DiscoverГаворыць Гродна
Гаворыць Гродна

Гаворыць Гродна

Author: Ірына Новік

Subscribed: 6Played: 279
Share

Description

Цёплы, лямпавы, утульны. Як гутарка з сябрамі летнім вечарам.

Першы сезон - падкаст пра гісторыі горада Гродна і яго жыхароў. У студыі вядомыя і не вельмі гараджане самых розных заняткаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да горада. І кожны мае што расказаць вам!

Вядоўцы першага сезону:
- "панаехаўшая" журналістка Ірына Новік (а яшчэ інжынерка і выкладчыца), якая кампенсуе адсутнасць гродзенскага дзяцінства гісторыямі сваіх сяброў і герояў артыкулаў.
- спецыяліст па камунікацыях Андрэй Віктараў, фанат горада, гродзенец у сёмым (!) пакаленні. Хоча, каб ад падкасту станавілася цёпла на душы і з'яўлялася адчуванне, што ўсе мы - частка вялікай гродзенскай сям'і.

Другі сезон - у ім пра тое, што Гродна не толькі гаворыць, але таксама чытае і піша. Абмяркуем 10 кніг сучасных аўтараў, якія жывуць у Гродне і пішуць пра яго.

Старонкі кніг стануць месцам сустрэчы з любімымі гродзенскімі мясцінамі і цікавымі гродзенскімі падзеямі – рэальнымі і выдуманымі.

Вядоўцы другога сезону:
- журналістка і рэдактарка Ірына Новік,
- пісьменнік і таямнічы містыфікатар Яўген Аснарэўскі.
Разам з імі будзем чытаць і думаць пра Гродна ды абмяркоўваць творы сучасных аўтараў.

Для гэтага сезона абраны кнігі напісаныя ў наш час. На іх старонках родны горад – адзін з галоўных герояў.

То не сумуйце і сябе не шкадуйце. Асабліва ў час, калі “Гаворыць Гродна”.
20 Episodes
Reverse
Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову - як з ёй жывецца ў розных частках гэтага свету. І пра геалагічны музей - чытаючы пра яго, пачуваешся трохі выкапнем для сваіх далёкіх нашчадкаў. Ёсць там Варшава і дом ля турмы, ёсць Мінск і палісаднік з бабулінымі кветкамі. І, канечне, (нарэшце!) ёсць у кнізе Ганны Янкута месца для Гродна, для нашай любімай Гароднечкі. Пра ўсё гэта і пра многае іншае Ірына і Антон пагаварылі ў 10-м, заключным выпуску літаратурнага сезона падкаста “Гаворыць Гродна”. Гэта кніжка пра час, які лепш бы нас абмінуў, пра перыяд гісторыі, з якім бы хацелася разыйсціся. Пра час, які няўмольна і бескампрамісна выбраў менавіта нас. “Я б хацеў прачытаць гэту кнігу гадоў так праз 25”, - адзначае Антон. Ну так, тады ўсё будзе ясна, зразумела і проста. Але каб прачытаць пра сённяшнія падзеі праз 25 гадоў, нехта мусіў сёння пра іх напісаць. І гэта зрабіла Ганна Янкута. У яе тэкстах так шмат пазнавальнага, што часам падаецца, што глядзіш у люстэрка, а не ў кнігу. “У мяне таксама было”. “І пра гэта я ўвесь час думаю”. “Цябе таксама не адпускае? І мяне...”Побач з назіраннямі - таямніцы пісьменніцкай кухні. Цікава чытаць, як Ганна піша паўсюль - у нататках тэлефона на пустой плошчы ў цені паспамента помніка Леніну, ці на бягу, на папяровым чэку з супермаркета. Фіксуе водбліскі штодзённасці на абрыўках часу. Што да назвы, то Ірына і Антон прыйшлі да высновы - аўтарка зусім не легкаважыць з “пустазелля”. Бо “пустазелле” ў тэксце - гэта гіацынты з бабулінага палісадніка, тое, што звязвае з пакаленнямі продкаў, што нагадвае пра дом, што няўмольна прарастае праз трагічнасць, будзёнасць ці радасць. Бо насенне з пустазелля - гэта ежа для птушак, а перагніўшыя за зіму сцябліны - угнаенне для новых кветак.А яшчэ “Час пустазелля” пра тое, што дом - гэта скарб. А калі дом у Гродне, то абавязкова і пра сапраўдныя ці ўяўныя скарбы нашага гістарычнага горада. Дзе шукаць гэтыя скарбы? Шлях да іх напісаны на старых камянях, на мапах пад стрэхамі даўніх камяніц, а таксама на старонках кнігі пра наш час, “Час пустазелля”.Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Час гуляе ў нас, а падкаст “Гаворыць Гродна” гуляе у гродзенскія кніжкі. Аўтар зборніка вершаў “Время играет в нас” Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў “Зялёнкі” - фестываля бардаўскай песні “Зялёны гран-пры”. Але для вядоўцаў самым дзіўным стала тое, што аўтар гэтай кнігі яшчэ і праграміст. Ірына і Антон менш здзівіліся, што Павел Салаўёў піша вершы, чым таму, што ён піша яшчэ і камп’ютарныя праграмы. Яно і зразумела. На людзях Паўла часцей можна пабачыць з гітарай ці з іншымі музычнымі інструментамі. А праца праграміста - у асноўным непублічная дзея. Апроч таго, вядоўцы ўзгадалі, што “цень” Паўла Салаўёва ўжо мільгала ў падкасце. Калі абмяркоўвалі кнігу Дзяніса Трусава “Бовь и мерть в Хротне” (https://govorit-grodno.mave.digital/ep-14), экскурсаводка прапаноўвала герою прайсціся па “падвуліцах” горада і пазнаёміцца з яго “падвулічнымі” музыкантамі. Да падобнага праекта “Музыка гродзенскіх вуліц” (https://streetmusic.grodno.net/map.php) меў у свой час дачыненне і Павел Салаўёў. Але гаворка ў дзявятым выпуску літаратурнага сезона “Гаворыць Гродна”пайшла не аб праграмаванні і нават не аб музыцы. Ірына і Антон шукалі ў вершаваных радках кніжкі і паміж радкамі свой любімы горад - Гродна. І знаходзілі! У лірыцы Салаўёва Гродна хаваецца ў ромбіках брукаванкі - як на цэнтральных вуліцах, і ў “танцы смерці”, выява якога ёсць у адным з кляштароў. Гродна на старонках кнігі - гэта горад князёў і каралёў, а таксама месца, дзе прызямліўся Хрыстос. Гродна - гэта горад, па якім каціцца труна на калёсіках і, на калёсіках таксама, - чырвоная рыба, каторая месціць у сабе ўвесь сусвет. І ўезны горад N, што туманам знікае за вагном вагона, калі ты з’язджаеш у невядомае - таксама Гродна. Падкастары не дужа ўпэўнены, што менавіта гэта хацеў сказаць аўтар, але дакладна гэта тое, што яны хацелі ўбачыць і прачытаць у вершах гарадзенскага паэта. Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Дар’я Трайдэн - аўтарка, каторую не зблытаць ні з кім. Яна непаўторна-шчырая і крыштальна-дакладная ў апісанні пачуццяў і рэфлексій сваіх лірычных гераінь. Яе пісьмо - вельмі жаночае: пазнаванне досведу і ўнікальнасць погляду падкупае адразу і трымае да апошняга радка.У гэтай кнізе Ірына і Антон не знайшлі наўпроставых узгадак пра Гродна. Магчыма таму, што ўночы, нават калі яна крыштальная, усе гарады і мястэчкі роўныя. І ўжо няма вялікай розніцы, ці ідзе гаворка пра Гродна, ці пра Карэлічы.Абмяркоўваючы кнігу, падкастары ўзгадалі і гродзенскія сандалі, у якіх вырасла не адно пакаленне дзяцей, і віно, купленае на разліў, якое можна піць на беразе ракі, і стэрэатыпы пра жаночую прыгажость і лета ў вёсцы, і бабулю, у якой пазнаеш сябе. Забаўка для чытачоў кнігі - знайсці ў кожным апавяданні аскепак крышталю. Бо ён там насамрэч ёсць, Ірына і Антон праверылі.Яшчэ адна важная рэч пра гэты твор - ён прынёс аўтарцы перамогу ў прэміі “Дэбют” у 2018 годзе: https://hrodna.life/2019/03/27/grodzenka-atryimala-premiyu-debyut/ Адметна, што ў той самы год на “Дэбют” намінаваліся яшчэ два гродзенскія аўтары, якіх ужо абмяркоўвалі ў падкасце “Гаворыць Гродна”. Гэта Алесь Кіркевіч са зборнікам “Самурай” (https://hrodna.life/articles/samuray-alesya-kirkevicha/) і Яўген Аснарэўскі з аповесцю “Трыкутнік караля” (https://hrodna.life/articles/zaboyca-ne-dvarecki/). Слухайце пра кнігу гарадзенскай аўтаркі і чытайце кнігу “Крыштальная ноч”: https://knihi.by/be/trajden-darja-krystalnaja-noc Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста ў сацсетках ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Віктар Шалкевіч - той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра “мястэчка G”, то пра невядома якое “Там”. А ты чытаеш - і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: “А я ведаю, ведаю! Гэта ўсё пра Гродна!” У сёмым выпуску літаратурнага сезону падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына і Антон расказалі адно аднаму, якім пабачылі Гродна праз кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G і ваколіцы”. Чытаць гэты твор - як прайсціся басанож па брукаванцы з кацінымі ілбамі (што гэта такое - глядзі тут: https://hrodna.life/articles/grodzenskaya-brukavanka/). Ці як па чарзе аблізваць аднаго на дваіх цукровага пеўніка на палачцы. Ці як тлумачыць нешта далёкаму сябру, пачынаючы ад самага пачатку, то бок - пачынаючы ад Скідзеля.А яшчэ паміж радкоў 19 апавяданняў і аднае п’есы блішчаць гродзенскія скарбы і пралятаюць мясцовыя прывіды - бо што гэта было б за мястэчка G, калі б без іх. Паслухайце, што “Гаворыць Гродна” пра мястэчка G і далучайцеся да абмеркавання!Пачытаць кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G... і ... ваколіцы” можна тут: https://kamunikat.org/myastechka-g-i-vakolitsy-shalkevich-viktarБольш даведацца пра аўтара:«За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч — пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI: https://telegra.ph/Za-Sashu-Saladuhu-bolshaj-zvyazdy-nyama-Bard-V%D1%96ktar-SHalkev%D1%96ch---pra-samagonku-%D1%9E-vyoscy-4000-plasc%D1%96nak-%D1%96-pyarscyonak-ad-Benehdyk-03-29Паслухаць апошні альбом Віктара Шалкевіча (2019 года): https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/03/27/takaya-dougaya-zima-shalkevich/Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым асклепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста “Гаворыць Гродна”. Ірына і Антон, пачытаўшы апавяданні Віктара Варанца, сталі спецамі па гродзенскіх скарбах. Яны гатовы падзяліць з вамі “цяжар” знаходак. Калі ж знаходак пакуль няма, але вельмі хочацца, нашы вядоўцы правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада. Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст і пачытайце першакрыніцы пра “Таямніцу фары Вітаўта”, “Апошняе паляванне Баторыя” ці патопленыя ў Нёмане гарматы. Шэсць кароткі апавяданняў Віктара Варанца: https://hrodna.life/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/ Калі спасылка не адкрываецца і ў вас няма VPN, паспрабуйце гэты варыянт: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/napisanamu-ne-veryic-6-apavyadannyau-pra-nepradkazalnae-minulae-grodna-ad-viktara-varanca/Калі ж вас не цікавіць золата і дыяманты, то аўтар, якога абмяркоўваем у шостым выпуску падкаста, мае таксама іншыя цікавосткі. Апавяданне “Крымінальны ланцужок” (https://kamunikat.org/kryminalny-lantsuzhok-varanets-viktar) прапануе версію, што шлях да сапраўднага багацця ляжыць праз кнігі. Як? Чытайце Віктара Варанца і слухайце, што “Гаворыць Гродна”.Больш пра аўтара знойдзеце тут:https://hrodna.life/articles/varanec-kniga-zyolki/https://hrodna.life/2018/07/05/z-yaviusya-belaruskamounyi-padruchnik-prafesiynay-leksiki-dlya-medyikau/ https://hrodna.life/articles/filolag-i-tank/Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама. Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
«Нёман, Каложа, Гродна – гэтыя словы паўтараюцца ў тэкстах гэтай аўтаркі бясконца» - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна”. Новы выпуск прысвечаны творчасці Дануты Бічэль-Загнетавай. Пачаць снежань з яе вершаў і «эсэек» - цалкам натуральна, бо 3 снежня паэтка адсвяткавала дзень нараджэння. А яшчэ ў падкасце новы вядучы. Ад 5-га выпуску Ірына Новік абмяркоўвае кнігі з Антонам Шаранкевічам. Паслухайце іх разважанні пра тое:адкуль цячэ Нёман і куды нясе хвалі Гараднічанка?дзе паэткі ходзяць басанож і якім памятаюць гродзенскага слана?для каго стаў родным дом Максіма Багдановіча ў Гродне?Як раней у Гродне віншавалі паэтку: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2019/12/10/danuta-bichel/ Відэаінтэрвью з Данутай Бічэль з праекта «Постаці»: https://www.youtube.com/watch?v=aiZ6RxqamBk Зборнікі вершаў «Гараднічанка»: https://kamunikat.org/garadnichanka-bichel-zagnetava-danuta Зборнік «Нёман ідзе»: https://kamunikat.org/nyoman-idze-bichel-danutaГорача рэкамендуем і зборнік аўтабіяграфічнай прозы Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас»: https://kamunikat.org/khadzi-na-moy-golas-bichel-danuta Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама. Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила»: https://t.me/tetiaIra Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
“Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца” - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі пра кнігу “Бовь и мерть в Хротне”. Гэта свежачок - кніга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве "ЛітАры". Аўтар - пісьменнік і музыка Дзяніс Трусаў, сын вядомага гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава.Якія адсылкі да Гродна знайшлі вядучыя падкаста? Чаму Аснарэўскаму нарэшце нешта спадабалася? Якія цікавыя неалагізмы выкарыстоўваў аўтар? Чаму ў Гродне не варта баяцца прывідаў і смерці?Слухайце ў 4 выпуску 2 сезона падкаста.Больш пра кнігу расказаў аўтар Дзяніс Трусаў: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/04/18/trusau-kniga/Паслухаць дзіўную музыку Дзяніса Трусава і іншых гродзенцаў: https://hrodna.life/articles/strange-music/Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIraНе забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
«Самурай» Алеся Кіркевіча – гэта зборнік апавяданняў, які Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі абмеркавалі ў трэцім эпізодзе літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна». У ім вы даведаецеся, чым літаратурны Гродна Кіркевіча адрозніваецца ад іншых апісанняў нашага горада і што агульнага ў збіранні грыбоў і чытанні кніг. А яшчэ пачуеце, як Яўген Аснарэўскі гаворыць «па-самурайску». Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна – пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для адмеркавання – таксама.Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік "Тётя Ира разрешила": https://t.me/tetiaIraСцягнуць сабе кнігу ў pdf або epub: https://kamunikat.org/?pubid=47511 
Абмяркоўваем аповесць пра шпіёнаў, таемныя арганізацыі, сакрэтныя ваенныя даследванні і эксперыменты на людзях, музеі і гістарычныю спадчыну. Гэта твор гродзенскага краязнаўцы і даследчыка Сцяпана Стурэйкі "Разрушыцель".У гэтым эпізодзе падкаста суаўтары падзеляцца на добрага і злога паліцэйскага ды пачастуюць слухачоў бочкай дзёгця ад Яўгена Аснарэўскага і дзвума бочкасм мёду ад Ірыны Новік.Калі любіце Гродна і літаратурныя творы пра гэты горад – слухайце другі эпізод падкаста “Гаворыць Гродна”.Аповесць "Разрушыцель" упершыню была апублікаваная анлайн на сайце "Твой стыль" у 2013 годзе, пазней публікавалася пад назвай "Разбуральнік" у часопісе ARCHE і ў кнізе "Пасажыры карабля Тэсея".Больш пра кнігу: https://hrodna.life/articles/sturjejka-kniga/Чытаць анлайн або сцягнуць сабе на прыладу: https://kamunikat.org/razrushytsel-stureyka-stsyapanАльтэрнатыўная спасылка: https://royallib.com/book/stureyka_stsyapan/razrushitsel.htmlАльтэрнатыўная спасылка #2: https://www.rulit.me/books/razrushycel-read-332246-1.html
Адкрывае кніжны сезон падкаста “Гаворыць Гродна” кніга аднаго з вядоўцаў Яўгена Аснарэўскага “Трыкутнік караля”.У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад - не проста месца дзеяння. Ён таксама - крыніца загадкі, аснова сюжэта і ключ да пошуку адказаў. Гісторыя, апісаная ў творы, адбываецца у нашам горадзе і ў наш час. Героі аповесці маюць прататыпамі сапраўдных гродзенцаў, якіх многія з вас ведаюць. Хто гэта? Слухайце ў першым выпуску другога сезона падкаста “Гаворыць Гродна”.Прачытаць аповесць, якую абмяркоўваем у першым выпуску: https://issuu.com/asnoru9/docs/_______i_________-.docxПлатная, але больш поўная версія аповесці: https://ridero.ru/books/trykutnik_karalya/Да сустрэчы на старонках кніг пра Гродна і ў наступных выпусках гарадзенскага падкаста!
Настя влюбилась в Гродно через учителя истории и сама вошла в историю города — зажгла улицы через культуру фаершоу, а культуру города растормошила через Биг Мини Фест. Сегодня мы говорим о городе через глаза Насти, в которых горит огонь и которая видит светлое будущее совсем не за горами. Как всегда, откровенно и по-дружески Говорит Гродно.
Даша давно и безпамятно влюбилась в танец. Она призналась, что ей проще выражать себя через движения в пространстве, а перед записью подкаста она даже волновалась, как получится произнести словами, а не танцем всё, что она чувствует. В сегодняшнем выпуске мы говорим о Даше и о танцах, о том, чем гродненские танцоры отличаются от танцоров из других городов, о самых необычных местах, где Даше довелось танцевать и о том, что Даша будет делать дальше после закрытия Свободной Студии. Как всегда, тепло, уютно и по-гродненски. Запасайся теплым кофе или чаем и включай подкаст, слушай Гродно!
Наш гость — Виктор Шалкевич. А это значит, что в сегодняшнем выпуске будут незабываемые истории «за польским часам», которые он собирал, в своё время слушая умудреных жизнью гродненцев. И, кстати, оказалось, что наш подкаст для Виктора — совсем не дебют! Он работал на радио и сам вёл похожие разговоры с гродненцами, так что Андрей и Ира ещё и поучились у Виктора мастерству ведущего. А чтобы послушать невероятные истории и рассуждения Виктора Шалкевича, скорее включай выпуск Говорит Гродно! И не забудь подписаться на наш Инстаграм https://Instagram.com/govorit.grodno
Живая легенда и настоящая гродненская мистификация — Евгений Асноревский — вот кто сегодня в гостях у «Говорит Гродно»! Любители истории до сих пор не знают, кто же скрывается под этим псевдонимом и под рыцарским шлемом на аватарке в соцсетях. Ирина и Андрей тоже этого не знают (или не признаются, что знают). Зато смогли пригласить блоггера в эфир. Оказалось, что Евгений чем-то похож на Гарри Поттера. Только в 11 лет к нему прилетела не белая сова из Хогвардса, учебник по истории. Мальчишка так увлекся одним из параграфов, что прочел книжку сразу до конца. А дальше — понеслось. Для «Говорит Гродно» Евгений рассказал о том, куда водил девушек на прогулки, где в городе его место силы, стоит ли искать следы подземного Гродно и где хранится настоящий перстень Давида Городенского. Заинтригованы? Слушайте подкаст! И не забывайте подписаться на наш инстаграм ;) https://instagram.com/govorit.grodno
Сегодня в гостях у «говорит Гродно» историк, которого заслуженно называют классным. По крайней мере те ученики, у которых он на самом деле классный руководитель. Александр Перегудов — магистр истории, преподаватель гимназии, краевед и экскурсовод. Для своих он просто Саша. А как за глаза зовут его ученики, Саша по секрету рассказал Ирине и Андрею. По ходу разговора мы выяснили, как Ира с Андреем познакомились с Сашей, причём тут старые фотографии Гродно и раненый красноармеец. А ещё Саша рассказал, почему в Гродно никогда не наступит конец света. Интересно? Нам тоже! Так что не откладывайте, включайте наш ламповый подкаст и включайтесь в нашу особую атмосферу. И не забудьте подписаться на наш инстаграм https://Intstagram.com/govorit.grodno 😉
Представляете, до этого выпуска все гости нашего подкаста — мужчины! Ну разве это дело? Сегодня у нас в гостях Светлана Словик, которая разузнала самые-самые интересности о женщинах Гродно. И не какие-то там романтические истории, а настоящие приключенческие саги! Знаете ли вы, насколько важной фигурой была Элиза Ожешко? Нет-нет, не просто писательницей, но во многом ставшей первой в Европе и открывшей возможности женщинам дня сегодняшнего. Интересно? Слушайте подкаст!И не забывайте подписаться на наш инстаграм instagram.com/govorit.grodno ;)
Видели на улицах Гродно высокого, бородатого мужчину в странных ветхих одеяниях, да ещё и с фонарём в руках? А мы с ним записали подкаст! Это Миша, знатный гродненский экскурсовод. И он нам рассказал мноооого интересного о городе. Про то, как его на экскурсиях перебивают проходящие мимо гродненцы, про развлечения солдат в публичных домах, про гродненских котов и даже дал инсайдерскую информацию о доме с драконами! Ну всё-всё, больше ничего не расскажу, просто слушайте!) А потом заходите в наш инстаграм @govorit.grodno , да ещё и по ссылке в шапке профиля делитесь с нами своими аудиосообщениями, чтобы мы их добавили в подкаст! Круто же будет, Гродно заговорит вашим голосом!
Знаете ли вы, где в Гродно пьяный угол? А почему он так называется? А когда закрыли последнюю «Уралочку»? А когда ещё наливали в столовой университета? А легенду про бар с трубой из пивзавода? А кого можно было встретить в Батлейке и баре на Виленской? Андрей Мелешко знает всё это и даже больше! А Ира с Андреем только и слушают, разинув рты! Если вам интересно узнать про ушедшие злачные места города, слушайте наш подкаст! 😎 А ещё подписывайтесь на наш Инстаграм @govorit.grodno и первыми узнавайте о новых выпусках!
Может ли так быть, что трушный гродненец Лёша Шота признался в любви Бресту в подкасте «Говорит Гродно»? Права ли Ира, что он эдакий гродненский сноб? И что там за история про очень выгодную голубиную торговлю деда Андрея? Будем разбираться вместе с вами! Но не будем слишком уж строги и серьёзны, Ладно?) Этот выпуск продолжает серию наших тёплых разговоров о Гродно. Стоит ли ожидать от наших выпусков жёсткого регламента и серьёзных речей? Увы и ах! Стоит ли налить горячего чаю и приготовиться слушать тёплую беседу, словно в кругу друзей? А вот это мы горячо рекомендуем!) А ещё можно подписаться на нас в инстаграм @govorit.grodno и не только слушать, что Говорит Гродно, но и говорить вместе с ним 😉.
Если бы мы хотели назвать выпуск позагадочней, вышло бы как-то так: «Куры гриль или лестница любви в Эполет-музей». Почему? Ответ ищите в самом выпуске!В первом эпизоде подкаста «Говорит Гродно» Андрей и Ира говорят о «своём Гродно», своих самых первых гродненских воспоминаниях и рассказывают несколько личных историй. Выпуск получился на целый час, как беседа у друзей, которые встретились случайно на 10 минут, но было так приятно поговорить, что беседа затянулась. Так было и сейчас.Слушайте наш подкаст, а мы будем ждать ваши комментарии, например, в инстаграм: instagram.com/govorit.grodno
Comments 
Download from Google Play
Download from App Store