БГКТ запрашае на агляд “Пявучыя сем’і”
Description
Беларускае грамадска-культурнае таварыства запрашае прыняць удзел у штогадовым аглядзе “Пявучыя сем’і”, які адбудзецца 26 кастрычніка 2025 года ў зале БГКТ па адрасе: вул. Варшаўская, 11.
<figure class="wp-block-image size-large">

Кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:
-Неўзабаве ў нас агляд пад назвай “Пявучыя сем’і”, які ўжо, калі не памыляюся, 11 раз будзе ў гэтым годзе праходзіць. 26 кастрычніка, нядзелька, у сядзібе БГКТ. Пры нагодзе сардэчна запрашаю і ўдзельнікаў – тых, хто хоча паспяваць, і канешне гледачоў, хто хоча паслухаць, як спяваюць беларускія пявучыя сем’і. Спевы, канешне ж, па-беларуску.
<figure class="wp-block-image size-large">

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і і сямейныя калектывы, якія любяць беларускую песню і жадаюць прадэманстраваць сваё майстэрства і любоў да роднай культуры. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 кастрычніка 2025 года па электроннай пошце: btskbialystok@gmail.com або па тэлефоне: 668 158 880.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post БГКТ запрашае на агляд “Пявучыя сем’і” appeared first on Рацыя.