«Гэта карта нашай мары»
Description
Ініцыятыва «Maldzis» набыла ў Польшчы рэдкі асобнік карты Беларусі 1919 года, стваральнікам якой лічыцца Аркадзь Смоліч — дзеяч нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння і першы прафесар геаграфіі ў БССР. Гэта першая беларускамоўная карта Беларусі, дзе пазначаныя этнічныя межы пражывання беларусаў.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Кажа прадстаўнік ініцыятывы «Maldzis» Павел Мацукевіч:
-Сапраўды, выключная карта, вельмі рэдкая. З самых найкаштоўнейшых у гістарычным сэнсе артэфактаў нашай калекцыі. Першая, сапраўды першая беларускамоўная карта Беларусі. Па-другое, на гэтай карце вы бачыце Беларусь у такіх межах, у якіх больш, хутчэй за ўсё, яе не пабачыць, у этнічных межах.
За савецкім часам мапа была забароненая, бо паказвала Беларусь як незалежную дзяржаву. Да сённяшняга дня вядома толькі некалькі захаваных асобнікаў. У будучыні арыгінал карты Смоліча будзе перададзены Клічаўскаму краязнаўчаму музею ў якасці грамадскага падарунка.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Карту можна набыць на сайце выдавецтва Gutenberg у рамцы альбо з драўляным падвесам.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-7 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure></figure>
<figure class="wp-block-embed is-type-wp-embed is-provider-gutenberg-publisher wp-block-embed-gutenberg-publisher"></figure>
<figure class="wp-block-embed is-type-wp-embed is-provider-gutenberg-publisher wp-block-embed-gutenberg-publisher"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аліны Мазавец
The post «Гэта карта нашай мары» appeared first on Рацыя.



