Бясшвоўнасць перасоўвання: як зрабіць вандроўкі па горадзе зручнымі?
Update: 2023-11-04
Description
У вялікіх гарадах, каб патрапіць з аднаго пункта ў іншы, даводзіцца карыстацца грамадскім транспартам. Часта мы нават не можам абысціся адным сродкам транспарту: даводзіцца, напрыклад, перасаджвацца з аўтобуса на тралейбус. Невялікія адлегласці мы можам прайсці пешшу або арандаваць ровар ці самакат. Калі мы гладка і без асаблівых намаганняў трапляем у патрэбнае месца праз розныя сродкі транспарту, то можна казаць пра бясшвоўнасць перасоўвання.
Пра тое, якой мусіць быць гарадская мабільнасць, пагаварылі з Ілонай Эльяшэвіч з Менскай урбаністычнай платформы.
- Што такое бясшвоўнасць перасоўвання?
- Дзе нас напаткаюць тыя самыя “швы”?
- Чаму чакаць перасадкі паўгадзіны – гэта не ок?
- Колькі часу мусіць займаць вандроўка па горадзе?
- Як мусяць выглядаць білеты на грамадскі транспарт?
- Чаму блуканні турыстаў і турыстак – праблемы для ўсяго горада?
Сайт Менскай Урбаністычная Платформы: https://www.mienskurban.space/
Comments
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024
In Channel