DiscoverЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)
ЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)

ЕЖА: Падкаст пра беларускую гастраномію (by 34travel & МТС)

Author: 34travel

Subscribed: 80Played: 332
Share

Description

«Ежа» – новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання. З гэтага цыкла можна даведацца, як фармавалася беларуская кухня, што беларусы гатавалі на розныя святы, якімі прысмакамі частавала гасцей шляхта, як змяняліся гастранамічныя звычкі з даўніх часоў да сёння.
8 Episodes
Reverse
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Восьмы эпізод прысвечаны экзотыцы на стале беларусаў. Распавядаем, адкуль на нашы землі прыйшла мода на памаранчарні, дзе вырасла садавіна, якую Іван Хруцкі пісаў на сваіх карцінах, і якімі прадуктамі Мінск 1920-х моцна ўразіў рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-8
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.У сёмым эпізодзе гутарка пойдзе пра два напоя, якія звычайна дзеляць людзей на два «клубы». Пагаворым пра каву і гарбату, а таксама дэсерты, якімі ласаваліся нашы продкі.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-7
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Шосты эпізод прысвечаны беларускаму застольнаму этыкету і яго адметнасцям. Распавядаем, адкуль пайшлі розныя рытуалы, як адрозніваліся правілы паводзінаў за абедам па будніх і выходных днях, па якім сцэнары праходзіла святочнае застолле з нагоды радзін.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-6
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Пяты выпуск прысвечаны першай страве. Распавядаем пра супы, якія беларусы гатуюць (або гатавалі) найчасцей і якія займаюць пачэснае месца ў кнігах пра нацыянальную кухню. З гэтага эпізода можна даведацца, якія існуюць варыянты прыгатавання халадніку, чым адметны беларускі боршч і з якіх траваў гатавалі сезонныя супы нашы продкі.Кароткі канспект аўдыявыпуску: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-5
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Чацвёрты выпуск падкасту «Ежа» прысвечаны пачастунку, які займаў пачэснае месца на любым стале, багатым і бедным, святочным і штодзённым. Пагаворым пра хлеб. Калі нашы продкі прыдумалі пекчы з зерня духмяны бохан? І якія сакральныя сэнсы ў яго ўкладалі?Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-4
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Трэці выпуск падкаста «Ежа», які 34travel робіць разам з МТС, прысвечаны багаццю і выкшталцонасці шляхецкіх застолляў. Распавядаем, што елі на першае, другое і дэсерт нашы заможныя продкі, якімі стравамі намагаліся ўразіць дарагіх гасцей і што лічылі вяршыняй кулінарнага мастацтва ў тыя даўнія часы.Кароткі канспект аўдыявыпуску
«Ежа» – падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання.Другі выпуск запісаны адмыслова да каляднага стала. Тут даведаешся, як беларусы частаваліся на двухтыднёвік зімовых святаў, якога этыкету прытрымліваліся і як выкарыстоўвалі ежу для варажбы.Кароткі канспект аўдыявыпуску: 34travel.me/gotobelarus/be/post/ezha-2
«Ежа» – новы падкаст 34travel і МТС, які прысвечаны беларускім стравам і культуры харчавання. З гэтага цыкла можна даведацца, як фармавалася беларуская кухня, што беларусы гатавалі на розныя святы, якімі прысмакамі частавала гасцей шляхта, як змяняліся гастранамічныя звычкі з даўніх часоў да сёння.Першы эпізод – захапляльная гісторыя драніка, які здабыў прыхільнасць беларусаў далёка не адразу, але – назаўжды.