Нікому я гэтага не казала
Subscribed: 10Played: 48
Subscribe
© All rights reserved
Description
Пасля яго арышту і высылкі, яе вымусілі развесціся з ім. Праз некалькіх гадоў нягод і пераследаў Наталля зноў выйшла замуж, за паэта з іх сяброўскага кола Алеся Звонака. Сямейнае жыццё было складаным і праз некалькі гадоў скончылася разрывам адносін.
Неўзабаве ў 1937 годзе Звонак быў арыштаваны савецкімі ўладамі з палітычных прычын і на дзесяць год сасланы ў Магаданскую вобласць. Былы муж Наталлі Алесь Дудар таксама быў арыштаваны і расстраляны ў тым жа годзе. Пагроза арышту навісла і над Наталляй. Разам з маці яна была вымушаная ўцякаць і хавацца ва Ўкраіне ў сваякоў. Пазней — пераезд у Ленінград, далей ад пераследу, які яе чакаў у Беларусі, бясконцыя пошукі працы, спроба стварыць новую сям'ю з перакладчыкам, паэтам і кінакрытыкам Янкам Бобрыкам, знаёмым ёй яшчэ з часоў «Маладняку».
Надзеі на лепшае абрывае Другая Сусветная вайна. Бобрык гіне ад голаду і хвароб у блакадным Ленінградзе.
Наталля ў адзіночку выгадуе двух хлопчыкаў, узятых з дзіцячага дому, ажно да 1953 года будзе жыць пад назіраннем спецслужбаў, і так больш і не вернецца ў поўнай меры да паэтычнай творчасці.
Але аднойчы яна атрымае ліст ад сваяка Янкі Бобрыка — вядомага паэта Сяргея Грахоўскага, які папросіць яе расказаць пра жыццё і гібель Янкі... З гэтага пачнецца доўгае ліставанне, якое абудзіць велізарную колькасць успамінаў і трапяткіх расповедаў аб перажытым.
Гэтыя лісты, нешматлікія, у асноўным юнацкія, вершы і «Завея», адзінае апавяданне Наталлі Вішнеўскай — вось і ўвесь яе літаратурны архіў. Але праз гэтую сціплую па памерах творчую спадчыну вельмі ясна праступае пранізлівая гісторыя жыцця, такая ж, як тысячы гісторый, і адначасова не падобная ні на адну іншую.
Чытаюць: Святлана Бень, Алена Зуй, Тамара Кабяк, Максім Кульша, Ігар Лізянгевіч, Аляксандр Маўчанаў, Дзмітры Строцаў
Рэжысёркі: Святлана Бень, Інга Лізянгевіч
Выдавецтва «Пфляўмбаўм»

4 Episodes
Reverse
Comments
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024