DiscoverУсё складана
Усё складана

Усё складана

Author: mave

Subscribed: 3Played: 30
Share

Description

Гэты падкаст — сэйф-спейс, дзе можна шчыра абмяркаваць тое, што нас хвалюе і часам раніць, падтрымаць адна адну і ўсё ж такі разабрацца, як пабудаваць тыя стасункі, у якіх партнёры падтрымліваюць і паважаюць адзін аднаго. Таму запрашаем паслухаць нашу сяброўскую балбатню і разам правесці рамантычнае расследванне: што ж усё-такі хаваецца за статусам “усё складана”!


Iнстаграм: @use_skladana

Пошта: use_skladana@proton.me

Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)



18 Episodes
Reverse
Абмяркоўваем нутрыцыялогію, паліталогію і разлады харчовых паводзінаў з Алінай Харысавай.
Абмяркоўваем рознае пра сэкс, акутыўную згоду і межы з Зояй Прышывалкай.
Абмяркоўваем негвалтоўную камунікацыю, мужчынскую гендарную сацыялізацыю і антыфашызм з Валдзісам Фугашам.
Абмяркоўваем нефармальную адукацыю з Машай Колб. Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.
Разам са Стасяй Цярэнцьявай абмяркоўваем тое, як цяжка жыць, калі ты не нарадзі:лася ў Мінску.Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.
Абмяркоўваем сэксуальную адукацыю разам з Кацяй Дансковай.Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.
Хэй! Мы вяртаемся да вас з 2 сезонам нашага падкаста!У першым выпуску мы разганяемся і абмяркоўваем нашае паўсядзённае жыццё: пераезд у Варшаву і сэкс у краіне, дзе забаронены аборты, сны пра Менск у Марні і інсайты пра вядзьмарства ад Дашы. А яшчэ вырашаем, хто мы з "Тоталі Спайс": Кловер, Сэм ці Алекс? Абавязкова напішыце ў каментарах, хто вы 🌝Ну што? Пагналі! Наш інстаграм: @use_skladanaПошта: use_skladana@proton.meГэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.
Пад калядную ялінку прынеслі вам апошні выпуск першага сезона 🎄У гэтым выпуску мы гутарым з Сашай Сакаловай, якая з'ўляецца эксперткай у сферы гендарнага гвалту. Даша ўсё яшчэ намагаецца прайсці чэк-ліст на аб'юзіўнасць. Марні распавядае, як таксама магла завікцімблэйміць. А Саша выдае базу, чаму трэба гаварыць «пацярпелыя», а не «ахвяры», і чаму віктымблэймінг — гэта небяспечна для грамадства ўвогуле.Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤ І дзякуй, што былі з намі гэтыя 10 выпускаў. Абнялі!Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.
У гэтым выпуску мы размаўляем з журналісткай і заснавальніцай ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгеніяй Доўгай. Жэня распавядае пра тое, з чым сутыкаюцца беларускі ў турме, як турма ўплывае псіхіку і што мы можам зрабіць, каб дапамагчы з рэабілітацыяй тым, хто прайшоў праз досвед зняволення. Як з'явіўся праект «Палітвязынка»?Гвалт параджае гвалт: як гэта працуе з тымі людзьмі, якія прайшлі праз гвалт у турме?Як дапамагчы зняволенным беларускам і парадаваць іх перадачкай?* Падчас выпуску мы гаворым, што не ведаем пра якую-небудзь ініцыятыву, якая мэтанакіравана займаецца толькі рэабілітацыяй палітзняволенных. Але яна ёсць, і гэта ініцыятыва «Вольныя». ** Таксама мы ўзгадавалі праект «Лабірынт». Гэты праект дапамагае жанчынам, якія сутыкнуліся з хатнім гвалтам падчас эміграцыі.Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤Інстаграм ініцыятывы «Палітвязынка»: @politvyazynka. Падтрымаць праект ахвяраваннем: www.paypal.me/jenyaseng.Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы MediaPort Belarus.
Гутарым з нізавай актывісткай, маці дзвюх дзяцей і адкрытай лесбіянкай Настай Базар.У гэтым выпуску вы пачуеце нашы разважанні пра дыскрімінацыю ЛГБТ-супольнасці, а таксама пра асаблівасці гвалту ў квір-стасунках.А яшчэ шмат пра інклюзію, чуллівасць і прывелеі, якія ў нас ёсць і якіх у нас няма.Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.
У гэтым выпуску мы сустрэліся з праваабаронцай Даша Чурко і паразмаўлялі пра законы і юрыдычныя моманты, якія датычацца хатняга гвалту.Таксама разабраліся, што такое «сацыяльна небяспечнае становішча» і як гэта (не)уплывае на беларускія сем'і. Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤Калі вам патрэбна юрыдычная ці псіхалагічная падтрымка ў сітуацыі хатняга гвалту, мы раім звярнуцца да безкаштоўнага сэрвіса «Справка»: @spravka.guide (Instagram), @spravka_help (Telegram).Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.meГэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.
Воў-воў-воў! Ці чакалі вы падкаст, дзе сабраліся тры феміністкі абмеркаваць БДСМ-культуру? Калі чакалі, то гэты выпуск для вас!Нават калі вам не цікава паслухаць пра БДСМ-практыкі — яшчэ мы шмат абмяркоўваем культуру згоды, і чаму гэта мусіць быць ✨базай✨ у любых стасунках!Каб пагутарыць пра сэксуальныя практыкі мы запрасілі актывістк:ку і пісьменні:цу тоні лашдэн.Таксама у гэтым выпуску:як зразумець, ці мы насамрэч хочам атрымаць сэксуальны досвед, ці гэта наваколе цісне на нас;уводзіны ў БДСМ для "імбрычкаў";як звязаны паміж сабой патрыярхат і БДСМ?Iнстаграм тоні: @lashdenНаш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні! Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.
Хэй-хо! У гэтым выпуску мы сустракаемся з феміністкай, актывісткай і палітыкесай Юляй Міцкевіч і абмяркоўваем, як фем-оптыка ўплывае на нашы стасункі. Марні распавядае пра «бостанскія шлюбы», Юля разважае пра нереалістычныя стандарты да жанчын у жыцці і кіно, а Даша зноў пацеша вас сваім ведамі часопіса «Ліза» і залатымі цытатамі з яго. І нарэшце вы даведайцеся, хто ж гэты Гоша з тызеру нашага падкаста! Тэлеграм-канал Юлі Міцкевіч «ПОЛИТИКЕССА» Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!
Размаўляем пра тое, як (не)ўплывае культура і медыя на стасункі і гвалтоўныя практыкі, разам з Антанінай Сцебур, куратаркай і даследчыцай мастацтва.Антаніна дзеліцца рознымі мастацкімі праектамі, якія пераасэнсоўваюць гвалт, Марні ўспамінае дыснееўскія мульты з дзяцінства і пра ралевые мадэлі з іх, а ў Дашы зноў для вас знойдзецца крынж-гісторыя з школьных часоў пра фізру і месячныя.У падкасце ўзгадваюцца: Дабрачынная медыя-платформа «Імена» Дабрачынная арганізацыя «Радзіслава»Мастацкі праект «Дама зручная ў побыце» Фотапраекты «Кожная трэцяя», «Артэфакты гвалту»Suzanne Lacy «Three Weeks in May»Gayatri Spivak «Can a Subaltern Speak?»Марына Напрушкіна «Новае суседства / Моабіт»Наш інстаграм: @use_skladanaПошта: use_skladana@proton.me Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні! Гэты выпуск зроблен пры падтрымке MediaPort Belarus.
У гэтым выпуску мы працягваем разбірацца з тэрмінамі, якія з'ўляюцца ў нашым жыцці, і часам не зусім зразумела што-ж-гэта-такое. Госця гэтага выпуска ― Воля Ланеўская, трэнерка па Wen-do, самаабароне пра жанчын. Разам з ёй прэпаруем «асертыўнасць», «уласныя межы», і як гэта працуе ў стасунках з іншымі людзьмі. Захавайце гэты выпуск ці дашліце тым, каго ён можа падтрымаць ❤ Iнстаграм Волі: @vola_olga Сачыць за анонсамі трэнінгаў па Wen-do у Кракаве можна у Інстаграме: @fundacja_autonomia Наш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!Гэты выпуск зроблены пры падтрымке MediaPort Belarus.
У гэтым выпуске мы сустрэліся з гештальт-тэрапеўткай Мартай, каб паразмаўляць, што ж ўсё-такі хаваецца за словам "аб'юз". Даша праходзіць чэк-ліст на аб'юзіўныя патэрны, Марта чытае першы (у гісторыі!) верш пра каханне, а Марні разбіраецца з тым, што рабіць, калі твая сяброўка апынулыся ў сітуацыі аб'юза.Iнстаграм Марты: @orbano_bananaНаш інстаграм: @use_skladana Пошта: use_skladana@proton.me Чакаем на каментары, жарцікі і ўражанні!
Даша распавядае пра прызнанні ў каханні ў туалеце НацБібліятэкі, а Марні разважае пра тое, як падлеткавыя часопісы ўплываюць на наша ўяўленне пра рамантычныя стасункі.Таксама вас чакае шмат крынжовых гісторый пра першыя стасункі і сэкс, відосы Веранікі Сцяпанавай і "Лёшачак".Наш інстаграм: @use_skladanaПошта: use_skladana@proton.meЧакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)
Гэта Даша, Марні і падкаст "Усё складана"!Запрашаем вас да нашых сяброўскіх гутарак пра ✨рамантычныя стасункі✨ і чаму з імі часам бывае усё складана.Iнстаграм: @use_skladanaПошта: use_skladana@proton.meЧакаем на каментары, жарцікі і ўражанні ( ͡° ͜ʖ ͡°)