Горад з псіхічнымі захворваннямі: «гарадскія вар’яты», стыгматызацыя і сацыяльная рэклама
Обновить: 2023-12-23
Описание
Сёння нашмат больш ахвотна і адкрыта чым раней вядуцца размовы пра псіхічныя захворванні. Шмат хто з вядомых людзей не саромеецца падзяліцца сваёй гісторыяй змагання з ментальнымі разладамі ў сацыяльных сетках, а рэгулярныя наведванні псіхатэрапеўтаў і псіхатэрапеўтак становяцца нормай для ўсё больш шырокіх колаў. Хаця ў сучасных беларускіх гарадах шмат людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі, не менш і тых, хто называе спецыялізаваныя клінікі «дуркамі» ці «псіхушкамі», жартуе з людзей, якія жывуць на вуліцы Шчорса (у Гродне на гэтай вуліцы знаходзіцца псіхіятрычна-наркалагічны шпіталь), і з пагардай глядзіць на так званых «гарадскіх вар’ятаў». Так ці інакш, людзей, якія маюць псіхічныя захворванні, уплываюць на гарады, а гарады ўплываюць на іх. Як адбываецца гэты ўзаемны ўплыў, пагаварылі з беларускай псіхіаактывісткай, якая вядомая пад псеўданімам Пані Мыш.
- На што хварэюць “гарадскія вар’яты”?
- Чаму пра псіхіятрычныя клінікі заўсёды шмат гарадскіх легенд?
- Як дапамагчы чалавеку, які праяўляе прыкметы псіхічнага нездароўя?
- Дзе шукаць дапамогу ў сучасных беларускіх гарадах?
- Колькі ў Беларусі засталося псіхіактывістаў і псіхаактывістак?
- Чаму не варта называць цэнтры псіхіятрыі “псіхушкамі”?
Беларуская псіхаасветніцкая платформа “Галасы”: https://t.me/galasy_bel
Навукова-папулярнае медыя пра ментальнае здароўе “Крыша”: https://taplink.cc/krysha.media
Канал з водгукамі на псіхіятраў і псіхатэрапеўтаў: https://t.me/psyby
Комментарии
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024
На канале