Анонс перадачы “Мы бачым”
Description
У новым выпуску перадачы «Мы бачым» — гутарым пра фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ, які нядаўна прайшоў у Беластоку.
<figure class="wp-block-image size-large">

Фестываль сабраў мастакоў з розных краін і стаў сімвалам вяртання беларускага мастацтва да свабоды, дыялогу і пошуку сваёй мовы. Тэмай фестывалю стаў Pfeilstorch — бусел, паранены стралой, які ўсё ж дасягнуў роднай зямлі. Як і беларусы, што нясуць свае раны, але працягваюць ісці і ствараць.
Пра што і распавядаюць куратар фестывальнай выставы Уладзімір Грамовіч, мастакі Леся Пчолка, Яна Шостак, Улад Бохан, Таня Лічэўская, а таксама арганізатары — Ілона Карпюк і Валянцін Сельвясюк. Урывак з перадачы і прапануем паслухаць нашым слухачам:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Гэта быў анонс. А цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную фестывалю беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 8 кастрычніка, а 15:10 паводле беларускага часу — адпаведна, а 14:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя
The post Анонс перадачы “Мы бачым” appeared first on Рацыя.