DiscoverВясна Прыйдзе
Вясна Прыйдзе
Claim Ownership

Вясна Прыйдзе

Author: Viasna Podcasts

Subscribed: 18Played: 280
Share

Description

Падкаст Праваабарончага цэнтра "Вясна". Распавядаем пра беларусаў і іх уласны досвед жыцця ў рэпрэсіўнай краіне.
Асабістыя гісторыі — і праваабарончы кантэкст!

Для сувязі — viasnapryjdzie96@gmail.com

Minsk, Belarus
59 Episodes
Reverse
Анаис Марэн — специальная докладчица ООН по Беларуси уже 6 лет, и скоро её мандат заканчивается (31 октября 2024 года). Поговорили с Анаис о её пути к Беларуси, о её назначении и том, как это восприняли белорусские правозащитники, о том, как зарабатывала на жизнь (ведь быть спецдокладчиком — это волонтёрская работа) и о том, что было самым сложным и самым интересным за весь этот период. «Вся институциональная память мандата лежит у меня, на моём компьютере».
Хто тыя людзі, якія дакументуюць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека? Як яны прыйшлі да дакументавання і чаму працягваюць займацца ім? Ці цяжка даецца такі працэс? Якія кніжкі яны чытаюць?  І якія арганізацыі стаяць за працэсам дакументавання? У падкасце пачуем два дакументатара: Паліну з Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Стаса з Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі
В гостях подкаста — юристка-международница, кандидатка юридических наук и правозащитница Катерина Дейкало, которая раньше преподавала и была заведующей кафедрой международного права в Белорусском государственном университете на факультете международных отношений – подверглась репрессиям и была уволена оттуда в 2021-м году. Будем говорить о правах человека: зачем они нужны и в чем их ценность? Не теряется ли эта ценность в современном мире?  Было ли место правам человека в БГУ? Зачем сегодня международная адвокация?  И главное — почему миру не выжить без прав человека?
Два героя (прадстаўніка ЛГБТК+ супольнасці) Уладзь і Яўген адказваюць на Пастанову Міністэрства культуры N24, якая ўносіць змены у інструкцыю “Аб эратычнай прадукцыі”. Змены закранаюць вызначэнне парнаграфіі: у яго дададзена канцэпцыя "нетрадыцыйных палавых адносін". Сярод іх — праявы ЛГБТК+ стасункаў (гомасэксуальнасць, паліаморыя), якія стаяць праз коску з заафіліяй, некрафіліяй і педафіліяй…
У сакавіку 2024 года мы даведаліся пра тое, што Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ) задаволіў скаргу дзвюх беларусак — Марыны Дубінай і Алены Дубовік. А падзеі, якія з дзяўчынамі адбыліся, адносяцца да ўжо нам далёкага 2017 года, калі былі антытунеядскія пратэсты. Чаму варта чакаць сем год і сем год змагацца за свае правы? Як было ў 2017-ым з умовамі ўтрымання і затрыманнем ў параўнанні з цяперашнім часам? Чаму варта звяртацца ў КЛДЖ? Пра ўсё гэта ў новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” гаворым з нашымі гераінямі, скарга якіх у КЛДЖ была задаволеная.
Сабралі пяць гісторый дзяцей і іх рэпрэсаваных бацькоў. Як васьмігадовы Гера ўжо чатыры гады чакае свайго палітзняволенага бацьку; як дзесяцігадовая Багдана апынулася ў прытулку з-за арышту яе маці; як сын бачыў збітага бацьку, а дачка цяпер баіцца міліцыі. Гэтыя гісторыі паказваюць, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на самае ўразлівае — дзяцінства. ТВ: гвалт
ПЦ "Вясна" презентует открытую запись подкаста "Вясна прыйдзе", сделанную в День политзаключенных Беларуси 21 мая. Гостями подкаста выступили: Бывшая политзаключенная по "делу студентов" Мария Каленик,  Бывший политзаключенный и правозащитник ПЦ "Вясна" Леонид Судаленко,        Юрист ПЦ "Вясна" Павел Сапелко, Психиатрка Анна Савицкая,       Модераторка встречи — Катерина Пытлева Видеоверсия подкаста: https://www.youtube.com/watch?v=22lpd5an2uw
Президентка Белорусской ассоциации адвокатов прав человека, профессорка и PhD Мария Колесова-Гудилина дала интервью подкасту «Вясна прыйдзе». Мария рассказала, кого и как защищала и будет ли защищать силовиков в новой Беларуси, упомянула про самые интересные ситуации в судах и то, как все можно высмеивать, а также, как болела из-за СИЗО и спала в нем, и почему адвокаты уязвимая группа — и не только вшами.
Людзі з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі;  актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш. “Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці, — адзначае Яна Галаган.  —  А ўлады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему… Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”.
Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць “обязанными лицами”/ "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку? У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі "абавязаных" жанчын за кратамі, а юрыст "Вясны" патлумачыць, якой дыскрымінацыі яны падвяргаюцца. Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt
Падкаст “Вясна прыйдзе” бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам. У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мы пагаворым пра яго стварэнне. Якім быў самы цяжкі момант? Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны? І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі? А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым групам. Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта: на пошту: viasnapryjdzie96@gmail.com і запоўніце нашу анкету. https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt
Праваабарончы падкаст “Вясна прыйдзе” запускае новый спецыяльны сезон. Цягам дзесяці эпізодаў мы даследуем гісторыю праваабаронцаў і паразмаўляем пра ўразлівыя групы. Навошта адныя людзі дапамагаюць іншым? Адкуль ідзе прага да справядлівасці? Хто агулам належыць да ўразлівых груп? І якое ў іх становішча? А яшчэ мы шукаем новых герояў! Пішыце нам viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt
Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед? Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных? Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”!   “Я не ведаю, колькі мне яшчэ спатрэбіцца часу, каб перастаць бачыць турму ва сне”, – адзначае адзін з суразмоўцаў. “Пераслед па палітычных прычынах – гэта заўсёды траўматычны досвед, нават калі нам так не здаецца”, – зазначае псіхалагіня.
Усе мы ходзім у прыбіральню. Але як такая важная для арганізма функцыя здзяйсняецца ў няволі? Некалькі герояў, затрыманых па палітычных матывах, пагадзіліся распавесці пра свой досвед. Вядро, відэакамера і куча… “Гэта прыніжаючае, бесчалавечнае абыходжанне. Такія віды абыходжання забаронены міжнародным правам разам з катаваннямі, – адзначае юрыст “Вясны” Павел Сапелка. Дакументаваць такія гісторыі важна! Для гэтага звартайцеся па кантактах у тэлеграм https://t.me/Viasnadoc
Прапануем вам прасачыць, як развіваўся 2023 год. Якія тэндэнцыі былі на працягу года? Як трансфармаваліся рэпрэсіі? Як можна іх патлумачыць? Як мянялася колькасць палітвязняў? 1451 чалавек сустрэла Новы год у зняволенні, і з іх 185 палітвязняў адзначылі святы без сям’і і родных ужо ў чацвёрты раз. Як мы пражылі 2023 год?
У выпуску пачуем тых, хто сустракаў Марфу падчас яе зняволення: адвакатку Наталлю Мацкевіч і сукамерніцу Валерыя Чарнаморцаву. А таксама даведаемся, як імя Марфы гучыць за мяжой — дзякуючы ў тым ліку студэнтцы універсітэта Трэнта (Італія) Мэрыем. “Калі час выбраў нас, мы павінны справіцца”— сказала Марфа падчас свайго зняволення. Гэтымі словамі і названы выпуск падкаста, прысвечаны палітзняволенай праваабаронцы Марфе Рабковай.
Гісторыя трох сёстраў: Паліны, Ульяны і Машы. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю. 12 лістапада вядомы як чорны чацвер для студэнцтва. Тады, у 2020 годзе, 12 чалавек затрымалі і асудзілі ад 2 да 2, 5 гадоў калоніі. Усе яны былі прызнаны палітзняволенымі. Маша Каленік вызвалілася 30 лістапада. Мы паразмаўлялі з Ульянай і Палінай за тры дні да яе вызвалення. А потым мы паразмаўлялі і з самой Машай, калі яна выйшла. Так і склаўся гэты выпуск падкаста. Але ён — не пра турэмныя будні, а пра сям’ю і сястрынства. А таксама пра жаночасць. Як Маша карысталася дэкаратыўнай касметыкай у калоніі і чаму для яе гэта важна? Як яе сястра намагалася пераказаць ёй мемы падчас спаткання? І чаму Маша хацела піцу, сушы і KFC, а не хатнюю ежу? Музыка для падкаста: Katarzyna Bitowt.
25 верасня 2023 Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне. Што пачуем у падкасце: жорсткі Нобелеўскі дрэс-код і як Наталля Пінчук шыла сабе сукенку, ці была правакацыя? як гасцей запрашаюць на Нобелеўскую цырымонія і як яе можна прапусціць, суровае надвор’е ў Осла і як яно паўплывала на гасцей, пры чым тут клапы, нечаканая “Пагоня”.
У другую гадавіну кампаніі FreeViasna распавядаем пра тое, як яна развівалася, хто ў ёй прымаў удзел, і самае галоўнае — як абараняць з надзеяй. FreeViasna — гэта кампанія салідарнасці з палітзняволенымі прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра “Вясна”. Яна стартавала 17 верасня 2021 года, а дзень быў абраны невыпадкова: бо менавіта тады, за год да гэтага, затрымалі Марфу Рабкову.
Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі.  Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі. Падтрымаць падкаст “Вясна прыйдзе” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” на Patreon https://www.patreon.com/spring96
loading