак дыназаўраў; і хто часцей перадражнівае адзін аднаго ў заапарках: малпы людзей ці людзі малпаў?
(Ужо пасля запісу мы заўважылі памылку: Міша кажа, што Альфрэд Нобель быў нарвежцам. Насамрэч, ён быў шведам.)
Выпуск да Дня роднай мовы, з якога вы даведаецеся пра беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік, якому сёлета 100 год. А таксама пра тое, як жыццё адной жанчыны можа паўплываць на светапогляд некалькіх пакаленняў беларусаў.
У дзявятым выпуску мы, нарэшце, выходзім са свайго зімовага сну. Але на дварэ ўсё яшчэ халодна, бррр! Таму спрабуем высветліць, чаму чалавек пазбавіўся поўсці і цяпер мерзне ў маразы, абгарае на сонцы і выглядае дзіўна для астатніх прыматаў. Разглядаем асноўныя гіпотэзы на гэты конт: папулярныя, спрэчныя і дзіўныя.
У нашым святочным навагоднім выпуску ўдзельнічае заолаг Дзмітры Лукашанец. Дзмітры даследуе мікраскапічных жывёл. Не бактэрый, не пратыстаў, а менавіта жывёл. Але такіх маленькіх, што без мікраскопа іх і не пабачыш. А яшчэ гэтыя жывёлы могуць жыць у гурбах старога снегу, прычым як у Еўропе, так і ў палярных зонах. І Дзмітрый ужо падарожнічаў за імі і на Грэнландыю, і на Шпіцберген, і нават у Антарктыду. Пра захапляльныя падарожжы Дзмітрыя, не менш захапляльныя здольнасці аб'екта яго навуковага інтарэсу, а таксама пра тое, як беларусу стаць палярным даследчыкам, вы даведаецеся з гэтага выпуску.
У сёмым выпуску мы рыхтуемся да прыгатавання шматлікіх страў на Каляды і Новы год. Размаўляем на Мішынай кухні пра тое, колькі нам для гэтага спатрэбіцца кухонных дошак, дзе ў нашых кватэрах сапраўдныя мікробныя мегаполісы, хто такія, наогул, мікробы і чаму лепш мыць посуд шчоткай.
У шостым выпуску даведаемся, як гульні дапамагаюць жывёлам выжываць у прыродзе, чаму горным казлам больш падабаецца скакаць па крутых схілах і навошта пацукам гуляць у Doom. А вось тут можна спампаваць кароткі энцыклапедыйны артыкул, дзе распавядаецца ўсё тое ж самае, але па-англійску і са спасылкамі на літаратуру: https://bijaburbalka.netlify.app/games_for_animals.pdf
--
Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: https://t.me/bijaburbalka_questions/
Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram:
https://www.instagram.com/bijaburbalka/https://t.me/bijaburbalka/
У пятым выпуску мы знаёмім вас з яшчэ адным беларускім біёлагам - Уладзіславай Хаўратовіч! Слава зараз робіць дысертацыю у Венскім Біяцэнтры (Vienna BioCente), дзе даследуе малекулярныя працэсы мейозу. А дагэтуль абараніла вельмі цікавую магістарскую па вывучэнні палавых храмасом у крэветак, пра якую распавядае ў гэтым выпуску. Таксама Слава тлумачыць, чаму ў працэсе эвалюцыі ўзніклі два полы - мужчынскі і жаночы–, як крэветкі навучыліся абыходзіцца без самцоў, і чаму для вывучэння храмасом біёлагам даводзіцца "ійсці ў IT".
(Нагадваем, што ў самым першым нашым выпуску мы знаёмілі вас з Аляксандрам Даменіканам, які таксама вывучае амурныя справы ў вельмі нечаканых на першы погляд аб'ектаў. Калі вы яшчэ яго не слухалі - зараз спрыяльная магчымасць!)
Наш чацвёрты выпуск, у якім мы проста распавядаем пра сутнасць даследванняў лаўрэатаў сёлетняй Нобелеўскай прэміі. А таксама высвятляем, што агульнага паміж ДНК і паваранай кнігай, у якіх жыццёвых абставінах можа спатрэбіцца ксеракс і чаму варта верыць у сябе ў той жа ступені, што і твая матуля.
У трэцім эпізодзе пагаворым аб тым, чаму Зямлю называюць планетай казурак, навошта на гэтай планеце мухі, навошта мухам кусацца і як зразумець, якія з іх збіраюцца вас кусаць, а якія - не.
Спіс літаратуры
McGavin, G. (2005). Insects and spiders. Dorling Kindersley.
Byrd, J. H., & Tomberlin, J. K. (Eds.). (2019). Forensic entomology: the utility of arthropods in legal investigations. CRC Press.
Resh, V. H., & Cardé, R. T. (Eds.). (2009). Encyclopedia of insects. Academic Press.
Labandeira, C.C. (2019). The fossil record of insect mouthparts: innovation, functional convergence, and associations with other organisms. In Krenn, H. (Ed.) Insect mouthparts. Springer. doi: 10.1007/978-3-030-29654-4_17
Догель, В. А. (1981). Зоология беспозвоночных, учебник для университетов (под ред. Ю.И. Полянского). Высшая школа.
Тарасов, В. В. (1996). Медицинская энтомология. Изд-во МГУ.
Сахвон, В.В. (2014). "Фауна ктырей (diptera: asilidae) припятского Полесья Беларуси". Вестник БГУ, сер. 2. 2014. № 1. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/108987/1/Vestnik_ser_2_1_2014-032-035.pdf
Вікіпедыя. "Спіс двухкрылых Беларусі". https://be.wikipedia.org/wiki/Спіс_двухкрылых_Беларусі#Сямейства_Сапраўдныя_мухі_(Muscidae)
Цыркунов, В., Якусевич, Т. (2022). "Возвращение туляремии…Что следующее?" Медицинский вестник, 07.12.2022. https://medvestnik.by/konspektvracha/vozvrashchenie-tulyaremii-chto-sleduyushchee
"Климат Беларуси меняется «в три раза быстрее, чем на планете в целом» — НАН". Vitebsk.BIZ. https://vitebsk.biz/news/49142/
"Синантропные мухи". УП "Центр профилактической дезинфекции". http://www.profdezcentr.by/info/characteristic/insects/muh
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024
United States
дзякуй за размову!