DiscoverМеркаванне *Сумленных людзей
Меркаванне *Сумленных людзей

Меркаванне *Сумленных людзей

Author: *Сумленныя людзі

Subscribed: 2Played: 1
Share

Description

Гэта аўдыёверсія матэрыялаў, якія беларуская незалежная ініцыятыва *Сумленныя людзі публікуе на платформе Substack.

Гэта нашы разважанні і аналіз па матывах падзей, што адбываюцца ў Беларусі.

Слухайце і дзяліцеся з намі сваімі меркаваннямі.
Тэкставыя версіі матэрыялаў можна прачытаць тут: honestby.substack.com.
8 Episodes
Reverse
Беларусь за пяць гадоў ператварылася ў краіну, дзе кожны чалавек так ці іначай сутыкнуўся з рэпрэсіямі – або сам, або праз сваякоў і знаёмых. І калі пра палітвязняў чулі, напэўна, усе і нават могуць назваць прыблізную колькасць гэтых людзей, то пра яшчэ адну катэгорыю беларускіх грамадзян, якія адчуваюць рэпрэсіі на сваёй скуры, кажуць не вельмі часта.Гаворка – пра сваякоў тых, хто сядзіць за кратамі за палітыку, і тых, хто быў вымушаны выехаць за межы краіны, ратуючыся ад рэпрэсій.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/b87⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Верасень выдаўся па-сапраўднаму гарачым: падзеі, якія ў ім адбыліся, пакінулі даволі цікавы след пасля сябе, і ўсё паказвае на тое, што адчуваць яго мы будзем яшчэ даволі доўга. Калі не сказаць больш: падобна, яны вызначылі для ўсіх нас новую рэчаіснасць, у якой пэўны час нам давядзецца жыць.Якія гэта падзеі і пра што яшчэ яны сведчаць — слухайце ў новым аўдыёматэрыяле «Меркаванне *Сумленных людзей».Гэты матэрыял таксама даступны ў тэкставым фармаце на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2025.У Substack вы можаце чытаць артыкулы аўтараў цалкам ананімна, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Сёння пагаворым пра бульбасрач — так, здаецца, апошнім часам называюць дыскусіі і сапраўдныя сваркі, якія бурляць у сеціве паміж беларусамі і беларускамі? Бульбасрачам хочацца сказаць «бывайце», а вось добрыя дыскусіі патрэбныя. І чым больш іх будзе, тым лепш. І вось чаму...Адказ на гэтае пытанне — у нашым новым матэрыяле — аўдыёверсіі артыкула, які апублікаваны ў акаўнце *Сумленных людзей на платформе Substack.Прачытаць артыкул можна ⁠па спасылцы:⁠ https://honestby.substack.com/p/a58. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — то-бок вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
«Мы згубілі моладзь», – прызнаваўся Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў ліпені 2020-га.І паступова з разгортваннем рэпрэсій ён пачаў разгортваць і новую, «ідэалагічна правільную» сістэму выхавання і адукацыі. Ува што ён здолеў пераўтварыць яе за пяць гадоў, каго зараз рыхтуюць у школах і ВНУ з нашых дзяцей? І для якіх мэтаў Лукашэнку патрэбныя верныя «гасударавы людзі»?Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў нашым новым аўдыёматэрыяле.Прачытаць артыкул можна ⁠па спасылцы:⁠ https://honestby.substack.com/p/a09. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — то-бок, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
«Давайце перагорнем гэтую старонку», – сказаў Лукашэнка ў 2020-м пасля маштабных пратэстаў.Але сказаў гэта ён не беларусам, а прапагандыстцы Маргарыце Сіманьян, калегі якой трапілі ў мясарубку, зладжаную лукашэнкаўскімі сілавікамі.Беларусам жа Лукашэнка перадаў: «Дойдём до каждого!» І цяпер з зацятасцю выконвае сваё абяцанне.Чаму ён ніяк не перагорне старонку 2020 года і ці добра мы ўсе вывучылі, што на ёй напісана?Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2020⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Падлеткаў завабліваюць удзельнічаць у спецыяльных конкурсах дадатковымі баламі да адзінага дзяржаўнага экзамена, а заданні даюць «двайнога прызначэння», пад якімі лёгка ўгадваюцца рэальныя ваенныя задачы. І ўсё гэта з блаславення самога Пуціна.У гэтай гісторыі жахлівае ўсё. Але найбольш сумна, што яна наўпрост тычыцца і беларускіх дзяцей.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/80b⁠. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Лукашэнкаўская прапаганда агучыла цэннік за лёсы палітзняволеных. Яна патрабуе: «адкрыць неба» — за выхад на волю нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, адкрыць межы — за вызваленне Анджэя Пачобута... Палітзняволеных у Беларусі — больш за тысячу. Гэта значыць, патэнцыйных патрабаванняў таксама можа быць шмат. І нягледзячы на тое, што Лукашэнка — даўні прафесійны гандляр чалавечымі душамі, ёсць у сённяшнім гандлі нешта асаблівае...Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack: https://honestby.substack.com/p/588. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Лукашэнка ўсё цудоўна ведаў і ўцягнуў Беларусь у вайну23 траўня BELPOL апублікаваў даклад, у якім на фактах даказвае, што Лукашэнка добра ведаў пра наступ Расіі на Украіну ў лютым 2022 года.😡 «Я вам клянуся, у нас [з Пуціным] не было размовы, што Расія будзе здзяйсняць супраць Украіны нейкія дзеянні», – казаў ён у жніўні 2023-га. 🤬 «У мяне часта пытаюцца, ці ведаў я пра тое, што гэтая вайна пачнецца ў лютым тры гады таму. Не, я не ведаў», – пераконваў ён у лютым 2025-га.  Але ён, як заўсёды, хлусіў. І доказаў гэтаму цяпер – на цэлы даклад.Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца – і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Comments (1)

Elena Zhivoglod

у добры шлях!

Jul 18th
Reply