Анонс перадачы “Маніфест”: Эмі Бялінская
Update: 2025-11-01
Description
Эмі Бялінская – беларуская музыка, якая пажыла ў розных польскіх гарадах. Але зараз у дзяўчыны – новы этап. Яна з’язджае ў Гданьск, дзе таксама плануе займацца творчасцю, але ўжо крыху іншай.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Эмі Бялінская</figcaption></figure>З нагоды геаграфічных зменаў спявачка нават зладзіла развітальную вечарыну ў клубе Beer Station Centrum, дзе таксама паспела папрацаваць.
Пра жыццёвыя акалічнасці артыстка распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Больш пра сваю дзейнасць, выклікі і перамогі Эмі раскажа ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 1-га лістапада, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя
The post Анонс перадачы “Маніфест”: Эмі Бялінская appeared first on Рацыя.
Comments
In Channel



