DiscoverЛітрадыё
Літрадыё

Літрадыё

Author: litradio.by

Subscribed: 16Played: 279
Share

Description

Серыя падкастаў Літрадыё

"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.

"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
23 Episodes
Reverse
Валер Гапееў — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру.Жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены у кніжках Гапеева аўтарам падкасту.00:00 "Спадар Валер, мы з вамі знаходзімся ў Мінску. Ці пераехалі вы сюды з вашых Івацэвічаў, якія ўжо сталі вам роднымі?" 10:32 Пасля першай кнігі быў доўгі перапынак у творчасці 19:48 Ці раўняецца Валер Гапееў на сусветную жанравую прозу? 27:30 "Калі фільм быў зняты па кнізе, гэта стоадсоткава цудоўны фільм!" 33:45 Пра забабоны 41:09 Тэорыі паходжання казак50:40 Прэмія Цёткі і янг-эдалт літаратура 57:40 Нявыдадзены эратычны трылер 1:00:32 "Ваша проза багата прасякнута эротыкай, ці не лічыце вы гэта трансгрэсіяй жанру?" 1:03:49 Сэксізм у творах Валера Гапеева 1:11:42 Сайт bellit.store ⁠Усе падкасты "Літрадыё"⁠⁠Litradio.by
Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова. Здаецца, што тут асаблівага? Але калі ўлічыць, што ў Беларусі не абараняюць дысертацыі па перыядзе перабудовы, бо гэта занадта “новы” перыяд, а многія архівы дагэтуль закрытыя, зразумееш, што напісаць такую кнігу — той яшчэ выклік.Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань з’явяцца папулярныя біяграфіі ды навуковыя кнігі, напісаныя даступнай “чалавечай” мовай, — Дзяніс Марціновіч адкажа ў нашай размове.00:00 Каля літаратуры00:53 Праблема апошніх гадоў — журналістыка стала ананімнай. Дзяніс называе імёны выбітных беларускіх культурных журналістаў. Чаму сам Дзяніс стаў вядомым у гэтай сферы03:11 Чатыры выданні кнігі “«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча” — у чым паміж імі розніца05:32 Як Дзяніс прыйшоў да жанру нон-фікшн: як напісаць лёгка, але з асновай на факты. Праблемы акадэмічнай мовы09:39 Ці палепшылася сітуацыя ў Беларусі з напісаннем біяграфійВакол кнігі “Слюнькоў. Палітычная біяграфія”12:57 Дзяніс пра тое, як выбраў героя для кнігі. Хто такі Мікалай Слюнькоў, чым ён вылучыўся ў гісторыі Беларусі і як паўплываў на тое, што мы маем сёння18:25 Кніга — “партрэт” 80-х гадоў19:49 Чаму Дзяніс Марціновіч не патэлефанаваў самому Слюнькову22:21 Праўнук Слюнькова звязаўся з выдавецтвам “Янушкевіч”22:46 Чаму эканамічнага патрыятызму беларускай партыйнай эліты  было недастаткова, каб існавала незалежная дзяржава26:54 Ці можа цяжкае дзяцінства быць апраўданнем абыякавых паводзінаў? Чаму Дзяніс лічыць паводзіны Слюнькова падчас Чарнобылю злачынствам28:49 Слюнькоў — тыповы прадстаўнік савецкага пакалення. Чаму гэты чалавек быў эфектыўным менеджарам, але не нацыянальным лідарам31:00 На якія крыніцы абапірацца, каб напісаць біяграфію. Ці можна нешта знайсці ў беларускіх архівах. Чым дапамаглі размовы са Станіславам Шушкевічам33:54 Як адбываецца працэс напісання твора нон-фікшн35:14 Баланс паміж навуковасцю і публіцыстыкай36:33 Чаму ў Беларусі не пішуць пра перабудову. Праблема беларускіх гуманітарных навук — аўтар вядзе гутарку сам з сабой39:22 Як ідэалізм бабулі і дзядулі ды размовы на кухні паўплывалі на Дзяніса і натхнілі яго на тое, каб стаць навукоўцам41:28 Якія тэмы і перыяды цікавяць Дзяніса Марціновіча ў гісторыі42:43 Прэзентацыя кнігі пра Слюнькова ў Вільні43:35 Чаму беларусы не пераходзяць дарогу на чырвонае святло, нават калі вакол няма машын, і як з гэтым звязаны СлюнькоўПра цікавасць да тэатра, ролю тэатральнага крытыка, развіццё сучаснай беларускай культуры45:51 Адкуль у Дзяніса  цікавасць да мастацтва і тэатра48:19 Ці можна без ведання мовы глядзець літоўскія спектаклі49:38 Напісанне тэатральных рэцэнзій — праца або хобі? Ці можна крытыкай зарабляць на жыццё?51:09 “Калі хочаш з усімі сябраваць — пісаць тэксты ты не будзеш!”53:34 Што, акрамя грошай, можа натхніць людзей на тое, каб ствараць якасны культурны прадуктУсе падкасты "Літрадыё"Litradio.by
Другі сезон "Супердудко" адкрывае музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі "Забыть в электричке" — Сяргей Краўчанка.Сяргей раскажа, як ствараліся тэксты гурта Polyn, чаму мастацтва болей нічога не вартае, ці можна рабіць літаратуру пры дапамозе фэйсбука і чаму карысна чытаць гісторыю старажытнага свету. А таксама назаве асабісты топ беларускіх месцаў і адкажа, "як гэта любіць".0:00 "Супердудко" распачынае другі сезон3:10 З чаго ўсё пачыналася7:43 "Фэйсбучныя тэксты выцягваюць з чытача падабайку"11:26 У выдавецтве "Мяне няма" выйшла кніга "Забыть в электричке"14:32 "Кругом полный провал"21:18 Што гэта за прорва, над якой мы часам працягваем адно адному рукі?24:08 "Читаю историю того, какой же человек — долбоеб…"28:20 Манументальныя лонгрыды "Як гэта любіць"32:56 Топ любімых месцаў БеларусіУсе падкасты "Літрадыё"Litradio.by
Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца гісторыі. Пры гэтым спадарыня Ева — з тых пісьменніц, якія даткліва ставяцца да слова і лічаць, што ў тэксце, як у аўтамаце, не можа быць лішніх дэталяў. Яна аўтарка дзвюх тонкіх, але важкіх кніжак, кожную з якіх пісала 10 гадоў, — “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”. Апошнюю ўжо называюць адным з найважнейшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Напісаны ў жанры “балотная казка”, гэта канцэтраваны і палынна-горкі экскурс у гісторыю 20 стагоддзя, якая ненажэрным ваўком бясконца прыходзіць па жыхароў беларускай глушы.   Акурат у маленькай вёсцы на Любаншчыне прайшло дзяцінства пісьменніцы, з якога яна памятае гарбузовыя палі і велічэзнага быка, стогадовых бабуляў, якія сталі для яе галоўнымі ўніверсітэтамі, і смерць, што з малых гадоў была навідавоку. Менавіта з дзяцінства ў пісьменніцы засталося пачуццё адчужанасці ад людзей і любоў да балотаў і “задуп’яў”.   У новым выпуску падкасту Ева Вежнавец дзеліцца важнымі момантамі дзяцінства, а таксама распавядае, як зрабіла выбар “піць або жыць”, як закахалася ў мужчыну з фігурай Давіда, чаму з асцярожнасцю піша пра магію ды іншасвет і як яна, быццам скульптарка, з глыбы нататак і матэрыялаў выцясала свой самы значны на сёння твор.Асабістыя падзеі  0:00 Адкуль бяруцца кнігі2:03 Дзяцінства з бабуляй і адчужанасць ад людзей 4:45 Шчаслівы ўспамін пра сустрэчу з быком 7:13 Смерць і сутыкненне з іншасветам 11:02 Каханне да мужчыны з фігурай Давіда 13:38 Выбар “піць або жыць” 16:13 Алкагольная рэальнасць і пошук сябе 20:26 Чаму беларусы любяць балоты  22:59 “Задуп’і”, дзе адбываецца ўсё самае цікавае 25:35 Англійская класіка на ўсе часы 27:57 Cын, які дае прышчэпку шчасця 29:19 Раптоўны пераезд у Польшчу 30:46 Праца апякункай старых і музейніцай  34:27 Боязь мерцвякоў і чорнай магіі  Творчыя прыёмы   36:07 Пісьменніцкія рытуалы  37:18 Пісьменніцкая дысцыпліна  39:38 Калі прыходзіць натхненне  41:40 Як пачаць пісаць  42:53 Ці можна казаць пра кнігу, якая яшчэ пішацца  43:31 Ці карысна рабіць нататкі  45:14 Як ствараўся раман “Па што ідзеш, воўча?” 50:02 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы  52:35 Ці трэба пісаць нават непрыглядную праўду  55:00 Адкуль бяруцца прататыпы персанажаў  58:31 Як знайсці час на пісьменніцтва  59:41 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?  1:01:34 Перфекцыянізм — дабро ці зло?  1:03:09 Рэдактары і рэдактура  1:04:12 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор?  1:05:46 Як знайсці свой голас  1:08:13 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны або эмацыйна цяжкі працэс?  1:09:22 Ці думае аўтар пра глабальны сэнс твора? 1:10:04 Пісьменніцтва — пакуты ці кайф?   1:11:47 Эпілог. Тры парады тым, хто пішаУсе падкасты "Літрадыё"Litradio.by
Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай. У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, анансуе кнігу вершаў, якую плануе прэзентаваць сёлета, а таксама дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў. 00:37  Як Анхела пачуваецца ў беларускім асяроддзі01:30  Праца на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта 02:45  Новая кніга “Астралябія Божых таямніц”04:05 З якой мэтай студэнты ідуць вывучаць беларусістыку ў Польшчы?05:39 Што даследуе ва ўніверсітэце: сучасная паэзія, творчасць замежнікаў, якія пішуць па-беларуску, як на літаратуру паўплывала міграцыя, верш Юлі Цімафеевай “My European poem”08:26 Ці цікавіць Анхелу, што адбываецца ў іспанскай літаратуры09:53 Наколькі беларушчына цікавая бацькам Анхелы і ці пакажуць яны Беларусь на мапе10:58 Звязваць жыццё з вывучэннем беларускай мовы — рызыкоўна, але ў той жа час гэта робіць цябе асаблівым, унікальным спецыялістам13:48 На якіх мовах стасуецца ў паўсядзённасці14:50 Абарона дысертацыі, прысвечанай агульным рысам іспанскага і беларускага рамантызму18:22 Як спалучае ролі паэткі і даследчыцы 19:45 Наколькі Анхела прасунулася ў напісанні мемуараў і адкуль наогул з’явілася гэтая ідэя21:26 У якіх сферах хоча развівацца і пра што марыць 22:54 Пра генерацыю маладых паэтаў24:09 Як рэпрэсіі ўплываюць на творчасць 27:21 Чаму беларускую мову лепей параўноўваць з арагонскай, чым з каталанскай31:39 Стэрэатыпныя ўяўленні пра беларусаў і іспанцаў. Чаму гэта стэрэатыпы імперыі33:56 Чаму не трэба асуджаць людзей, якія не размаўляюць па-беларуску. Чаму адказнасць за распаўсюджанасць беларускай мовы ляжыць на ўрадзе35:38 Прэзентацыя новай кнігі. Чаму паэзія павінна ўзаемадзейнічаць з музыкай37:15 Як Анхела пачала выдавацца па-беларуску: творчае “бласлаўленне” ад Рыгора Барадуліна 38:28 Працэс напісання твораў. Чаму піша ноччу39:17 Пасланне творчым беларусам 
Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг. 00:56 Пераезд і “пераадкрыццё” кнігарні ў Варшаве01:56 Супраца з іншымі выдавецтвамі і планы пашырыць кнігарню04:36 Найбольш папулярныя кнігі выдавецтва “Янушкевіч” 06:40 Нон-фікшн — прабел у перакладной літаратуры08:16 Пераклад, незаслужана абмінуты ўвагай10:29 Хто пакупнікі “Кнігаўкі” 11:48 Ці ёсць у Насты пісьменніцкія амбіцыі13:50 Навучанне ў аспірантуры і адсутнасць матывацыі працягваць акадэмічны шлях16:06 Чаму складана абараніць дысертацыю па сучаснай беларускай  літаратуры18:23 Дваццаць тры дні на Акрэсціна: “Ну хаця б не б’юць”. “Прыемных гісторый адтуль больш, бо, магчыма, такім чынам мозг спрабуе сябе абараніць”23:01 Лёс тэлеграм-каналу “Белліт”24:09 Як Наста запісвае падкасты24:53 Адкуль імпэт рабіць шмат26:28 Якія водгукі Наста атрымлівае ад сваіх слухачоў. Як запісала 72 выпускі. Тэрапія падкастамі. Сакрэт поспеху ад Насты Карнацкай29:00 Кніжныя парады 32:32 Чытайце ўсё, што дазваляе вам пачувацца лепш
Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць  досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоленню пісьменніцкіх страхаў, “Еўропа ўва мне” распавядае пра пошук свайго “я” ў эміграцыі.   У новым выданні падкасту Кацярына дзеліцца ўласнай гісторыяй: як дзяўчынка з Івацэвічаў пераехала ў Італію і змагла ператварыць мару пра пісьменніцтва ў любімы бізнес. А таксама распавядае пра тое, што дапамагае дапісаць твор да канца і не пачувацца ў адзіноце. Пра няўдачы, без якіх не бывае поспехаў. І пра студэнцкае каханне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым, які ў свой апошні год жыцця здолеў яе падтрымаць і натхніць.0:00 Адкуль бяруцца кнігі1:46 Аднойчы журналістка — заўсёды журналістка4:00 Літаратурнае сваяцтва з Гарсія Лоркам 6:45 Лісты ў будучыню ад дзяўчынкі з Івацэвічаў 10:35 Шлях да беларускай мовы — 14 км 14:39 Каханне з Аляксеем Стрэльнікавым, якое натхніла на паэзію 18:08 Ці можна зарабляць пісьменніцтвам? 24:18 Разгромная рэцэнзія на прэміі Гедройця 29:58 Эміграцыя, дэпрэсія і пошук шляхоў да любімай справы 34:14 Што такое “жаночы тэкст”?  39:08 Пісьменніцкія рытуалы 44:09 Калі прыходзіць натхненне 46:27 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 48:56 Ці карысна рабіць нататкі? 53:42 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор? 56:57 Як не кінуць і дапісаць вялікі твор да канца 1:03:39 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей 1:09:00 Перфекцыянізм — дабро ці зло? 1:13:41 Ці думае аўтар пра сімвалізм і глабальны сэнс твора 1:15:25 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў  1:17:34 Тры парады тым, хто піша
Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, —  аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн “На заснежаны востраў”. Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі сёння чытаецца з новай сумнай актуальнасцю. Нядаўна Алена напісала працяг гісторыі і шукае выдаўца. Хоць сама яна — галоўная рэдактарка жаночага выдавецтва “Пфляўмбаўм” і дапамагае аўтаркам рэалізавацца, гэтай магчымасцю для выдання ўласных твораў карыстаецца не жадае.   У новай серыі падкасту Алена распавядае пра грошы, што даюць смеласць займацца літаратурай, пра цікаўнасць да птушак і раслін, дэфіцыт праўды і свой спосаб працы з успамінамі. А таксама разважае, як на яе паўплывалі пісьменнікі Джон Ленан і Сальвадор Далі і чаму роля кахання ў літаратуры моцна пераацэненая.Асабістыя падзеі 0:00 Адкуль бяруцца кнігі1:26 Першы поспех2:56 Пісьменнікі Джон Ленан і Сальвадор Далі 7:41 Птушкі, падобныя да людзей, і расліны з характарам 11:56 Як хутка вывучыць шведскую мову14:48 Праца ў агенцтве знаёмства16:38 Паездка ў Швецыю як пробнік эміграцыі 21:19 Абранне Трампа і нечаканы снег 22:22 Грошы, што далі смеласць быць пісьменніцай 24:09 Чаму каханне — самаразбуральны досвед Творчыя прыёмы 29:36 Пісьменніцкія рытуалы31:50 Пісьменніцкая дысцыпліна33:32 Калі прыходзіць натхненне?36:23 Як знайсці час на пісьменніцтва38:00 Што вабіць больш — працэс ці вынік? 40:23 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 42:11. Што цікавей пісаць — праўду ці вымысел? 45:15 Ці карысна рабіць нататкі 47:00. Першы чытач49:23. Ці варта хаваць свае першыя спробы52:30. Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі53:20. У чым асаблівасці буйной формы і колькі часу пішацца раман 54:38 Як пісаць твор, заснаваны на рэальных падзеях 58:35 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей  1:02:18 Перфекцыянізм — дабро ці зло? 1:05:24 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?  1:08:50 Тры парады тым, хто піша
Беларускім жыхарам Кракава відавочна пашэнціла: там, на чацвёртым паверсе старой камяніцы, размясцілася выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” — утульная прастора, якая прыме не толькі аматараў беларускіх кніжак і гісторыі, але і нават тых, хто хоча “простапагаварыць”. Кіруе гэтай прасторай Валянціна Андрэева — рэдактарка, тэкстолаг, якая правяла ні адзін год, узіраючыся ў рукапісы Быкава і Караткевіча, а сёння вычытвае кнігі сучасных аўтараў і выдае іх ва ўласным выдавецтве.У падкасце Валянціна раскажа пра сёлетнія кніжныя навінкі “Гутэнберг Паблішэр”, а таксама звернецца да частых набалелых пытанняў: як выдаць сваю першую кніжку? Калі праца рэдактараў нарэшце пачне належным чынам аплачвацца? І галоўнае: “рэзаць, правіць альбо пакідаць?” – пытанне, над якім кожны сапраўдны рэдактар думае ўвесь час.00:00 Каля літаратуры01:17 Як паўстала выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр”03:30 Адкуль у супрацоўнікоў выдавецтва цікавасць да гісторыі04:09 Як выдавецтва атрымала “назву з прэтэнзіяй”05:24 Як аўтару выдаць кнігу (пакрокавы гайд ад Валянціны Андрэевай)10:11 Як знайсці сабе рэдактара13:21 Чаму рэдактар — гэта важны чалавек і чаму мы не атрымаем добрай літаратуры, пакуль праца рэдактара не будзе ў пашане16:13 Пра свой рэдактарскі досвед у выдавецтвах і часопісе17:06 Пра кнігі, якія сёлета выйшлі ў “Гутэнберг Паблішэр”20:57 Наклады і попыт23:14 Выдавецкая палітыка “Гутэнберг Паблішэр”: хто ў прыярытэце, а хто не мае шанцаў. Пераклад апавяданняў Вашынгтона Ірвінга як эталон жыццесцвярджальнай літаратуры26:19 Чаму навучыў досвед працы з класікай. Пытанне аўтарскай творчай волі: “рэзаць” або пакідаць?31:30 Выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” як культурны кластар беларусаў у Кракаве: лекцыі, кіно, кніжны клуб і нават проста “гутаркі па серадах”
Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзейнасць вымагае дынамічнага падыходу. У новым выданні падкаста Артур распавядае пра тое, як піша раман літаральна за два месяцы, і раіць свой “метад поўнага пагружэння”.0:00 Адкуль бяруцца кнігіАсабістыя гісторыі1:01 Вяртанне бацькі, які “загінуў на вайне” 5:09 Як Клінаў выпадкова напісаў бестселер пра Горад Сонца  9:08 Смерць бацькоў і раман пра адзіноту  10:38 Брутальнае каханне і абсалютная любоў 12:42 Менск — любімая пачвара 16:12 Каньяк “Версаль”, апеты ў прозе 17:59 Чаму раманы Клінава такія кінематаграфічныя  21:08 Залатая ліхаманка 80-х і гандаль хахламой 23:50 Кафка і жыццё ўнутры трупа 29:31 Падарожжа як скразны матыў 32:42 Віражы з мастацтва ў фота, кіно, літаратуру і назад  Творчыя прыёмы 38:35 Пісьменніцкія рытуалы 42:02 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор 43:25 Калі прыходзіць натхненне 44:18  Рэдактура 45:37 Ці важны для пісьменніка жыццёвы досвед 46:53 Адкуль бяруцца сюжэты 49:29 Ці крыўдуюць прататыпы герояў і што з гэтым рабіць 50:23 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф? 51:11 Што прываблівае больш — працэс ці вынік? 52:01 Чаму здараецца пісьменніцкае маўчанне 54:13 Як знайсці свой голас 55:47 Тры парады тым, хто піша
Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, уласна, сам пісьменнік.Што агульнага ў Толкіна і Максіма Багдановіча, чаму Толкін ніколі не быў маралізарам і навошта “Уладара пярсцёнкаў” чытаць услых — усё гэта Андрэй тлумачыць з вялікім запалам. І нават калі вы не аматар фэнтэзі, наш падкаст можа прыадчыніць для вас дзверы ў новы свет.0:00 Каля літаратуры00:49 Пра свае дачыненні з літаратурай — пераклад “Хронік Нарніі”, будучую кнігу пра Толкіна, папулярызатарскія ролікі ў сацыяльных сетках03:14 2 верасня — не толькі дзень запісу інтэрв’ю, але і чарговыя ўгодкі з дня смерці Джона Толкіна04:15 Што такое фэнтэзі. Чаму азначэнне “міфапаэтычная літаратура” — лепшае. Роля пісьменнікаў Толкіна і Льюіса ў развіцці жанру 07:15 Што агульнага ў Джона Толкіна і Максіма Багдановіча?15:23 Пераклады Толкіна — наогул і на беларускую мову ў прыватнасці. Чаму перакладаць Толкіна — гэта выклік18:32 Андрэй пра свой пераклад урыўка з кнігі “Прынц Каспіян” (“Хронікі Нарніі”)20:24 Андрэй чытае ўрывак з кнігі “Прынц Каспіян” (“Хронікі Нарніі”).23:00 Чаму творы фэнтэзі разлічаны на тое, каб іх чыталі ўслых?24:14 Як людзі разумеюць кнігі Толкіна. Ці з’яўляецца “Уладар пярcцёнкаў” алегорыяй нейкіх пэўных падзеяў?26:38 Чым пачатковая версія “Хобіта” адрознівалася ад выніковай?30:08 Чаму Толкін быў не маралізатарам, а хутчэй аматарам павесяліць сваіх дзяцей. І адкуль у яго творах усё ж бяруцца хрысціянскія ідэі32:07 Оркі і эльфы, пачварнае і прыгожае, дрэннае і добрае. Ці свет Міжзем’я — чорна-белы?37:13 Тэма ўлады ва “Уладары пярcцёнкаў”. Ці ёсць у міфічным толкінаўскім свеце Бог?40:19 Навошта нам заглыбляцца ў фантазійны свет Толкіна, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?43:10 Будучая кніга пра Толкіна — антрапалагічная гульня44:00 Што Толкін думаў пра смерць: падарожжа ў іншасвет на караблі, які сыходзіць у адкрытае мора
Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар.Самае неверагоднае, што літаратура яго непадробна цікавіць. І ніяк не на ўзроўні павярхоўнага Ціктока ды летуценнага папулярызатарства. Ціхан заняты глыбокім асэнсаваннем невідавочных працэсаў. Ён прэпарыруе белліт з гістарычнага, эканамічнага і сацыялагічнага пункту гледжання. Нават не напружваючыся — што, безумоўна, з’яўляецца бясспрэчным эфектам шматгадовага досведу.Чаму эпоха 20-х мінулага стагоддзя Ціхану падабаецца больш за астатнія, у чым ён бачыць паралелі яе з сучаснасцю, як не пайсці ў мол або ў кіно і замест гэтага напісаць твор і што афарміцелі надгробкаў беларускіх пісьменнікаў могуць пераняць у літоўскіх калег — пра гэта і не толькі Ціхан раскажа ў нашым новым падкасце (а таксама складзе рандомны топ сваіх улюбёных кніг — там шмат цікавостак!).0:00 Каля літаратуры00:56 Чым віленскія кнігарні адрозніваюцца ад беларускіх і чаму Ціхан больш адчувае сябе “кніжнікам”, чым “крытыкам”02:57 Пра любоў да ранняга авангарда і эпоху 20-х. Ці падобныя нашы 20-я да 20-х гадоў мінулага стагоддзя?04:38 Балтыйская літаратура — невядомая планета06:01 Кніга “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” — адна з тых, якія Ціхан лічыць сваім дасягненнем07:11 Пра творчасць Лявона Савёнка — фельетаніста 20-х гадоў08:12 Пра кнігу “Янка Купала. Выбранае” (“Папуры”, 2022)11:13 Чаму працаваць з мёртвымі цікавей, чым з жывымі12:21 Чаму сучасная літаратура стала больш грамадзянскай14:39 Якія найлепшыя кнігі з тых, што выходзяць у Беларусі сёння?15:41 Пра нядаўнія навінкі: “Шэпт” Сяргея Лескеця і “Цела мігдалу” Ганны Шакель 17:23 Што такое быць папулярным беларускім пісьменнікам? 20:11 Плюсы і мінусы элітарнасці беларускай літаратуры21:39 Пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову25:26 Чаго не хапае беларускай літаратуры?25:56 Літаратура як пераадоленне сябе. Як супрацьстаяць жаданню схадзіць у краму ці паглядзець фільм і сканцэнтравацца на пісьме29:00 Ціхан расказвае пра стварэнне літаратурнага некропаля. Літоўскія могілкі як Версальскія сады30:40 Стан беларускай літаратурнай крытыкі сёння33:51 Ці патрэбнае людзям інтэлектуальнае чытво або хопіць пару радкоў у інстаграме? Аналітыка супраць клікбейту35:22 Праблемы развіцця літаратурнай аналітыкі39:17 Рандомны топ улюбёных твораў Ціхана Чарнякевіча
Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры. У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з любоўю.Як пасля напісання некалькіх навуковых манаграфій з’явілася патрэба напісаць кніжку аб прыгодах у беларускай глыбінцы, у чым слабыя і моцныя бакі “Пасажыраў…” і якія беларускія помнікі Сцяпан Стурэйка лічыць вартымі для абавязковага наведвання — слухайце ў падкасце.00:00 Каля літаратуры01:29 Мастацкі аповед — тое, што трэба, калі акадэмічная мова не дазваляе перадаць разнастайнасць твайго досведу04:32 Як стваралася кніга і адкуль з’явіўся герой-следчы?06:33 Як прыдумалі назву “Пасажыры карабля Тэсея”. Чаму сёння слова “спадчына” ў назве кнігі — не вельмі добрая ідэя08:00 Як уласны працоўны і жыццёвы досвед паўплываў на тэмы і ідэі твораў. Колькі ў творах рэальнага і колькі выдуманага11:04 Выкарыстанне дыктафонных запісаў 13:01 Эпапея з выданнем кнігі. Як кніжка чакала выдання тры гады і як распрадалася, нягледзячы на тое, што выдавецтва перастала працаваць літаральна праз тыдзень пасля яе выпуску15:25 Моцныя і слабыя бакі “Пасажыраў карабля Тэсея”17:26 Што такое спадчына? (правільны адказ — дынамічная няўстойлівая структура)21:33 Мы жывём у “краіне караблёў Тэсея”. Як правільна адрэстаўраваць аб’ект, які перажыў дзесяць розных гістарычных эпох?24:30 Планы наконт новай нон-фікшн кнігай пра гісторыю савецкай рэстаўрацыі ў Беларусі. Як нараджалася беларуская рэстаўрацыя. Спрэчкі на пераломе эпох27:40 Вартыя ўвагі рэстаўрацыі ў Беларусі: мінская каталіцкая катэдра vs Петра-Паўлаўская царква. Чаму апошняя — доказ існавання Бога (?) 31:51 Вартыя ўвагі ды рэстаўрацыі ў Беларусі: Гальшанскі замак, Мірскі замак, будынак мастацкай вучэльні ў Віцебску, Брэсцкая крэпасць35:15 Як працуе ІКАМОС сёння
Літрадыё запускае новы падкаст — “Каля літаратуры”. Госці — людзі, звязаныя з літаратурай, але не наўпрост. Ці звязаныя не толькі з літаратурай. Таму размовы балансуюць на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін.Госця першага падкасту Надзея Гарадніцкая мае дыплом перакладчыцы мастацкай літаратуры, але яшчэ падчас вучобы ведала, што пераклад — не тое, чым яна хоча займацца. Новай сферай цікавасці стала псіхалогія. Яе Надзея спасцігала ў БДПУ, Маскоўскім інтытуце псіхааналізу, Асацыяцыі аналітычнай псіхалогіі і іншых важкіх установах. Сёння Надзея вядзе тэрапеўтычныя групы і дае кансультацыі, аднак цікавасці да літаратуры не страціла. Лічыць, што творчасць дае нам бязмежныя магчымасці для самавыяўлення і наша жыццё без мастацтва было б значна бяднейшым.У падкасце Надзея адкажа, ці праўда, што ўсе пісьменнікі трохі вар’яты, і чаму адны пішуць няўпэўнена і ў стол, а іншыя — упэўнена і на продаж. А таксама раскажа, ці праўда, што з творчым чалавекам цяжка жывецца, ці патрэбен пісьменніку псіхолаг, а таксама ці можна прапрацаваць усе свае траўмы і перастаць нарэшце мучыць навакольных сваёй творчасцю.0:00 Каля літаратуры00:55 Як паступіла ў Лінгвістычны ўніверсітэт на спецыяльнасць “Мастацкі пераклад”01:56 Як вырашыла атрымаць другую адукацыю — псіхалагічную02:43 Пра ўлюбёныя псіхалагічныя школы — логатэрапію і псіхааналіз, а таксама пра тое, як сумяшчае ў сваёй працы розныя падыходы03:46 Пра сувязь літаратуры і псіхалогіі04:35 Ці ёсць у чалавека прызначэнне і чаму некаторыя лічаць, што “нараджаюцца пісьменнікамі”05:59 Таленты ёсць, але патрэбна і дысцыпліна07:08 Чаму некаторыя пісьменнікі кажуць, што твор “як быццам сам пішацца праз іх”. Прывітанне, Фрэйд і Юнг. Што такое калектыўнае падсвядомае і чаму творчыя людзі маюць з ім большую сувязь 08:36 Што такое архетыпы10:25 Як жывецца з творчым чалавекам і ці ёсць розніца паміж творчымі і нятворчымі людзьмі. Неўрозы, сензітыўнасць і трывожнасць творчых людзей13:08 Этычныя канфлікты: што дапушчальна ў мастацтве. Ці можна паказваць смерць, гвалт або неанацыстаў? Хто павінен цэнзурыраваць мастацтва?15:30 Чаму часам творы чалавека могуць радыкальна адрознівацца ад яго паводзінаў у рэальным жыцці. Архетып ценю — калі твор адлюстроўвае тое, што наша псіхіка выцясняе17:28 Як псіхатып уплывае на стыль кожнага асобнага пісьменніка? Не перадавайце адказнасць за сваё жыццё нейкім тэстам, але звярніце ўвагу на тыпалогію Юнга і Брыгс-Маерс23:04 Ці можна прапрацаваць усе свае траўмы да такой ступені, што пісаць не будзе пра што? 25:14 Што такое “самасць” і як яна дапамагае ў творчасці27:03 Іронія і сарказм — неэтычныя інструменты ў творы?27:45 Адна з функцый літаратуры — тэрапеўтычная28:23 Надзея раіць кнігі кліентам.31:45 Надзея расказвае пра сваю будучую кнігу апавяданняў, натхнёных гісторыямі падлеткаў35:12 Ці трэба пісьменніку хадзіць да псіхолага?
Саша Філіпенка — сапраўдная фабрыка прозы. За апошнія дзесяць год ён выдаў шэсць раманаў, найвядомейшыя з якіх — “Былы сын”, “Чырвоны крыж”, “Крэмулятар”. У кожнай кнізе Саша эксперыментуе з формамі і жанрамі. Але пра што б ён ні пісаў — пра юнацтва ў непрытомнай Беларусі, пра жыццё падлеткаў у дзіцячым доме, пра цкаванне журналістаў, пра сталінскія рэпрэсіі або пра дырэктара крэматорыя, — усе ягоныя раманы заснаваны на рэальных падзеях, якія ўражваюць і пужаюць больш за любы вымысел.   У новым выданні падкасту Саша дзеліцца развагамі пра каханне, Мінск як месца сілы, працу фларыстам і няспраўджаную кар’еру кантрабасіста, пра любоў да сына і перманентнае адчуванне трывогі. А таксама распавядае, як гуляе па могілках ды асвойвае авіясімулятар, каб лепш разумець сваіх герояў. Як ідэі раманаў прыходзяць яму цалкам “пад ключ”. Навошта публікуе плэйлісты да сваіх тэкстаў і чаму пісьменніцтва — гэта не пра натхненне, а пра вінаробства.0:00 Адкуль бяруцца кнігіАсабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніка 1:23 Дзяцінства, шчаслівае і траўматычнае  3:40 Як Саша не стаў кантрабасістам 5:26 Беларуская кома 7:33 Ці існуе каханне? 8:49 Мінск, у якім адбывалася ўсё 10:11 Музыка, што пранікае ў тэкст 12:41 Любоў да віна і прышчэпка ад палення  13:31 Боязь чорных кубкаў і перманентная трывога 15:08 Ад прадаўца сантэхнікі да сцэнарыста  17:22 Васіль Быкаў, Джонатан Літэл ды іншыя натхняльныя хлопцы 18:57 Праца ў архіве як наркотык 23:09 Ці складана быць сынам пісьменніка  25:51 Чаму літаратура не можа дакрычацца да грамадства 28:05 Бясконцыя вандроўкі і жыццё ў цягніках 30:31 Ці загартоўвае пісьменніка патрэба зарабляць грошы 35:15 Прынцып “Недапушчальнае недапушчальна”  Творчыя прыёмы 37:23 Пісьменніцкія рытуалы 40:54 Пісьменніцкая дысцыпліна  43:00 Калі прыходзіць натхненне 44:10 Чарнавікі. 45:30 Адкуль бяруцца ідэі 48:55 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор 50:47 Ці можна распавядаць пра кнігу, якая яшчэ пішацца 52:11 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць дзве кнігі адначасова? 53:33 Першы чытач 57:51 Як абраць паміж буйной і кароткай формай 59:42 Пісьменніцкія блокі і што з імі рабіць 1:00:56 Што цікавей пісаць — праўду ці вымысел? 1:03:31 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей 1:06:39 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў  1:10:13 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?  1:11:05 Ці складана пісаць пра асабістае  1:12:00 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай. Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць галасы людзей, якіх не чуваць у сённяшніх аглушальных падзеях.  У новым выданні падкасту Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку.0:00 Адкуль бяруцца кнігіАсабістыя падзеі 1:15 Акварэль і паэзія — у чым падобныя? 5:56 Як унутранае дзіця дапамагае ў літаратуры 10:51 Прафесія лінгвісткі і эксперыменты з мовай 14:55 Праца ў АБСЕ і пераход ад асабістага да трагедый іншых 18:34 Парэзы на целе як спроба суняць унутраны боль 24:14 Траўматычнае каханне і моц псіхатэрапіі 30:00 Як перамагчы страх прыняцця рашэнняў 33:37 Фемінізм, які дае свабоду  Творчыя прыёмы 37:25 Ці ўплывае паэзія на лад жыцця і светапогляд 41:29 Ці забівае паэзію побыт 43:20 З чаго пачынаецца верш 45:18 Ці можна развіць паэтычную назіральнасць і ці карысна рабіць нататкі 47:53 Чарнавікі 50:24 Ці думае аўтар пра глабальны сэнс твора і ці можа паэзія збывацца 53:45 Ці можна выкарыстоўваць у паэзіі гісторыі іншых людзей 56:34 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 1:02:58 Колькі часу пішацца раман 1:04:14 Ці спалучальная паэзія з псіхатэрапіяй 1:05:35 Як не баяцца пісаць пра асабістае
Вершы Насты Кудасавай — заўжды нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет. 0:00 Адкуль бяруцца кнігіРаздзел першы. Асабістыя падзеі                                                        0:59 Смерць таты: пункт адліку 4:18 Як пачак газет змяніў жыццё6:15 Рагачоў і жыццёвая неабходнасць прыроды 8:19 Лёсавызначальны філфак 10:36 Каханне і закаханасць 12:57 Алкаголь і невыносная рэчаіснасць 15:57 Грошы ад прыхільнікаў 17:45 Карэлія, рай на зямлі 20:35 Чаму дзеці робяць Насту лепшай 22:43 Боль як рухавік паэзіі  Раздзел другі. Творчыя прыёмы23:56 Паэтычныя рытуалы 25:47 Ці ёсць у стварэнні паэзіі момант самапрымусу, або радкі прыходзяць самі 27:17 Як знайсці час на паэзію 29:50 Ці ўплывае паэзія на светаадчуванне і лад жыцця31:46 Ці існуе падзел на жаночую і мужчынскую паэзію 32:42 Ці важная для паэта манера чытання 35:02 Што прываблівае больш — працэс ці вынік? 37:23 Ці мусяць паэты адгукацца на навакольныя падзеі 38:45 Ці важна знайсці рэдкую рыфму 41:22 Чарнавікі 43:15 Чаму здараецца паэтычнае маўчанне 45:32 Як не баяцца пісаць пра асабістае 47:01 Паэзія — тэрапеўтычны або ў нечым знішчальны для аўтара працэс? 49:01 Як знайсці свой голас
Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная пераехаць з Мінска ў Вільню і дагэтуль складана перажывае разлуку з домам. У новым выпуску падкасту Сабіна распавядае пра душэўны і фізічны боль, які з ёю ўсё жыццё, пра патаемнае жыццё вершаванкі і парадоксы прамаўлення, а таксама пра свой перфекцыянізм і вялізную асалоду ад паэзіі.0:00 Адкуль бяруцца кнігіЧастка першая. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на паэтку1:02. Чаму Сабіна перастала пісаць вершы пасля нараджэння сына3:24 Як праца ў журналістыцы паўплывала на паэзію5:42 Любімыя аўтары6:18 Смерці, якія шакавалі ў дзяцінстве, і медытацыя як спосаб справіцца14:09 Сутыкненне з чалавечай халоднасцю пад халодным дажджом15:26 Таталітарызм думкі, які захоплівае свет17:44 Душэўны і фізічны боль, які заўжды з табойЧастка другая. Творчыя прыёмы19:42 Чаму найлепшыя радкі прыходзяць у душы21:56 Побыт, які забівае паэзію і робіцца тэмай вершаў25:18 Ці важная для паэтаў манера чытання27:39 Вершы як скульптуры з камення28:42 Ці магчымая паэзія падчас штылю30:40 Ці мусяць паэты адгукацца на навакольныя падзеі32:20 Чаму не бывае абсалютна вольных паводле формы вершаў34:07 Чаму маладая паэзія нарцысічная37:39 Перыяды маўчання і размовы з богам40:42 Чаму вершаскладанне трэба выкладаць у школе42:18 Як пачуць свой голас45:38 Ці існуе паэтычная інтуіцыя і ці могуць вершы спраўджвацца46:45 Паэтычны перфекцыянізм і творы, даведзеныя да ідэалу48:44 Як Сабіна піша вершы адразу ў фэйсбук49:59 Асалода ад паэзіі, якая магла нашкодзіць сынуЭпілог52:59 Тры парады тым, хто піша
Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя сусветы, любоў да памылак, каханне як сімфанічны досвед, а таксама пра тое, як быць з натхненннем і чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма.0:00 Адкуль бяруцца кнігіЧастка першая. Асабістыя гісторыі, якія паўплывалі на паэта0:57 Старэйшы брат і пластылінавыя гарады2:24 Як паэт перажыў досвед расшчаплення асобы7:10 Выпадковая фраза, што перакуліла свет12:07 Каханне, мімалётнае і расплаўленае ў гадах14:58 Смерць блізкіх як пачатак асаблівай размовы18:00 Мінскія цуды свету22:02 Ці дапамагае ў паэзіі алкаголь23:13 Час за стырном, калі можна спяваць і танчыць25:25 Творы-няўдачы, што далі пачатак найлепшым вершам29:47 Вандроўка ў Грузію як іншы космас32:43 Як пісаўся верш “Отец и сын”34:29 Як Дзмітры нечакана пахрысціўся ў Грузіі і прыйшоў да веры39:37 Мінская габрэйская паэзія, страчаная і набытая43:59 Вайна ў Грузіі і пачатак паэтычнага рэпартажуЧастка другая. Творчыя прыёмы48.02 Паэзія як адказ на патрасенні свету50:29 Чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма53:28 Натхненне як удалы сёрфінг55:10 Ці заўжды паэзія мусіць крываточыць56:49 Чаму перад тэатрам, жывапісам, архітэктурай Дзмітры абраў паэзію58:46 Ці варта знішчаць свае першыя спробы59:26 Як Дзмітры знайшоў свой голас, пішучы жудасныя песні1:02:36 Чаму паэзія мусіць гучаць у аўтарскім выкананні1:05:32 Чарнавікі1:07:13 Раман у вершах як разгорнутае паэтычнае палатно1:10:40 Чаму твор мусіць мець хрыбет1:14:09 Чым небяспечнае паэтычнае маўчанне1:17:11 Як Дзмітры не пабаяўся страціць аўдыторыю і знайшоў яе наноў
Для Ганны Севярынец пісьменніцтва пачалося з даследчыцкай цікаўнасці. Пошукі ў архівах. Паездкі па мясцінах расстраляных паэтаў. І стосы дакументаў — фотаздымкі, лісты, даведкі, дзённікі — паступова ажылі, замільгацелі дэталямі. Склаліся ў трохмерную карціну менскага літаратурнага жыцця 20—30-х гадоў. Раманы “Дзень Святога Патрыка” і “Гасцініца Бельгія” нарадзіліся з сапраўднага кахання да блізкіх па духу беларускіх аўтараў. У сённяшнім выданні падкасту Ганна распавядзе, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак.0:00 Адкуль бяруцца кнігіРаздзел Першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніцу1:06 Падарожжы ў часе да сябе дванаццацігадовай3:04 Як Ганна атрымала крыху Нобелеўскай прэміі4:46 Мужчыны, ад кахання з якімі нараджаюцца кнігі8:10 Балючы Мінск і вечная Унорыца9:53 Смерць, якая заўжды з табой11:52 Як у градах растуць сюжэты кніг12:50 Чаму Ганну Севярынец больш не цікавіць алкаголь14:15 Пісьменніцтва не радасць, а бясконцы зуд16:36 Вандроўка ў Тамбоў19:13 Чаму без пакутаў чалавек — трава20:33 Як дзеці вылекавалі Ганну ад сэксізму22:31 Праца ў гандлі як школа жыцця25:11 Страх касмічнага ўзроўнюРаздзел другі. Творчыя прыёмы26:57 Як знайсці час на пісьменніцтва30:51 Пісьменніцкая дысцыпліна32:31 Што вабіць больш — працэс ці вынік?34:02 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы36:57 Адкуль бяруцца сюжэты40:05 Як ідэя разрастаецца да рамана42:51 Першы чытач44:18 Як пачаць пісаць48:50 Ці важны ў пісьменніцтве жыццёвы досвед50:17 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?52:38 Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі56:51 Этапы напісання твора1:02:24 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор1:05:10 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей1:09:53 Ці думае аўтар пра глыбінныя сэнсы твораЭпілог1:11:51 Тры парады тым, хто піша
loading
Comments (1)

Маша Маша

Алену заўсёды прыемна паслухаць!

Jan 18th
Reply
Download from Google Play
Download from App Store