DiscoverПадказкі
Падказкі

Падказкі

Author: Onliner

Subscribed: 10Played: 78
Share

Description

У перадкалядны час, калі, падаецца, нават казкі ажываюць, кампанія А1 і Onliner прапануюць падтрымаць святочны настрой і паслухаць «Падказкі».
5 Episodes
Reverse
Казка пра тое, як зайчык пабудаваў сабе ў лесе прыгожую хатку, а каза-дзераза захацела ў ёй жыць, ды не змагла. Запісана са слоў Марыі Міхновіч у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна.
Пра змея

Пра змея

2019-12-3007:49

Казка пра тое, як адзін бедны дурань перамог змея, вызваліў з палону дзяўчат ды разбагацеў. Запісана са слоў Лідзіі Цыбульскай у вёсцы Магільна Уздзенскага раёна. Яе манера апавядання мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.
Казка пра тое, як верабейчык хацеў, каб былінка пакалыхала яго, але давялося гайдацца самому. Запісана са слоў Ганны Курмысы ў вёсцы Смаляніца Пружанскага раёна.
Казка пра тое, як мужык з панам пайшлі ў заклад – хто зманіць так, каб другi не паверыў і аддаў за гэта ўсе свае грошы. Запісана са слоў Станіслава Бітэля з вёскі Няровы Валожынскага раёна.
Казка пра тое, як воўк дзеду Каляду спяваў ды ажно бабку накалядаваў. Казку запісалі са слоў Лідзіі Цыбульскай з вёскі Магільна Уздзенскага раёна. Яе манера апавядання мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.