Беларусу, якога раней затрымалі ў Грузіі, выдалі ID-карту
Description
У сталіцы Грузіі беларусу, якога месяц таму затрымалі пры падачы на бежанства, выдалі часовую ID-карту. Гэта адбылося дзякуючы адвакатам, якія яму дапамог знайсці ў тым ліку і праваабаронца Раман Кісляк.
<figure class="wp-block-image size-large">

Пра тое, што адбывалася з тым беларусам, распавядае Раман Кісляк:
– Беларус быў вызвалены, ён другі раз быў прадстаўлены для рашэння пра арышт, быў прадстўлены перад суддзёй, там яна яго і вызваліла. І вось нядаўна ён атрымаў часовае пасведчанне асобы прасіцеля прытулку. Такім чынам ён легалізаваўся ў Грузіі пасля вось гэтай усёй гісторыі.
Па словах Рамана Кісляка, хлопец ужо працяглы час знаходзіўся без дакументаў:
–– Без дакументаў з 2020 года ў яго скончыўся пашпарт, і ён не змог яго памяняць, у яго кантакт з амбасадай быў негатыўны. З гэтага года ён перастаў “візараніцца” ў Грузіі, і за гэты час стаў нелегалам. І вось у 2025 ён ужо вырашыў легалізавацца, вярнуцца ў прававое поле і пайшоў падаваць заяву на прытулак.
Дакумент, які выдалі хлопцу, будзе дзейнічаць да жніўня 2026 года. Згодна з гэтым дакументам, афіцыйна можна працаваць, нават можна ажаніцца ў Грузіі, атрымліваць медыцынскую дапамогу. Аднак да сёння Грузія не выдала ніводнага дакумента беларусам, якія просяць статус бежанства ў гэтай краіне.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Беларусу, якога раней затрымалі ў Грузіі, выдалі ID-карту appeared first on Рацыя.