Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач
Description
Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач
Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісьменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага жыцця і віру палітычных падзей пачатку ХХІ стагоддзя. Амаль пяць гістарычных эпох стварылі своеасаблівы хаос на старонках аповесці. Тут і спроба 75-гадовага аўтара зразумець 20-гадовага героя, спроба перанесці гэтае асэнсаванне на падзеі вайны і акупацыі. Мэтанакіраванае спрашчэнне формы і сюжэта. Сумбур сэнсаў і наратываў. Аднак пры гэтым — шчыры і чысты анатамічны зрэз сваёй свядомасці. Хочаш разумець эпоху — занурыся ў гэты тэкст, але не грэбуй ратавальнай камізэлькай асэнсавання!
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org