DiscoverПіК Свабоды
ПіК Свабоды
Claim Ownership

ПіК Свабоды

Author: Радыё Свабода

Subscribed: 262Played: 22,136
Share

Description

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
1830 Episodes
Reverse
У праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня. Працягваецца скандал з абвінавачваньнем Паўла Латушкі ў сэксуальным дамагальніцтвах. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Вольга Карпушонак паскардзілася ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Ці спраўдзяцца спадзяваньні Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькіх апошніх дзён і правёў шэраг сустрэч. Зь Беларусі масава выяжджаюць высокакваліфікаваныя рабочыя кадры. Чым гэта абернецца для эканомікі краіны.
3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У парадзе таксама прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Гэтае мерапрыемства ўжо называюць альянсам супраць "заходняга дамінаваннья" і альтэрнатыўнага сусьветнага парадку на чале з Кітаем. Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацоўнік Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.
У пятнічным выпуску “ПіКа Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. З палітолягам Паўлам Вусавым і іншымі гасьцямі этэру мы размаўляем пра таямнічае зьнікненьне былога чыноўніка Анатоля Котава, паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, сытуацыю з чэргамі аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы, 1 верасьня і вяртаньне дзяцей у школы, а таксама пра набыцьцё ініцыятывай Maldzis «Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча.
Ужо тыдзень нічога невядома пра лёс Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне, пасьля прылёту з Варшавы. Анатоль Котаў працаваў у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, зьехаў зь Беларусі у 2020 годзе. Апошнім часам выступаў у якасьці палітоляга, працаваў у Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці. Сёньня госьць «ПіКа Свабода» выканаўчы дырэктар гэтага фонду Аляксандар Апейкін.
Чаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам? Ці своечасовы візыт прэзыдэнта Ірана ў Беларусь? Чым зарабляе Купалаўскі тэатар і як жывуць яго былыя зоркі? Чаму трэба прачытаць культавы літоўскі раман “Silva rerum” пра часы ВКЛ, які выйшаў па-беларуску? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам.
Які галоўны вынік перамоваў Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў? Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі. У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае са старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
У жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку, ягонымі пастамі ў сацсетках пра вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьняў. Пагаворым пра тое, ці можна чакаць вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій, а таксама якую ролю можа адыграць Беларусь, рэжым і дэмакратычныя сілы ў намаганьнях прэзыдэнта ЗША завяршыць вайну?
Разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Падсумоўваем вынікі перамоваў амэрыканскага прэзыдэнта зь кіраўніком Расеі, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам.
Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, змог атрымаць нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу? У эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам.
Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»? Які можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы? Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году? Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту, доктарам-псыхіятарам Дзьмітрыем Шчыгельскім.
На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку. Яна магістарка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця. Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамічную мадэль Беларусь, калі б стала міністаркай эканомікі?
Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя. «Urząd Przyjemności» – гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё. Пра новую амбітную пастаноўку і іншыя праекты Беларускага свабоднага тэатру Ганна Соўсь гутарыць з сузаснавальнікам тэатру, рэжысэрам, драматургам Мікалаем Халезіным.
Ці зрабіў рэпэр Макс Корж дрэнную рэкляму беларусам у Польшчы? Дзе знаходзіцца новы прэзыдэнт Беларусі? Ці дадуць акно магчымасьцяў для беларусаў сустрэчы Трампа з Пуціным і Зяленскім? Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» пагаворым з сябрам Каардынацыйнай рады, блогерам, прадпрымальнікам, былым вязьнем Аляксандрам Кныровічам.
9 жніўня мінае пяць гадоў ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пратэстаў. Якую ролю адыгралі гэтыя падзеі ў гісторыі Беларусі, чаму навучылі і не навучылі беларусаў? Якой гэтая падзея застанецца ў гісторыі: са знакам плюс ці знакам мінус? Госьці «ПіКу Свабоды» — публіцыст Сяргей Навумчык і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька.
Навошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Што вядома пра прадстаўніка Лукашэнкі на перамовах паміж уладамі Беларусі і ЗША? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй пры пасярэдніцтве ЗША? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Таксама ў нашым эфіры былы кіраўнік канцылярыі міністра абароны Нямеччыны Ніка Лянге патлумачыць, чаму ён не сумняецца, што Беларусь выкарыстаюць для магчымага нападу Расеі на краіны NATO. Пагаворым з былымі добраахвотнікамі, а цяпер палітыкамі Вадзімам Кабанчуком і Аляксандрам Клачко пра тое, чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцьці.
У чым сутнасьць прапановаў АПК наконт дыялёгу з рэжымам? Якія рэсурсы ёсьць у дэмакратычных сілаў? Як мяняюць палітычную сытуацыю ў Беларусі другасныя санкцыі, якія рыхтуе Трамп адносна гандлёвых партнэраў Расеі? Па гэтых пытаньнях ў праграме «ПіК Свабоды» - дыскусія сьпікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана і чальца Рады Аляксандра Кныровіча. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.
Вайна ў выглядзе падаючых дронаў прыйшла ў Менску. Ці рыхтуюць такім чынам Беларусь да ўдзелу ў агрэсіі супраць суседніх дзяржаваў, у тым ліку чальцоў NATO? Ці гатовая супрацьпаветраная абарона Беларусі да барацьбы з дронамі? У эфіры «ПіКа Свабоды» гаворым пра гэта з прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам, украінскім палітолягам Яўгенам Магдам і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам.
Расейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу беларускіх Кібэрпартызанаў і пра-украінскай хакерскай групы Silent Crow. «Слава Україні! Жыве Беларусь!», так завяршылі сваё пасланьне хакеры. У жывым эфіры «ПіКа» Свабоды Ганна Соўсь абмяркоўвае сучасныя спосабы супрацьстаяньня расейскай агрэсіі з прадстаўніцай беларускіх кібэрпартызанаў Юліянай Шаметавец і ізраільскім вайсковым аналітыкам Давідам Гендэльманам.
Чаму дыктатар — адэпт СССР — Аляксандар Лукашэнка ня здолеў аддаць незалежнасьць? Ці ўспрымаюць украінцы Беларусь як незалежную дзяржаву? Ці здабудуць беларусы сапраўдную незалежнасьць? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае украінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Кіраўнік МЗС Літвы ня бачыць падставы для ануляваньня акрэдытацыі Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні, пра што хадайнічаў дэпутат літоўскага Сэйму. Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца перад літоўцамі наконт сваёй заявы пра стварэньня «астравоў для Беларусі» за мяжой. Гаворым з палітолягам Вадзімам Мажэйкам і палітычным аглядальнікам Вітаўтасам Брувярысам пра стаўленьне ў Літве да беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і ўласна беларусаў, а таксама пра непаразуменьні, якія ўзьнікаюць празь неасьцярожныя заявы і ініцыяваныя спэцслужбамі праблемы.
loading
Comments (7)

Siarhiej Mudračenka

Пляскі, бо там пляскалі ў ладкі?

Feb 13th
Reply

slushat ne pereslushat

дзякую за бяседу!

May 18th
Reply

Nikita Lepesevich

Потом, когда очередной штам гриппа или кори отправит вашу "лялечку" на тот свет, вы будете винить кого угодно, только не себя за "рациональный скептицизм". Удачи

May 6th
Reply

Maksim Liaško

Цікава. Шупа, цытуючы прамовы, не адзначае, што амаль усе прамовы былі па-расейску. Там нехта падняў гэтае пытанне, на што Рак-Міхайлоўскі адказваў, што недасканала валодае беларускай мовай. Тое ж самае з "Няхай жыве Беларусь", там часцей крычалі "Да здравствует Белорусская республика". А вось цытуючы бальшавікоў, цытаты ідуць ужо мовай арыгіналу. І правільна не Рэзаўскі, а Рэзаускі, з націскам на У.

Feb 24th
Reply

Maksim Liaško

Пра злачынствы партызан трэба было даць канкрэтны факт, запраўды, а так атрымалася ні пра што

Feb 21st
Reply (2)